Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1097117_BE148_shpora_istoriya_belarusi.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
133.54 Кб
Скачать

23.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.

Сельская гаспадарка. Беларусь у XIX стагоддзі з’яўлялася рэгіёнам, дзе панавала буйнапамеснае дваранскае землеўладанне. Напярэдадні 1861 г. у памешчыкаў было каля 70% зямлі. Рост таварнасці адбываўся за кошт павелічэння паншчынных павіннасцей сялян. Галоўныя павіннасці – паншчына і аброк. Марудна ўводзіліся капіталістычныя формы гаспадарання, такія як прымяненне ўдасканаленых сельскагаспадарчых машын; праца наёмных рабочых; увядзенне травасеяння і шматпольных севазваротаў. Асноўная маса памешчыкаў лічыла прыгоннае права падмуркам рацыянальнай гаспадаркі і не збіралася ад яго адмаўляцца.

У першай палове XIX ст. вызначаецца спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці.

Сялянская саслоўе было неаднародным. Каля 70% беларускіх сялян мелі сваю гаспадарку і карысталіся зямельным надзелам з умовай выканання павіннасцяў. Каля 30% – гэта дваровыя сяляне, якія не вялі сваёй гаспадаркі, працавалі на памешчыцкім двары і знаходзіліся на натуральным утрыманні. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях пераважала сялянскае падворнае землекарыстанне, а ў Віцебскай і Магілёўскай – абшчыннае.

Памер зямельных надзелаў быў неаднолькавы, у сярэднім каля 10-12 дзесяцін. Складаўся ён з дзвюх аднолькавых частак – цяглай і прыёмнай доляў. За цяглую сяляне адбывалі паншчыну, за прыёмную плацілі аброк.

Павіннасці сялян былі разнастайныя. Самай цяжкай формай была здача сялян панамі падрадчыкам па кантрактах на сплаўныя, будаўнічыя і зямельныя работы на працяглы перыяд. Гаспадары адрываліся ад асабістай гаспадаркі, якая прыходзіла ў заняпад. Значна выраслі памеры паншчыны – яны дасягалі шасці дзён у нядзелю з гаспадаркі, пры гэтым селянін выкарыстоўваў свой інвентар і цяглую сілу. Аброчныя сяляне выплочвалі ад 20 да 80 руб. у год, плацілі даніну прадуктамі і выконвалі дадатковыя павіннасці ў маёнтках.

Сялянская гаспадарка паступова звязвалася з рынкам праз таргі і кірмашы. Але яе гандлёвыя сувязі насілі аднабаковы характар – амаль усе атрыманыя грошы ішлі на выплату памешчыцкіх і дзяржаўных падаткаў. На развіццё сваёй гаспадаркі, пакупку зямлі, машын, насення, жывёлы грошай не заставалася. Сялянская гаспадарка, як і раней, заставалася натуральнай. Другая крыніца грошай – адыходныя промыслы, яны былі звязаны з сезоннымі, сплаўнымі і земляробчымі работамі. Вялікая колькасць сялян працавала ў 50-я гг. на будаўніцтве чыгунак за межамі тэрыторыі Беларусі.

Такім чынам, да сярэдзіны XIX ст. працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай гаспадаркі паглыбіўся і можна гаварыць аб яе крызісе.

24. Нацыянальна-вызваленчы рух на тэрыторыі Беларусі ў першай палове хіх ст. Наступствы паўстання 1830–1831 гг.

Польскія і расійскія дваранскія рэвалюцыянеры ў Беларусі. Вынікі Венскага кангрэса 1815 г., наданне аўтаноміі і канстытуцыі Царству Польскаму выклікалі ў адукаваных колах Літвы і Беларусі спадзяванні на далучэнне беларуска-літоўскіх зямель да Царства Польскага. Гэтыя надзеі падмацавала стварэнне ў 1817 г. асобнага Літоўскага корпуса з ураджэнцаў беларуска-літоўскіх і ўкраінскіх губерняў.

Яшчэ ў 1796 г. ў Вільні было заснавана першае тайнае антырасійскае згуртаванне Віленская асацыяцыя”. Сваёй мэтай таварыства вызначыла барацьбу за адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Ў 1797 г. ўлады выкрылі арганізацыю.

Значны ўплыў на распаўсюджванне тайных арганізацый аказала адраджэнне ў 1815 г. ў Царстве Польскім дзейнасці легальнага масонства. У 1819 г. таварыства “Нацыянальнае масонства” паставіла сабе за мэту аднаўленне незалежнай “Польшчы ў магчыма больш шырокіх межах”. У маі 1821 г. таварыства было пераўтворана ў тайную арганізацыю, якая атрымала назву “Патрыятычнае таварыства”. У 1824 – 1825 гг. паміж Патрыятычным таварыствам і Паўднёвым таварыствам дзекабрыстаў адбыліся перамовы аб будучыні адроджанай Польшчы. Землі Беларусі сталі прадметам спрэчак. У 1826 г. існаванне “Патрыятычнага таварыства” было выкрыта па справе дзекабрыстаў.

