Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Канспект па краязнаўству Беларусі.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
108.46 Кб
Скачать

30

Канспект па краязнаўству Беларусі (з 1 па 14)

  1. Гiстарычнае краязнаўства як навуковая дысцыпліна

ГК – (гістарычнае краязнаўства) –гэта ўсебаковае вывучэнне асобнага рэгіена, ці населенага пункта мясцовым насельніцтвам, а таксама спецыялістамі навуковых устаноў.

Аб’ект - пэўная мясцовасць, якая вызначаецца паняццем “родны край”, “ рэгіен”,”вобласць”, “горад”, “веска”.

Прадмет : - прырода,гаспадарка, побыт, гісторыя, мова, культура пэўнага рэгіена.

Краязнаўства можа быць комплексным і галіновым.

Комплекснае - разглядаюцца ўсе з’явы ў іх узаемасувязі.

Галіновае – паглыблена вывучае асобныя яго накірункі (гістарычныя, этнаграфічныя, літаратурныя, геаграфічныя і г.д.)

ГК – адзін з радзелаў агульнага краязнаўства, вывучэнне якога праводзіцца на навуковай аснове: рэгіянальнай гісторыі, гісторыка-культурнай спадчыны, жыцця і дзейнасці выдатных асоб.

Крыніцы ГК

- дакументы архіваў;

- матэрыялы і дакументы эспедыцый, музеяў;

- краязнаўчая літаратура;

- успаміны ўдзельнікаў, сведкаў тых, ці гістарычных іншых падзей;

Асноўны метад ГК – збіранне разнастайнай інфармацыі (архіўных дакументаў,прадметаў матэрыяльнай культуры), пошук і выяўленне новых помнікаў і г.д. Па формах арганізацыі ГК падзяляецца на навуковае і грамадскае.

Дзяржаўнае (навуковае)ГК – вывучэнне края праводзіцца дзяржаўнымі ўстановамі (даследчымі інстытутамі, краязнаўчымі музеямі, бібліятэкамі).

Грамадскае ГК – вядучая роля належыць мясцоваму насельніцтву, краязнаўцам – аматарам, мясцовым дама культуры, клубам і г.д.

Школьнае краязнаўства – вывучэнне сваёй мясцовасці вучнямі школ у адпаведнасці з вучэбнымі і выхаваўчымі задачамі, якія стаяць перад школай. Школьнае краязнаўства бывае праграмным і не праграмным.

2.Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Гісторыка –культурная спадчына, яе ахова і выкарыстанні.

Станаўленне заканадаўства аб ахове гісторыка –культурнай спадчыны:

  • 1969 Вярхоўны Савет БССР прыняў закон “ Аб ахове помнікаў гісторыі і культуры”;

  • 1984 – 1988 выдавецтва “ Беларуская энцыклапедыя2 выпусціла серыю кніг “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі” у 7 тамах .Гэта афіцыйны дакумент у ліку помнікаў, узятых пад дзяржаўную ахову.

  • 1992 г.прыняты закон РБ “ Аб ахове гісторыка –культурнай спадчыны”

  • 2006г. прыняты Закон РБ “ Аб ахове гісторыка – культурнай спадчыны РБ” – дзейнічае па сеняшні дзень.

Так, паводле закона, гісторыка – культурная спадчына (ГКС) – сукупнасць найбольш адметных вынікаў, сведчанняў гістарычнага, культурнага і духоўнага развіцця народа Беларусі, увасобленых у гіст.-культ.каштоўнасць.

Гісторыка – культурная каштоўнасць – (ГКК):

  • Матэрыяльныя аб’екты;

  • Нематэрыяльныя праяўленні творчасці чалавека(Нем.ГКК), якія маюць адметныя духоўныя. Мастацкія і дакументальныя вартасці і якім нададзены статус гіст.каштоўнасцей.

3.Матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці

Матэрыяльныя ГКК

    1. Дакументальныя помнікі (джяр. Акты, пісьмовыя дакументы, фотаздымкі і гуказапісы, рукапісы);

    2. Запаветныя мясціны , тапаграфічна акрэсленыя або ландшафты. Створаныя чалавекам, ці чалавекам і прыродай.

