- •15. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове XVI–першай палове XVII ст.
- •16. Казацка-сялянская вайна на Беларусі
- •18.Палітычны крызіс у Рэчы Паспалітай.
- •19. Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г.
- •21.Палітыка Расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •22. Беларусь у вайне 1812 г.
- •23.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •24. Нацыянальна-вызваленчы рух на тэрыторыі Беларусі ў першай палове хіх ст. Наступствы паўстання 1830–1831 гг.
- •25. Культура Беларусі ў першай палове хіх ст.
- •26. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860–1870-х гг. І асаблівасці іх правядзення на тэрыторыі Беларусі.
- •27. Развіццё сельскай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •28. Прамысловасць, гандль, транспарт і крэдытна-банкаўская сістэма Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •29. Паўстанне 1863–1864 гг. І яго наступствы для Беларусі.
- •30. Грамадска-палітычны рух і ўзнікненне палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •31.Адукацыя і навука на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •32.Культура Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •33. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст.
- •34.Рэвалюцыя 1905–1907 гг. На тэрыторыі Беларусі.
- •35. Рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. На тэрыторыі Беларусі.
- •36. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.
- •37.Станаўленне беларускай дзяржаўнасці.
- •38. Новая эканамічная палітыка (нэп) на тэрыторыі бсср.
- •39. Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср.
- •40.Палітыка беларусізацыі. Адукацыя і навука ў бсср у 20–30-я гг. Хх ст.
- •41. Культура бсср у 20–30-я гг. Хх ст.
- •42. Развіццё Заходняй Беларусі у складзе Польшчы (1921–1939 гг.).
- •43.Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Заходняй Беларусі і яе ўз’яднанне з бсср.
- •45. Нямецкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •46.Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх агрэсараў: дзейнасць партызан і падпольшчыкаў.
- •47. Карэнны пералом падчас Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне Беларусі ад нямецкіх захопнікаў.
- •50. Бсср у 1950-я – першай палове 1960-х гг.
- •51. Бсср у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг.
- •52. Культура Беларусі ў 1950-я – першай палове 1980-х гг.
- •53. Бсср на міжнароднай арэне (1945–1991 гг.)
- •54.Палітыка перабудовы. Спробы рэфармавання эканомікі і палітычнай сістэмы бсср.
- •55. Распад ссср і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
- •56. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.
- •57. Канфесійная палітыка і адраджэнне рэлігійнага жыцця на тэрыторыі Беларусі.
- •58. Правядзенне рынкавых рэформ у рб: перадумовы і наступствы. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця.
- •59. Адукацыя, навука і культура Беларусі на сучасным этапе.
16. Казацка-сялянская вайна на Беларусі
Антыфеадальная казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. адрозніваецца ад папярэдніх сялянскіх і мяшчанскіх бунтаў, паўстанняў тым, што ў ёй прымалі ўдзел усе слаі і сацыяльныя групы насельніцтва. Увядзенне фальваркава-паншчыннай сістэмы прывяло да ўзмацнення эксплуатацыі прыгонных сялян. Акрамя таго, была палярызацыя па мове, веравызнанню паміж шляхтай і падуладным ёй сялянствам, мяшчанствам. Гэты прымушала шукаць лепшыя ўмовы жыцця і працы. Вольніцу адшуквалі за дняпроўскімі парогамі ў Запарожскай Сечы. «Паказачванне» сялян стала прыкметай XVII ст., асабліва на Падняпроўі і Палессі. Уздыму руху гарадскіх нізоў, сялян, часткова праваслаўнай шляхты і духавенства садзейнічала паўстанне ўкраінскіх казакаў на чале з гетманам Б. Хмяльніцкім. Выступіўшы