Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Канспект па краязнаўству Беларусі.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
108.46 Кб
Скачать

21. Барока ў беларускай архітэктуры

Барока (ад італ.: Barocco — няправільны, дзіўны) – вызначальны стыль у еўрапейскім мастацтве канца 16 – сярэ. 18 ст., які ўзнік на аснове традыцый позняга Адраджэння.Адметныя рысы барока - урачыстасць, кантрастнасць, ускладненасць форм, параднасць, пышны дэкор. Першапачатковы этап развіцця барока звязаны з узмацненнем феадальна-каталіцкай рэакцыі ў Заходней Еўропе. Стыль барока шырока выкарыстоўваўся для прапаганды ідэй Контррэфармацыі.

Зарадзілася барока ў другой палове 16 ст. у Італіі, найвышэйшага росквіту дасягнула ў Рыме ў сярэ. 17 ст.

Матэрыяльнай базай для станаўлення барока з’явілася архітэктура. Пачатак эпохі барока на Беларусі звязаны з будаўніцтвам першага ў РП помніка архітэктуры барока – касцёла езуітаў у Нясвіжы.

Развіццё беларускага барока ў манументальна мураванай архітэктуры прашло 3 перыяды: ранняе (кан. 16 – першая пал. 17 ст.), сталае (другая пал. 17 –1730 –я гг.), і позняе (1730 – 80 –я гг.). Для ранняга перыяду характэрны галоўным чынам пошукі новых аб’ёмна-прасторавых кампазіцый збудаванняў, адпаведных эстэтычнай канцэпцыяй. Асобныя збудаванні трацілі абарончыя функцыі, што прывяло да трансфармацыі замкавага будаўніцтва ў палацава-замкавае. У культурным дойлідстве сфарміраваўся базілікальны тып храма з плоскім галоўным фасадам, спачатку бязвежавым, потым 2-вежавым (Богаяўленскі сабор у Магілёве, касцёлы езуітаў у Гародні, дамініканцаў у Стоўбцах і інш.).

Перыяд сталага барока вызначаўся пэўнай стабілізацыяй кампазіцыі 2-вежавай базілікі і развіццём мастацкіх характарыстык архітэктурных збудаванняў, павелічэннем колькасці ярусаў вежаў, большай пластычнай насычанасцю фасадаў (Мікалаеўская царква ў Магілёве, касцёлы бернардзінак і езуітаў у Мінску, дамініканцаў у Княжыцах пад Магілёвам). Сталае барока знайшло ўвасабленне ў грамадзянскай архітэктуры (ратуша ў Магілёве).

Позняе барока ў манументальнай культавай архітэктуры Беларусі атрымала назву віленскага барока. Важную ролю ў стварэнні школы віленскага барока адыграла творчасць І.К. Глаўбіца (стваральнік і найбуйнейшы прадстаўнік віленскага барока, адзін з найбольш запатрабаваных архітэктараў ВКЛсярэдзіны XVIII ст.). Архітэктурныя помнікі гэтай школы вызначаюцца пластычнасцю аб’ёмаў, маляўнічасцю сілуэта, утворанага шмат’яруснымі скразнымі ажурнымі вежамі, фігурнымі франтонамі, якія надавалі галоўнаму фасаду прасторавую структуру (палац у Беразвеччы пад Глыбокім, касцёл кармелітаў у Глыбокім, уніяцкі Полацкі Сафійскі сабор).

Барока зрабіла значны ўплыў на манументальнае драўлянае дойлідства Беларусі. З канца 18 ст. з пранікненнем прынцыпаў класіцызму ствараліся архітэктурныя помнікі, якія спалучалі элементы двух стыляў (палацы ў Свяцку Гродзенскага, Дзярэчыне Зэльвенскага раёнаў).

22. Асаблівасці развіцця архітэктуры Беларусі канец 18 – пач. 20 ст.

У канцы 18 ст. адбывецца станаўленне класіцызму, які храналагічна супадае з падзеламі РП і далучэннем Беларусі да Расійскай імперыі. Галоўнай рысай архітэктуры класіцызму быў зварот да формаў антычнага дойлідства як да эталону гармоніі, прастаты, строгасці, лагічнай яснасці і манументальнасці. У канцы 18- пач. 19 ст. створана шмат выдатных палацава-паркавых ансамбляў (Гомель, Сноў Нясвіжскага, Залессе Смаргоньскага раёнаў, Валожын.).