    3. Помнікі археалогііпасяленні, пахаванні, старажытныя збудаванні, іншыя аб’екты гаспадарчага прыдназначэння.

    4. Помнікі архітэктуры – будынкі, збудаванні, аб’екты творчага прызначэння.

    5. Помнікі гісторыі – будынкі, мемарыяльныя кватэры, якія звязаныя з гістарычнымі падзеямі.

    6. Помнікі горадабудаўніцтва – забудова, планіровачная структура або фрагменты населеных пунктаў.

    7. Помнікі мастацтва – іконы, карціны і г.д.

Матэрыяльная ГКК падзяляецца на 2 катэгорыі:

-Нерухомыя(патрабуюць для перенясеняя спец. інж. мерапрыемстваў);

-Рухомыя (перамяшчэнне такіх прадметаў у прасторы не патруе дададковых цяжкасцяў)

4.Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці.

Нематэрыяльныя ГКК:

-Звычаі, традыцыі, абрады;

- Фальклор (вусная нар.творчасць);

- Мова, яе дыялекты.

- Змест геральдычных, тапанімічных аб’ектаў і твораў народнага мастацтва.

-Іншыя нематэрыяльныя праяўленні творчасці чалавека.

Катэгорыі матэрыяльных ГКК;

0” – уключаныя або прапанаваныя для ўключэння ў спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны.

1” – маюць международнае значэнне.

2” – маюць нацыянальнае значэнне.

3” – маюць значнасць для асобных рэгіенаў РБ.

Дзяржаўны спіс ГКК:

1.Нясвіж (палац Радзівілаў, Нясвіжская ратуша, спадчына манаскіх ордэнаў і г.д.)ЮНЭСКА

2.Барысаглебская царква ў Гродна.

3.Аўгустоўскі канал(гідратэхнічнае збудаванне 19 ст., на тэрыторыі Беларусі (Гродзенскі раён) і Польшчы);

4.Царква абарончага тыпу у Сынкавічах.

5.Мірскі замак – ЮНЭСКА

6.Дуга Мерыдыяна Струве – ЮНЕСКА.

7. Камянецкая царква.

8. Палац у Гомелі (Румянцавых і Паскевічаў)

9. Спаса – Праабражэнская царква ў Полацку.

Катэгорыя “1”-42 аб’екты

  • Гістарычныя цэнтры Мінска і Гродна;

  • Брэсткая крэпасць;

  • Лідскі замак;

  • Фрагменты Навагрудскага замка;

  • Комплекс калегіюма іезуітаў у Полацку.

Катэгорыя “2”-562 аб’екты

  • Гіст.цэнтр Полацка;

  • Полацкі сафійскі сабор;

  • Мэмарыяльны комплекс прарыў у Ушачах

  • Кляштар і касцел бернадзінцаў у Селішчах

Катэгорыя “3”

-Былая сядзіба ў Арэхаўна Ушацкі раен

-Будынак Брэсцкай абласной філармоніі;

5.Гістарычнае краязнаўства Беларусі да канца 18ст.

- Першыя ўспаміны пра гарады і паселішча беларускіх зямель, гтстарычныя падзеі згаходзяцца ў мясцовых і агульгарускіх летапісах, друкаваных кнігах, успамінах іншаземцаў, гаспадарчых дакументаў і актавых матэрыялах.

- Пры феадальна-прыгоніццкай і капіталістычнай сістэме, гістарычныя звесткі, мастацкія і гістарычныя каштоўнасці выкарыстоўваліся пануючымі класамі. ! 16 – 18 ст. амаль у кожным буйным маентку польскіх і літоўскіх феадалаў меліся архівы, музеі,бібліятэкі. Напрыклад,у Нясвіжы у палацы Радзівілаў ў 16 ст. быў створаны Дзяржаўны архіў,дзе захоўваліся дакументы ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Існавала таксама бібліятэка старых кніг,галерыя мастацкіх карцін і скульптур, кабінет нумізматыкі,калекцыя зброі, слуцкіх паясоў і тканін,гадзіннікаў, фарфора, каштоўных камянеў.

- Першая спроба выкарыстаць помнікі гісторыі і культуры пры вывучэнні краю,належыць храністу М. Стрыйкоўскаму.

