
- •Гiстарычнае краязнаўства як навуковая дысцыпліна
- •1923 Г. – 7 з’езд кп(б)б, пачатак палітыкі беларусізацыі
- •15. Гісторыка-краязнаўчыя экскурсіі
- •16. Этнаграфія ў краязнаўстве
- •17. Археалагічныя помнікі ў краязнаўстве
- •18. Архітэктура і горадабудаўніцтва беларускіх зямель у 11-12 стст. Полацкая і гарадзенская школы дойлідства
- •21. Барока ў беларускай архітэктуры
- •23. Помнікі і памятныя мясціны, звязаныя з вайной 1812 г. У Полацку
23. Помнікі і памятныя мясціны, звязаныя з вайной 1812 г. У Полацку
Чырвоны мост. У кастрычніку 1812 г. на гэтым мосце праз раку Палата, прайшоў кровапралітны бой паміж рускай і французскай арміямі, драўляны насціл дадзенага моста стаў літаральна чырвонага колеру ад крыві загінуўшых воінаў, адсюль і назва моста. У 1975 г. быў пабудаваны новы жалезабетонны мост. У 1974 г. каля моста ўсталяваная мемарыяльная дошка ў памяць рускіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні Полацка ў 1812 г.
Помнік у памяць ваенных падзей пад Полацкам у 1812 г. (плошча Свабоды)упершыню быў узведзены ў 1850 г. Аўтар помніка - архітэктар А.Адаміні.
Гэты помнік не быў адзіным: па загадзе імператара Мікалая I было выраблена 16 помнікаў для ўстаноўкі іх у месцах найбольш значных бітваў Айчыннай вайны. Пры гэтым памер помніка і яго афармленне залежала ад важнасці бітвы ў тым ці іншым месцы. Умоўна помнікі ў ўспамін Айчыннай вайны 1812 г. дзяліліся на тры класа: помнік першага класа быў толькі адзін, другога - дзесяць (да іх ставіцца і Полацкі помнік ), трэцяга - пяць.
Полацкі помнік героям Айчыннай вайны 1812 г. вырабляўся на ліцейным заводзе ў Луганску амаль два гады. І 26 жніўня 1850 г. напярэдадні юбілею легендарнай Барадзінскай бітвы, помнік героям Айчыннай вайны 1812 г. ў Полацку быў урачыста адкрыты.Помнік быў выкананы ў візантыйскім стылі.
На жаль у 1932 г. помнік быў знесены савецкімі войскамі для патрэб першай пяцігодкі (як крыніца металу) . На гэтым месце быў ўсталяваны помнік Леніну.
Другая жыццё помніка героям Айчыннай вайны 1812 г. ў Полацку пачалася ў 2010 г. Помнік адношлены па ініцыятыве ўладаў г. Полацка, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта РБ і з удзелам Саюзнай дзяржавы.
Полацкі краязнаўчы музей - у музеі можна ўбачыць матэрыялы па гісторыі вайны 1812 г.
24. Калегіум езуітаў у Полацку.
Полацкі езуіцкі калегіум-першая сярэдняя навучальная ўстанова ордэна езуітаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў 1580—1812. Адкрыты летам 1580 паводле загаду караля Рэчы Паспалггай СтэфанаБаторыя.
У 1579 г. былі пабудаваны драўляныя корпус калегіума (а адкрыты быў у 1580 г.) i касцёл.Першая езуіцкая школа ў Полацку налічвала 5 вучняў. У далейшым колькасць дзяцей, якія навучаліся ў езуітаў, значна павялічылася. Першапачаткова навучальная ўстанова размяшчалася ў Полацкім замку. Калегіуму былі дадзены не менш як 72 вескі (з 730 дымамі) i 423 дамы ў Полацку. У 1588 г. пры калегіуме быў пабудаваны касцёл св.Стафана. У 1598 г. калегіум перавялі ў спецыяльна ўзведзены будынак непадалёку ад замка (драўляныя будынкі згарэлі пры пажарах).
