
- •15. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове XVI–першай палове XVII ст.
- •16. Казацка-сялянская вайна на Беларусі
- •18.Палітычны крызіс у Рэчы Паспалітай.
- •19. Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г.
- •21.Палітыка Расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •22. Беларусь у вайне 1812 г.
- •23.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •24. Нацыянальна-вызваленчы рух на тэрыторыі Беларусі ў першай палове хіх ст. Наступствы паўстання 1830–1831 гг.
- •25. Культура Беларусі ў першай палове хіх ст.
- •26. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860–1870-х гг. І асаблівасці іх правядзення на тэрыторыі Беларусі.
- •27. Развіццё сельскай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •28. Прамысловасць, гандль, транспарт і крэдытна-банкаўская сістэма Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •29. Паўстанне 1863–1864 гг. І яго наступствы для Беларусі.
- •30. Грамадска-палітычны рух і ўзнікненне палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •31.Адукацыя і навука на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •32.Культура Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •33. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст.
- •34.Рэвалюцыя 1905–1907 гг. На тэрыторыі Беларусі.
- •35. Рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. На тэрыторыі Беларусі.
- •36. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.
- •37.Станаўленне беларускай дзяржаўнасці.
- •38. Новая эканамічная палітыка (нэп) на тэрыторыі бсср.
- •39. Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср.
- •40.Палітыка беларусізацыі. Адукацыя і навука ў бсср у 20–30-я гг. Хх ст.
- •41. Культура бсср у 20–30-я гг. Хх ст.
- •42. Развіццё Заходняй Беларусі у складзе Польшчы (1921–1939 гг.).
- •43.Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Заходняй Беларусі і яе ўз’яднанне з бсср.
- •45. Нямецкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •46.Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх агрэсараў: дзейнасць партызан і падпольшчыкаў.
- •47. Карэнны пералом падчас Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне Беларусі ад нямецкіх захопнікаў.
- •50. Бсср у 1950-я – першай палове 1960-х гг.
- •51. Бсср у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг.
- •52. Культура Беларусі ў 1950-я – першай палове 1980-х гг.
- •53. Бсср на міжнароднай арэне (1945–1991 гг.)
- •54.Палітыка перабудовы. Спробы рэфармавання эканомікі і палітычнай сістэмы бсср.
- •55. Распад ссср і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
- •56. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.
- •57. Канфесійная палітыка і адраджэнне рэлігійнага жыцця на тэрыторыі Беларусі.
- •58. Правядзенне рынкавых рэформ у рб: перадумовы і наступствы. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця.
- •59. Адукацыя, навука і культура Беларусі на сучасным этапе.
53. Бсср на міжнароднай арэне (1945–1991 гг.)
Выхад БССР на міжнародную арэну. Заканчэнне Другой сусветнай вайны адкрыла новую старонку ў гісторыі XX ст. СССР набыў статус вядучай сусветнай дзяржавы. У БССР у сакавіку 1944 г. быў прыняты закон аб утварэнні Народнага камісарыята замежных спраў.Адным з першых крокаў БССР на міжнароднай арэне з'явіўся ўдзел у стварэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. 6 мая 1945 г. паўнамоцная дэлегацыя БССР на чале з наркомам замежных спраў К.