Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1097117_BE148_shpora_istoriya_belarusi.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
133.54 Кб
Скачать

58. Правядзенне рынкавых рэформ у рб: перадумовы і наступствы. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Рыначныя рэформы ў Рэспубліцы Беларусь у 1992-1994 гг. 3 канчатковым знішчэннем СССР і стварэннем суверэнных дзяржаў рыначныя рэформы ўступілі ў новую фазу. Яны пачалі праводзіцца па заходніх рэцэптах Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) для слабаразвітых краін. Тое, на што Захаду спатрэбіліся стагоддзі, яны зрабілі спробу ўвесці зараз жа ці праз 500 дзён. Асаблівасці савецкай мадэрнізацыі яны цалкам праігнаравалі. Таму разбуральны характар іх рэформ быў непазбежным. Правядзенне рэформ у 1992-1994 гг. дазволіла стварыць у Беларусі неабходны мінімум асноўных рыначных інстытутаў, нарматыўнаправавых дакументаў, пераўтварыць сістэму дзяржаўнага кіраўніцтва эканомікай у новую сістэму, якая ў пэўнай ступені абапіраецца на рыначныя рэгулятары. Разам з тым беларускі рынак цярпеў значна болыпыя страты, чым меў здабыткаў: разбурэнне раней існаваўшых вытворча-эканамічных сувязей і "абвальны" спад вытворчасці на 50 % і больш у параўнанні з канцом 1980х гг., што пагражала дзяржаве стратай сваёй незалежнасці і ператварэннем у калонію; раскручванне інфляцыйнай спіралі і катастрафічнае падзенне курсу беларускіх грошай, крытычнае становішча з забеспячэннем гаспадаркі энергарэсурсамі; галапіруючы рост цэн (іх лібералізацыя не прывяла да ўстанаўлення раўнаважкіх цэн, што з'яўляецца асаблівасцю рынку, заснаванага на механізме свабоднай канкурэнцыі); рэзкае падзенне жыццёвага ўзроўню большасці насельніцтва, рост беспрацоўя, нарастанне іншых сацыяльных праблем. Мадэль рыначных рэформ метадам "шокавай тэрапіі", пабудаваная па рэкамендацыях Мвф, пацярпела правал летам 1994 г. у час выбараў першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мандат на правядзенне новага варыянта рэформ атрымаў першы Прэзідэнт РБ А.Р. Лукашэнка. Для пераадолення крызісных з'яў і недахопаў, а таксама для вызначэння перспектыўных задач у правядзенні рыначных рэформ былі распрацаваны "Асноўныя напрамкі сацыяльнаэканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996 — 2000 гады". 20 кастрычніка 1996 г. удзельнікі першага Усебеларускага народнага сходу адобрылі гэты дакумент.

Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця.Па-першае, ва ўмовах глабалізацыі, жорсткай канкурэнтнай барацьбы за рынкі збыту і сыравінныя рэсурсы, пабудовы новага постіндустрыяльнага інфармацыйнага грамадства важнейшым рэсурсам эканамічнага развіцця становіцца высокаадукаваны, фізічна здаровы і ўсебакова развіты чалавек, здольны працаваць на карысць краіны, генерыраваць новыя ідэі і паспяхова іх ажыццяўляць. Таму ў цэнтры беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця знаходзіцца Чалавек, яго здароўе, адукацыя, зарплата, жыллё, пенсія, бяспека.

Па-другое, новае кіраўніцтва дзяржавы адмовілася ад ліберальнай мадэлі рынку і ўзяло на ўзбраенне сацыяльна арыентаваную мадэль рыначнай эканомікі. Выкарыстоўваючы яе, дзяржава праводзіць моцную і эфектыўную эканамічную і сацыяльную палітыку, абараняе інтарэсы ўсіх класаў і слаёў насельніцтва, у тым ліку і тых, хто па розных прычынах зарабляе мала ці зусім нічога не зарабляе.

Па-трэцяе, улічваючы вопыт краін з развітай рыначнай інфраструктурай, РБ стала на шлях дзяржаўнага рэгулявання эканомікі. Правядзенне дзяржаўнай патэрналісцкай палітыкі забяспечвае павышэнне эфектыўнасці эканомікі, абарону інтарэсаў айчынных таваравытворцаў.

Па-чацвёртае, прыпынена раскраданне дзялкамі агульнанароднага багацця і стварэнне буйных прыватных капіталаў, большасць з якіх маюць крымінальнае паходжанне. Прыватызацыя праводзіцца пры ўдзеле і пад кантролем дзяржавы, у інтарэсах умацавання яе магутнасці і павышэння дабрабыту народа. Па-пятае, народ і дзяржава адмовіліся ад куплі-продажу зямель сельскагаспадарчага прызначэння, ад дэмантажу буйной калгасна-саўгаснай вытворчасці і замены яе сялянскай (фермерскай) гаспадаркай.

Па-шостае, РБ адкрыта для эканамічнага супрацоўніцтва з усімі краінамі свету. Яна прыцягвае ў народную гаспадарку капіталы айчынных і замежных інвестараў. сёння, пры наяўнасці велізарнага вытворча-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, стаўка робіцца на ўласныя сілы і сродкі, іншаземныя інвестыцыі прыцягваюцца ў тым выпадку, калі яны даюць нам эканамічную выгаду і адпавядаюць нацыянальным інтарэсам. Галоўным вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1994—2005 гг. стала тое, што ў краіне створана і дзейнічае аптымальная сацыяльна-эканамічная сістэма, заснаваная на паступовым, эвалюцыйным шляху эканамічных пераўтварэнняў.

Галоўнай мэтай сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ на 2006-2010 гг. з’яўляецца далейшы рост узроўню і якасці жыцця насельніцтва на аснове павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі, стварэння дзяржавы найбольшага спрыяння для людзей. Дзяржаўнымі прыярытэтамі сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2006-2010 гг. абвешчаны ўсебаковае гарманічнае развіццё чалавека на аснове павышэння рэальных грашовых даходаў, удасканалення сістэм адукацыі, аховы здароўя і іншых галін сферы паслуг; інавацыйны шлях развіцця эканомікі, энерга- і рэсурсазберажэнне; павелічэнне экспартнага патэнцыялу краіны на аснове павышэння канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі; развіццё аграпрамысловага комплексу і сацыяльнае адраджэнне сяла; развіццё малых і сярэдніх гарадоў; жыллёвае будаўніцтва.