
- •15. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове XVI–першай палове XVII ст.
- •16. Казацка-сялянская вайна на Беларусі
- •18.Палітычны крызіс у Рэчы Паспалітай.
- •19. Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г.
- •21.Палітыка Расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •22. Беларусь у вайне 1812 г.
- •23.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •24. Нацыянальна-вызваленчы рух на тэрыторыі Беларусі ў першай палове хіх ст. Наступствы паўстання 1830–1831 гг.
- •25. Культура Беларусі ў першай палове хіх ст.
- •26. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860–1870-х гг. І асаблівасці іх правядзення на тэрыторыі Беларусі.
- •27. Развіццё сельскай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •28. Прамысловасць, гандль, транспарт і крэдытна-банкаўская сістэма Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •29. Паўстанне 1863–1864 гг. І яго наступствы для Беларусі.
- •30. Грамадска-палітычны рух і ўзнікненне палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •31.Адукацыя і навука на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •32.Культура Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •33. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст.
- •34.Рэвалюцыя 1905–1907 гг. На тэрыторыі Беларусі.
- •35. Рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. На тэрыторыі Беларусі.
- •36. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.
- •37.Станаўленне беларускай дзяржаўнасці.
- •38. Новая эканамічная палітыка (нэп) на тэрыторыі бсср.
- •39. Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср.
- •40.Палітыка беларусізацыі. Адукацыя і навука ў бсср у 20–30-я гг. Хх ст.
- •41. Культура бсср у 20–30-я гг. Хх ст.
- •42. Развіццё Заходняй Беларусі у складзе Польшчы (1921–1939 гг.).
- •43.Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Заходняй Беларусі і яе ўз’яднанне з бсср.
- •45. Нямецкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •46.Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх агрэсараў: дзейнасць партызан і падпольшчыкаў.
- •47. Карэнны пералом падчас Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне Беларусі ад нямецкіх захопнікаў.
- •50. Бсср у 1950-я – першай палове 1960-х гг.
- •51. Бсср у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг.
- •52. Культура Беларусі ў 1950-я – першай палове 1980-х гг.
- •53. Бсср на міжнароднай арэне (1945–1991 гг.)
- •54.Палітыка перабудовы. Спробы рэфармавання эканомікі і палітычнай сістэмы бсср.
- •55. Распад ссср і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
- •56. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.
- •57. Канфесійная палітыка і адраджэнне рэлігійнага жыцця на тэрыторыі Беларусі.
- •58. Правядзенне рынкавых рэформ у рб: перадумовы і наступствы. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця.
- •59. Адукацыя, навука і культура Беларусі на сучасным этапе.
50. Бсср у 1950-я – першай палове 1960-х гг.
Спробы дэмакратызацыі грамадскапалітычнага жыцця.У 1952 г. адбыўся XIX з'езд ВКП(б). Ён змяніў назву партыі на Камуністычная партыя Савецкага Саюза (КПСС). Змены ў грамадскапалітычным жыцці пачаліся пасля смерці Сталіна ў сакавіку 1953 г. У мэтах дэмакратызацыі грамадскапалітычнага жыцця пачалі рэгулярна праводзіцца партыйныя пленумы, аднаўляліся калектыўныя метады кіравання. Даволі выразна праявілася тэндэнцыя да пашырэння правоў саюзных рэспублік у гаспадарчым і культурным жыцці. У БССР скарачаўся адміністрацыйны апарат, змяншалася колькасць міністэрстваў і ведамстваў, умацоўваліся кадрамі вобласці і раёны. У выніку ўнутрыпартыйнай барацьбы на кіруючыя пасады ў партыі і дзяржаве паступова вылучаецца М. Хрушчоў, які выступіў ініцыятарам далейшай дэмакратызацыі савецкага грамадства. Найбольш значным вынікам новага палітычнага курсу стала работа па рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій. У 1956-1961 гг. Вярхоўны суд БССР і Трыбунал Беларускай вайсковай акругі рэабілітавалі дзесяткі тысяч жыхароў рэспублікі. Сярод іх былі вядомыя дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, работнікі навукі і культуры, рабочыя і калгаснікі. У сярэдзіне 1950х-пачатку 1960х гг. адбывалася далейшае пашырэнне правоў саюзных рэспублік, у тым ліку і БССР. Яна магла сама вырашаць пытанні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага будаўніцтва. Пашыраліся заканадаўчыя правы рэспублікі: у яе кампетэнцыю ўвайшло прыняцце грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальнага кодэксаў. Прымаліся меры па пашырэнні ўдзелу насельніцтва ў дзейнасці кампартыі, камсамола, прафсаюзаў, узмацнялася калегіяльнасць у іх рабоце. Змены закранулі органы дзяржаўнай улады: была прынята пастанова, накіраваная на паляпшэнне дзейнасці Саветаў у эканамічным і грамадскапалітычным жыцці. Распрацаваная на XXII з'ездзе КПСС (1961) праграма пабудовы камунізму прадугледжвала стварэнне матэрыяльнатэхнічнай базы камунізму за два дзесяцігоддзі. Нерэальнасць пастаўленай мэты была відавочнай для спецыялістаў нават у тыя гады, асабліва ва ўмовах пагаршэння эканамічнай сітуацыі, якая назіралася ў пач1960х гг. Не апраўдала сябе рэарганізацыя структуры кампартыі, згодна з якой партыйныя арганізацыі падзяляліся на прамысловыя і сельскія. Перыяд сярэдзіны 1950х пачатку 1960х гг. адзначаўся ўзмацненнем дзяржаўнага ўціску на царкву. Шматлікія непрадуманыя рэформы і рэарганізацыі, праведзеныя па ініцыятыве М. Хрушчова, выклікалі стомленасць і незадавальненне амаль ва ўсіх пластах савецкага грамадства. У выніку ў 1964 г. ён быў адхілены ад улады. 3 1956 па 1965 г. партыйную арганізацыю Беларусі ўзначальваў К.Т. Мазураў, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху ў гады ВАВ.