В. Кісялёвым прыбыла ў Сан-Францыска і ўключылася ў работу канферэнцыі ААН. 26 чэрвеня 1945г. упаўнаважаныя 50 дзяржаўзаснавальніц, у тым ліку і БССР, падпісалі Статут ААН. Па ініцыятыве беларускай дэлегацыі 1я сесія Генеральнай Асамблеі ААН (1946) прыняла рэзалюцыю аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў. Асобае месца ў дыпламатычнай практыцы БССР займала заключэнне шматбаковых дагавораў з замежнымі дзяржавамі. У 1944-1945 гг. БССР падпісала дагаворы з Польшчай аб добраахвотнай рэпатрыяцыі беларускага і польскага насельніцтва. Беларуская дэлегацыя ўдзельнічала ў Парыжскай мірнай канферэнцыі 1946 г., скліканай з мэтай выпрацоўкі мірных дагавораў з Балгарыяй, Венгрыяй, Італіяй, Румыніяй і Фінляндыяй былымі саюзнікамі Германіі. У 1949 г. дэлегацыя БССР прыняла ўдзел у рабоце міжнароднай канферэнцыі па абароне ахвяр вайны ў Жэневе. Знешнепалітычная дзейнасць БССР у 1950я-першай палове 1980х гг. Дзейнасць БССР на міжнароднай арэне развівалася ў рамках скаардынаванай знешняй палітыкі СССР і сацыялістычных краін членаў Варшаўскага Дагавора і Савета Эканамічнай Узаемадапамогі (СЭУ). Важным напрамкам знешнепалітычнай дзейнасці рэспублікі з'яўлялася яе прадстаўніцтва ў ААН. БССР выбіралася членам Эканамічнага і Сацыяльнага Савета, Выканкама Міжнароднага дзіцячага фонду, Савета Бяспекі ААН, узнімала пытанні пакарання ваенных злачынцаў, ініцыіравала і падтрымлівала рэзалюцыі ААН аб раззбраенні і спыненні гонкі ўзбраенняў. БССР з'яўлялася членам спецыялізаваных устаноў ААН Сусветнай мэтэаралагічнай арганізацыі (СМА), Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ), Сусветнага паштовага саюза (СПС), Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях асветы, навукі і культуры (ЮНЕСКА), Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО), Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) і інш. Гандлёваэканамічныя сувязі з замежнымі краінамі. Важнае месца ў міжнароднай дзейнасці БССР займала развіццё эканамічных сувязей з замежнымі краінамі. Беларусь, як і іншыя рэспублікі СССР, не мела самастойнага выхаду за мяжу ў эканамічных адносінах. Рэалізацыяй тавараў, вырабленых на экспарт прадпрыемствамі рэспублікі, займалася Міністэрства замежнага гандлю СССР. Развіццю знеШнеэканамічных сувязей спрыяла Беларускае аддзяленне Усесаюзнай гандлёвай палаты, пераўтворанае ў Гандлёвапрамысловую палату БССР.БССР падтрымлівала гандлёвыя сувязі перш за ўсё з сацыялістычнымі краінамі Еўропы.
У структуры беларускага экспарту пераважалі вырабы навукаёмістых і тэхналагічна складаных вытворчасцей. У 1972 г. у агульным аб'ёме экспарту БССР прадукцыя машынабудавання складала 44 %.У маштабе Савецкага Саюза БССР выйшла на трэцяе месца па аб'ёму знешняга гандлю пасля РСФСР і УССР. Культурны і навуковы абмен. Адной з форм развіцця міжнародных культурных адносін з'яўлялася супрацоўніцтва ў галіне літаратуры. Напярэдадні 100годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа была праведзена работа па перакладзе іх твораў на замежныя мовы з мэтай папулярызацыі творчасці беларускіх класікаў. Лепшыя творы вядомых беларускіх пісьменнікаў К. Крапівы, А. Куляшова, I. Шамякіна, В. Быкава, Н. Гілевіча, П. Панчанкі, А. Макаёнка таксама перакладаліся на замежныя мовы.
Супрацоўніцтва ў галіне спорту і турызму. Беларускія спартсмены рэгулярна прымалі ўдзел у разнастайных міжнародных спаборніцтвах. Беларускія алімпійцы заваявалі каля 100 медалёў, у тым ліку 50 залатых. На тэрыторыі Беларусі праводзіліся шматлікія міжнародныя спартыўныя турніры.Важным сродкам сувязей паміж народамі з'яўляўся турызм. Колькасць замежных турыстаў штогод павялічвалася. Асабліва вялікую колькасць замежных турыстаў прыняў Мінск у 1980 г. падчас Алімпійскіх гульняў. Павялічваўся і выезд беларускіх турыстаў у замежныя краіны.