- •15. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове XVI–першай палове XVII ст.
- •16. Казацка-сялянская вайна на Беларусі
- •18.Палітычны крызіс у Рэчы Паспалітай.
- •19. Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г.
- •21.Палітыка Расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •22. Беларусь у вайне 1812 г.
- •23.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •24. Нацыянальна-вызваленчы рух на тэрыторыі Беларусі ў першай палове хіх ст. Наступствы паўстання 1830–1831 гг.
- •25. Культура Беларусі ў першай палове хіх ст.
- •26. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860–1870-х гг. І асаблівасці іх правядзення на тэрыторыі Беларусі.
- •27. Развіццё сельскай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •28. Прамысловасць, гандль, транспарт і крэдытна-банкаўская сістэма Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •29. Паўстанне 1863–1864 гг. І яго наступствы для Беларусі.
- •30. Грамадска-палітычны рух і ўзнікненне палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •31.Адукацыя і навука на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •32.Культура Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •33. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст.
- •34.Рэвалюцыя 1905–1907 гг. На тэрыторыі Беларусі.
- •35. Рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. На тэрыторыі Беларусі.
- •36. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.
- •37.Станаўленне беларускай дзяржаўнасці.
- •38. Новая эканамічная палітыка (нэп) на тэрыторыі бсср.
- •39. Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср.
- •40.Палітыка беларусізацыі. Адукацыя і навука ў бсср у 20–30-я гг. Хх ст.
- •41. Культура бсср у 20–30-я гг. Хх ст.
- •42. Развіццё Заходняй Беларусі у складзе Польшчы (1921–1939 гг.).
- •43.Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Заходняй Беларусі і яе ўз’яднанне з бсср.
- •45. Нямецкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •46.Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх агрэсараў: дзейнасць партызан і падпольшчыкаў.
- •47. Карэнны пералом падчас Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне Беларусі ад нямецкіх захопнікаў.
- •50. Бсср у 1950-я – першай палове 1960-х гг.
- •51. Бсср у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг.
- •52. Культура Беларусі ў 1950-я – першай палове 1980-х гг.
- •53. Бсср на міжнароднай арэне (1945–1991 гг.)
- •54.Палітыка перабудовы. Спробы рэфармавання эканомікі і палітычнай сістэмы бсср.
- •55. Распад ссср і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
- •56. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.
- •57. Канфесійная палітыка і адраджэнне рэлігійнага жыцця на тэрыторыі Беларусі.
- •58. Правядзенне рынкавых рэформ у рб: перадумовы і наступствы. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця.
- •59. Адукацыя, навука і культура Беларусі на сучасным этапе.
31.Адукацыя і навука на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
У 2-й палове XIX - пачатку XX стст. сістэма адукацыі і асветы на Беларусі мела шэраг своеасаблівых рыс у параўнанні з губернямі Цэнтральнай Расіі. Вялікі адбітак на сітуацыю наклала паўстанне 1863-1864 гг., якое вымусіла царскі ўрад праводзіць тут палітыку, у тым ліку і адукацыйную, са значнымі карэктывамі.
Пачатковая школа на вёсцы была прадстаўлена царкоўнапрыходскімі школамі, школамі граматы і народнымі вучылішчамі. Найбольш прагрэсіўным тыпам пачатковых школ былі народныя вучылішчы. Яны былі адна- і двухкласныя .
Сур'ёзную канкурэнцыю народным вучылішчам складалі царкоўнапрыходскія школы. Выхаванне адбывалася ў духу вернасці праваслаўю і цару. У гарадах да ліку пачатковых навучальных устаноў належалі гарадскія, павятовыя і прыходскія вучылішчы.
У парэформенны перыяд сетка пачатковых школ на Беларусі пашыралася вельмі хутка. Аднак пасля забойства Аляксандра ІІ у Расіі пачаўся працяглы перыяд рэакцыі. Урад узяў курс на скарачэнне колькасці народных вучылішчаў. Колькасць царкоўнапрыходскіх школ, наадварот, расла. Пасля рэвалюцыі 1905-1907 гг. пачаўся адваротны працэс.
Асобнай праблемай тагачаснай сістэмы пачатковай адукацыі быў востры недахоп настаўнікаў. У 1864 г. у Маладзечне была адчынена першая настаўніцкая семінарыя. Больш высокі статус мелі настаўніцкія інстытуты. Аднак настаўніцкія навучальныя ўстановы не былі нават сярэднімі. Іх выпускнікі не мелі права паступаць ва універсітэты.
Пасля паўстання 1863-1864 гг., у якім навучэнцы сярэдніх навучальных устаноў прынялі актыўны ўдзел, многія з іх спынілі сваё існаванне. Былі зачынены Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі, скасаваны прыватныя вучылішчы. У 2-й палове XIX ст. у лік сярэдніх навучальных устаноў на Беларусі ўваходзілі мужчынскія і жаночыя гімназіі, прагімназіі (няпоўныя гімназіі), Горы-Горацкае земляробчае вучылішча, Полацкі кадэцкі корпус і духоўныя семінарыі. Згодна са статутам 1864 г., гімназіі падзяляліся на 2 тыпы: класічныя і рэальныя. Навучанне ў іх было разлічана на 7 класаў. Паўнавартаснымі сярэднімі навучальнымі ўстановамі лічыліся толькі класічныя гімназіі. Толькі іх выпускнікі мелі права паступлення ва універсітэты.
Пасля закрыцця ў 1864 г. Горы-Горацкага земляробчага інстытута (за ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні) на Беларусі не засталося ніводнай вышэйшай навучальнай установы.
Адсутнасць ВНУ і тым больш акадэмічных устаноў стала прычынай слабога развіцця навукі на Беларусі. У даследаваннях пераважаў гуманітарны накірунак, звязаны з вывучэннем беларускага народа. Прыкметную працу ў гэтай галіне праводзіў Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства, заснаваны ў 1867 г. у Вільні. У 1909 г. была створана Віцебская Архіўная камісія, якая займалася выяўленнем і публікацыяй гістарычных дакументаў. Сярод гісторыкаў вылучаўся М. Доўнар-Запольскі. У 1910 г. апублікаваў сваю "Кароткую гісторыю Беларусі" В. Ластоўскі. Яна стала першай спробай асвятліць айчынную гісторыю з нацыянальных пазіцый. У 1870 г. выйшаў першы грунтоўны слоўнік беларускай мовы - "Словарь белорусского наречия" І. Насовіча. Аднак асабліва вялікую ролю ў вывучэнні нашай краіны і народа адыграла праца яшчэ аднаго філолага - акадэміка Я. Карскага. На працягу 1903-1922 гг. выйшла яго фундаментальная манаграфія "Беларусы". У ёй глыбока даследаваны беларуская мова і літаратура, складзена этнаграфічная карта беларускага народа.
