Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1097117_BE148_shpora_istoriya_belarusi.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
133.54 Кб
Скачать

18.Палітычны крызіс у Рэчы Паспалітай.

Першым вытокам крызісу была Люблінская унія, якая заклала аснову нераўнапраўнага становішча ВКЛ у складзе дзяржавы і паклала пачатак унутранага антаганізму паміж дзвюма складовымі часткамі краіны.

Другім вытокам стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які падрываў асновы дзяржаўнасці. Найбольш небяспечным было спалучэнне “залатых шляхецкіх вольнасцей”: выбранне манарха, liberum veto і “Расtа соnventа”. У час бескаралеўя шляхецтва раз’ядноўвалася на супрацьлеглыя партыі: рускую, французскую, шведскую, аўстрыйскую, краіна апускалася ў бездань бязладдзя, анархіі.

Выбранне манарха мела адмоўнай рысай подкуп. Зніклі паняцці маральнасці, патрыятызму і інш. Асабісты інтарэс пераважаў над усім грамадскім жыццём. Каронны сейм у Рэчы Паспалітай дыктаваў каралю сваю волю. Кароль павінен быў строга выконваць як “Pасtа соnventа”, так і пастановы сейма.

Liberum veto магло паралізаваць цэнтральную ўладу. У 1652 г. дэпутат Сіцінскі ўпершыню ўжыў слова “не дазваляю” і прыпыніў пастанову сейма. Так, за 1744 – 1762 гг. усе адзінаццаць сеймаў не здолелі прыняць патрэбных рашэнняў. Любая пастанова караля ці сейма магла быць адхілена шляхтай.

У выніку асаблівасцей палітычнага ладу Рэчы Паспалітай да канца XVII ст. у дзяржаве назіралася аслабленне манархічнай улады; узмацненне шляхты, заняпад адміністрацыйнага кіравання, духоўнасці і грамадзянскага сумлення.

Трэцім вытокам палітычнага крызісу з’явілася бязглуздая рэлігійная палітыка. Берасцейская царкоўная унія не дала жаданых вынікаў. Лацінізацыя уніяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на яе прыхільнікаў і праціўнікаў. Гэта паглыбіла існуючыя ў грамадстве супярэчнасці.

Чацвёртым вытокам было спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным. Распаўсюджанне аграрнай рэформы Жыгімонта Аўгуста на Усходнюю Беларусь выклікала супраціўленне народных мас: уцёкі ад гаспадароў, падпальванне маёнткаў, узброеныя паўстанні.

Адным з буйнейшых сялянскіх рухаў у XVIII ст. было .паўстанне пад кіраўніцтвам В. Вашчылы ў Крычаўскім старостве, уладанні князя Г. Радзівіла, у 1740 – 1744 гг. Паўстанне было жорстка падаўлена.

Пятым вытокам паглыблення палітычнага крызісу была барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII ст. у ВКЛ асноўнымі сапернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі.

19. Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г.

У 1764 г. Чартарыйскія на канвакацыйным сейме паспрабавалі правесці памяркоўныя рэформы дзяржаўнага ладу: абмежаваць ІіЬешт уеіо, аслабіць залежнасць дэпутатаў ад інструкцый мясцовых сеймікаў, упарадкаваць суд, фінансы, павялічыць войска. Аднак рэформы закраналі шляхецкія вольнасці і таму адразу ж выклікалі рашучы адпор з боку рэакцыйных сіл краіны, а таксама Прусіі і Расіі. Пры падтрымцы расійскага пасла Рэпніна дысідэнты стварылі канфедэрацыі: пратэстанцкую ў Торуні і праваслаўную ў Слуцку. На дапамогу ім прыйшла 40тысячная руская армія, карыстаючыся правам абароны праваслаўных у Рэчы Паспалітай. У 1768 г. каталіцкія фанатыкі стварылі ў Бары (Украіна) канфедэрацыю з мэтай процідзеяння ўплыву рускай імператрыцы ў Польшчы. Разгарэлася грамадзянская вайна, у якой канфедэратыўны рух быў задушаны з дапамогай рускай арміі. Па прапанове прускага караля Фрыдрыха II Вялікага 5 жніўня 1772 г. у СанктПецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Да Расіі адышла тэрыторыя Усходняй Беларусі. На далучаных землях былі створаны Полацкая і Магілёўская губерні. Першы падзел Рэчы Паспалітай ацвярэзіў польскіх магнатаў і шляхту. 3 мая 1791 г. сейм прыняў Канстытуцыю Рэчы Паспалітай, якая адмяняла выбарнасць каралёў, ІіЬегшп уеіо і права на канфедэрацыі. Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сейму, які выбіраўся на два гады і павінен быў прымаць рашэнні большасцю галасоў. Урад, войска і бюджэт былі абвешчаны агульнымі для ўсёй Рэчы Паспалітай.

