Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Канспект па краязнаўству Беларусі.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
108.46 Кб
Скачать

18. Архітэктура і горадабудаўніцтва беларускіх зямель у 11-12 стст. Полацкая і гарадзенская школы дойлідства

У 11-12 стст. закладзены асновы горадабудаўніцтва. Горад – вялікі населены пункт, жыхары якого заняты пераважна ў прамысловасці, гандлі, сферах абслугоўвання, ктравання, навукі і культуры. На Беларусі першыя гарады ўзніклі ў 9-13 ст. і ўяўлялі сабой агароджанае (адсюль назва “горад”) умацаванае паселішча. Нярэдка яны ўтвараліся на месцах былых гарадзішчаў жалезнага веку. Многія беларускія гарады развіваліся з умацаваных паселішчаў, феадальных замкаў, парубежных крэпасцей. Ядром горада звычайна быў дзядзінец, найчасцей размешчаны на ўзвышаным месцы, абкружаны абарончамі збудаваннямі. Побач узніклі вакольны горад, вакол якога ўтваралася 2-я лінія ўмацаванняў, і пасады. Непадалёку ад горада часта знаходзіўся курганны могільнік (некропаль). Росту горада спрыяла іх геаграфічнае размяшчэнне – скрыжаванне гандлёвых шляхоў, блізкасць ракі ці возера, якія выкарыстоўваліся як транспартныя магістралі. У 11 ст. ўтвораны гарады: Браслаў, Брэст, Віцебск, Друцк, Копысь, Лагойск, Лукомль, Мінск, Орша, Пінск. У 12 ст. – Барысаў, Брагін, Гомель, Гродна, Клецк,Мазыр, Мсціслаў, Навагрудак, Рагачоў, Слуцк, Чачэрск.

Развіваліся гарады на аснове радыяльна-кальцавой і радыяльна-веернай сістэмы плпніроўкі, у 11-12 ст. будаваліся мураваныя храмы, замкавыя вежы-данжоны. Абарончая сістэма спалучала прыродны ландшафт (высокі бераг ракі, абрыў) і штучныя ўмацаванні: земляныя валы, на якіх у 11-12 ст. узводзіліся вастраколы, будаваліся зрубныя сцены – гародні, умацаваныя драўлянымі вежамі.

Вяршыняй матэрыяльнай культуры старажытнага горада з’яўляліся манументальныя мураваныя пабудовы. Паміж 1044-66 гг. пабудаваны першы на беларусі мураваны храм – Полацкі Сафійскі сабор.

Пад уплывам візантыйскай, старажытнарускай і заходнееўрапейскай архітэктуры склаліся полацкая і гродзенская школы дойлідства. Летапісы захавалі імёны дойлідаў: полацкага Іаана і гродзенскага Пятра Міланега. Полацкай школай дойлідства пабудавана Полацкая Спаса-Праабражэнская царква Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра, Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр.

Полацкая школа дойлідства зрабіла вялікі ўплыў на далейшае развіццё архітэктуры беларусі і суседніх з ёю зямель. Полацкія дойліды ўдзельнічалі ў будаўніцтве Новагародскай Барасаглебскай царквы, закламі падмуркі замкавай царквы ў Менску, будавалі ў Ноўгарадзе і Смаленску, будавалі царкву Звеставання ў Віцебску. Храмы пабудаваны таксама ў Тураве, Ваўкавыску, Мсціславе, Пінску.

Акрамя Полацкай вылучалася вылучаецца Гродзенская школа дойлідства, што склалася ў XII ст. ў межах Гарадзенскага княства.Яскравым узорам Гродзенская школа дойлідства з’яўляецца Барысаглебская царква (Каложская). Таксама да гэтай школы ў Гродна належаць Ніжняя царква,княжацкі палац на плошчы Старога замка, Прачысценская царква, царква ў Ваўкавыску на замчышчы (сяр. XII ст.), храмамі ў Навагрудку, Мінску і інш. Сярод дойлідаў вылучаецца адзіны Пётр Міланег.

Адна з галоўных адметнасцяў школ — тэхніка муроўкі сцен.

19. Развіццё абарончага дойлідства ў 14-17 стст. Замкі Беларусі.

Асаблівасцю драўлянай і манументальнай архітэктуры 14-17 ст. з’яўляецца яе выразны абарончы характар. Землі Беларусі і Літвы на працягу некалькі стагоддзяў былі арэнай ваенных дзеянняў: бясконцых нападанняў нямецкіх крыжакоўі набегаў крымскіх татар, разбуральных паходаў войск Маскоўскай дзяржавы ў 16-17 ст., міжусобных сутычак мясцовых феадалаў. У сувязі з гэтым замкі як цэнтры абароны населеных пунктаў, мураваныя храмы і нават жылыя будынкі былі падпарадкаваны задачам абароны.

Абарончыя збудаванні – штучныя перашкоды, прызначаныя для доўгатэрміновай абароны населенага пункта ці пэўнай тэрыторыі ад праціўніка. Уключаюць земляныя валы з навальнымі канструкцыямі, сухія ці абводненыя равы, драўляныя, мураваныя і камбініраваныя сцены, замкі і інш.

