- •15. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове XVI–першай палове XVII ст.
- •16. Казацка-сялянская вайна на Беларусі
- •18.Палітычны крызіс у Рэчы Паспалітай.
- •19. Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г.
- •21.Палітыка Расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •22. Беларусь у вайне 1812 г.
- •23.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •24. Нацыянальна-вызваленчы рух на тэрыторыі Беларусі ў першай палове хіх ст. Наступствы паўстання 1830–1831 гг.
- •25. Культура Беларусі ў першай палове хіх ст.
- •26. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860–1870-х гг. І асаблівасці іх правядзення на тэрыторыі Беларусі.
- •27. Развіццё сельскай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •28. Прамысловасць, гандль, транспарт і крэдытна-банкаўская сістэма Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •29. Паўстанне 1863–1864 гг. І яго наступствы для Беларусі.
- •30. Грамадска-палітычны рух і ўзнікненне палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •31.Адукацыя і навука на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •32.Культура Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •33. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст.
- •34.Рэвалюцыя 1905–1907 гг. На тэрыторыі Беларусі.
- •35. Рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. На тэрыторыі Беларусі.
- •36. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.
- •37.Станаўленне беларускай дзяржаўнасці.
- •38. Новая эканамічная палітыка (нэп) на тэрыторыі бсср.
- •39. Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср.
- •40.Палітыка беларусізацыі. Адукацыя і навука ў бсср у 20–30-я гг. Хх ст.
- •41. Культура бсср у 20–30-я гг. Хх ст.
- •42. Развіццё Заходняй Беларусі у складзе Польшчы (1921–1939 гг.).
- •43.Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Заходняй Беларусі і яе ўз’яднанне з бсср.
- •45. Нямецкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •46.Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх агрэсараў: дзейнасць партызан і падпольшчыкаў.
- •47. Карэнны пералом падчас Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне Беларусі ад нямецкіх захопнікаў.
- •50. Бсср у 1950-я – першай палове 1960-х гг.
- •51. Бсср у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг.
- •52. Культура Беларусі ў 1950-я – першай палове 1980-х гг.
- •53. Бсср на міжнароднай арэне (1945–1991 гг.)
- •54.Палітыка перабудовы. Спробы рэфармавання эканомікі і палітычнай сістэмы бсср.
- •55. Распад ссср і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
- •56. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.
- •57. Канфесійная палітыка і адраджэнне рэлігійнага жыцця на тэрыторыі Беларусі.
- •58. Правядзенне рынкавых рэформ у рб: перадумовы і наступствы. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця.
- •59. Адукацыя, навука і культура Беларусі на сучасным этапе.
55. Распад ссср і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
У канцы 80-х гг. нарастала незадаволенасць палітыкай перабудовы ва ўсіх саюзных рэспубліках. Усе яны жадалі большай незалежнасці ад цэнтра, у першую чаргу эканамічнай. Сепаратысцкія настроі станавіліся ўсё больш прыкметнымі. Іх натуральным вынікам з'явіўся «парад суверэнітэтаў» у 1990 г., калі абвясцілі верхавенста рэспубліканскіх законаў над саюзнымі. Вярхоўны Савет БССР прыняў 27 ліпеня 1990 г. Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР і гэты дзень быў аб'яўлены Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Паўстала пытанне аб далейшым лёсе Савецкага Саюза. У сакавіку 1991 г. яно было вынесена на ўсенародны рэферэндум. Большасць грамадзян выказалася за захаванне абноўленага Саюза. У БССР прагаласавалі за Саюз 82,7% грамадзян. Пасля гэтага пачалася распрацоўка новага саюзнага дагавора. 20 жніўня 1991 г. павінна было адбыцца яго падпісанне, што азначала пераход на самой справе да федэратыўнай дзяржавы. Кансерватары, не здолеўшы сарваць гэты працэс на стадыі распрацоўкі, вырашылі не дазволіць падпісання дагавора ўвогуле. Гарбачова падчас ягонага адпачынку ў Крыму ізалявалі на дачы з 18 жніўня. Адначасова быў створаны дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу (ДКНС-ГКЧП). Віцэ-прэзідэнт Г. Янаеў выдаў указ аб сваім уступленні на пасаду прэзідэнта СССР. Супраціўленне путчыстам узначалілі Б. Ельцын і кіраўніцтва РСФСР. Змоўшчыкі былі арыштаваны. Жнівеньскія падзеі азначалі канец перабудовы. Дзейнасць КПСС была прыпынена, паколькі яна фактычна падтрымала путчыстаў. Падзенне КПСС абумовіла распад СССР. У рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы 8 снежня 1991 г. кіраўнікі Беларусі, Украіны і Расіі (С. Шушкевіч, Л. Краўчук, Б. Ельцын) падпісалі пагадненне аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) і ліквідаванні Саюза ССР. Пасля гэтага рэспублікі адна за адной абвясцілі аб сваім выхадзе з СССР. Вярхоўны Савет БССР прыняў 25 жніўня 1991 г. пакет рашэнняў аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці рэспублікі. Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце быў нададзены статус канстытуцыйнага закону. На сесіі Вярхоўнага Савета Беларусі 19 верасня былі зацверджаны назва «Рэспубліка Беларусь» і герб «Пагоня», бел-чырвона-белы сцяг. Міністэрства ўнутраных спраў БССР і Камітэт дзяржаўнай бяспекі БССР з саюзна-рэспубліканскіх устаноў былі ператвораны ў рэспубліканскія. Вярхоўны Савет прыняў рашэнне аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. З пачатку 1992 г. пачало дзейнічаць Галоўнае ўпраўленне пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, быў створаны Дзяржаўны мытны камітэт. У сакавіку 1992 г. пачало працу Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Важнай падзеяй стала падрыхтоўка і прыняцце 15 сакавіка 1994 г. новай Канстытуцыі. 10 ліпеня 1994 г. першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў абраны А. Р. Лукашэнка. Крах таталітарнай палітычнай сістэмы і абвяшчэнне РБ свайго дзяржаўнага суверэнітэту змянілі яе становішча ў сістэме міждзяржаўных сувязяў.
