
- •30. Псіхалагічны змест педагагічнай адзнакі і ўмовы яе эфектыўнасці.
- •24. Псіхалагічныя асновы тэорый навучання.
- •18. Класіфікацыя перыядызацый псіхічнага развіцця па Выгоцкаму:
- •15. Фактары, заканамернасці і рухальныя сілы псіхічнага развіцця.
- •12. Група – гэта чалавечая супольнасць вызначаная ў грамадстве па пэўнай прыкмеце, у залежнасці ад якой вызначаюцца розныя групы.
- •1. Метады псіх. Дасл-ня: клас-цыя, харак-ка і асаблівасці выкарыстання ў працы настаўніка.
- •3. Паняцце пра ўвагу
- •9) Паняцце аб характары. Умовы яго фарміравання.
- •10. Паняцце пра асобу.
3. Паняцце пра ўвагу
Увага - накіраванасць і засяроджанасць псіхічнай дз-ці, Асноўныя функцыі: 1)адбор 2) захаванне 3) рэгуляцыя і кантроль праходжання дзейнасці.
Віды увагі:У зал-ці ад аб'екта: знешняе (засяроджанасць на аб'ектах навакольнага рэчаіснасці) і ўнутранае (засяроджанасць на сваім ўнутраным свеце (думках, пачуццях) Віды: 1) адвольная – від увагі, які кіруецца свядомасцю, падпарадкавана волі чалавека; 2) міжвольная – не падпарадкавана свядомасці. Асноўныя фактары ўзнікнення міжвольнай увагі: а)моц стымулу (яркія колеры) б)адпаведнасць патрэбе (рэклама) в)накіраванасць асобы. 3) пасляадвольная – выклікаецца цікавасцю да матэрыяла. Уласцівасці: 1)Устойлівасць і канцэнтрацыя – чым больш новых аспектаў мы для сябе адкрываем, тым больш устойлівая ўвага. 2) Размеркаванне (раздзяленне ўвагі на некалькі відаў дз-ці); 3)Пераключальнасць (хуткасць свядомага пераключэння ўвагі) ; 4) Аб’ём. Магічная лічба – колькасць элементаў, да якіх чалавек адначасова можа быць ўважлівым (7плюс мінус2); 5)Выбіральнасць.
Асноўныя функцыі: 1) адбор паступ. інфармацыі (адбіраюцца значныя, якія адпавядаюць патрэбам і тармозяць неістотныя), 2) захаванне (у свядомасці захоўваецца инф, пакуль не завершыцца пазнавальная дзейнасць), 3) рэгуляцыя і кантроль праходжання дзейнасці
Тэорыі ўвагі: тэорыя позняй фільтрацыі, тэорыя множнай фільтрацыі (чалавек можа ў любы час адфільтроўваць інармацыю), тэорыя Найсэра (чалавек звяртае ўвагу на тое, што хоча ўспрыняць), Выгоцкі (дарослыя кіруюць увагай дзяцей, дзеці кіруюць увагай дарослых, дзеці пачынаюць кіраваць уласнай увагай), Паўлаў ( у аснове ўвагі ляжыць рэфлекс на новае: арыенціровачны рэфлекс, рэфлекс “што такое) і інш.
На занятках настаўнік прыцягвае ўвагу вучняў да навучальнага матэрыялу, утрымлівае яго доўгі час, пераключае з аднаго віду дзейнасці на іншую. Узровень развіцця пазнавальнай сферы малодшага школьніка дазваляе яму засяроджваць увагу на патрэбных рэчах, але часта пераважае міжвольная ўвага. Таму для дзіцяці ў пачатковай школе х-ка отвлекаемость, яму цяжка засяродзіцца на складаным матэрыяле. Увага малодшых школьнікаў х-ся невялікім аб'ёмам і ўстойлівасцю. Калі падлеткі засяроджана могуць займацца 40 -45 мі, старшакласнікі - 50, то для младщих школьнікаў нармальным ўтрыманне ўвагу 10-20 мін.
4. Паняцце пра памяць. Памяць – замацаванне, захаванне, пазнаванне і ўзнаўленне вопыту. Узроўні захавання інфармацыі: фізічны, біялагічны, псіхалагічны. Віды памяці (Джеймс): памяць на толькі што перажытае, пастаянная. Аткінсан: сенсорная, кароткачасовая, доўгачасовая.