- У часы далучэння бел.зямель да Расійскай імперыі, пачынаецца новы этап ў развіцці кпвязнаўства. У 1773 г. у Беларусь накіроўваецца экспедыцыя, якую ўзначаліў рускі ванроўнік і этнограф І.Ляпехін. Гэтая экспедыцыя вывучала прыроду краю і быт мясцовага насельніцтва. Шмат цікавых звестак па гісторыі і эканомікі Беларусі канца 18 ст.даюць апісанні тэрытарыяльных адзінак і запіскі вандраўнікоў.

6.Развiццё гiстарычнага краязнаўства на Беларусі ў канцы 18 – пер.палове 19 ст.

У гэты час значных поспехаў дасягнулі гістарычныя навукі: этнаграфія, археалогія, краязнаўства. Вядомыя імены даследчыкаў:

- Нарбут(праводзіў раскопкі курганаў),

- Даленга- Хадакоўскі (археолаг, фальклярыст, этнограф, дыялектолаг),

- Кіркор( гісторык, этнограф, краязнавец. Працы “ Гісторыка-статыстычныя очеркі Віленскай губерніі”, “Этнаграфічны позірк на Віленскую губернію” і г.д.

-Шпілеўскі (этнограф, мовазнавец)

- Калайдовіч( расійскі археолаг і філолаг) і іншыя.

Значную ролю адыгралі адыгралі браты Тышкевічы(Віленскі музей старажытнасцяў і Віленская археалагічная камісія (1855—1865) Напачатку 60-х гадоў у гэтым музеі налічвалася больш за 10 тысяч адзінак старажытнасцяў. Віленская арх.камісія займалася выяўленнем і друкааннем старажытных дакументаў, выдаваліся “Запіскі Віленскай археалагічнай камісіі”, дзе друкаваліся не толькі гістарычныя крыніцы. Але і навуковыя рэфераты мясцовых даследчыкаў. Зацікаўленасць да мінулага краіны сведчыла аб працэсе нацыянальнага адраджэння беларусаў, аб складванні бел. нацыі.Цікавыя звесткі па гісторыі і эканомікі Беларусі канца 18 ст. даюць таксама апісанні асобных тэратарыяльных адзінак і запіскі вандраўнікоў.

У пачатку 19 ст. у Беларусі двойчы па служэбных справах пабываў рускі вучоны Кеппен, які выкарыстоўваў свае паездкі для збору матэрыялу аб гістарычных старажытнасцях. У вывучэнне помнікаў гісторыі і культуры Беларусі значнае месца прыналежыць Хадакоўскаму, які наведаў шматлікія губерніі Расіі, састаўляў карты гарадзішчаў, урочышч, збіраў тапанімічныя і фальклорныя матэрыялы. Зацікаўленнасць у вывучэнне свайго краю была таксама праяўлена і мясцовым духавенствам. Напрыклад, Кіппен у сваім дзенніку гаворыць пра полацкага базыльяніна з Бельчыц, Шулакевіча, якя цікавіўся старажытнасцямі і раскапаў фундамент старажытнага храма ў Бельчыцах.

У 1824г. рэктар Гомельскага прыхадскога вучылішча айцец Грыгаровіч выдаў па загаду графа Румянцава ў Маскве зборнік “Беларускі архіў старажытных актаў “.Частка 1., а ў 1829- “Слоўнік Заходне-рускай мовы”.

7.Дзейнасць Віленскага музею старажытнасцей.

Значнае месца сярод славутых імёнаў беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў,займаюць імёны братоў з Лагойска Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў — вучоных з сусветна вядомымі імёнамі. Якія займаліся археолагіяй, гісторыяй, этнографіяй, унеслі важкі ўклад не толькі ў айчынную, але і ў сусветную навуку і культуру.Вучоныя на тэрыторыі Мінскай і Віленскай губерняў раскапалі каля 200 курганоў, гарадзішчаў і замчышчаў, далі грунтоўнае апісанне кожнага з іх. Браты даследвалі гісторыя краю, побыт і этнаграфію мясцовага насельніцтва.Тышкевічы пакінулі ў спадчыну шмат грунтоўных прац, найбольш значныя: «Апісанне Барысаўскага павета», «Вілія і яе берагі», «Звесткі аб замках, гарадзішчах і старажытных курганах»,шэраг навуковых артыкулаў.

