- •15. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове XVI–першай палове XVII ст.
- •16. Казацка-сялянская вайна на Беларусі
- •18.Палітычны крызіс у Рэчы Паспалітай.
- •19. Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г.
- •21.Палітыка Расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •22. Беларусь у вайне 1812 г.
- •23.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •24. Нацыянальна-вызваленчы рух на тэрыторыі Беларусі ў першай палове хіх ст. Наступствы паўстання 1830–1831 гг.
- •25. Культура Беларусі ў першай палове хіх ст.
- •26. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860–1870-х гг. І асаблівасці іх правядзення на тэрыторыі Беларусі.
- •27. Развіццё сельскай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •28. Прамысловасць, гандль, транспарт і крэдытна-банкаўская сістэма Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •29. Паўстанне 1863–1864 гг. І яго наступствы для Беларусі.
- •30. Грамадска-палітычны рух і ўзнікненне палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •31.Адукацыя і навука на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •32.Культура Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •33. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст.
- •34.Рэвалюцыя 1905–1907 гг. На тэрыторыі Беларусі.
- •35. Рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. На тэрыторыі Беларусі.
- •36. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.
- •37.Станаўленне беларускай дзяржаўнасці.
- •38. Новая эканамічная палітыка (нэп) на тэрыторыі бсср.
- •39. Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср.
- •40.Палітыка беларусізацыі. Адукацыя і навука ў бсср у 20–30-я гг. Хх ст.
- •41. Культура бсср у 20–30-я гг. Хх ст.
- •42. Развіццё Заходняй Беларусі у складзе Польшчы (1921–1939 гг.).
- •43.Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Заходняй Беларусі і яе ўз’яднанне з бсср.
- •45. Нямецкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •46.Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх агрэсараў: дзейнасць партызан і падпольшчыкаў.
- •47. Карэнны пералом падчас Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне Беларусі ад нямецкіх захопнікаў.
- •50. Бсср у 1950-я – першай палове 1960-х гг.
- •51. Бсср у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг.
- •52. Культура Беларусі ў 1950-я – першай палове 1980-х гг.
- •53. Бсср на міжнароднай арэне (1945–1991 гг.)
- •54.Палітыка перабудовы. Спробы рэфармавання эканомікі і палітычнай сістэмы бсср.
- •55. Распад ссср і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
- •56. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.
- •57. Канфесійная палітыка і адраджэнне рэлігійнага жыцця на тэрыторыі Беларусі.
- •58. Правядзенне рынкавых рэформ у рб: перадумовы і наступствы. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця.
- •59. Адукацыя, навука і культура Беларусі на сучасным этапе.
51. Бсср у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг.
У пачатку 70-х гг. кіраўніцтвам краіны быў абвешчаны курс на павышэнне эфектыўнасці грамадскай вытворчасці. Прадугледжвалася стварэнне і выкарыстанне новых машын, абсталявання, тэхналагічных працэсаў. больш шырокае прымяненне вылічальнай тэхнікі. Рашэнне гэтых задач бачылі ў неабходнасці канцэнтрацыі вытворчасці шляхам утварэння вытворчых, навукова-вытворчых аб'яднанняў і камбінатаў. Празмерная цэнтралізацыя і канцэнтрацыя вытворчасці ў народнай гаспадарцы прывялі да манапалізму. У другой палове 70-х гадоў свет уступіў у новы этап навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР). У жыццё ўваходзілі персанальныя камп'ютэры, міні-заводы, якія мелі робататэхнічныя сістэмы. У нас панаваў экстэнсіўны падыход, пашыраўся апарат кіраўніцтва. На аднаго працуючага прыходзілася шэсць чыноўнікаўкіраўнікоў. Краіна жыла за кошт продажу рэсурсаў сыравіны.