Па характары псіхічнай актыўнасі: 1)рухальная (двігательная) – узнаўленне разнастайных рухальных аперацый – хадзьба, плаванне, язда на веласіпедзе.2)вобразная – пам. на вобразы, які былі сфарміраваны пры дапамозе працэсу ўспрыняцця: а)зрокавая; б) слыхавая; в) датыкальная; г)смакавая. 3)эмацыйная (памяць на пачуцці); 4)славесна-лагічная (на сэнс выказвання, яго логіку). Па працягласці захавання вобразаў: 1)імгненная – захаванне інф-цыі толькі што ўспрынятай органамі пачуццяў без як-неб. перапрацоўкі. 2)кароткачасовая – захаванне вобраза пасля аднаразовага непрацяглага ўспрыняцце і неадкладнае яго ўзнаўленне (20 сек, 7+/-2 вобраза); 3)аператыўная – захаванне інфармацыі на працягу вызначанага загадзя зададзенага тэрміну ў дыяпазоне ад некалькі сек. да нек-кі дзён. 4)доўгатэрміновая – м. захоўваць інф-цыю на працягу амаль неабмежаванага тэрміну.; 5)генетычная – інф., як. захоўваецца ў генатыпе. Працэсы памяці: 1)запамінанне – працэс пам., накіраваны на замацаванне ў псіхікі новай інф-цыі шляхам злучэння яе з ужо набытым раней веданнем. А) Механічнае (за кошт усталявання асацыяцый), б)асэнсаванае ( за кошт асэнсавання сувязей паміж этапамі матэрыялу), міжвольнае, адвольнае. Важная ўмова міжвольнага запамінання уключанасць матэрыялу ў дзейнасць. 2) захаванне – працэс пам., які хар-ца затрымкай у пам. атрыманай інф-цыі на працягу адносна працяглага часу. 3)узнаўленне – працэс пам. у выніку якога адбываецца актуалізацыя ў псіхікі замацаванай раней інф-цыі.
5. Мысленне і ўяўленне. Мысленне – гэта вышэйшая форма псіхікі, якая дазваляе адлюстраваць рэчаіснасць абагулена, апасродкавана і раскрывае істотныя сувязі і адносіны паміж аб’ектамі. Ф-ыі і ўласцівасці: 1) абагульненасць (адлюстраванне агульнага ў з’явах, прымяненне абагульненняў да канкрэтных з’яў), 2)апасродкаванасць (мысленне дае ўяўленні, якія непасрэдна не ўспрымаюцца), 3)мысленне прызначана для рашэння задач, 4) шчыльна звязана з маўленнем.
Віды м.: 1)наглядна-дзейснае (задача праяўляецца ў выглядзе канкр. аб’ектаў і рашаецца шляхам маніпуляцыі з імі, самы ранні від мыслення, які ўласцівы дзецям да 3 год, калі дзіцё пазнае, маніпуліруе цацкамі) 2)наглядна-вобразнае (задача праяўляецца ў выглядзе вобразаў і рашаецца шляхам маніпуляцыі з імі, у дакольнікаў 4-7 гадоў), 3)вербальна-лагічнае (задача праяўляецца ў вербальнай тэкставай форме і рашаецца пры дапамозе лагічных аперацый, з’яўляецца ў падлеткаў); 1)творчае (ср-каў рашэння задач няма), 2)рэпрадуктыўнае (ёсць ср-кі раш задач); 1) тэарэтычнае (функцыя – знаходж зак-цей), практычнае (ужыванне іх на практыцы). Формы м.: 1)суджэнне (усталяванне адносін паміж аб’ектамі), 2)заключэнне (паслядоўданасць суджэнняў, у выніку ўсталявання адносін паміж якімі ўзнікае новае суджэнне – вывад), 3)паняцце (думка, у якой адлюстраваны агульныя і істотныя прыкметы аб’ектаў).
Аперацыі мыслення: 1. Параўнанне - мысліцельная аперацыя, у працэсе якой адбываецца ўсталяванне падабенства і адрозненні паміж прадметамі. 2. Аналіз - …, у працэсе якой адбываецца расчляненне з'явы на асобныя часткі. 3. Сінтэз - …, у працэсе якой адбываецца разумовае ўз'яднанне розных элементаў з'явы. 4.Абстрагаванне -…, у працэсе якой адбываецца аддзяленне адной ч-кі аб’екту ад іншых. 5. Канкрэтызацыя - …, у працэсе якой адбываецца прадстаўленне прадмета ва ўсім разнастайнасці яго уласцівасцяў. 6. Абагульненне - …, якая заключаецца ў аб'яднанні предметаў па іх істотных прыкметах.
Уяўленне – здольнасць уяўляць адсутны, або рэальна не існуючы аб'ект, утрымліваць яго ў свядомасці і ў думках маніпуляваць ім.