Навучанне і выхаванне вялося па праграмах для езуіцкіхкалегіумаў, вылучалася высокім узроўнем. Першым рэктарам быў вядомы ідэолаг Контррэфармацыі ў Рэчы Паспалітай П.Скарга.
Выкладаліся лацінская i грэчаская мовы, антычная літаратура, красамоўства, стылістыка, паэтыка i свяшчэннае пісанне. Каб павялічыць колькасць навучэнцаў, было ўведзена выкладанне на польскай. Школа мела сямігадовы курс: трохгадовы філасофіі i чатырохгадовы багаслоўя.
1738 г. пабудаваны і ў 1745 г. асвячоны мураваны касцел Звеставання Прасвятой Дзевы Марыі (папярэднія драўляныя касцелы згарэлі пры пажарах), у 1749 - мураваны вучэбны корпус (будаўніцтва новых карпусоў прадягвалася да пач 19 ст). Езуіты мелі ў Полацку 6 касцелаў. У 1772-1811 гг. халегіуму належала каля 5 тыс валок зямлі, 16 620 прыгонных у весках і 289 мяшчан Да ліку найбуйнейшых належалі 9 фальваркаў Вяжышчы, Іванск, Ігумнаў, Загацце, Казімірава, Мосар, Мездзічы, Туроўля, Экіманія, якія давалі 63 882 злотых прыбытку У 1796 - у калегіуме вучылася ад 244 да 441 чал.
Пры калегіуме існавалі інтэрнат, бібліятэкака, Полацкая друкарня, тэатр, музей (з 1780-х г), аптэка (зафіксавана з 1641), шпіталь для бедных, сукнавальня (каля 1797).
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай усходняя частка Беларусі была далучана да Расійскай імперыі. У ліку далучаных да Расіі гарадоў быў і Полацк. Праз год пасля гэтай падзеі, гэта значыць у 1773 г., дзейнасць ордэна езуітаў была забаронена рашэннем папы рымскага. Аднак Кацярына II дадзенае рашэнне не падтрымала і на тэрыторыі імперыі езуіты працягнулі сваю дзейнасць. Полацк фактычна стаў іх сталіцай. Больш таго, з 1777 г. пры Полацкім калегіуме быў адкрыты адзіны ў тагачаснай Еўропе езуіцкі навіцыят (установа для падрыхтоўкі манахаў).
У 1812 г. калегіум пераўтвараецца ў езуіцкую акадэмію навук і прыраўноўваецца да ўніверсітэта.Полацкая езуіцкая акадэмія была адзінаю вышэйшай навучальнай установаю на сучаснай тэрыторыі Беларусі ў першай чвэрці ХІХ ст.
Узначальвалі Полацкую езуіцкую акадэмію езуіты з багацейшым вопытам арганізацыйнай і педагагічнай дзейнасці. Першым рэктарам Акадэміі, з 1812 па 1814 гг., быў прафесар тэалогіі А. Люстыг. З 1814 па 1817 гг. кіруючыя функцыі выконваў А. Ляндэс, а з 1817 па 1820 гг. пасаду рэктара займаў выдатны тэолаг і пісьменнік Р. Бжазоўскі.
Адно з цэнтральных месцаў у езуіцкай сістэме адукацыі і выхавання займалі бібліятэкі. Велізарнае значэнне для развіцця адукацыі мела прадастаўленне Кацярынай ІІ езуітам права на адкрыццё ўласнай друкарні (1787). За ўвесь час існавання (1787 – 1820) яна выпусціла ў свет больш за 500 выданняў пераважна на польскай і лацінскай, а таксама на рускай, італьянскай, нямецкай і французскай мовах. З канца XVIII ст. у друкарні выдавалі «Каляндар полацкі», дзе змяшчаліся краязнаўчыя матэрыялы Полацкая езуіцкая акадэмія выдавала першы на тэрыторыі Беларусі літаратурна-навуковы часопіс «Штомесячнік Полацкі»
У 1814 годзе, калі ордэн быў адноўлены ў сваіх правах папам Піям VII, місіянерская дзейнасць езуітаў у Расійскай імперыі стала непакоіць уладу. У 1820 годзе, пасля смерці генерала Ордэна езуітаў Тадэвуша Бжазоўскага, езуіты былі высланы з Расійскай імперыі, а Полацкая акадэмія ліквідавана.
