
- •15. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове XVI–першай палове XVII ст.
- •16. Казацка-сялянская вайна на Беларусі
- •18.Палітычны крызіс у Рэчы Паспалітай.
- •19. Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г.
- •21.Палітыка Расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •22. Беларусь у вайне 1812 г.
- •23.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •24. Нацыянальна-вызваленчы рух на тэрыторыі Беларусі ў першай палове хіх ст. Наступствы паўстання 1830–1831 гг.
- •25. Культура Беларусі ў першай палове хіх ст.
- •26. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860–1870-х гг. І асаблівасці іх правядзення на тэрыторыі Беларусі.
- •27. Развіццё сельскай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •28. Прамысловасць, гандль, транспарт і крэдытна-банкаўская сістэма Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •29. Паўстанне 1863–1864 гг. І яго наступствы для Беларусі.
- •30. Грамадска-палітычны рух і ўзнікненне палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •31.Адукацыя і навука на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •32.Культура Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •33. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст.
- •34.Рэвалюцыя 1905–1907 гг. На тэрыторыі Беларусі.
- •35. Рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. На тэрыторыі Беларусі.
- •36. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.
- •37.Станаўленне беларускай дзяржаўнасці.
- •38. Новая эканамічная палітыка (нэп) на тэрыторыі бсср.
- •39. Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср.
- •40.Палітыка беларусізацыі. Адукацыя і навука ў бсср у 20–30-я гг. Хх ст.
- •41. Культура бсср у 20–30-я гг. Хх ст.
- •42. Развіццё Заходняй Беларусі у складзе Польшчы (1921–1939 гг.).
- •43.Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Заходняй Беларусі і яе ўз’яднанне з бсср.
- •45. Нямецкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •46.Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх агрэсараў: дзейнасць партызан і падпольшчыкаў.
- •47. Карэнны пералом падчас Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне Беларусі ад нямецкіх захопнікаў.
- •50. Бсср у 1950-я – першай палове 1960-х гг.
- •51. Бсср у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг.
- •52. Культура Беларусі ў 1950-я – першай палове 1980-х гг.
- •53. Бсср на міжнароднай арэне (1945–1991 гг.)
- •54.Палітыка перабудовы. Спробы рэфармавання эканомікі і палітычнай сістэмы бсср.
- •55. Распад ссср і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
- •56. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.
- •57. Канфесійная палітыка і адраджэнне рэлігійнага жыцця на тэрыторыі Беларусі.
- •58. Правядзенне рынкавых рэформ у рб: перадумовы і наступствы. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця.
- •59. Адукацыя, навука і культура Беларусі на сучасным этапе.
47. Карэнны пералом падчас Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне Беларусі ад нямецкіх захопнікаў.
Пачатак карэннага пералому ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны, а таксама Другой сусветнай вайны звязаны з разгромам нямецкафашысцкіх войск пад Сталінградам. Пасля моцнай артылерыйскай падрыхтоўкі раніцай 19 лістапада 1942 г. савецкія войскі перайшлі ў наступленне і прарвалі абарону праціўніка. 23 лістапада 1942 г. у раёне гарадоў Калач і Савецкі замкнулася кальцо акружэння нямецкафашысцкіх войск. 2 лютага 1943 г. Сталінградская бітва закончылася поўным разгромам нямецкафашысцкай групоўкі. Ворагу быў нанесены ўдар, які пахіснуў усю ваенную машыну фашысцкай Германіі, падарваў яе ваенны прэстыж. Летам 1943 г. фашысцкае камандаванне вырашыла зноў захапіць стратэгічную ініцыятыву, акружыць і знішчыць асноўныя сілы нашых армій у раёне Арла і Курска, затым магутным ударам авалодаць Масквой. Курская бітва пачалася 5 ліпеня 1943 г. Савецкія войскі трымалі абарону да 12 ліпеня. У гэты дзень у раёне в. Прохараўка адбылася самая вялікая ў гісторыі Другой сусветнай вайны танкавая бітва з абодвух бакоў адначасова ўдзельнічала звыш 1100 танкаў і самаходных гармат. Абодва бакі панеслі цяжкія страты. 1215 ліпеня 1943 г. савецкія войскі перайшлі ў контрнаступленне. Бітва пад Курскам, у якой прынялі ўдзел 4 млн чалавек, працягвалася 50 дзён. Вораг пацярпеў паражэнне.