У 1842 г. браты Тышкевічы адкрылі ў Лагойску ў сваім 2-х павярховым палацы першы на Беларусі музей старажытнасцяў. Галоўным экскурсаводам быў іх сівы, але вельмі жвавы бацька, Пій Тышкевіч, які пражыў 102 гады.У аснову музея была пакладзена хатняя мастацкая галерэя і археалагічныя знаходкі, знойдзеныя імі ў час археалагічных экспедыцый. У музеі захоўвалася багатая нумізматычная калекцыя, бібліятэка і архіў, рукапісы, старажытныя геаграфічныя карты, граматы. Вялікае месца ў музеі займалі стварэнні майстроў старажытнага Рыма, Фларэнцыі, Неапаля. З унікальных мастацкіх вырабаў захоўваліся: два мячы з мініяцюрнымі партрэтамі Стафана Баторыя, царкоўны крыж часу польскага караля Жыгімонта I, шпага Пятра I і інш. Знаходзілася і галерэя партрэтаў прадстаўнікоў Лагойскага роду Тышкевічаў. Экспанаваліся 200 карцін італьянскіх жывапісцаў, карціны і эскізы беларускіх, рускіх, літоўскіх, польскіх майстроў і інш.Акрамя гэтага музей таксама меў унікальную калекцыю ручнікоў, сурвэтак, абрусаў, што ткаліся на фабрыцы льняных і баваўняных вырабаў, заснаванай К. П. Тышкевічам у 1837 г. у Лагойску.Той музей сустракаў мала наведвальнікаў і браты задумалі стварыць на базе ўласнага музея публічны музей у Вільні або ў Менску. Браты пішуць ліст у Пяцярбург і атрымліваюць дазвол на стварэнне новага музею.

Так, Віленскі музей старажытнасцей быў заснаваны ў 1855 г. Я.Тышкевічам, у будынку бібліятэкі Віленскага ўніверітэту. Усе музейныя прадметы былі сістэматызаваны па калекцыйным прынцыпе, што адпавядала дасягненням экспазіцыёнай практыкі Еўропы таго часу.

На момант адкрыцця экспазіцыя музея выглядала наступным чынам:

1. Калекцыя манет і медалёў.

2. Калекцыя гравюр, геаграфічных карт і атласаў.

3. Калекцыя карцін, партрэтаў і скульптур.

4. Калекцыя дыпломаў, рукапісаў, аўтографаў гістарычных дзеячаў.

5. Мемарыяльная калекцыя, у складзе якой меліся клады мясцовых шляхецкіх родаў.

6. Археалагічная калекцыя. Яе асновай былі знаходкі з раскопак, якія праводзіліся на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Выключэннем Былі сто каменных прыладаў працы, прывезеных Яўстафіем Тышкевічам са Скандынавіі.

7. Бібліятэка.

Свае прыватныя калекцыі музею перадалі браты Тышкевічы, Сыракомля, Кіркор, Нарбут, Балінскі, Багушэвіч, Плятэр і інш. Музей існаваў з перапынкамі да 1-й сусветнай вайны. Меліся аддзелы: археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, зброі, мінералогіі, арніталогіі. Пры музеі дзейнічала Віленская археалагічная камісія (1855—1865).

У кан. 19 ст. у фондах музея больш за 12 тыс. экспанатаў, у т.л. вялікія калекцыі бронзавых вырабаў з розных краін, гербаў гарадоў ВКЛ, графікі, егіпецкіх муміяў і статуэтак бостваў, зброі, карэліцкіх габеленаў, мясцовых археалагічных знаходак, нумізматычная, партрэтаў магнацкіх родаў (Радзівілаў, Тышкевічаў, Хадкевічаў, Храптовічаў, Сапегаў), рэдкіх выданняў XV—XVIII ст., скульптуры, слуцкіх паясоў, старажытных рукапісаў (грамат XII—XIV ст., інкунабул), сфрагістычная, фарфору, этрускіх вазаў, японскіх, італьянскіх і кітайскіх тканін. Таксама ў фондах знаходзіліся каменныя ідалы са Слуцку, старажытныя рэчы з Каложскай царквы і інш.Цяпер большасць экспанатаў зберагаецца у Гістарычным музеі ў Маскве, гісторыка-этнаграфічным музеі Літвы, Народным музеі ў Варшаве.