З 1822 па 1830 гады ў карпусах былой Полацкай езуіцкай акадэміі размяшчалася Полацкае вышэйшае піярскае вучылішча(піяры - каталіцкі манаскі ордэн, які займаецца навучаннем і выхаваннем моладзі) .
25. Полацкі кадэцкі корпус
6 красавіка 1830 г. з царскім урадам было прынята рашэнне на месцы піярскага вучылішча заснаваць Полацкі кадэцкі корпус, разлічаны на 400 навучэнцаў. Стваралася ўстанова для дзяцей дваран Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай, Смаленскай губерняў і Беластоцкай вобласці, а таксама для дзяцей афіцэраў і чыноўнікаў ваенных пасяленняў Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Першым начальнікам Полацкага кадэцкага корпуса быў прызначаны (1834) генерал-маёр П.К. Хвашчынскі. Пасля доўгай падрыхтоўчай працы 25 чэрвеня 1835 г. Полацкі кадэцкі корпус быў урачыста адкрыты.
У перыяд з 1835 па 1857 гг. заняткі праводзіліся на 2-гадовых падрыхтоўчых і 4-гадовых агульных курсах. Па заканчэнні ўсяго вучэбнага цыклу для працягу вайсковай адукацыі кадэты пераводзіліся ў сталічны Дваранскі полк. З 1857 г. тэрмін вучобы быў павялічаны з 6 да 9 гадоў. Паводле штатнага раскладу кадэты падзяляліся на 4 роты – 3 ранжыраваныя (грэнадзёрская і 2 мушкецёрскія) і неранжыраваную.
Пачатак вайсковай рэформы ў Расійскай імперыі моцна паўплываў на ўсю сістэму падрыхтоўкі афіцэраў ў дзяржаве. У 1862 г. на месцы Полацкага кадэцкага корпуса была стварана Полацкая ваенная гімназія. Па заканчэнні гэтай гімназіі большая частка выпускнікоў пераводзілася ў ваенныя вучылішчы імперыі. У 1882 г. Полацкі кадэцкі корпус быў адноўлены як 7-гадовая сярэдняя вайсковая ўстанова.
Арганізацыя навучальнага працэсу заставалася практычна нязменнай: акадэмічны год працягваўся з 15 жніўня па 5 чэрвеня, заняткі пачыналіся а 8 гадзіне і працягваліся да 15 гадзіны. У корпусе выкладаліся агульнаадукацыйныя дысцыпліны: Закон Божы, руская, нямецкая і французская мовы, руская і ўсеагульная гісторыя, геаграфія, матэматыка фізіка, хімія, заканазнаўства, чарчэнне, мінералогія, фізіялогія, батаніка, касмаграфія, маляванне, музыка, спевы, танцы. У лік спецыяльных вайсковых прадметаў уваходзілі: тактыка, артылерыя, ваенная гісторыя і фартыфікацыя. Вялікая ўвага надавалася фізічнай падрыхтоўцы кадэтаў (страявыя заняткі, плаванне, гімнастыка, фехтаванне).
Варта адзначыць, што нягледзячы на фармальна саслоўны характар установы, з часам у лік полацкіх кадэтаў трапляе болей і болей недваран. Напрыклад, у 1915 г. з 403 навучэнцаў корпуса толькі 307 належалі да прывілеяванага саслоўя.
