Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1097117_BE148_shpora_istoriya_belarusi.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
133.54 Кб
Скачать

42. Развіццё Заходняй Беларусі у складзе Польшчы (1921–1939 гг.).

У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., вялікая частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы.Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы.На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–11 гадзін. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Людзі згаджаліся на любую работу і любую аплату.Вельмі цяжка жылося ў вёсцы.Аграрныя пераўтварэнні вялі да ўзрастання дыферэнцыяцыі сялян, колькасць бедных жыхароў вёскі пачала няўхільна павялічвацца.Сяляне павінны былі пастаянна выконваць павіннасці.У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі.Вядучую ролю ў паланізацыі беларускага насельніцтва адыгрывала каталіцкая царква.У Заходняй Беларусі панаваў жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор.Такім чынам, сацыяльнае, нацыянальнае і палітычнае становішча працоўных мас на тэрыторыі Заходняй Беларусі штурхала іх на актыўныя антыўрадавыя дзеянні.У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме партызанскага руху.Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку.Выдаваліся газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся.У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў.Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах, а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні.Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі адыграла культурна-асветная арганізацыя – Таварыства беларускай школы (ТБШ).За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі. Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі.У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў адбыліся значныя палітычныя і эканамічныя змены на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

43.Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Заходняй Беларусі і яе ўз’яднанне з бсср.

Уз'яднанне беларускага народа ў складзе БССР адбывалася ў складаных знешнепалітычных умовах. Гітлераўская Германія 1 верасня 1939 г. напала на Польшчу, чым развязала Другую сусветную войну. Германскія войскі захапілі амаль усю тэрыторыю Польшчы і падступілі да меж Заходняй Беларусі.

У гэтых умовах з мэтай абароны інтарэсаў беларускага насельніцтва 17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу. Да 25 верасня савецкія войскі поўнасцю занялі Заходнюю Беларусь. Яе жыхары віталі чырво-наармейцаў як сваіх вызваліцеляў.

28—30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход, які прыняў Дэкларацыю аб устанаўленні ў Заходняй Беларусі савецкай улады і ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. Дэпутаты Народнага сходу звярнуліся ў Вярхоўны Савет СССР з просьбай аб прыняцці Заходняй Бела-русі ў склад Савецкага Саюза і ўз'яднанні яе з БССР. У ліста-падзе 1939 г. гэтая просьба была задаволена.

У выніку ўз'яднання з Заходняй Беларуссю значна павялічылася тэрыторыя БССР, а яе насельніцтва вырасла прыкладна ў два разы і да канца 1940 г. склала больш за 10 млн чалавек. У кастрычніку 1940 г. па ініцыятыве Сталіна было прынята рашэнне аб перадачы Вільні і Віленскага краю Літве.

Уз'яднанне беларускага народа ў складзе БССР пакончыла з несправядлівым падзелам яе на дзве часткі, садзейнічала ўсталяванню адзінства і ўзмацненню Беларусі.

44. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.

На тэрыторыі Беларусі наступала самая моцная з трох фашысцкіх груповак вермахта – група армій “Цэнтр”, меўшая сваёй канчатковай мэтай захоп Масквы.У першыя ж гадзіны вайны варожая авіяцыя нанесла ўдары па ваенных аб’ектах у заходняй прыгранічнай паласе.У крайне неспрыяльных умовах, несучы цяжкія страты, савецкія пагранічнікі, чырвонаармейцы аказвалі рашучае, самаахвярнае супраціўленне. Гераічна трымаўся гарнізон Брэсцкай крэпасці.Усімі сіламі войскі Чырвонай Арміі спрабавалі стрымаць наступленне агрэсара.Нягледзячы на катастрафічнае становішча, савецкія воіны ўпарта супраціўляліся, хаця былі выпадкі, і аб гэтым нельга замоўчваць, панікі, разгубленасці, бязладнага адыходу.У гэты час хаця і са спазненнем, але быў прыняты шэраг надзвычайных мер па мабілізацыі ўсіх сіл і сродкаў краіны на адпор ворагу.Тры дні ішлі цяжкія абарончыя баі на Бярэзіне. Значны ўдар быў нанесены гітлераўцам пад Оршай. Сур’ёзны контрудар нанеслі нашы войскі ў адной з буйнейшых танкавых бітваў. Каля тыдня цягнуліся баі за Віцебск.23 дні (з 4 па 27 ліпеня) савецкія войскі стрымлівалі націск танкавай групы Гудэрыяна на дняпроўскіх рубяжах, у раёне Магілёва. Больш месяца ішлі баі за Гомель.Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі, нягледзячы на гераічнае супраціўленне часцей Чырвонай Арміі, была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.