Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Канспект па краязнаўству Беларусі.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
108 Кб
Скачать

1923 Г. – 7 з’езд кп(б)б, пачатак палітыкі беларусізацыі

У канцы 1923 г. IнБелКульт утварыў камiсiю, якая стала асновай для стварэння Цэнтральнага бюро краязнаўства (ЦБК). Задачы ЦБК – аб'ядноўваць i накiроўваць працу краязнаўчых арганiзацый рэспублiкi.

Лiстапад 1924 г. – I Усебеларуская краязнаўчая канферэнцыя: арганiзацыйна аформiла ЦБК;прыняла рашэнне выдаваць краязнаўчы часопiс «Наш край»

З 1924 г. пачынаецца масавае стварэнне краязнаўчых арганізацый на Беларусі, сярод якіх - Віцебскае акружное таварыства краязнаўства (1924 г.)

Секцыі:гісторыка-культурная,прыродазнаўчая,беларусазнаўчая, інш.

Т-ва арганізоўвае канферэнцыі, экспедыцыі, экскурсіі. Пад яго кіраўніцтвам працавалі раённыя краязнаўчыя т-вы ў Лёзна, Сянно, Чашніках, Бешанковічах.

1925 г. т-ва выдае першы ў Беларусі краязнаўчы зборнік “Віцебшчына

У 1926 г. у Мiнску адбыўся

І Усебеларускi краязнаўчы з’езд Пастанова «Аб краязнаўчай рабоце ў вобласцi гiсторыi i археалогii i аб ахове помнiкаў старажытнасцi»: улік і ахова помнікаў старажытнасці;неабходнасць арганiзацыi краязнаўчых гурткоў пры сельсаветах, ізбах-чытальнях, школах; сварэнне краязнаўчых музэяў i бiблiятэк.

У 1926 г. большасць мясцовых краязнаўчых таварыстваў было прынята на мясцовы бюджэт. Дзяржава фінансуе правядзенне археалагічных раскопак, экспедыцый, дзейнасць краязнаўчых музеяў.

У 1927 г. адбыўся ІІ Усебеларускi краязнаўчы з’езд

У 1928 г. у БССР існавала ўжо 301 краязнаўчая арганізацыя.У Полацку ў 20-я гг. дзейнічала Полацкае краязнаўчае таварыства,якое з 1925 г. узначальваў Іван Пятровіч Дэйніс.

Краязнаўчыя арганiзацыi пры вну, тэхнiкумах

У 1925 г. створаны краязнаўчы гурток пры БДУ,(з 1926 г. – студэнцкае краязнаўчае таварыства)

У 1928 г. ЦБК прыняло рашэнне аб выкладаннi методыкi краязнаўства ў тэхнiкумах.

У 1930 г. краязнаўства ўведзена ў праграму педагагічных вну.

Краязнаўства ў школеШкольныя краязнаўчыя гурткi пачалi стварацца яшчэ ў гады грамадзянскай вайны. У пачатку 20-х гг. краязнаўчыя гурткі з’яўляюцца ў школах Мiнска, Полацка, Оршы.

Школьнiкі прымаюць удзел у экспедыцыях i экскурсiях. Пры школах арганізуюцца гiсторыка-краязнаўчыя музеі.

Згортванне краязнаўчай работы ў 30-я гады.

На мяжы 20-30 гг. ЦБК было распушчана. У 1932 г. прынята пастанова СНК БССР

“Аб мерапрыемствах па разгортванню краязнаўчага руху”:краязнаўства павінна дапамагаць сацыялістычнаму будаўніцтву; вывучаць трэба “карысныя тэмы” (прыродныя багацці, іх рацыянальнае выкарыстанне);трэба даследаваць і паказваць выключна поспехі сацыялістычнага будаўніцтва;усё большая ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню.

У 1930 г. часопіс «Наш край» быў пераіменаваны ў «Савецкая краiна», а ў 1933 г. яго выданне канчаткова спыняецца.

