- •15. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове XVI–першай палове XVII ст.
- •16. Казацка-сялянская вайна на Беларусі
- •18.Палітычны крызіс у Рэчы Паспалітай.
- •19. Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г.
- •21.Палітыка Расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •22. Беларусь у вайне 1812 г.
- •23.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •24. Нацыянальна-вызваленчы рух на тэрыторыі Беларусі ў першай палове хіх ст. Наступствы паўстання 1830–1831 гг.
- •25. Культура Беларусі ў першай палове хіх ст.
- •26. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860–1870-х гг. І асаблівасці іх правядзення на тэрыторыі Беларусі.
- •27. Развіццё сельскай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •28. Прамысловасць, гандль, транспарт і крэдытна-банкаўская сістэма Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •29. Паўстанне 1863–1864 гг. І яго наступствы для Беларусі.
- •30. Грамадска-палітычны рух і ўзнікненне палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •31.Адукацыя і навука на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •32.Культура Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •33. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст.
- •34.Рэвалюцыя 1905–1907 гг. На тэрыторыі Беларусі.
- •35. Рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. На тэрыторыі Беларусі.
- •36. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.
- •37.Станаўленне беларускай дзяржаўнасці.
- •38. Новая эканамічная палітыка (нэп) на тэрыторыі бсср.
- •39. Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср.
- •40.Палітыка беларусізацыі. Адукацыя і навука ў бсср у 20–30-я гг. Хх ст.
- •41. Культура бсср у 20–30-я гг. Хх ст.
- •42. Развіццё Заходняй Беларусі у складзе Польшчы (1921–1939 гг.).
- •43.Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Заходняй Беларусі і яе ўз’яднанне з бсср.
- •45. Нямецкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •46.Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх агрэсараў: дзейнасць партызан і падпольшчыкаў.
- •47. Карэнны пералом падчас Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне Беларусі ад нямецкіх захопнікаў.
- •50. Бсср у 1950-я – першай палове 1960-х гг.
- •51. Бсср у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг.
- •52. Культура Беларусі ў 1950-я – першай палове 1980-х гг.
- •53. Бсср на міжнароднай арэне (1945–1991 гг.)
- •54.Палітыка перабудовы. Спробы рэфармавання эканомікі і палітычнай сістэмы бсср.
- •55. Распад ссср і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
- •56. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.
- •57. Канфесійная палітыка і адраджэнне рэлігійнага жыцця на тэрыторыі Беларусі.
- •58. Правядзенне рынкавых рэформ у рб: перадумовы і наступствы. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця.
- •59. Адукацыя, навука і культура Беларусі на сучасным этапе.
57. Канфесійная палітыка і адраджэнне рэлігійнага жыцця на тэрыторыі Беларусі.
У 1980я гг. у СССР і БССР пачынаюць змяняцца адносіны паміж дзяржавай і рэлігійнымі канфесіямі.
