Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1097117_BE148_shpora_istoriya_belarusi.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
133.54 Кб
Скачать

59. Адукацыя, навука і культура Беларусі на сучасным этапе.

Развіццё адукацыі і навукі. 3 сярэдзіны 1980х гг. у СССР пачалася рэформа агульнаадукацыйнай, прафесійнай і вышэйшай школ. Пры рэфарміраванні сістэмы адукацыі забяспечваліся пераемнасць і свабодны доступ да любой яе ступені, разнастайнасць зместу і форм навучання, пашырэнне магчымасцей для індывідуальнага развіцця асобы. У агульнаадукацыйных школах быў уведзены курс асноў інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, створаны спецыялізаваныя сярэднія навучальныя ўстановы ліцэі і гімназіі. Яны павінны былі забяспечыць больш дасканалую падрыхтоўку вучняў па выбраных галінах ведаў.

У 1990я гг. у РБ пачала праводзіцца рэформа агульнаадукацыйнай школы, звязаная з пераходам на 12гадовы тэрмін навучання ў сярэдняй школе. Яна прадугледжвала пераход да абавязковай 10гадовай базавай школы. Сярэднюю адукацыю можна было атрымаць у апошніх класах ці праз прафесійную адукацыю. Апошнія класы мелі на мэце спецыялізаваную падрыхтоўку вучняў па розных накірунках. У сувязі з немагчымасцю рэалізаваць у поўным аб'ёме намечанае рэформай і недахопамі ў яе правядзенні ў 2008 г. было прынята рашэнне прыпыніць рэформу па пераходу да 12гадовага навучання і ажыццяўляць сярэднюю адукацыю моладзі ў 11 гадовай школе. У прафесійнатэхнічных вучылішчах разам з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцы праходзілі падрыхтоўку па 420 прафесіях. Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы забяспечваюць падрыхтоўку кадраў для гаспадаркі і культуры. Частка тэхнікумаў была пераўтворана ў каледжы, дзе адначасова ажыццяўлялася падрыхтоўка спецыялістаў сярэдняй кваліфікацыі і спецыялістаў павышанага ўзроўню. Апошнія мелі магчымасць паступіць адразу на III курс вышэйшай навучальнай установы. У вышэйшых навучальных установах былі ўведзены новыя спецыяльнасці, звязаныя з навуковатэхнічным прагрэсам па робататэхніцы, электронным прыборабудаванні, новых хімічных тэхналогіях, біятэхналогіях і інш. Пашыралася падрыхтоўка спецыялістаў у галіне эканомікі, права, сацыяльнай работы. Асаблівасцю развіцця сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь у 1990я гг. стала дзейнасць недзяржаўных навучальных устаноў, якія існуюць побач з дзяржаўнымі ўстановамі. Навучанне ў іх ажыццяўляецца на платнай аснове.

Разбурэнне гаспадарчых і навуковых сувязей пасля распаду СССР негатыўна адбілася на стане беларускай навукі. Адбывалася скарачэнне яе фінансавання, старэнне матэрыяльнатэхнічнай базы. У выніку скарацілася колькасць маладых спецыялістаў і адбылося так званае старэнне навукі. Аднак і ў гэтых умовах навуковыя даследаванні не спыніліся.Беларускія вучоныя ажыццяўляюць шэраг важных даследаванняў практычна ва ўсіх галінах ведаў. Паступова аднаўляюцца страчаныя раней сувязі з вучонымі Расіі і краін былога СССР, ажыццяўляюцца кантакты з навуковай супольнасцю замежных краін. Развіццё навукі павінна забяспечыць устойлівае сацыяльнаэканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь, павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва. Літаратура. Змены ў сацыяльнаэканамічным і грамадскапалітычным жыцці Беларусі знайшлі адлюстраванне ў літаратуры. Палітыка галоснасці і дэмакратызацыі жыцця спрыяла з'яўленню твораў, прысвечаных праблеме палітычных рэпрэсій. Былі апублікаваны аповесціўспаміны С. Грахоўскага, Ф. Аляхновіча і інш. Тэму рэпрэсій узнімаў у сваіх творах В. Быкаў. Беларусы атрымалі магчымасць пазнаёміцца з творамі беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў, якія раней не публікаваліся ў Беларусі. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС і яе наступствы з'явіліся важнай тэмай мастацкай літаратуры. I. Шамякін стварыў раман "Злая зорка", дзе зрабіў спробу асэнсаваць значэнне гэтай катастрофы. Шэраг пісьменнікаў таксама развівалі чарнобыльскую тэму ў сваёй творчасці. Тэатр, музыка. У складаных эканамічных умовах сярэдзіны 1980х-1990х гг. развівалася тэатральнае мастацтва Беларусі. Галоўную ролю ў тэатральным мастацтве адыгрывалі прафесійныя дзяржаўныя калектывы. Аснову рэпертуару беларускіх тэатраў складае драматургія беларускіх аўтараў, руская і замежная класіка. Сучасная беларуская драматургія адлюстравала цікавасць да гістарычнай тэматыкі, фальклорных сюжэтаў. Далейшае развіццё атрымала музычнае мастацтва. Шмат зрабілі і робяць для развіцця музычнай культуры Беларусі такія вядомыя кампазітары, кіраўнікі музычных калектываў і выканаўцы, як В. Роўда, М. Дрынеўскі, М. Казінец, С. Картэс, Д. Смольскі, У. Солтан і інш. Выяўленчае мастацтва і архітэктура. Важныя змены адбыліся і ў тэматыцы твораў выяўленчага мастацтва. Адной з асноўных тэм стала гістарычная, якая мае выразны нацыянальнарамантычны ўхіл. Галоўнымі героямі твораў з'яўляюцца ідэалізаваныя персанажы з нацыянальнай гісторыі. Частка мастакоў звяртаецца да вельмі папулярнай сёння экалагічнай тэматыкі, перш за ўсё чарнобыльскай катастрофы. У 1996 г. у Мінску адкрыты помнік воінам, якія загінулі ў Афганістане, вядомы як "Востраў слёз".