
- •15. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове XVI–першай палове XVII ст.
- •16. Казацка-сялянская вайна на Беларусі
- •18.Палітычны крызіс у Рэчы Паспалітай.
- •19. Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г.
- •21.Палітыка Расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •22. Беларусь у вайне 1812 г.
- •23.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •24. Нацыянальна-вызваленчы рух на тэрыторыі Беларусі ў першай палове хіх ст. Наступствы паўстання 1830–1831 гг.
- •25. Культура Беларусі ў першай палове хіх ст.
- •26. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860–1870-х гг. І асаблівасці іх правядзення на тэрыторыі Беларусі.
- •27. Развіццё сельскай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •28. Прамысловасць, гандль, транспарт і крэдытна-банкаўская сістэма Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •29. Паўстанне 1863–1864 гг. І яго наступствы для Беларусі.
- •30. Грамадска-палітычны рух і ўзнікненне палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •31.Адукацыя і навука на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •32.Культура Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •33. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст.
- •34.Рэвалюцыя 1905–1907 гг. На тэрыторыі Беларусі.
- •35. Рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. На тэрыторыі Беларусі.
- •36. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.
- •37.Станаўленне беларускай дзяржаўнасці.
- •38. Новая эканамічная палітыка (нэп) на тэрыторыі бсср.
- •39. Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср.
- •40.Палітыка беларусізацыі. Адукацыя і навука ў бсср у 20–30-я гг. Хх ст.
- •41. Культура бсср у 20–30-я гг. Хх ст.
- •42. Развіццё Заходняй Беларусі у складзе Польшчы (1921–1939 гг.).
- •43.Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Заходняй Беларусі і яе ўз’яднанне з бсср.
- •45. Нямецкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •46.Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх агрэсараў: дзейнасць партызан і падпольшчыкаў.
- •47. Карэнны пералом падчас Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне Беларусі ад нямецкіх захопнікаў.
- •50. Бсср у 1950-я – першай палове 1960-х гг.
- •51. Бсср у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг.
- •52. Культура Беларусі ў 1950-я – першай палове 1980-х гг.
- •53. Бсср на міжнароднай арэне (1945–1991 гг.)
- •54.Палітыка перабудовы. Спробы рэфармавання эканомікі і палітычнай сістэмы бсср.
- •55. Распад ссср і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
- •56. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.
- •57. Канфесійная палітыка і адраджэнне рэлігійнага жыцця на тэрыторыі Беларусі.
- •58. Правядзенне рынкавых рэформ у рб: перадумовы і наступствы. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця.
- •59. Адукацыя, навука і культура Беларусі на сучасным этапе.
22. Беларусь у вайне 1812 г.
Генерал Напалеон Банапарт, які праявіў сябе як буйны военачальнік на завяршальным этапе французскай рэвалюцыі, у 1799 г. стаў першым консулам, а ў 1804 г. - імператарам Францыі. У выніку абарончыя войны часоў рэвалюцыі ператварыліся ў захопніцкія імперыялістычныя войны Французскай імперыі. З пашырэннем агрэсіі выспявалі планы еўрапейскага, а затым і сусветнага панавання. У войнах пачатку XIX ст. Напалеон разграміў Прусію, Аўстрыю, Італію, Галандыю і падпарадкаваў іх сваёй уладзе. На шляху да абсалютнага панавання ў Еўропе стаялі Расія і Англія.
У лістападзе 1806 г. французскія войскі занялі "прускую" частку Польшчы, дзе было створана так званае Княства Варшаўскае. 12 чэрвеня 1812 г. армія Напалеона пераправілася праз Нёман у раёне Коўна і ўварвалася ў межы Расійскай дзяржавы. "Вялікая армія" мела ў прыграніччы амаль трохразовую колькасную перавагу над расійскімі войскамі. З імі таксама ішлі палкі, сфарміраваныя з перайшоўшых на бок Напалеона шляхцічаў з Літвы і Беларусі. Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў. 1-я і 2-я расійскія арміі, размешчаныя паасобку адступалі ад заходніх граніц з мэтай злучэння. У чэрвені-ліпені адбыліся жорсткія баі пад Кобрынам, Мірам, Полацкам і ў іншых месцах. Расійскія арміі змаглі аб'яднацца толькі пад Смаленскам, адкуль пасля генеральнай бітвы 4-5 жніўня працягвалі адступаць, каб зберагчы асноўныя сілы. У Віцебску Напалеон перагледзеў свой першапачатковы план дайсці да Смаленска і ўпарадкаваць занятую краіну, а прыняў рашэнне неадкладна рухацца далей, на Маскву. Амаль уся Беларусь, апрача паўднёвых паветаў, кантралявалася французскім ваенным камандаваннем. 19 чэрвеня 1812 г. у Вільні была створана Часовая камісія ўрада Вялікага княства Літоўскага на чале з былым надворным маршалкам ВКЛ. Ад гэтых марыянетачных урадаў патрабавалася перш за ўсё забяспечваць усім неабходным і нават папаўняць рэкрутамі "вялікую армію", што расчароўвала шляхту адносна Напалеона. Асноўны цяжар вайны лёг на плечы сялян, якія сталі аб'ектам рэквізіцый і проста рабаўніцтва ваюючых бакоў. Новая ўлада не толькі не адмяніла прыгон, а, больш таго, павялічыла на сваю карысць паборы з сялян, чым выклікала ўзмоцненае супрацьдзеянне і варожасць апошніх. У этнічна рускіх землях напалеонаўская армія адразу ж натыкнулася на ўпарты супраціў усіх станаў грамадства, уключна з дваранамі, што прадвызначыла яе паразу. 26 жніўня 1812 г. адбылася бітва пад Барадзіном, у якой французская армія была знясілена, але працягвала рух наперад і без бою заняла Маскву. Рускі ўрад адмовіўся весці перамовы аб міры, нарошчваючы сваю вайсковую перавагу. У кастрычніку Напалеону прыйшлося адступаць па спустошанай смаленскай дарозе. Адначасова перайшлі ў наступленне расійскія войскі на поўначы і поўдні Беларусі. Тут адбыўся канчатковы разгром французскай арміі. 14-16 лістапада пры пераправе праз раку Бярэзіну Напалеон згубіў больш за 20 тыс. чалавек. Далейшае адступленне яго арміі ператварылася ў бязладныя ўцёкі. У перамогу Расіі ўнеслі ўклад і салдаты, рэкрутаваныя з беларускіх губерняў. Гэта вайна прынесла вялікія спусташэнні Беларусі: шмат загінула людзей, былі разбураны многія гарады і вёскі, амаль напалову скарацілася колькасць жывёлы і зменшыліся пасяўныя плошчы. Толькі добрыя ўраджаі 1813 і 1814 гг. выратавалі народ ад масавага голаду і эпідэмій. Аднак царскі ўрад і ў гэтых умовах працягваў адстойваць прыгонніцкія парадкі. Галоўным вынікам вайны для Беларусі было тое, што магчымасць вяртання, у якой бы там ні было форме, ранейшай дзяржаўнасці на беларускія землі была пахавана.