Краязнаўства ў Заходняй Беларусi

У многіх гарадах дзейнічалі філіялы Польскага краязнаўчага таварыства (часопіс “Ziemia” – “Зямля”)Мясцовыя краязнаўчыя аб’яднанні: Палескае таварыства ў Пінску Таварыства сяброў навукі ў ГроднаАдкрываюцца краязнаўчыя музеі: Гродзенскі гістарычны (1922 г.) Пінскі (1924) Баранавіцкі Слонімскі (1929)

Краязнаўчымі даследаваннямі займаюцца:Ч.Пяткевіч (Палессе, Брэстчына)О.Гедэман (Браслаўшчына)Э.Малішэўскі (Віленшчына)Я.Драздовіч Ё. Абрэмбскі

10.Гiстарычнае краязнаўства на Беларусі у 1950 – 1980-я гг.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны пачалося ўзнаўленне краязнаўчай дзейнасці. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў у Беларусі не было створана краязнаўчага таварыства як асобнай грамадскай арганізацыі, што мела месца ў міжваенны перыяд, але краязнаўчы рух развіваўся ў такіх сацыяльных інстытутах, як адукацыйныя ўстановы, бібліятэкі, музеі, адлюстроўваўся ў друку, а многія журналісты, пісьменнікі і вучоныя трывала звязалі свой творчы і прафесійны шлях з краязнаўствам. Краязнаўства стала кірункам дзейнасці шэрага ўплывовых грамадскіх арганізацый: ЦК ЛКСМБ, піянерскай арганізацыі, добраахвотных таварыстваў аховы помнікаў гісторыі і культуры, аховы прыроды, Беларускага фонду культуры і інш.

Школьнае краязнаўства стала адным з важнейшых кірункаў края­знаўчага руху.

Накiрункi:

-дзяржаўнае краязнаўства (узнаўленне дзейнасцi навукова-даследчыцкіх iнстытутаў, вну, музеяў, бiблiятэк);

-школьнае краязнаўства

-турысцкае краязнаўства

Найбольшая увага – даследаванні гісторыі вайны, партызанскага руху.

Краязнаўства вяртаецца ў праграму ВНУ. Археалагiчная, архiўна-музейная, краязнаўчая практыка, курсавыя i дыпломныя работы па гiстарычнаму краязнаўству.

У наш час краязнаўствам займаюцца «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнiкаў гiсторыi i культуры» (1966) - масавая грамадская арганiзацыя.

Беларускі фонд культуры (1987)

Таварыства беларускай мовы iм. Ф.Скарыны

У снежні 1989 на Усебеларускай краязнаўчай канферэнцыі абвешчана аднаўленне работы Беларускага краязнаўчага таварыства.

Задачы краязнаўчых арганізацый:

-пошуковая праца-выяўленне помнікаў гісторыі і культуры-арганізацыя музеяў-вывучэнне тапанімікі-збіранне вуснай народнай творчасці.

«Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусi» у 7 тамах.Шматтомная серыя кнiг «Памяць». Часопiсы «Спадчына», “Беларуская мінуўшчына”, інш.

11.Перспектывы развiцця i праблемы гiстарычнага краязнаўства Беларусі на сучасным этапе.

Пасля атрымання ў 1991 г. Рэспублікай Беларусь статуса незалежнай дзяржавы краязнаўства становіцца важным сродкам фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызма, адраджэння гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны. Спрыяюць у гэты час развіццю К. шэраг законаў і дзяржаўныя праграммы ў РБ. Напрыклад:

  • Закон аб культуры і адукацыі (1991);

  • Закон па бібліятэчнай справе(1995)

  • Закон аб турызме(1999) і інш.

  • Праграмма “ Спадчына” і інш.

У апошнія гады прымаюцца праграммы развіцця малых гарадоў і гістарычных цэнтраў (праграмма развіцця г.Полацка)

Зноў, як і ў 20-я гады ХХ ст., краязнаўства становіцца важным фактарам фарміравання суверэнітэту краіны і яе ідэялогіі.

Кіраўніцтва краязнаўчым рухпм ў 1 пал. 90 гг. Ажыыцяўляла Беларускае краязнаўчае таварыства (БКТ) на чале з Каханоўскім.

Ва ўсіх абласных цэнтрах ствараюцца краязнаўчыя аб’яднанні, выходзяць зборнікі “ Віцебскі сшытак”,” Браслаўскія чытанні і г.д.”

Развіваецца школьнае, дзяржаўнае, у ВНУ, бібліятэчна-біяграфічнае кр-ва.

Працягвае сваю дзейнасць Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнiкаў гiсторыi i культуры»

Задачы:

-выяўленне і ўлік помнікаў гісторыі і культуры на тэрыторыі РБ і за яе межамі,

-ажыццяўленне грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове і -выкарыстанні помнікаў;

-прапаганда ведаў аб помніках і заканадаўства аб іх ахове і выкарыстанні.

Беларускі фонд культуры (БФК)

БФК распрацаў праграму "Спадчына", мэтай якой з’яўляецца падтрымка высілкаў па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны.

Формы рэалізацыі – выставы твораў народных майстроў, фальклорныя святы.