Праціўнікі канстытуцыі ўзняліся на барацьбу, у маі 1792 г. у мястэчку Таргавіцы (Украіна) стварылі канфедэрацыю і абвясцілі акт аб абароне каталіцкай рэлігіі і ранейшага парадку кіравання краінай. На дапамогу канфедэраты запрасілі Кацярыну II. Зноў пачалася грамадзянская вайна, у якой кароль далучыўся да канфедэратаў і выступіў супраць Канстытуцыі і папярэдніх рэформ. у 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж расіяй і Прусіяй. Да Расіі адышла Цэнтральная Беларусь рэшткі Полацкага і Віцебскага ваяводстваў, Мінскае ваяводства, усходнія часткі Навагрудскага і Брэсцкага ваяводстваў, Браслаўскі і Ашмянскі паветы. На гэтай тэрыторыі была ўтворана Мінская губерня. Другі падзел Рэчы Паспалітай выклікаў абурэнне і пратэст розных пластоў шляхецтва. Усакавіку 1794 г. у Кракаве пачалося паўстанне на чале з генераллейтэнантам Тадэвушам Касцюшкам. Галоўнай мэтай паўстання з'яўлялася адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Ддя беларускага народа гэта азначала канчатковае акаталічванне і паланізацыю беларускага краю. Тадэвуш Касцюшка ў першы дзень паўстання звярнуўся з адозвамі да арміі, грамадзян, духавенства і жанчын, у якіх заклікаў абараняць свабоду і Айчыну. У маі 1794 г. быў выдадзены Паланецкі універсал, які абвяшчаў сялян асабіста вольнымі, але без зямлі. Паўстанне перакінулася на Літву. У красавіку 1794 г. паўстанцы захапілі Вільню і ўтварылі найвышэйшую раду літоўскага народа на чале з віленскім камендантам палкоўнікам Якубам Ясінскім. Рада стварыла органы кіравання паўстаннем (дэпутацыі). Хутка ўся Беларусь і Літва былі ахоплены полымем паўстання, да якога далучылася частка сялян, што паверыла абяцанням Лёс Рэчы Паспалітай быў вырашаны ў бітве пад Мацяёвіцамі (паблізу Варшавы) паміж рускімі і польскімі войскамі. Т. Касцюшка трапіў у палон, а ў Варшаву былі ўведзены РУскія, прускія і аўстрыйскія войскі. Апошні кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст IV (Станіслаў Панятоўскі) адрокся ад прастола. У 1795 г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай. Расія атрымала Заходнюю Беларусь (Брэстчына і Гродзеншчына) і Усходнюю Літву (Віленшчына), а таксама Украіну да Заходняга Буга. На беларускіх землях былі створаны Слонімская і Віленская губерні. У выніку трох падзелаў РП тэрыторыя Беларусі адьішла да Расіі. 20. Культура Беларусі ў XVII – XVIII стст