У жніўні 1917 г. кадэцкі корпус быў перайменаваны ў Полацкую гімназію ваеннага ведамства. Але Кастрычніцкая рэвалюцыя і прыход да ўлады бальшавікоў пакідалі гэтай навучальнай установе зусім малыя шанцы на выжыванне. Апошнім годам яе існавання стаў 1918, калі новая ўлада канчаткова адмовілася ад утрымання ваенных вучылішчаў ваеннага ведамства. У час грамадзянскай вайны рэшткі полацкага кадэцкага корпуса, нямала яго выпускнікоў звязалі свой лёс з белым рухам. Пасля канчатковай перамогі савецкай улады тыя, хто выжылі, былі вымушаны з’ехаць на чужыну. Гэткім чынам сцяг Полацкага кадэцкага корпуса захоўваецца ў праваслаўным Саборным храме Нью-Йорку.
У 2005 г. у горадзе Полацку пасля рэканструкцыі комплексу будынкаў былога Полацкага езуіцкага калегіума (акадэміі) адкрыліся новыя навучальныя карпусы. Зараз тут размяшчаюцца гісторыка-філалагічны факультэт і факультэт інфармацыйных тэхналогій
26. Полацкі Сафійскі сабор.
Помнік архітэктуры 11-18 стст. Паклаў пачатак Полацкай школе дойлідства. Пабудаваны паміж 1044 і 1066 (паводле іншых звестак у 1050-60 гг.) у Полацку пры князе Усяславе Брачыславічу на дзядзінцы горада – Полацкім Верхнім замку. Пяцікупальны храм, але па іншых звестках купалоў у саборы налічвалася сем. Магчыма, што два дадатковых купалы маглі знаходзіцца ў заходняй частцы будынка.
Полацкі Сафійскі сабор адыгрываў важную ролю не толькі ў рэлігійным, але і грамадска-палітычным жыцці горада. У саборы Святой Сафіі ўжо да пачатку XII ст. дзейнічала адна з самых старажытных у Еўропе бібліятэк. Варта адзначыць, што ў зборы фондаў бібліятэкі, верагодна, прыняла ўдзел і прападобная Еўфрасіння Полацкая. Да 1563 г. саборная бібліятэка пастаянна папаўнялася. У перыяд вайны Рускай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім, а пасля Рэччу Паспалітай, значная частка фонду была разрабавана і страчана. З моманту ўзвядзення да канца XVI стагоддзя храм Святой Сафіі заставаўся кафедральным саборам Полацкай епархіі. Першым епіскапам, які быў пастаўлены кіеўскім мітрапалітам Нікіфарам у 1105 г. на кафедры святой Сафіі, быў свяціцель Міна (1105 – 1116).
У часы Лівонскай вайны (1558 – 1583) у 1563 г. Полацк быў узяты штурмам войскамі маскоўскага цара Іаана IV. У 1579 г. пасля ўпартай аблогі Полацк быў адбіты войскам караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя (1576 – 1586). Сафійскі сабор стаў адзіным храмам у горадзе, якія належаў праваслаўным. Пасля падпісання Берасцейскай уніі ў 1596 г. сабор перайшоў да ўніятаў.
У 1607 г. Сафійскі сабор згарэў. Аднаўлены толькі ў 1618 г. архіепіскапам Язафатам Кунцэвічам (1580 (?) – 1623).
У 1642 г. сабор ізноў пацярпеў ад пажару, але быў неўзабаве адноўлены. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. Полацк быў узяты расійскімі войскамі цара Аляксея Міхайлавіча, які ў 1654 г. наведаў сабор. Да 1667 г. Сафійскі сабор быў праваслаўным, а затым ізноў перайшоў да ўніятаў.
У 1705 г., падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гг., сабор быў зачынены расійскай арміяй па загадзе Петра I. А ў яго прытворы размясцілі склад з боепрыпасамі, які 1 мая 1710 г. узарваўся, пасля чаго Сафійскі сабор быў цалкам разбураны і праляжаў у руінах да 1738 г.
Аднаўленне сабора здзейсніў уніяцкі архіепіскап Фларыян Грабніцкі. Да 1750 г. на захаваных заснаваннях сцен была збудавана двухвежавая базіліка ў стылі віленскага барока, якую асвяцілі ў гонар Сашэсця Святога Духа.