3 разгромам нямецкафашысцкіх полчышчаў на Курскай дузе, паспяховым наступленнем Чырвонай Арміі летам-восенню 1943 г., разгромам фашыстаў на Левабярэжнай Украіне і вызваленнем сталіцы Украінскай ССР г. Кіева 6 лістапада 1943 г. звязана завяршэнне карэннага пералому ў вайне. Пачатак вызвалення Беларусі. Разгром нямецкафашысцкіх войск на Курскай дузе і паспяховае наступленне Чырвонай Арміі летам восенню 1943 г. стварылі ўмовы для выгнання акупантаў з Беларусі. 22 верасня 1943 г. быў вызвалены першы раенны цэнтр рэспублікі Камарын, а 26 лістапада першы абласны цэнтр Гомель, куды адразу ж пераехалі ЦК КП(б)Б, урад рэспублікі і Беларускі штаб партызанскага руху. У студзені 1944 г. войскі Беларускага фронту правялі Калінкавіцка-Мазырскую аперацыю і з дапамогай партызан вызвалілі абласны цэнтр Мазыр і чыгуначны вузел Калінкавічы. У раёне Азарычаў войскамі Чырвонай Арміі былі выратаваны вязні 3 канцлагераў, дзе знаходзілася больш за 33 тыс. савецкіх грамадзян. Аперацыя "Баграціён". Поўнае вызваленне Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў. Гэта адна з найбуйнейцтых наступальных аперацый Чырвонай Арміі супраць групы армій "Цэнтр" у гады Вялікай Айчыннай вайны. У правядзенні аперацыі "Баграціён" удзельнічалі арміі чатырох франтоў: 1,2,3га Беларускага,1га Прыбалтыйскага, а таксама сілы Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Аперацыя "Баграціён" пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 г. Пасля артылерыйскай і авіяцыйнай падрыхтоўкі на Віцебскім, Аршанскім і Магілёўскім напрамках перайшлі ў наступленне войскі 1га Прыбалтыйскага, 2га і 3га Беларускіх франтоў. На другі дзень на варожыя пазіцыі абрушылі ўдар войскі 1га Беларускага фронту. Дзеянні франтоў каардынавалі прадстаўнікі Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання маршалы Савецкага Саюза Г.К. Жукаў і А.М. Васілеўскі. Моцныя ўдары па камунікацыях і лініях сувязі акупантаў нанеслі беларускія партызаны. У ноч на 20 чэрвеня 1944 г. пачаўся трэці этап "рэйкавай вайны". За тую ноч партызаны Беларусі ўзарвалі болып за 40 тыс. рэек. Да канца чэрвеня 1944 г. савецкія войскі акружылі і знішчылі віцебскую і бабруйскую групоўкі ворага. У раёне Оршы была ліквідавана групоўка, што прыкрывала Мінскі напрамак. Абарона ворага на прасторы паміж Заходняй Дзвіной і Прыпяццю была зламана. У баях за вызваленне Беларусі прымалі ўдзел французскія лётчыкі авіяцыйнага палка "Нармандыя Нёман". 1 ліпеня 1944 г. быў вызвалены Барысаў, 3 ліпеня Мінск. Савецкія войскі працягвалі наступленне на захад. 16 ліпеня І944 г. яны вызвалілі Гродна, а 28 ліпеня Брэст. Нямецкафашысцкія захопнікі былі поўнасцю выгнаны з беларускай Зямлі.
48. Заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны і Другой сусветнай вайны.
Заканчэнне ВАВ. У студзені 1945 г. у выніку Вісла-Одэрскай аперацыі войскі 1га Беларускага і 1га Украінскага франтоў вызвалілі большую частку Польшчы і выйшлі на р. Одэр, захапіўшы шэраг плацдармаў на заходнім беразе. Самай працяглай і цяжкай для савецкіх войск з усіх аперацый 1945 г. з'яўлялася УсходнеПруская, якая закончылася разгромам варожай групоўкі пад Кёнігсбергам. Берлінская аперацыя пачалася 16 красавіка 1945 г. У ёй удзельнічала 2,5 млн чалавек.