супроць уладаў Рэчы Паспалітай з мэтай стварэння сваёй казацкай праваслаўнай дзяржавы, ён пасылаў у Беларусь казацкія загоны з заклікамі ўзбройвацца на змаганне з магнатамі і шляхтай. У межах новай дзяржавы ён бачыў усходне-паўднёвыя беларускія землі, што адначасова былі плацдармам для абароны Украіны ад наступу рэгулярных урадавых войскаў. Весткі аб перамогах казакаў пад Жоўтымі Водамі і Корсунем і з'яўленне казацкіх загонаў Галавацкага, Крывашапкі, Гаркушы, Гладкага, Небабы, у складзе якіх было шмат беларусаў, выклікала масавае далучэнне да іх мясцовых жыхароў. Летам і восенню 1648 г. увесь поўдзень Беларусі (акрамя Слуцка і Старога Быхава) трапіў у рукі казацка-сялянскага войска, якое не толькі граміла панскія маёнткі, забівала ўраднікаў і шляхціцаў, іх сем'і, знішчала рэестры, інвентары, квітанцыі аб выплаце падаткаў, высякала лясы, забірала хатнюю жывёлу, сельскагаспадарчы інвентар, але і рабавала простых людзей, выразала іўдзеяў, паліла калекцыі рукапісаў і кніг, не ведаючы што ў іх. Паўстанцы разбілі атрады шляхціца Валовіча пад Рэчыцай і магната Мірскага пад Горвалем. Дзякуючы беларускім хваляванням Б. Хмяльніцкі восенню перамог польскае войска пад Піляўцамі (Украіна). Тады на ўціхамірванне з 14-тысячнай арміяй выйшаў гетман літоўскі Я. Радзівіл. Добра ўзброеныя шляхоцкія палкі бралі горад за горадам, асабліва моцны ўдар быў нанесены пад Пінскам і Чэрыкавам. Шляхта жорстка абыходзілася з паўстанцамі, так у Бабруйску 800 казакам адсеклі правыя рукі, а 100 чалавек пасадзілі на калы. Аднак з прыходам яшчэ казацкіх атрадаў на чале з Галотай, Падбайлам, Крычэўскім наступным летам вайна ўспыхнула з новай сілай. Найбуйнейшая на Беларусі бітва адбьшася 31 ліпеня 1649 г. пад Лоевам, дзе паўстанцы страцілі 8 тысяч чалавек забітымі, а 3 тысячы патанулі ў Дняпры. Значныя страты панесла і войска Радзівіла, таму ён не здолеў пайсці на Украіну. Толькі пасля падпісання Белацаркоўскага мірнага дагавору 1651 г., па якому казакі пакідалі Беларусь, уладам удалося канчаткова падавіць узброеныя выступленні беларускага сялянства і гарадскіх нізоў. Акрамя крыві і разбурэнняў вайна анічога не прынесла ні паўстанцам, ні дзяржаве.
Вайна Расii з РП 1654-1667гг.
Вясной 1654 г. пачалася чарговая вайна Рэчы Паспалітай з Рускай дзяржавай. Амаль адразу былі заняты 33 гарады. Шэраг з іх здаваліся без бою, бо сярод праваслаўнага насельніцтва ВКЛ былі моцныя прарасійскія настроі, а сярод мясцовай шляхты і духавенства вялася прапаганда, што за імі будуць захаваны іх правы і прывілеі, а тым, хто пяройдзе на царскую службу, гарантаваліся новыя ўладанні. Летам 1655 г. амаль уся Беларусь была занята рускімі войскамі. 31 ліпеня была захоплена Вільня.
Цяжкае становішча для Рэчы Паспалітай вырашыла выкарыстаць Швецыя. Летам 1655 г. шведскія войскі напалі на Польшчу і даволі хутка занялі большую частку Польшчы і Жамойць. У жніўні 1655 г. частка магнатаў ВКЛ на
але з канцлерам Янушам Радзівілам падпісалі ў Кейданах унію са Швецыяй, якая разрывала унію з Польшчай. У гэты час рускі цар Аляксей Міхайлавіч заключыў з Рэччу Паспалітай Віленскае перамір’е (24 кастрычніка 1656 г.), у адпаведнасці з якім Польшча і Расія спынялі ваенныя дзеянні паміж сабою і аб’ядноўваліся для барацбы са шведамі. У маі 1657 г. супраць Швецыі выступілі Аўстрыя і Расія, у чэрвені – Данія. Шведы паступова выціскаліся з захопленых зямель.
Віленскае перамір’е прыпыніла рух расійскіх войск на яшчэ не занятыя тэрыторыі Беларусі. Разам з гэтым на акупіраваных землях расла незадаволенасць царскай адміністрацыяй. Узмацніліся антымаскоўскія тэндэнцыі і сярод дзеючых у Беларусі казакоў. На гэта паўплывала смерць Б.Хмяльніцкага ў 1657 г., на замену якому прыйшлі гетманы, што прытрымліваліся прапольскай палітыкі.