На тэрыторыі Беларусі аднаўляюцца і будуюцца новыя храмы, адкрываюцца новыя прыходы, павялічваецца колькасць вернікаў. У 2004 г. у Рэспубліцы Беларусь было зарэгістравана 26 рэлігійных накірункаў. Каля 80 % вернікаў атаясамліваюць сябе з праваслаўем, каля 10 % з каталіцызмам, каля 2 % з пратэстантызмам, 0,3 % з іудаізмам. Спецыфіка рэлігійнай сітуацыі ў Беларусі вызначаецца першнаперш яе геапалітычным становішчам на мяжы паміж заходняй і ўсходняй цывілізацыямі, суіснаваннем і пачарговым дамінаваннем праваслаўя і каталіцызму. Дзяржавы, у склад якіх у розныя гістарычныя перыяды ўваходзіла тэрыторыя Беларусі, заўсёды характарызаваліся поліканфесійнасцю. У Заходняй Беларусі традыцыйна захоўваецца больш высокі ўзровень рэлігійнасці і адпаведна значна болын рэлігійных абшчын, чым ва ўсходніх абласцях. Праваслаўная царква. Па колькасці абшчын і вернікаў сярод іншых рэлігійных аб'яднанняў Беларуская праваслаўная царква займае першае месца. 3 канца 1980х-пачатку 1990х гг. колькасць праваслаўных прыходаў у Беларусі павялічылася больш чым у 2 разы. У кастрычніку 1989 г. у межах БССР быў утвораны Беларускі Экзархат. Мінска-Беларуская епархія, кіраўніком якой з 1978 г. быў Мітрапаліт Філарэт, прыпыніла сваё існаванне. Мітрапаліт Філарэт стаў Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. У 1993 г. прынята рашэнне аб адкрыцці Мінскай духоўнай акадэміі. Сістэму духоўных навучальных устаноў дапоўнілі створаныя на мяжы XX-XXI стст. духоўныя вучылішчы ў Віцебску і Слоніме, факультэт тэалогіі ЕГУ ў Мінску (пасля яго закрыцця — факультэт тэалогіі БДУ)і школа царкоўных званароў пры Мінскім епархіяльным упраўленні. Адраджэнне рэлігійнага жыцця ў іншых канфесіях. Да ліку традыцыйных рэлігій у Беларусі адносіцца другая па колькасці вернікаў царква каталіцкая. Ва ўмовах дэмакратызацыі грамадства ёй дзяржава перадала больш за 25 раней закрытых касцёлаў. Цяпер у 4 каталіцкіх епархіях Беларусі, якія ўзначальвае мітрапаліт кардынал Тадэвуш Кандрусевіч, дзейнічаюць 359 каталіцкіх храмаў. Падрыхтоўка каталіцкіх святароў ажыццяўляецца ў семінарыях у Гродне і Пінску. 3 пачатку 1990х гг. у Беларусі рабіліся спробы адраджэння уніяцкай царквы. Гэты працэс звязаны з пошукамі часткай беларускамоўнай інтэлігенцыі нацыянальнай царквы, у якой богаслужэнне і культ павінны быць звязаны з нацыянальнай сімволікай, мовай і традыцыямі. У 2004 г. на тэрыторыі Беларусі было зарэгістравана 13 уніяцкіх абшчын. Адраджэнне уніяцкай царквы ў Беларусі большасцю насельніцтва ўспрымаецца як спроба расколу беларускага грамадства, экспарту чужой культурнай традыцыі і арганізацыйнай структуры, хоць прымусовага насаджэння уніяцтва не адбываецца. У 1990я гг. павялічылася колькасць пратэстанцкіх плыняў у Беларусі. Найбольш дынамічна развіваюцца хрысціяне веры евангельскай, евангельскія хрысціяне-баптысты і адвентысты. Усе пратэстанцкія плыні аб'ядноўваюць у Беларусі каля 70 тыс. актыўных веруючых.
3 XIV ст. на беларускіх землях існуе этнаканфесійная група яўрэяў-іудзеяў. Значнай падзеяй у жыцці беларускіх яўрэяў стала стварэнне ў 1998 г. Цэнтра яўрэйскай культуры, які ўспрымаецца як цэнтр адраджэння нацыянальнай культуры з адпаведнымі атрыбутамі . На тэрыторыі Беларусі таксама з XIV ст. існуе этнаканфесійная група татармусульман. У 1990я гг. пачалося будаўніцтва і рэстаўрацыя мячэцей у Слоніме, Навагрудку, Відзах. Ствараецца комплекс мусульманскага культурнарэлігійнага цэнтра ў Мінску. Нетрадыцыйныя рэлігійныя накірункі і рухі звязаны галоўным чынам з будызмам і індуізмам. Дзейнасць экстрэмісцкіх і дэструктыўных рэлігійных сект у Рэспубліцы Беларусь забаронена. Прававым выяўленнем новай палітыкі дзяржавы стала прыняцце Закона РБ "Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях", які дзейнічае з 1992 г. Кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь з павагай і разуменнем ставіцца да ўсіх рэлігійных канфесій і першнаперш да вядучай канфесіі праваслаўнай.. Сістэматычна праходзяць сустрэчы Прэзідэнта краіны А.Р. Лукашэнкі з іерархамі праваслаўнай, каталіцкай і іншых канфесій.