Падчас Айчыннай вайны 1812 г. храм выкарыстоўваўся французскімі войскамі як стайня.
З 1839 г. адноўленая ў праваслаўнай веры Полацкая Сафія да 1856 г. была гарадскім саборам, крыху пазней – прыпісной царквой Свята-Мікалаеўскага сабора. У 1908 годзе храм моцна пацярпеў ад пажару. Пры ўдзеле архітэктара і рэстаўратара Пятра Пакрышкіна ў 1913 – 1914 гг. у Сафійскім саборы былі зроблены рамонтна-аднаўленчыя работы. 17 кастрычніка 1914 г. храм Святой Сафіі быў нанава пераасвячоны.
У 1924 г. ў рамках правядзення савецкай атэістычнай кампаніі храм быў зачынены. У будынку сабора быў размешчаны краязнаўчы музей.
У перыяд нямецкай акупацыі з 1942 па ліпень 1944 г. Сафійскі сабор дзейнічаў, а потым быў ізноў зачынены.
Ад храма ХІ ст. захаваліся толькі фрагменты алтарнай часткі і падмурак.
З 1983 г. ў Сафійскім саборы дзейнічае канцэртная зала. У 1985 г. ў саборы быў збудаваны арган.
У храме размяшчаецца Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора, які ўваходзіць у склад Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Побач з саборам усталяваны адзін з Барысавых камянёў.
27. Гісторыка-культурная каштоўнасць Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку.
Заснаваны ў сярэдзіне 12 ст. Ефрасінняй Полацкай у мясцовасці Сяльцо (тады паблізу горада) пры драўлянай царкве Спаса, дзе была пахавальня епіскапаў Полацкай праваслаўнай епархіі. Тады ж па заказу Ефрасінні, у 1161 г., па праекце мясцовага майстра Іаана замест драўлянай пабудавана мураваная Полацкая Спаса-Ефрасіннеўская царква (альбо Спаса-Праабражэнскі царква). У гэтым жа годзе на гэты храм Еўфрасіння ахвяравала пазалочаны напрастольны крыж (Крыж Еўфрасінні Полацкай), які быў выразаны тутэйшым майстрам-ювелірам Лазарам Богшам.
У 1563—1579 гг. у манастыры ўжо не было манахаў, у 1580 г. кароль і вялікі князь Стэфан Баторы перадаў яго будынкі Полацкаму езуіцкаму калегіуму.
Пад час вайны Расіі з РП (1654—1667) пасля захопу Полацка маскоўскім войскам у 1656 г. па загадзе цара Аляксея Міхайлавіча Спаса–Праабражэнская царкву паўторна асвяцілі як праваслаўную. Пасля вызваленне горада яна зноў знаходзілася ва ўладанні езуітаў, якія выкарыстоўвалі будынак як касцёл да 1820 г.
У 1820 г. расійскія ўлады выгналі езуітаў з Полацку, манастыр перайшоў у дзяржаўную ўласнасць. У 1832 г. манастыр быў перададзены духоўнаму ведамству і ў 1840 г. адноўлены. У 1841 г. Крыж Еўфрасінні Полацкай быў зноў вернуты ў Спаса-Праабражэнскі сабор.
У 1840 г. імператар Мікалай I па хадайніцтве полацкага епіскапа Смарагда загадаў аднавіць манастыр, прылічыўшы яго да 1-га класа, аднак зямель не даў. Тады былі пабудаваны брама са званіцай і мур, жылы дом перароблены ў Цеплую трапезную царкву.