У 1658 г. баявыя дзеянні паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй узнавіліся. Адначасова працягваліся ваенныя дзеянні супраць Швецыі. У 1660 г. паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй быў падпісаны Оліўскі мірны дагавор. Амаль уся Лівонія адыходзіла да Швецыі. Толькі невялікая яе частка – Латгалія – засталася за Рэччу Паспалітай.
Пасля гэтага ўсё польскае войска было накіравана на Беларусь, дзе яно атрымала шэраг перамог. Ужо ў 1661 г. рускія войскі пакідаюць Мінск, Барысаў, Магілёў.
У далейшым вайна вялася з пераменным поспехам і пасля працяглых перамоў скончылася падпісаннем у 1667 г. Андрусаўскага перамір’я тэрмінам на 13,5 гадоў. У адпаведнасці з яго ўмовамі да Расіі адыходзілі Смаленскае ваяводства з усімі паветамі і гарадамі, Старадубскі павет, Чарнігаўскае ваяводства і Левабярэжная Украіна. Кіеў з акругай у адну мілю быў перададзены Расіі на два гады.
17. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у канцы XVIІ–XVIIІ ст.
Не абмінула Беларусь і Паўночная вайна (1700–1721). Данія, Расія, Саксонія і РП (у той час Аўгуст II быў адначасова і каралём РП – з 1697 г.) заключылі саюз супраць Швецыі. Кожная з саюзных дзяржаў мела свой уласны тэрытарыяльны інтарэс. Аўгуст II быў зацікаўлены далучыць да Саксоніі ці да Рэчы Паспалітай тэрыторыю Ліфляндыі і Эстляндыі, Фінскага заліва. Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст II. Праз некаторы час Данія церпіць параженне ад Карла XII у Гальштыніі і выходзіць з вайны. Засталіся Аўгуст II і Пётр I. У 1706 г. Карл XII уварваўся ў Саксонію і прымусіў Аўгуста II падпісаць Альтранштацкі мірны дагавор (паблізу Лейпцыга). Аўгуст II адмовіўся ад польскай кароны на карысць Станіслава Ляшчынскага, ад саюзу з Расіяй. Пасля бітвы пад польскім горадам Калішам, дзе рускія атрымалі перамогу, галоўныя шведскія войскі накіраваліся на Беларусь, маючы намер праз Смаленск ісці на Маскву. Пры набліжэнні шведаў беларускае насельніцтва хавала збожжа, жывелу. Шведскае войска галадала. Руская армія заняла важныя стратэгічныя рубяжы і рыхтавалася да бітвы, чакаючы шведаў на Смаленскім і Бранскім напрамках. У гэтых неспрыяльных умовах Карл ХІІ вырашае павярнуць на Украіну, дзе яго чакаў тайны прыхільнік польскай арыентацыі гетман Мазепа. На дапамогу Карлу ХІІ з Прыбалтыкі ішоў атрад на чале з Левенгаўптам з абозам зброі і харчу. Бітва паміж Левенгаўптам і Пятром І, які ўзначальваў атрад з 12 тыс. чалавек, адбылася 28 верасня 1708 г. ля в. Лясной на паўднёвы ўсход ад Магілёва на р. Сож. Шведы пацярпелі паражэнне.
Генеральная бітва Паўночнай вайны пачалася 27 чэрвеня 1709 г. наступленнем шведаў пад Палтавай. Руская армія атрымала бліскучую перамогу. Рэшткі шведскай арміі здаліся ў палон Меньшыкаву. Паводле міру, заключанаму ў фінскім г.Ніштаце, Эстляндыя, Ліфляндыя, Інгрыя, частка Карэліі адышлі да Расіі. Беларусь у выніку вайны страціла 700 тыс. жыхароў, многія паветы былі спустошаны. Такім чынам, войны Рэчы Паспалітай у другой палове XVII – XVIII ст., якія закранулі і Беларусь, не прынеслі і не маглі прынесці якіх-небудзь здабыткаў. Засталіся зруйнаванымі гарады і вёскі, скарацілася насельніцтва.