Сутнасць навуковатэхнічнай рэвалюцыі (НТР). Пасля аднаўлення народнай гаспадаркі перад эканомікай СССР і БССР паўсталі якасна новыя задачы. Абстаноўка "халоднай вайны" актывізавала рост навуковых даследаванняў, якія далі моцны штуршок развіццю прамысловасці. Навуковыя даследаванні ў Беларусі. Базай навуковатэхнічнага прагрэсу ў СССР стаў высокі ўзровень навукі. У канцы 1950х гг. савецкая навука атрымала важныя вынікі ў шэрагу фундаментальных і прыкладных даследаванняў, у тым ліку ў галіне паўправаднікоў, электроннавылічальных машын. Пускам у 1962 г. атамнага рэактара ў Інстытуце цепла і масаабмену АН БССР быў пакладзены пачатак ядзерных даследаванняў у рэспубліцы. У структуры навуковага патэнцыялу Беларусі пераважалі фізікаматэматычныя і тэхнічныя навукі. Навуковатэхнічны прагрэс у прамысловасці Беларусі і асаблівасці яе развіцця. НТР не магла не закрануць эканоміку Беларусі. Кіраўніцтва Савецкага Саюза зрабіла шэраг крокаў па ўкараненні дасягненняў навуковатэхнічнага прагрэсу ў эканоміку. Так, на аснове пастановы ліпеньскага (1955) Пленума ЦК КПСС у рэспубліцы пачалі абнаўляцца і мадэрнізавацЦа асноўныя вытворчыя фонды. У 1950я гг. у Беларусі пачынаецца хуткае развіццё радыётэхнічнай і радыёэлектроннай прамысловасці. У 1950 г. у Мінску быў пабудаваны радыёзавод, “Гарызонт". У 1959 г. у Мінску быў здадзены ў эксплуатацыю вытворчы корпус завода электроннавылічальных машын. З'явілася навуковавытворчае аб'яднанне "Інтэграл". Характэрнай рысай эканомікі Беларусі ў першай палове 1960х гг. было хуткае развіццё хімічнай прамысловасці, асабліва вытворчасці мінеральных угнаенняў. Так, у Салігорску былі пабудаваны некалькі калійных камбінатаў "Беларускалій".
У гэты час зараджаецца нафтаперапрацоўчая прамысловасць Беларусі. Высокімі тэмпамі развіваліся машынабудаванне і металаапрацоўка. Рос выпуск грузавых аўтамабіляў і трактароў, сельскагаспадарчых машын.
Сельская гаспадарка ў 1950- пачатку 1960х гг. У пачатку 1950х гг. становішча ў сельскай гаспадарцы заставалася складаным. Сялянская гаспадарка была абкладзена вялікімі падаткамі. Спроба рэфарміравання сельскай гаспадаркі звязана з рашэннямі вераснёускага (1953) Пленума ЦК КПСС. Прынятыя меры прывялі да росту вытворчых сіл сельскай гаспадаркі. Павялічылася дзяржаўнае фінансаванне сельскагаспадарчай вытворчасці, калгасы і саўгасы атрымалі дадатковую тэхніку, узрасла вытворчасць працы ў сельскай гаспадарцы. Нягледзячы на станоўчыя вынікі праведзеных мерапрыемстваў, у цэлым па краіне адчуваўся недахоп збожжа.
Матэрыяльныя ўмовы жыцця. У 1950я-першай палове 1960х гг. адбывалася паступовае паляпшэнне дабрабыту насельніцтва. Павысілася заработная плата, было рэфарміравана пенсійнае заканадаўства, палепшылася становішча сельскіх жыхароў. Працэс урбанізацыі, які прывёў да перасялення значнай колькасці насельніцтва ў гарады, выклікаў абвастрэнне жыллёвай праблемы. 3 мэтай рашэння гэтай праблемы ў дзяржаве вялося актыўнае жыллёвае будаўніцтва, павышалася яго якасць. 3 сярэдзіны 1950х гг. адбыўся сапраўдны прарыў у жыллёвай сферы. Кіраўніцтва краіны прыняло рашэнне аб будаўніцтве серыі жылых дамоў па адзіным тыпавым праекце,гэтыя дамы, якія атрымалі ў народзе назву "хрушчоўкі".