У 1844 г. пры манастыры адчынена 3- класнае жаночае вучылішча. У 1899 г. архітэктар Коршыкаў пабудаваў у манастыры велічны Крыжаўзвіжанскі сабор у неавізантыйскім стылі. У 1910 г. сюды з Кіева былі перавезены мошчы св. Ефрасінні. У 1918 г. манастыр закрыты, адноўлены толькі ў 1990 г., а крыж рэквізаваны (г.з.прымусова адбіраць чыю-небудзь маёмасць у пастаяннае або часовае карыстанне дзяржавы).У 1928 г. крыж перавезены ў Мінск, у 1929 г. у Магілёў. А ў 1941 г. падчас Вялікай Айчыннай вайны Крыж Еўфрасінні Полацкай бясследна знік і дагэтуль не знойдзены.
Крыжаўзвіданскі сабор у 1992 г. адбудаваны занава. З 1997 г. тут захоўваецца занава створаны Крыж Ефрасінні Полацкай.
28. Музеі Полацка
Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік:
аб'яднанне музеяў і ахоўных тэрыторый горада Полацка. Запаведнік мае рэспубліканскае значэнне і абласное падпарадкаванне.
У 1968 г. Полацкі гісторыка-археалагічны запаведнік стаў філіялам Краязнаўчага музея. У 1985 г. запаведніку быў нададзены статус самастойнага музейнага аб'яднання. У 1990 г. было прынята Пастанова «Аб Полацкім гісторыка-культурным запаведніку" і зацверджана Палажэнне "Аб Полацкім гісторыка-культурным запаведніку рэспубліканскага значэння». У 1997 г. прысвоена назва гісторыка-культурнага музея-запаведніка, з 2004 г. - Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Дзіцячы музей (філіял) - адзіны ў сваім родзе ў Беларусі, дзе экспанаты можна чапаць рукамі і нават гуляць з імі. У школах Полацка праходзяць конкурсы за права выставіць у музеі свае калекцыі марак, цацак, значкоў. Быў адкрыты 28 мая 2004 г..У музеі дзейнічаюць два экспазіцыйныя залы. У першым зале прадстаўлены гадзіннік, званы, вагі і меры вагі. У другой зале - гукаперадавальныя апараты, фотаапараты, самавары, філатэлія і філакартыя. У другім зале музея ёсць таксама спецыяльная вітрына для зменных дзіцячых калекцый.У камп'ютарным зале Дзіцячага музея можна пазнаёміцца з усімі выстаўкамі, што праходзілі ў музеі, пагуляць у развіваючыя гульні
Краязнаўчы музей (філіял) - быў адкрыты ў 1926 г. Падчас ВАВ захоўваліся ў музеі старажытныя рукапісы, калекцыі зброі, старадрукаваных кніг былі згублены.З 1948 г. Краязнаўчы музей Полацка размяшчаецца ў былой лютэранскай кірсе.У 1967 г. на базе краязнаўчага музея быў створаны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік.
У экспазіцыі Краязнаўчага музея знаходзяцца каля 2 000 экспанатаў. У музеі можна ўбачыць археалагічныя знаходкі, матэрыялы па гісторыі вайны 1812 г. Этнаграфічныя матэрыялы прадстаўлены экспазіцыяй «Куток беларускай хаты канца XIX – пач. XX ст.». Музей валодае вялікімі калекцыямі баністыкі, фатаграфій, зброі, прадметаў побыту, друкаваных і перыядычных выданняў, якія дазваляюць пазнаёміцца з асаблівасцямі палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і культурным жыцці Полацка.
Мастацкая галерэя (філіял)–з 2002 г. размяшчаецца ў адным з карпусоў былога езуіцкага калегіума, помніку архітэктуры XVIII ст. Экспазіцыя галерэі ахоплівае перыяд з XII па XX стст. Экспануецца 288 прадметаў. У ёй прадстаўлены калекцыі: культавага прыкладнога мастацтва XII–XIX стст., іканапісу XVIII–XX стст., выяўленчага мастацтва Беларусі XX ст. Мастацкая галерэя мае дзве выставачныя залы для паказу зменных выстаў.