Характэрнай рысай архітэктуры 14-17 ст. з’яўляецца шырокае будаўніцтва прыватнаўласніцкіх рэзідэнцый. Феадальныя замкі найчасцей размяшчаліся на прыродных ці штучных узвышэннях.

План іх часам паўтараў канфігурацыю складанага рэльефу (Смаляны Аршанскага, Радашковічы Маладзечанскага раёнаў), некаторыя замкі былі квадратнымі ці прамавугольнымі ў плане (Геранёны Іўеўскага, Іказнь Браслаўскага раёнаў).

У першай палове 14 ст. вялося актыўнае будаўніцтва мураваных адна – або двухвежавых замкаў-кастэляў (Лідскі замак, замак ў Крэве Смаргоньскага раёна і Медніках, цяпер Мядзінінкай Літоўскай Рэспублікі). Уводзіліся таксама шматвежавыя мураваныя замкі (Новагародак, Гародна, Віцебск, Орша), удасканальваліся і разбудоўваліся драўляныя замкі (Полацк, Бярэсце, Менск, Гомель, Мсціслаў).

У 16 ст. пабудавана жамчужына беларускага каменнага дойлідства – Мірскі замак. Мірскі замак для свайго часу быў магутным ваенным збудаваннем. Замак у плане блізкі да квадрата- чатырохвугольнік, па вуглах мае пяціпавярховыя вежы. Важную ролю ў абароне адыгрывалі земляныя валы вышыней да 9 метраў. Каля падэшвы вала быў роў, запоўнены вадой.

У гэты перыяд на Беларусі ўпершыню выкарыстаны новыя заходнееўрапейскія фартыфікацыйныя элементы – вежы-рандэлі (замкі ў Геранёнах, Мядзелі). З сярэдзіны 16 ст. ўзводзіліся бастыённыя замкі (Заслаўе, Нясвіж, Слуцк, Глуск, Быхаў, Ляхавічы, Каралін пад Мінскам). Найбольшы ўплыў на развіццё бастыённай фартыфікацыі зрабіла ваеннае дойлідства Італіі, Нідэрландаў і, магчыма, Маскоўскай дзяржавы. У перыяд Лівонскай вайны 1558-83 гг. на полацкіх землях узніклі гарады-астрогі з геаметрычна правільнымі планамі (Туроўля, Сінта, Суша, Казяны). У мураваным дойлідстве разам з буйнапамернай цэглай шырока выкарыстоўваліся камяні-валуны.

У 14-17 ст. многія гарады Беларусі мелі складаную планіровачную структуру, падпарадкаваную задачам абароны. Часам горад меў некалькі паясоў умацаванняў (Полацк, Віцебск, Магілёў). Пры іх увядзенні па-ранейшаму шырока выкарыстоўвалася дрэва як асноўны будаўнічы матэрыял. У многіх замках у лінію абароны ўключаліся драўляныя жылыя і гаспадарчыя будынкі (Мазыр, Кобрын, Бярэсце). У Гарадзенскім замку з 15 ст. ў лініі абароны стаяў княжацкі палац з тоўстымі мураванымі сценамі і байніцападобнымі вокнамі.

У гэты час на Беларусі былі створаны многія шэдэўры ваеннага і грамадзянскага дойлідства еўрапейскага маштабу.

20. Храмы абарончага тыпу.

У сувязі з ускладненнем міждзяржаўных адносін і ростам класавай барацьбы на Беларусі ў 15-17 ст. узніклі своеасаблівыя абарончыя збудаванні – інкастэляваныя храмы. Цэрквы, касцёлы, кляштары, манастыры, сінагогі сталі набываць элементы абарончага характару: сцены былі высокі і тоўстыя, па вуглах будынкаў ці над уваходам ставіліся баявыявежы з байніцамі, уваходы дадаткова засцерагаліся бабінцамі, каванымі дзвярыма. Сутарэнні храмаў прыстасоўваліся пад склады ваеннай амуніцыі і прадуктаў, у вежах нярэдка рабіліся калодзежы. Вокны храмаў былі вузкія, размяшчаліся высока над зямлей. Вакол будынкаў узводзіліся валы з драўлянымі ці мураванымі сценамі, вежамі.

Адным з першых умацаваных храмаў на Беларусі Полацкі Сафійскі сабор, пабудаваны на мяжы 15-16 ст. у 5-вежавы храм-замак. Аналагічнымі абарончамі былі Супрасльская царква-крэпасць(зарас Польша), Сынковіцкая царква-крэпасць, Мураванкаўская царква-крэпасць, Камайскі касцёл, абарончыя элементы мела Быхаўская сінагога.

Таксама 4-вежавыя цэрквы ў в. Сынковічы Зэльвенскага раена, Малое мажэйкава, Лідскага раена, касцёл у в. Камаі Пастаўскага раенаў. Да патрэб абароны прыстасоўваліся вежы-званіцы, ратушы, рэфармацкія храмы.