8.Развiццё гiстарычнага краязнаўства Беларусі ў друг. пал. 19 – пач. 20 ст.

Напярэдадні адмены прыгоннага права і шматлікіх хваляванняў, вядуцца даследванні беларускіх зямель ваенным Міністэрствам царскага ўрада, як магчымасць будучага тэатра ваенных дзеянняў.

Міхаіл Бэз-Карнiловiч (1796-1862) Гісторык, краязнавец і этнограф, генерал-маёр.Прымаў удзел у тапаграфічных экспедыцыях на тэрыторыі Беларусі.

Праца: «Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии …» Спб, 1855.

Губернскія статыстычныя камiтэты

Мэта – вывучэнне «побыту, вытворчых сіл і мясцовых патрэбаў губерній».

Выдаюць “Памятныя кніжкі” губерній.

Аляксандр Семянтоўскi (1821-1893) Сакратар Вiцебскага губ. стат. камiтэта. Працы: «Памятники старины Витебской губернии», «Этнографический обзор Витебской губернии», «Белорусские древности».

Руф Гаўрылавіч Iгнацьеў Член Мiнскага стат. камiтэтаВывучаў старажытнасці Мінска і ваколіц, праводзіў раскопкі курганаў, склаў карту археалагічных помнікаў Мінскага павету.Збіраў фальклор.

Працы:“Пра помнікі народнай творчасці ў Мінскай губерніі”.“Пра помнікі старажытнасцей у Мінскай губерніі”

У 70-80-я гг. ХIХ ст. з’яўляецца новае пакаленне беларускiх, польскiх i рускiх даследчыкаў.

На Беларусi ствараюцца асобныя музэi(Мiнск, Магiлёў), разгортвае сваю дзейнасць

Вiцебскi цэнтральны архiў, арганізоўваюцца першыя археалагiчныя выставы

Аляксей Сапуноў (1851-1924, м.Усвяты)гісторык, археограф, краязнавец. З 1901 г.– сакратар Віцебскага губ. стат. камітэту. У Вiцебску выдаў 3 тамы дакументаў па гiсторыi Вiцебшчыны «Витебская старина» Працы: «Река Западная Двина», “Полоцкий Софийский собор”, “Двинские или борисовы камни”, iнш.

У 1923-24 гг. чытаў курс беларусазнаўства ў Вiцебскiм пед. універсітэце.

Еўдакім Раманаў (1855-1922) Археолаг, этнограф, краязнаўца.Заснавальнiк 3-х гiсторыка-этнаграфічных музэяў –у Вiцебску, Магiлёве, Вiльні. Праводзіў раскопкi курганаў у Вiцебскай, Магiлёўскай губ., сабраў звесткi больш як пра 1 тыс помнiкаў археалогii на тэрыторыi Беларусi. Склаў археалагічныя карты Магiлёўскай, Вiцебскай, Гродзенскай губ, выявiў стаянкi каменнага веку. Планаваў выдаць фальклорна-этнаграфiчныя матэрыялы ў 15 кнiгах. Пры жыццi вышла 9 кнiг, 10-ты том выпусцiў Iнбелкульт, падрыхтаваныя 11-14 сборнiкi загiнулi пад час нямецка-фашысцкай акупацыi.

Д.I.Даўгяла

– археаграфiчная праца i выкладанне ў Вiцебску i Вiльнi.

Публiкацыя шматлiкiх артыкулаў i нарысаў у розных выданнях

Павел Шэйн (1826-1900, г. Магілёў)Абапіраўся на падтрымку мясцовых краязнаўцаў.

У 1867 г. выдаў у Віцебску Праграму для збірання помнікаў народнай творчасці” і разаслаў яе па Беларусі.

Праца “Материлы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края”,

СПб, 1887-1902.

Мікалай Нікіфароўскі (1845-1910) Ураджэнец Віцебшыны. Вучань Шэйна. Працы: “Нарысы Віцебскай Беларусі”, “Нарысы простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку”“Старонкі з нядаўняй старыны горада Віцебска”, інш.

У канцы ХІХ ст. выйшла шматтомная энцыклапедычнае выданне на польскай мове

«Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і інш славянскіх краін».