Музей баявой славы (філіял) - прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Значнае месца ў экспазіцыі музея займаюць матэрыялы, якія распавядаюць аб палачанах - Героях Савецкага Саюза.Музей быў створаны ў 1971 г. па ініцыятыве супрацоўнікаў Полацкага краязнаўчага музея. У 1985 г. была праведзена рээкспазіцыя, і 7 мая 1985 г. музей быў зноў адкрыты для наведвальнікаў. З 2001 г. Музей баявой славы ператвораны ў філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея запаведніка.
Музей беларускага кнігадрукавання (філіял) - размешчаны ў будынку былой Брацкай школы Полацкага Богаяўленскага манастыра. Музей быў адкрыты 8 верасня 1990 г. падчас святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны.25 сакавіка 1994 г. на базе некалькіх выставачных залаў музея быў створаны Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага (музейная экспазіцыя распавядае пра розныя перыяды жыцця С. Полацкага. Значнае месца адводзіцца літаратурнай і выдавецкай дзейнасці паэта-асветніка. У музеі захоўваюцца арыгіналы яго кніг: «Жэзл праўлення» (1753), «Вячэра душэўная» (1683), кнігі XVII—XVIII ст., копіі рукапісаў). Самую вялікую частку музейных экспанатаў складаюць кнігі. Сярод старадрукаваных выданняў такія рарытэты, як «Евангелле вучыцельнае», «Мінея агульная» (Масква, 1628). У музеі прадстаўлена і іншая прадукцыя: часопісы і газеты розных гадоў, паштоўкі, улёткі, календары, буклеты.
Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора (філіял) - размяшчаецца ў Полацкім Сафійскім саборы, быў адкрыты ў 1987 г.Музей прысвечаны гісторыі старажытнай каменнай пабудовы на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У Сафійскім саборы дэманструюцца фрагменты муроўкі ХІ ст., старажытны падмурак, а таксама фрэскавыя роспісы канца ХІ ст.
Музей-кватэра Героя Савецкага Саюза Зінаіды Міхайлаўны Тусналобавай-Марчанка (філіял) - прысвечаны ганаровай грамадзянцы Полацка, Герою Савецкага Саюза, медыцынскай сястры, якая выратавала ў гады ВАВ многія жыцці. Музей-кватэра быў адкрыты ў 1987 г. Экспазіцыя музея размешчана ў пакоі жылога дома, дзе прайшлі апошнія гады жыцця З. М. Тусналобавай-Марчанка.Музей расказвае пра дзяцінства і юнацтва З. М. Тусналобавай-Марчанка, яе ўдзеле ў Вялікай Айчыннай вайне.
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (філіял) - прысвечаны ручному ткацтву Паазер'я (Глыбоцкі, Міёрскі, Шаркоўшчынскі, Верхнядзвінскі, Пастаўскі, Докшыцкі і Полацкі раёны Віцебскай вобласці.Музей адкрыты ў снежні 1998 г.Музейная экспазіцыя размяшчаецца ў трох залах і раскрывае сакрэты стварэння традыцыйных тканых вырабаў - ад пасадкі лёну да атрымання гатовага вырабы.
Прыродна-экалагічны музей (філіял) - Музей быў адкрыты ў 2006 г. ў памяшканні былой воданапорнай вежы, пабудаванай у 1953 г. Вінтавая лесвіца, сканструяваная ў цэнтры будынка музея, сімвалізуе Дрэва Жыцця, падарожжа па якому дазваляе зазірнуць у розныя «светы» прыроды і экалогіі.
Стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» (філіял) - Музей быў адкрыты ў маі 1998 г. Гэта першая ў Беларусі манаграфічная экспазіцыя, прысвечаная гісторыі адной вуліцы.Экспазіцыя стацыянарнай выстаўкі размяшчаецца ў так званым доміку Пятра I, помніку архітэктуры канца XVII ст. Экспануецца 224 музейныя прадметы. Экспанаты расказваюць аб гісторыі Ніжне-Пакроўскай вуліцы, аб установах, якія знаходзіліся тут, людзях, якія жылі і працавалі на гэтай вуліцы ў пач. ХХ ст.