У гэты перыяд па ініцыятыве рускага ўрада была ажыццёўлена перапланіроўка многіх беларускіх гарадоў і мястэчак на ўзор рускага класіцызму. У час работы знішчаліся старыя гарадскія ўмацаванні, пашыралася грамадзянскае будаўніцтва па так званых узорных праектах з элементамі позняга класіцызму і несапраўднай готыкі (адміністрацыйныя будынкі, паштовыя станцыі,навучальныя ўстановы).

Рамантычны накірунак найперш праявіўся ў садова-паркавым мастацтве і палацавым будаўніцтве (сядзібы ў Закозелі Драгічынскага, Старых Пясках Бярозаўскага раёнаў). Назіралася спалучэнне класічнага і псеўдагатычнага стыляў (Косава Івацэвіцкага раёна, Крычаў).

Архітэктурныя формы розных стыляў цудоўна спалучаліся пры будаўніцтве шматлікіх сядзібных і сядзібна-паркавых ансамбляў (палацы і сядзібы ў Лынтупах Пастаўскага раёна, Беліцы, Пружанах, Арэхаўне Ушацкага, Краснах Ваўкавыскага раёнаў і інш.).

Развіццё капіталістычных адносін у другой палове 19 ст. спрыяла пашырэнню тыпаў грамадскіх збудаванняў. Аднак буйныя прамысловыя будынкі, чыгуначныя вакзалы, тэатры, шматпавярховыя даходныя дамы не мелі яшчэ сваіх архітэктурна-стылёвых традыцый. Ішоў актыўны пошук сродкаў мастацкай выразнасці разнастайных збудаванняў, які прывёў да эклектызму (гімназія ў Вілейцы).

У канцы 19-пач. 20 ст. на змену эклектызму прышоў стыль мадэрн (вакзалы у Барысаве, Маладзечна, будынак пазямельна-сялянскага банка ў Віцебску і інш.).Яго характэрнымі асаблівасцямі з’яўляюцца адмова ад прамых ліній і вуглоў на карысць больш натуральных, «прыродных» ліній, цікавасць да новых тэхналогій. Развіццё стылю мадэрн, мела 3 асноўных этапы: ранні, сталі і позні. Першыя пабудовы ранняга мадэрна узведзены у канцы 19 ст. З’яўляецца вынікам перасэнсавання псеўдарасійскага стылю (мемарыяльная капліца ў в. Лясная Слаўгарадскага раёна) або класіцызму (капліца-пахавальня ў г.п. Мір Карэліцкага раёна).

Позні мадэрн адметны канструктыўнасцю і рацыянальнасцю, а таксама адраджэннем праектавання ў псеўдастылях. Мадэрн вызваляўся ад пампезнасці, манернасці, імкнучыся да прастаты і мэтазгоднасці. На змену масіўным пабудовам прыйшлі лёгкія каркасныя будынкі (будынак земскай управы ў Рагачове).

Мадэрн суіснаваў з іншымі архітэктурнымі стылямі і ўплываў на іх. Неараманскі стыль паступова набываў рысы мадэрна (касцёл Сымона і Алены ў Мінску). Пад уплывам мадэрна архітэктуры часам часам свядома парушалі сіметрыю будынка, альбо вытрымлівалі пэўны стыль, ужываючы элементы мадэрна ў аздабленні фасадаў (царкоўна-археалагічны музей у Мінску, пазямельна-сялянскі банк у Віцебску).

У канцы 18-19 ст. у культавым дойлідстве таксама знайшлі ўвасабленне прынцыпы класіцызму (Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, касцёл піяраў у Лідзе, цэрквы ў Стрэшыне, Чачэрску). З сярэдзіны 19 ст. ўзорным стылем для будаўніцтва касцёлаў стала несапраўдная готыка (касцёл у Плябані Маладзечанскага раёна, Сар’і Верхнядвінскага раёна, Раўбічах Мінскага раёна). У канцы 19 ст. вылучылася неаготыка (касцёл у Відзах Браслаўскага раёна, Паставах, Зэльве).

У культавай архітэктуры перыяду капіталізму шырока выкарычтоўваліся розныя варыянты псеўдастыляў: раманскага (касцёлы ў Слабодцы Браслаўскага, Празароках Глыбоцкага раёнаў), барока (касцёлы ў Параф’янаве Докшыцкага раёна, Глыбокім), класіцызму (касцёлы і цэрквы ў Ваўкавыску, Пружанах, Баранавічах). Існавалі таксама мастацкія рэтраспекцыі візантыйскай архітэктуры (Крыжаўзвіжанскі сабор у Полацку). Афіцыйным для будаўніцтва праваслаўных цэркваў стаў псеўдарускі стыль(Уваскрасенскі сабор у Барысаве, цэрквы ў Браславе, Нарачы Мядзельскага раёна).