30 красавіка 1945 г., прыкладна праз дзве гадзіны пасля таго, як над рэйхстагам, які знаходзіўся амаль побач з падземным бункерам рэйхсканцылярыі, савецкімі воінамі быў узняты Сцяг Перамогі, Гітлер застрэліўся. Яго цела аблілі бензінам і спалілі. 2 мая гарнізон Берліна капітуліраваў. Апоўначы 8 мая 1945 г. у прадмесці Берліна Карлсхорсце ў прысутнасці прадстаўнікоў камандавання армій СССР, ЗША, Англіі і Францыі прадстаўнікі пераможанай фашысцкай Германіі падпісалі Акт аб безагаворачнай капітуляцыі сваіх узброеных сіл. У ноч на 9 мая 1945 г. у 2 гадзіны 10 хвілін у эфіры прагучала доўгачаканая вестка аб Вялікай Перамозе. Закончылася і Вялікая Айчынная вайна савецкага народа супраць нямецкафашысцкіх захопнікаў. 24 чэрвеня 1945 г. на Краснай плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны. 8 жніўня 1945 г., выконваючы свае абавязацельствы перад саюзнікамі ЗША, Англіяй і іншымі дзяржавамі, савецкі ўрад заявіў аб уступленні ў вайну з Японіяй. Гэта ён зрабіў пасля таго, як японскі ўрад адхіліў Патсдамскую дэкларацыю саюзнікаў, якая заклікала Японію да капітуляцыі. 9 жніўня 2 верасня 1945 г. савецкія войскі ва ўзаемадзеянні з сіламі Ціхаакіянскага флоту і Амурскай ваеннай флатыліі ажыццявілі Маньчжурскую стратэгічную аперацыю, акружылі і разграмілі Квантунскую армію. Адначасова былі праведзены ПаўднёваСахалінская і Курыльская дэсантныя аперацыі. Савецкі Саюз вярнуў Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы тэрыторыі былой Расійскай імперыі, якія ўрад Расіі ў 1905 г. саступіў Японіі ў выніку паражэння ў рускаяпонскай вайне 1904-1905 гг. Савецкія войскі былі ўведзены ў Паўночную Карэю. 6 і 9 жніўня 1945 г. без ваеннай неабходнасці, у мэтах запалохвання Савецкага Саюза амерыканцы скінулі на японскія гарады Хірасіму і Нагасакі атамныя бомбы. Іх ахвярамі сталі 114 тыс. мірных жыхароў. 2 верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна закончылася. 49. БССР у першыя пасляваенныя гады. Аднаўленне народнай гаспадаркі.
Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя бедствы. Аднаўленне эканомікі пачыналася адразу пасля вызвалення.Галоўнымі напрамкамі прамысловага развіцця пасляваеннай Беларусі з’явіўся паскораны рост машынабудавання, металаапрацоўкі, электраэнергетыкі, паліўнай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў.Пасляваеннае машынабудаванне характарызуецца не толькі адраджэннем старых, але і стварэннем шэрагу новых яе галін.Машынабудаванне і металаапрацоўка пераўтварыліся ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі.У ходзе пасляваеннага аднаўлення і развіцця прамысловасці рэспубліка павінна была рашыць вялікую задачу падрыхтоўкі кадраў для вытворчасці. Аднаўленне і развіццё галін цяжкай прамысловасці падрыхтавала базу для развіцця вытворчасці прадметаў спажывання.Далейшае развіццё атрымала лёгкая прамысловасць.Вялікая праца вялася ва ўсіх абласцях рэспублікі па аднаўленню харчовых, мясамалочных і іншых прадпрыемстваў, якія выраблялі прадукты харчавання.Высокімі тэмпамі ішло аднаўленне і развіццё прамысловасці ў заходніх раёнах Беларусі.Складаным было становішча ў сельскай гаспадарцы.Былі прыняты меры па матэрыяльна-тэхнічнаму ўмацаванню сельскай гаспадаркі.У калгасах і саўгасах аднаўляліся пасяўныя плошчы, павялічваліся ўраджайнасць, пагалоўе жывёлы, паляпшалася арганізацыя працы.Хуткае аднаўленне і развіццё прамысловасці, некаторыя поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі далі магчымасць некалькі палепшыць становішча насельніцтва, хаця жыццё большасці людзей было вельмі цяжкімю.У цэлым жа складалася эканоміка, дазволіўшая БССР заняць у далейшым значнае месца ў сістэме агульнасаюзнага падзелу працы, стварыліся ўмовы для ўсебаковага развіцця рэспублікі.