Умовы развіцця культуры Беларусі ў XVII -XVIII стст. вызначылі яе спецыфічную рысу - полілінгвістычны характар. 3-за неспрыяльнай сітуацыі беларускамоўнай была пераважна народная культура - культура сялянства, гарадскіх нізоў, часткі шляхты і святарства. Многія ўраджэнцы Беларусі пісалі на лацінскай, польскай, часта на нямецкай і французскай мовах, але іх творы, пазіцыя аўтара заставаліся духоўна блізкімі да мясцовых вытокаў. Вядучым мастацкім напрамкам у другой палове XVII - сярэдзіне XVIII ст. было пышнае і вытанчанае барока. Узнікла яно на аснове традыцый позняга Адраджэння і Рэфармацыі ў канцы XVI ст. у Італіі. Яно знайшло адбітак перш за ўсё ў развіцці архітэктуры і выяўленчых жанраў мастацтва. Матэрыяльнай базай для станаўлення стылю з'явілася архітэктура. Тут барока знайшло найбольш поўнае выяўленне. Пачатак гэтай плыні ў Беларусі звязаны з будаўніцтвам першага ў Рэчы Паспалітай помніка архітэктуры барока - касцёла езуітаў у Нясвіжы ў 1584 - 1593 гт. па праекце Я.М.Бернардоні. На другую палову XVIII ст. прыходзіцца распаўсюджванне ідэй Асветніцтва на Беларусі. Ідэі Асветніцтва знайшлі адлюстраванне ў філасофіі, сацыялогіі, літаратуры і мастацтве. На станаўленне беларускага Асветніцтва істотна паўплывала французская філасофская і эстэтычная думка. У сярэдзіне XVIII ст. на Беларусь пачалі пранікаць навукова-філасофскія ідэі французскіх энцыклапедыстаў. Аднак развіццё асветніцкай думкі на Беларусі было абумоўлена пераважна патрэбамі мясцовага жыцця - развіццём эканомікі і грамадска-палітычнай сітуацыяй. За час Асветніцтва змяніліся грамадскія ідэалы. Раней ідэалам быў "сармат" - чалавек набожны, забабонны, суровы, ненавіснік усяго чужога і хавальнік старашляхецкіх традыцый. На змену яму прыйшоў ідэал разумнага, адукаванага, рацыяналістычнага, але адначасова і касмапалітычнага чалавека. Школьная адукацыя да сярэдзіны XVIII ст. канцэнтравалася ў асноўным у руках розных манаскіх.ордэнаў. Большасць школ належала езуітам, асветніцкія ўстановы адчынялі таксама базыльяне, піяры і дамініканцы. Была спынена дзейнасць брацкіх і пратэстанцкіх школ. Выкладанне вялося на лацінскай мове. Цэнтрам адукацыі і навукі на Беларусі была Віленская езуіцкая акадэмія, якая мела статус універсітэта. Высокім узроўнем адукацыі славілася таксама Полацкая езуіцкая калегія, прычым езуіты бралі на выхаванне прадстаўнікоў не толькі каталіцкага веравызнання і шляхецкага стану. У другой палове XVIII ст. адбылося паступовае абнаўленне сістэмы адукацыі ў Рэчы Паспалітай. Гэта было звязана са зменамі ў эканамічным жыцці грамадства, з развіццём навукі. У 1773 г. была створана Камісія па нацыянальнай адукацыі. У другой палове XVIII ст. адбываецца працэс паступовага вызвалення філасофіі і прыродазнаўства ад сярэдневяковай тэалогіі і схаластыкі.

На тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII ст. папулярнымі былі ідэі фізіякратаў, якія адстойвалі тэзіс аб натуральнай роўнасці людзей і крытыкавалі прыгоннае права. Тагачасная беларуская літаратура знаходзілася на этапе пераходу ад сярэдневяковых ідэй і мастацкіх формаў да ідэй і формаў новага часу. Адміралі жанры летапісання, палемічнай і жыційнай прозы, панегірычнае вершаскладанне, нараджаліся песенна-інтымная лірыка, гумарыстычная і парадыйна-сатырычная паэзія, інтэрмедыя і інш. Літаратура другой паловы XVII - сярэдзіны XVIII ст. развівалася пераважна пад уплывам еўрапейскага барока. Аднымі з найбольш значных прадстаўнікоў беларускай літаратуры з'яўляліся Сімяон Полацкі (1629 - 1680) і Андрэй (Ян) Белабоцкі.

На станаўленне беларускай літаратуры перыяду барока ў немалой ступені паўплывала вусная народная творчасць. Ва ўмовах узмацнення сацыяльнай напружанасці ў гарадах і вёсках з'явіліся фальклорныя творы з акрэсленай антыпрыгонніцкай накіраванасцю.

Тэатральнае жыццё Беларусі на мяжы XVII - XVIII стст. было прадстаўлена школьным тэатрам і народным лялечным - батлейкай. Дзейнічалі тэатры перш за ўсё пры езуіцкіх навучальных установах. У іх рэпертуарах пераважалі пастаноўкі на польскай і лацінскай мовах. У другой палове XVIII ст. на Беларусі адбылося станаўленне прафесійнага тэатра. Пры гэтым пераважалі прыватнаўласніцкія тэатры. Адным з першых быў нясвіжскі тэатр, заснаваны Ф.У.Радзівіл. Для яго было пабудавана спецыяльнае памяшканне, арганізаваны балетная, тэатральная школы, пазней - музычная. Станаўленне класіцызму ў архітэктуры Беларусі адносіцца да 70-90-х гг. і супадае з часам далучэння да Расійскай Імперыі. Асновай для пранікнення рыс класіцызму ў архітэктуру стала дзейнасць па перапланіроўцы ўсходнебеларускіх гарадоў. У другой палове XVII - XVIII ст. працягваўся ўздым у беларускім іканапісе.

Такім чынам, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, перыяд з XVII па XVIII ст. стаў перыядам значнага і разнастайнага развіцця культуры Беларусі, прычым беларускае барока выканала гістарычную ролю культурнага маста паміж захадам і ўсходам Еўропы.