Сістэматызаваныя краязнаўчыя звесткі па населеных пунктах Беларусі.

Аляксандр Ельскі (1834-1916) Этнограф, пісьменнік, публіцыст. Польскамоўныя творы: “Пра беларускую гаворку”, “Гістарычныя звесткі пра радзівілаўскую ткальню паясоў у Слуцку”.

Апублікаваў каля 10 тыс. гісторыка-краязнаўчых артыкулаў для такіх выданняў, як “Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага...”, “Вялікая ўсеагульная ілюстраваная энцыклапедыя”.

Міхал Федароўскі (1853-1923) Краязнаўчая дзейнасць на працягу 1877-1891 гг. Праца:“Люд беларускі” (1897-1960, у 6 т.).

У 1902 г. у Магiлёве заснавана “Таварыства вывучэння Беларускага краю”. Стваральнiкi - А.Сапуноў, Е.Раманаў, I.Сербаў, iнш.

Задача – пошук i вывучэнне гiстарычных матэрыялаў, звязаных з мiнулым края, распаўсюджанне гiстарычных ведаў сярод насельнiцтва. У 1905 г. дзейнасць прыпынена (нарастанне рэвалюцыйнага руху). Таварыства узнавiла сваю працу толькi ў 1913 г. пад назвай “Таварыства вывучэння Магiлёўскай губернii”.

Мiнскi царкоўны гісторыка-археалагічны камiтэт

Створаны ў 1908 г. Сінодам пры Мінскай епархіі для збору і вывучэння старжытнасцей.

На працягу 1909-1913 выдаў 4 выпускі зборніка дакументаў, артыкулаў і дакладаў

«Минская старина». У камітэце працавалі Дзм. Даўгяла, А. Шахматаў

Вiцебская вучоная архіўная камiсiяПачала дзейнасць у 1909 г. Выдала шэраг навуковых работ, у тым лiку – 3 выпускi “Полоцко-Вицебской старины”. У склад уваходзілі М.Нікіфароўскі, Е.Раманаў, А.Сапуноў. У адпаведнасці са статутам камісія займалася аховай помнікаў гісторыі і культуры, вывучэннем і папулярызацыяй гісторыі роднага краю.

Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфiчнага таварыства. Узнавiў працу ў Вiльнi ў 1910 г. (пасля 35-гадовага перапынку)Большасць сяброў – настаўнiкi.

“Запiскi Паўночна-Заходняга аддзела РГТ” – публiкацыя даследаванняў па гiсторыi, этнаграфii, геаграфii, археаграфii, статыстыцы Беларусі. Працы Раманава, Нiкiфароўскага, Сербава. Экспедыцыi, збор фальклору, этнаграфii, археалагiчных матэрыялаў. Прыцягненне да краязнаўчай дзейнасці вучняў школ.

У пачатку ХХ ст з’яўляюцца краязнаўчыя студэнцкія гурткі па вывучэнні Беларусі (1907 – студэнцкi гурток пры СПб унiверсiтэце).

Неарганiзаваная краязнаўчая работа вядзецца ў перыядычным друку:“Губернскiя ведамасцi”, “Наша Нiва”, “Вiленскi вестнiк”, “Вiцебскi вестнiк” Публікуюцца анкеты, краязнаўчыя нататкi i артыкулы

9.Краязнаўчы рух у БССР у 20-30 гг20 ст.

Пасля 1917 г. на Беларусі ствараюцца новыя краязнаўчыя арганізацыі:

1918 г., Слуцк – культурна-асветнiцкае таварыства “Папараць-кветка

1919 г., Вiцебск – этнаграфічны гурток пры Вiцебскiм аддзяленнi Маскоўскага археалагiчнага Iн-та

(выдае рукапiсны часопiс “Беларускi этнограф”)

З 1922 г. каардынацыйным цэнтрам краязнаўчых арганізацый становіцца

Iнстытут беларускай культуры

(ІнБелКульт, 1922-1928 гг.) – першая на Беларусi цэнтралiзаваная навукова-даследчая ўстанова, папярэднiк Акадэміі Навук.Задача – планамернае вывучэнне Беларусi (мовы, гiсторыi, этнаграфii, эканомiкi i г.д.)