У канцы 1817 г. студэнты Віленскага універсітэта А. Міцкевіч, Я. Чачот, Ю. Яжоўскі і інш. заснавалі тайнае патрыятычнае Таварыства філаматаў (прыхільнікаў ведаў), члены якога першапачаткова ставілі асветніцка-культурныя мэты. Паступова філаматы прыйшлі да ідэі карэнных сацыяльна-эканамічных рэформ: ліквідацыі прыгоннага права, увядзення канстытуцыйнага кіравання. У 1818 г. філаматы пашыраюць сферу сваёй дзейнасці. Яны засноўваюць філіялы – “Таварыства прамяністых” і “Саюз літаратараў”. У 1819 г. у Свіслацкай гімназіі ўзнікае “Таварыства аматараў навук, члены якога прапаведавалі ідэі волі і роўнасці.

У канцы 1820 г. філаматы заснавалі новую тайную арганізацыю філарэтаў (аматараў дабрачыннасці). Галоўная мэта філарэтаў – аднаўленне Рэчы Паспалітай і адмена прыгоннага права. Члены таварыства займаліся вывучэннем беларуска-літоўскага краю, яго гісторыі, фальклору, побыту насельніцтва. У асяроддзі віленскай моладзі выказваліся і планы ўзброенага выступлення. Аднак уладам стала вядома аб існаванні тайных студэнцкіх арганізацый. Дзевяць філарэтаў і адзінаццаць філаматаў былі высланы ва ўнутраныя губерні Расіі, у тым ліку А. Міцкевіч, Т. Зан, І. Дамейка.

Разгром дзекабрыстаў у Расіі прывёў да росту апазіцыйнага руху ў Царстве Польскім. Ідэі ўзброенага паўстання супраць самадзяржаўя, якія існавалі ў польскіх тайных таварыствах, знаходзілі водгук і сярод студэнцкай моладзі Віленскага універсітэта.

Паўстанне 1830 – 1831 гг. Набліжэнне паўстання ў Каралеўстве Польскім паскорылі рэвалюцыя ў Францыі, нацыянальна-вызваленчыя рухі ў Бельгіі і Італіі. У ноч на 29 лістапада 1830 г. пачалося паўстанне ў Варшаве. Галоўнымі прычынамі паўстання былі незадаволенасць шляхты падзеламі Рэчы Паспалітай і парушэнне расійскім урадам польскай Канстытуцыі 1815 г. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы Польшчы адстойвалі лозунгі буржуазна-дэмакратычных пераўтварэнняў. Але кіраўніцтва паўстаннем апынулася ў руках польскіх арыстакратаў. Яны імкнуліся дабіцца незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., абапіраючыся на армію Царства Польскага і дапамогу заходнееўрапейскіх краін. Ні правыя, ні левыя не ўздымалі пытання нацыянальнага вызначэння беларускага народа. На іх думку, Беларусь павінна была ўліцца ў склад незалежнай Польшчы.

Расійскі ўрад імкнуўся не дапусціць пашырэння паўстання на тэрыторыю Беларусі, Літвы і Украіны. Тут у снежні 1830 г. было ўведзена ваеннае становішча. На гэтых тэрыторыях павялічвалася колькасць войска. Аднак у пачатку красавіка 1831 г. паўстанне дасягнула Літвы і Паўночна-Заходняй Беларусі. у студзені 1831 г. пры падтрымцы эмісараў з Варшавы і быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Пачаць паўстанне было вырашана з Віленскай губерні, дзе знаходзілася невялікая колькасць расійскіх войск.

У канцы сакавіка 1831 г. пачалося паўстанне ў Літве і Заходняй Беларусі. Віленскі цэнтральны камітэт не здолеў кантраляваць ход гэтага паўстання. У кожным павеце быў створаны свой павятовы ўрад, які ўзначальвалі мясцовыя памешчыкі. Сяляне і мяшчане мабілізоўваліся ў паўстанцкія атрады пераважна пад прымусам і не былі зацікаўлены ваяваць без вырашэння сваіх сацыяльных праблем. У той жа час імперскія ўлады абяцалі ім вызваленне ад паноў-паўстанцаў.

Віленскі Цэнтральны камітэт вырашыў пачаць падрыхтоўку да захопу Вільні і стварыць аб’яднанае войска. Бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г. стала кульмінацыяй паўстання, у якой аб’яднаныя паўстанцкія сілы краю разам з прысланым на дапамогу польскім корпусам не змаглі дасягнуць перамогі над расійскім войскам.

У жніўні 1831 г. паўстанне было падаўлена па ўсёй Беларусі і Літве, а потым і ў Польшчы. Указам 6 мая 1831 г. былі выдзелены тры разрады “злачынцаў”: да першага адносілі кіраўнікоў, да другога – тых, хто ўдзельнічаў у баявых дзеяннях, да трэцяга – усіх іншых. Сялянам, якія вярталіся да свайго памешчыка, давалася дараванне. Маёнткі абвінавачаных падлягалі секвестру. Сваіх маёнткаў пазбавіліся магнаты, якія валодалі тысячамі прыгонных (Агінскія, Плятэры, Радзівілы, Сапегі, Чартарыйскія і інш.).