БФК рэалізуе таксама наступныя праграмы:

«Вяртанне і захаванне нацыянальных культурных каштоўнасцяў»,

«Адраджэнне нацыянальнай культуры малых гарадоў і мястэчак»,

«Славутыя імёны Айчыны».

БФК займаецца выдавецкай дзейнасцю.

«Краязнаўчая газета» (з красавіка 2003 г.), у якой змяшчаюцца артыкулы мясцовых краязнаўцаў, прысвечаныя гісторыі і традыцыям рэгіёнаў нашай краіны, даследаванні навукоўцаў пра гісторыю, этнаграфію, фальклор і архітэктуру, пра гістарычныя падзеі, а таксама расповяды пра нашых землякоў, якія праславіліся не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Асобная ўвага надаецца публікацыям пра вопыт краязнаўчых пошукаў і працу музеяў у школах і бібліятэках краіны.

Сярод найбольш папулярных рубрык:

«Малая краязнаўчая энцыклапедыя» «Асоба ў краязнаўстве» «Наша гісторыя: ідэі, падзеі, асобы» «З бібліятэкі „КГ“» «На паліцу краязнаўцы», «Царкоўнае краязнаўства» «Даследуюць вучні» «Рэгіён» «Землякі» «Спадчына ў небяспецы»

Іншыя краязнаўчыя выданні:

Часопісы:«Спадчына», «Беларуская мінуўшчына», інш.

Энцыклапедычныя выданні:

Памяць: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Шматтомнае выданне.

Гарады і вёскі Беларусі. Энцыклапедыя (шматтомнае выданне, у якім на падставе навейшых архіўных крыніц адлюстравана гісторыя і сучасны стан усіх населеных пунктаў кожнага р-на, уключаючы тыя, што перасталі існаваць)

Регионы Беларуси. Энциклопедия (звесткі пра помнікі архітэктуры, населеныя пункты, выдатных асобаў, прыроду і г.д.)

Раённыя і абласныя краязнаўчыя канферэнцыі: Браслаўскія чытанні, Лепельскія чытанні,

Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямл,і Віцебскія старжытнасці,Раманаўскія чытанні (Магілёў)

У 1998 г. створана грамадскае моладзевае аб’яднанне “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” (зарэгістравана ў 2002 г.)арганізацыя фальклорна-этнаграфічных экспедыцый,стварэнне этнаграфічнага архіва,майстар-класы па традыцыйных рамёствах,арганізацыя выстаў і фальклорных святаў.

12.Краязнаўства ў вучэбнай і пазакласнай рабоце.

У вучэбнай рабоце:

Ідэя выкарыстання краязнаўчага матэрыялу ў навучальна-выхаваўчым працэсе выказвалася яшчэ педагогамі мінулага. Сапраўды, краязнаўчыя веды садзейнічаюць больш трываламу засваенню гістарычных падзей і паспяховаму вырашэнню выхаваўчых задач, надаюць гісторыі непаўторны каларыт, дапамагаюць звязаць жыццё роднай зямлі з паняццем “Радзіма”, а любоў да роднага краю жывіць любоў да яе. Вывучэнне мясцовых гістарычных падзей нібы набліжае гістарычнае мінулае да свядомасці вучняў, робіць яго цікавым і зразумелым.

Работа з краязнаўчым матэрыялам патрабуе ад настаўніка захавання пэўных умоў. Гэта:

  • вывучэнне гісторыі краю ў адзінстве з гісторыяй краіны; (Выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу на ўроках гісторыі Беларусі)

  • сувязь краязнаўчых ведаў з жыццём;

  • выкарыстанне даследчыцкага метаду;

  • адпаведнасць зместу матэрыялу ўзроўню развіцця і падрыхтоўкі вучняў.

У пазакласнай рабоце:

Школьная праграма па гісторыі не можа цалкам задаволіць інтарэсы і схільнасці вучняў. Таму на дапамогу прыходзіць пазакласнае гістарычнае краязнаўства––найбольш комплексная з гістарычных дысцыплін.

Пазакласная гісторыка-краязнаўчая работа шмат патрабуе ад настаўніка.

  • Па-першае, яму неабходна выпрацаваць і захаваць адпаведнасць аб’ёму агульнагістарычнага і мясцовага матэрыялу, каб не дапусціць ператварэння гісторыі краю ў паралельны самастойны курс.

  • Па-другое, краязнаўчая работа павінна мець так званае “выйсце ў практыку”––выкарыстоўвацца на ўроках, адлюстроўвацца ў насценным і перыядычным друку, прадстаўляцца на навуковых канферэнцыях і г.д.

  • Па-трэцяе, яна павінна планавацца і весціся сістэматычна.

