Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1097117_BE148_shpora_istoriya_belarusi.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
133.54 Кб
Скачать

15. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове XVI–першай палове XVII ст.

Першай вайной Рэчы Паспалітай, атрыманай ёй у спадчыну ад Вялікага княства Літоўскага, была Лівонская. У падзеле Лівонскай спадчыны пачынаюць праяўляць зацікаўленасць яе суседзі: Швецыя, Польшча, ВКЛ, Данія і Расія. Згодна з пагадненнем паміж Расіяй і Лівонскім Ордэнам (1554), апошні абавязваўся не заключаць дагавораў з Польшчай. Пазней Лівонскі ордэн парушае гэта пагадненне і заключае абаронча-наступальны саюз з Польшчай супрацьМасквы. Гэта падштурхнула ўрад Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі. У 1561 г. Віленскі сейм прыняў уладанні Лівонскага ордэна пад патранат.З гэтага часу праціўнікам Расіі ў Лівонскай вайне стала ВКЛ. ВКЛ у Лівонскай вайне мела на ўвазе дзве мэты: 1) далучыць да сваіх уладанняў тэрыторыю Лівонскага ордэна; 2) не дапусціць Расію да Балтыйскага мора, г.зн. на заходнееўрапейскі рынак. Расія пераносіць ваенныя дзеянні на тэрыторыю Беларусі і ў 1563 г. захоплівае Полацк, які адкрываў шляхі рускай арміі на Вільню і Рыгу. Абраны ў 1576 г. польскі кароль Стэфан Баторый пачынае з наёмным войскам контрнаступленне супраць Расійскай арміі ў Лівоніі і на Беларусі. Пасля 20-дзённай асады адваёўваецца Полацк, вызваляецца Лівонія, ваенныя дзеянні пераносяцца на рускую тэрыторыю. Гераічная абарона Пскова ў 1581–1582 гг. прымусіла знясіленыя 25-гадовай барацьбой дзяржавы пачаць мірныя перагаворы. Згодна з Ям-Запольскім перамір’ем Рэч Паспалітая вяртала Расіі захопленыя рускія гарады – Вялікія Лукі, Ізборск і іншыя, за выключэннем раёна г.Веліжа, дзе адраджалася мяжа, што існавала да 1514 г. Расія адмаўлялася ад усіх зямель, захопленых у Лівоніі і на Беларусі. Расія не атрымала выхад да Балтыйскага мора. У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночна-усходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, знішчаны культурныя каштоўнасці. Да актыўнай рускай палітыкі польскіх і літоўскіх феадалаў падштурхнула “смута” ў Расіі – барацьба працоўных мас супраць феадалаў. Таксама спрыяльныя ўмовы для правядзення актыўнай рускай палітыкі склаліся і ў тым, што 15 мая 1591 г. памёр брат цара – васьмігадовы царэвіч Дзмітрый – фактычны наследнік рускага прастола. У 1600 г. пачалі распаўсюджвацца чуткі, быццам царэвіч Дзмітрый выратаваўся. У ролі самазванца выступіў Грыгорый Атрэп’еў, беглы манах, які перабраўся пасля блуканняў па Расіі ў Рэч Паспалітую. Арганізатарам паходу Лжэдзмітрыя ў Расію становіцца другарадны чыноўнік Рэчы Паспалітай сенатар Юрый Мнішак. Абяцанне Лжэдзмітрыя перадаць частку рускіх зямель каралю (Жыгімонту III) і Мнішаку прымусіла караля, магнатаў і касцёл фінансаваць паход. Войска самазванца несла паражэнні, але Лжэдзмітрый заўсёды знаходзіў падтрымку насельніцтва, якое верыла ў “сапраўднасць” цара. 20 чэрвеня 1605 г. самазванец уступіў у Маскву. Праз год падман пачаў выкрывацца і масквічы зверглі Лжэдзмітрыя з прастолу. Праз некаторы час з’яўляецца новы Лжэдзмітрый, які нібыта ў другі раз цудам выратаваўся ад смерці. Гэта быў паплечнік першага самазванца – дваранін Міхаіл Малчанаў. На дапамогу яму прыходзяць атрады польскіх магнатаў Лісоўскага і Ражынскага, Льва Сапегі. Але ж і ён пацярпеў паражэнне. У 1609 г. польскі кароль Жыгімонт III распачаў адкрытую інтэрвенцыю супраць Расіі. Ён сам узначаліў армію і, размясціўшыся на Дняпры, узяў Смаленск у аблогу. 3 чэрвеня 1611 г., калі ў Смаленску засталося 200 абаронцаў, горад паў. Жыгімонт III абвясціў сябе рускім царом. Масква апынулася ў руках інтэрвентаў. У 1611 г. у Ніжнім Ноўгарадзе ствараецца народнае апалчэнне супраць інтэрвентаў на чале з Кузьмой Мініным і князем Дзмітрыем Пажарскім. У кастрычніку 1612 г. апалчэнцы вызвалілі Маскву. У 1613 г. на расійскі прастол быў абраны Міхаіл Раманаў, які быў сваяком Івана Грознага па жаночай лініі.