Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1097117_BE148_shpora_istoriya_belarusi.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
133.54 Кб
Скачать

36. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.

Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск–Паставы–Баранавічы–Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй.У сувязі з наступленнем германскіх войск на ўсход рушыў вялікі паток бежанцаў з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў Беларусі. На захопленай Гегманіяй тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя ваенныя павіннасці. На абаронныя работы прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу.Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія ўлады. Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасці.У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт.З-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа.Пачынаючы з 1915 г., на Беларусі назіраецца нарастанне рабочага руху. У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з’яўлялася павышэнне заработнай платы. Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена, і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка рабочых. Масавага рабочага руху не было.Своеасаблівую форму на Беларусі ў гады вайны набыў сялянскі рух – разгром памешчыцкіх маёнткаў, харчовых магазінаў і лавак.Значна ўзраслі сялянскія хваляванні ў 1915 г. У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый сярод сялян. Аднак у 1916–1917 гг. іх колькасць значна зменшылася.Ваенныя паражэнні расійскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Расло дэзерцірства.22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў. Паустанцы былі жорстка пакараны. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна паступова станавілася небаяздольнай.

37.Станаўленне беларускай дзяржаўнасці.

1. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці было звязана першапачаткова з абвяшчэннем на нацыянальна-дэмакратычнай аснове Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), а затым з утварэннем на савецкай аснове Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь.

Пытанне аб дзяржаўнасці Беларусі ўскладнялася тым, што вышэйшы орган савецкай улады ў Беларусі — Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) адмоўна ставіўся да яго вырашэння. Яго кіраўніцтва (А. Мяснікоў і інш.) не лічыла беларусаў самастойнай нацыяй.

Прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху распачалі падрыхтоўку да склікання Усебеларускага з'езда, які адбыўся ў снежні 1917 г. у Мінску. Яго ўдзельнікі не прыйшлі да адной думкі. Адна частка дэлегатаў дабівалася абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, а другая частка прапанавала аўтаномію ў складзе Савецкай Расіі. З'езд прыняў рашэнне аб стварэнні органа краёвай улады ў выглядзе Усебеларускага Савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатпаў. Аднак падобны орган, які ўзнік у выніку кастрычніцкіх падзей 1917 г., ужо існаваў у Беларусі — гэта Аблвыкамзах. Стварыўшы свой орган краёвай улады, удзельнікі з'езда фактычна выказал іся супраць улады Аблвыкамзаха. Таму па рашэнні бальшавіцкага кіраўніцтва з'езд пры дапамозе вайсковай сілы быў распушчаны.

Удзельнікі Усебеларускага з'езда не прыпынілі распачатай працы і ўтварылі Выканаўчы камітэт (Выканком) з'езда. Выканком ва ўмовах нямецкага наступления, калі кіраўнікі Аблвыкамзаха пакінулі Мінск, абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі. 9 сакавіка Выканком абвясціў Беларускую Народную Рэспубліку (БНР). Ён быў ператвораны ў Раду БНР, якая 25 сакавіка 1918 г. абвясціла незалежнасць БНР.

Дзеячы БНР апынуліся ў цяжкім становішчы, бо абвяшчэнне БНР адбылося ўжо ва ўмовах нямецкай акупацыі. Па ўмовах Брэсцкага міру, падпісанага З сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, частка Беларусі была занята германскімі войскамі. Нямецкае кіраўніцтва, нягледзячы на прывітальную тэлеграму часткі дзеячаў БНР, не прызнала гэтай рэспублікі.

2. Пытанне аб стварэнні беларускай дзяржавы на савецкай аснове вырашалася ў канцы 1918 г. на VI Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі Расійскай Камуністычнай партыі (бальшавікоў) — РКП(б), якая праходзіла ў Смаленску. Яна 30 снежня 1918 г. абвясціла сябе Iз'ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі — КП(б)Б. 1 студзеня 1919 г. было абнародавана рашэнне з'езда пра абвяшчэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Старшынёй Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі стаў Зміцер Жылуновіч (ЦішкаГартны).

2—3 лютага 1919 г. на I Усебеларускім з'ездзе Саветаў у Мінску была прынята першая Канстытуцыя ССРБ. Таксама было прынята рашэнне пра аб'яднанне Беларусі і Літвы ў Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (ЛітБелССР). Яна была ўтворана як буферная дзяржава, тэрыторыя якой выкарыстоўвалася для адмежавання Савецкай Расіі ад Польшчы з мэтай прадухілення адкрытай вайны з ёю.

ЛітБелССРпраіснаваладажніўня 1919 г., калі яе тэрыторыя была захоплена польскімі войскамі ў час польска-савецкай вайны 1919—1920 гг. Пасля вызвалення войскамі Чырвонай Арміі тэрыторыі Беларусі 31 ліпеня 1920 г. была прынята Дэкларацыя аб незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Адбылося другое абвяшчэнне савецкай рэспублікі на тэрыторыі Беларусі.