Сельская гаспадарка развівалася на экстэнсіўнай аснове. Была распрацавана праграма ліквідацыі так званых неперспектыўных вёсак. У БССР былі прызнаны неперспектыўнымі 2745 вёсак.Гэта праграма нанесла вялікую шкоду сельскай гаспадарцы. Знізіліся тэмпы жыллёвага будаўніцтва. Негатыўныя з'явы ўзмацніліся ў галіне аховы здароўя. Скарачалася фінансаванне медыцыны, што адмоўна адбівалася на здароўі людзей. Скарачаліся расходы і на сістэму адукацыі. У выніку краіна адстала ад ЗША па ўзроўні забеспячэння тэхнічнымі сродкамі навучання і па якасці адукацыі. Застойныя з'явы ў эканоміцы, забыццё сацыяльнай сферы, закасцянеласць палітычнай сістэмы, абмежаванне дэмакратыі прывялі да крызіснай сітуацыі ў краіне.
У 1965-1980 гг. кіраўніцтва Беларусі ўзначальваў П. Машэраў. Ён карыстаўся сярод народа павагай і аўтарытэтам. Ён мог рэальна змяніць састарэлага Брэжнева, але раптам загінуў у аўтакатастрофе. Доўгі час не мог друкаваць свае творы В. Быкаў, які пісаў пра вайну суровую праўду. Таленавітыя працы рэчыцкага мастака А. Ісачова не адпавядалі нормам сацыялістычнага рэалізму. У. Караткевіч таксама трапіў пад колы цэнзуры і не мог працаваць вольна над творамі, звязанымі з гісторыяй Беларусі. Ідэалагічны дыктат не даў магчымасці раскрыць свой талент шмат якім людзям. Гэта быў перыяд застою - час страчаных магчымасцей. У гэтыя гады з пераменным поспехам ішла барацьба дэмакратычнай (якая ішла ад прагрэсіўных дзеячоў культуры) і таталітарнай (якая ішла ад структур пануючай улады) тэндэнцый.
52. Культура Беларусі ў 1950-я – першай палове 1980-х гг.
Важнай прадумовай развіцця культуры з’яўляецца неабходны адукацыйны ўзровень насельніцтва. У пасляваенны перыяд адбылося аднаўленне і далейшае развіццё сістэмы адукацыіУ 70-я гады была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя моладзі.Паспяхова развівалася вышэйшая адукацыя.У 1959 г. было створана Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР.За пасляваенныя гады колькасць сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў значна павялічылася.Высокімі тэмпамі развівалася сетка культурных устаноў – бібліятэк, клубаў, музеяў, тэатраў і кінатэатраў.Паспяхова развівалася навука. Цэнтрам навуковай працы ў рэспубліцы становіцца Акадэмія навук БССР.Быў створаны Інстытут фізікі і матэматыкі, у якім пачалі развівацца новыя навуковыя напрамкі. Арганізаваны ў 1957 г. Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі перайменаваны пазней.Вучоныя ВНУ прымалі ўдзел у распрацоўцы актуальных тэарэтычных і прыкладных праблем.Беларускія вучоныя праводзілі таксама даследаванні ў галіне біялогіі, хіміі, генетыкі і інш.Дасягненні сусветнага ўзроўню навука Беларусі мае ў матэматыцы, оптыцы і спектраскапіі.§ 3. Літаратура і мастацтваДухоўны стан грамадства ў значнай ступені знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры.Прыкладна з 1953 г. у беларускай літаратуры, як і ва ўсесаюзнай, намеціліся новыя тэндэнцыі, звязаныя з актывізацыяй грамадскага жыцця.Вельмі плённымі для беларускай драматургіі былі канец 60-х – 70-я гады, калі быў створаны шэраг п’ес, якім было суджана стаць літаратурнай класікай.Велізарную ролю ў культурным жыцці рэспублікі іграў Вялікі тэатр оперы і балету.У музычнай культуры ў пасляваенныя гады інтэнсіўна развіваюцца жанры сімфоніі і інструментальнай музчыкі.Развівалася выяўленчае мастацтва. У першыя пасляваенныя гады мастакі знаходзіліся пад яркім уражаннем гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху.У манументальным мастацтве важнейшай тэмай сталі бяспрыкладны гераізм і ўздым народнага духу ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Беларуская культура мінулых дзесяцігоддзяў духоўная, глыбокая і таму атрымала прызнанне за межамі рэспублікі.