  • Па-чацвёртае, настаўнік сам павінен пастаянна весці пошук і даследаванне краязнаўчых матэрыялаў, распрацоўваць метады іх выкарыстання ў навучальным працэсе. Разам з тым, ён не толькі сам вядзе даследчыцкую працу па гісторыі краю, але і пастаянна падтрымлівае і накіроўвае пошукавую актыўнасць вучняў.

Неабходна, каб існавалі разнастайныя сувязі паміж працай на ўроку і пазакласнай гісторыка-краязнаўчай.

Пазакласную гісторыка-краязнаўчую работу ўмоўна можна падзяліць на папярэджваючую, спадарожную і наступную. Папярэджваючая—гэта калі пазакласная работа па свайму зместу папярэднічае вывучэнню матэрыялу на ўроку. Тут галоўная ўвага надаецца стварэнню эмацыянальнага “падмурка” для будучых навучальных заняткаў з іх вывадамі і абагульненнямі. Спадарожная работа выконваецца вучнямі паралельна з вывучэннем у класе агульнага курса гісторыі. Увага школьнікаў звяртаецца на агульнае і асаблівасці гісторыі вялікіх рэгіёнаў і мясцовай. Наступная––па свайму зместу ідзе як бы ўслед за школьнай праграмай. У гэтым выпадку на падставе тэарэтычных ведаў, якія ёсць у вучняў, адбываецца працэс канкрэтызацыі, замацавання, удасканалення, удакладнення, а іншым разам і змены тых або іншых уяўленняў, ведаў.

Асноўная асаблівасць пазакласнай краязнаўчпай работы—яе добраахвотны характар, магчымасць задавальнення і далейшага развіцця пазнавальных запатрабаванняў і схільнасцей вучняў, шырокія магчымасці ў выбары формаў і метадаў работы. Зыходзячы з колькасці тых, хто ўдзельнічае ў краязнаўчай рабоце, формы яе падзяляюцца на індывідуальныя, групавыя і масавыя. Індывідуальная форма прадугледжвае чытанне літаратуры па мясцовай гісторыі, працу з дакументамі, рэчавымі матэрыяламі, падрыхтоўку паведамленняў, дакладаў, рэфератаў, збор успамінаў, прадметаў матэрыяльнай і духоўнай культуры, апісанне помнікаў гісторыі, выраб наглядных дапаможнікаў і г.д. Групавая форма работы ў гуртках і суполках , экскурсіі, паходы, экспедыцыі, выпуск насценгазет, рукапісных часопісаў. Да масавых формаў адносяцца краязнаўчыя гульні, вечары, віктарыны, алімпіяды, канферэнцыі і г.д. Аднак усе яны знаходзяцца ў цеснай узаемасувязі паміж сабою. Масавая работа ўзбагачае работу ў гуртках, а вынікі заняткаў у апошніх часта выносяцца на агульнашкольныя вечары, алімпіяды, канферэнцыі. Індывідуальная работа––неабходны элемент як масавых, так і групавых формаў. Але аснова, на якой можа грунтавацца ўся пазакласная работа,––часцей за ўсё гурток, які праводзіць сваю работу згодна з вызначанай тэматыкай і планам.

13.Гісторыка-краязнаўчы гурток.

Гісторыка-краязнаўчы гурток (ГКГ) дазваляе

-паглыбіць і пашырыць веды вучняў;

- развівае іх здольнасць да самастойнай працы;

- дазваляе выхоўваць дзяцей

ГКГ можа мець розную накіраванасць :

- гістарычная

- археалагічная

- этнаграфічная

- гісторыка-літаратурная

Рэкамендацыі:

-Вучні 6-7 класаў, колькасць 10-20 чалавек

Крытэрыі прыёма ў гурток? 1-2 мес тэрмін выпрабавання

Кіраўнік – настаўнік, накіроўвае дзейнасць; абіраюцца таксама старшыня, сакратар

1-шы занятак – мэты, арганізацыйныя пытанні

Паседжанні – 1 раз у 2 тыдні

Працягласць – 1,5 – 2 гадзіны

Праграма ГКГ:

- паглыбленае вывучэнне якога-небудзь перыяду гісторыі, альбо населенага пункта

- пытанні, не адлюстраваныя, альбо слаба адлюстраваныя ў школьным курсе гісторыі

Паседжанні ГКГ:

- заслухоўванне і абмеркаванне рэфератаў

-прагляд відэаматэрыялаў альбо слайдаў

- складанне гістарычных карт ці дыяграм экскурсіі сустрэчы з цікавымі людзьмі

Археалагічны гурток

1. першыя заняткі – вывучэнне асноў археалогіі;

2. азнаямленне з гісторыяй першабытнага грамадства, этнаграфіяй;

3. авалоданне практычнымі навыкамі (асновы фатаграфіі, чарчэння, арыенціроўкі на мясцовасці);

4. азнаямленне з археалагічнымі знаходкамі ў мясцовым краязнаўчым музеі;

5. азнаямленне з археалагічнымі даследаваннямі, якія вядуцца на тэрыторыі роднага краю;

6. вывучэнне археалагічных помнікаў роднага краю, азнаямленне з ужо вядомымі помнікамі;

7. археалагічная разведка – летам, пад час канікул (летні аздараўленчы лагер)

8. праца ў складзе археалагічнай экспедыцыі, практычнае азнаямленне з працэсам раскопак

Самастойныя раскопкі забараняюцца!

14.Школьны краязнаўчы музей.

На Беларусі паступова расце колькасць школьных музеяў. Для таго, каб такі музей прыносіў плен па выхаванню дзяцей і моладзі, ен павінен быць краязнаўчым.У падобным музеі павінна быць некалькі раздзелаў і, фарміруючы іх экспазіцыю, трэба разлічваць у першую чаргу на запатрабаванні вучняў сваёй школы, на іх цікаўнасць да асобных старонак гісторыі нашай краіны, на той уклад, які яны могуць унесці ў фарміраванне экспазіцыі. У школьным краязнаўчым музеі пажадана мець наступныя разделы:

1. Раздзел аб Беларусі - яе гісторыі, прыродзе і культуры. Гэта будзе дамагаць вывучэнню школьных прадметаў: гісторыі, геаграфіі, біялогіі, бел. літаратуры, выяўленчага мастацтва. Такі раздел паступова будзе папаўняцца новымі экспанатамі:матэрыялы археалагічны храскопак, узоры карысных выкапняў і старадаўняй зброі, старыя грошы і дакументы, кнігі і шмат чаго іншага, якое звычайна гіне з цягам часу.

2. Раздел, првсвечаны гісторыі свайго паселішча:старыя рэчы і фотаздымкі, археалагічныя матэрыялы, радаводы асобных сем'яў, апісанні прыродных ці гістарычных помнікаў паселішча і яго ваколіц, гісторыя вуліц і асобных прадпрыемстваў. Можна дапоўніць гэты раздзел расказам аб выдатных людзях сваёй мясцовасці, аб іх лёсах і гістарычных падзеях даўніх часоў і такім чынам аддаць ім сваю пашану.

3. Раздел аб роднай школе, яе традыцыях. Тут можа быць паказана гісторыя стварэння школы, усё тое, чым яна ганарыцца: лепшыя настаўнікі і вучні, школьныя дасягненні традыцыі, уклад школы ў сістэму адукацыі, змены адукацыі з цягам часу.

4. У школьным музеі абавязкова павінны быць прадстаўлены і рысы ранейшага побыту,народныя вырабы і абрады, абсталяванне жытла і ўзоры адзення, працоўныя прылады і выявы помнікаў старажытнасці. Падобную экспазіцыю можна дапоўніць макетамі, каб можна было больш дакладна паказаць адрозненні старадаўняга побыту ад сённяшніх дзён.

Стварэнне і папаўненне экспанатамі такога музея абавязкова актывізуе краязнаўчую і пошуковую работу ў школе, павялічыць цікаўнасць вучэнняў да вывучэння гісторыі сваёй краіны, свайго паселішча - гэта значыць да таго, з чаго і пачынаецца станаўленне патрыятызма, грамадзяніна і асобы.

Школьны гістарычны музей (ШГМ)

Задача – збіраць, захоўваць, вывучаць і экспанаваць помнікі гісторыі і культуры края

Профілі ШМ:

-археалагічны

-этнаграфічны

-літаратурны

-мастацкі

-музеі баявой і працоўнай славы

-мемарыяльныя музеі прамысловых прадпрыемстваў, калгасаў, саўгасаў

-музеі комплекснага профілю

1. ШГМ папаўняецца матэрыяламі, сабранымі ў выніку дзейнасці ГКГ;

2. экспанаты могуць быць перададзены ў ШГМ археалагічнай экспедыцыяй;

3. матэрыял можа быць сабраны пад час археалагічных разведак (толькі па’ёмны матэрыял);

4. экспанаты могуць быць перададзены вучнямі і іх бацькамі, іншымі асобамі + дадатковыя матэрыялы (фотаздымкі, рэканструкцыі, малюнкі, муляжы і г.д.)

ШГМ не можа і не павінен быць сховішчам унікальных рэчаў (іх месца ў дзяржаўных музеях)!