Ф-цыі ўяўлення: 1)уяўляць рэчаіснасць у вобразах і мець магчымасць карыстацца імі рашаючы з-чы; 2)рэгулявання эмацыйнага стану 3)удзел у рэгуляцыі пазнавальных працэсаў і стану ч-ка (успрыняцце, увага, памяць, маўленне, эмоцыі); 4)фармір-ня ўнутранага плану дз-няў (здольнасць выконваць іх у галаве, маніпуліруючы вобразамі); 5)планаванне і праграмаванне дз-сці (складанне праграм, ацэнка іх правільнасці, працэсу рэалізацыі). Фармір-не: пры дапамозе спецыяльных зад-няў і прыёмаў можна развіваць уяўленне. У творчых відах працы – навука літаратура, мова, мастацтва – раз-цё ўяўл. адбываецца праз заняткі па дадзеных відах дз-сці.
6. Паняцце пра волю. Воля – свядомае кіраванне чалавека сваімі паводзінамі, якое можа праяўляцца ў тым ліку ў пераадоленні перашкод. Такім чынам, адвольныя дзеянні залежаць ад розных псіхалагічных характарыстык, якія ўплываюць на валявую сферу. Валявая сфера - сістэма ўнутраных утварэнняў асобы, якая забяспечвае магчымасць адвольных (асэнсаваных) паводзін і звязаная з матывацыяй, рэалізацыяй канкрэтных дзеянняў, самакантролем і самарэгуляцыі.
Функцыі волі:- заахвочвае (выбар з розных матываў і мэтаў найбольш важных);-рэгулятыўная (кіраванне сваімі паводзінамі ў сітуацыі);-арганізацыйная (ўсведамленне планаванне і рэалізацыя задуманага);- мабілізацыйная (канцэнтрацыя фізічных і псіх рэсурсаў у сітуацыі преодаления припятствий);-тормозная (выраз стрыманасці у праяве непажаданага паводзінаў)
Ф-ыі в.: 1) свядомае кіраванне паводзінамі, 2) выбар паміж матывамі і мэтамі, 3) мабілізацыя рэсурсаў для пераадолення перашкоды 4)ажыцяўленне дзейнасці ва ўмовах залішняй ці недастаткова моцнай матывацыі. Падыходы: “свабодная воля” ( у волі чалавека няма прычыны, воля – прычына ўсяго, што ёсць), дэтэрмінізм ( воля мае прычыну, яна несвабодна), гетэрагенетычны ( воля – вынік пазнавальных працэсаў), Платон (чалавек – калясніца з двума коньмі – эмоцыі і воля, правіць калясніцай розум), матывацыйны падыход (воля так ці іначай звязана з матывамі, адвольныя паводзіны выклікаюцца не патрэбамі, не жаданнямі, а ўсведамленнем важнасці).
Валявыя якасці - сукупнасць якасцяў асобы, якія характарызуюць з боку здольнасці дасягаць пастаўленых мэт, несмотря на перашкоды (цярплівасць, упартасць, настойлівасць, мужнасць, прынцыповасць, вытрымка, рашучасць). Валявыя якасці: Мэтанакіраванасць – уменне падт. сябе дасягненню мэты, але толькі марал. сродкамі. Крытычнасць – уменне праўдзіва ацаніць пэўныя падзеі жыцця, людзей, іх паводзін, якасці, учынкі і г.д. Самакрытычнасць – што і крытычнасць у дачыненні толькі да сябе. Рашучасць – уменне хутка прымаць рашэнні. Таропкасць – у адрозненні ад рашучасці, таропкасць знач. як мага хутчэй прыняць рашэнне без абгрунтавання. Настойлівасць – уменне нягледзячы ні на што пераадольваць цяжкасці, што паўстаюць пры дасягненні мэты. Асноўныя х-кі валявых якасцей: моц, устойлівасць, шырыня. Віды в. я.: а) якія актывуюць (энергічнасць, рашучасць); б) якія тармозяць (цярплівасць, вытрымка, канцэнтрацыя); першасныя і другасныя.
7. Псіхалагічная х-ка эмацыянальнай сферы чалавека. Эмоцыі –від псіхічнага адлюстравання ў форме перажыванняў, суб’ектыўных адносін да аб’ектаў, суб’ектыўнай значнасці аб’ектаў, ацэнкі аб’ектаў, абумоўленыя адносінамі аб’ектаў да задавальнення патрэб.. Структура эмоцый: 1)суб’ектыўны кампанент (перажыванне эмоцый), 2)анатама-фізіялагічны кампанент (міміка, змяненне частаты сардэчных скарачэнняў). Фізіялагічны падмурак эмоцый. За эмоцыі адказны разнастайныя аддзелы галаўнога мозга Тэорыя 3 эмацыянальных блокаў мозга: блокі размяшчаецца ў розных месцах: блок трывожнасці актывіз. у адказ на пакаранне, нешта новае, блок радасці і шчасця рэагуе на ўзнагароду, блок ярасці, гневу, жаху арганізуе абарончыя паводзіны, адрэналін. Ф-ыі эмоцый: 1)адлюстравальна-ацэначная (функцыя ацэнкі значнасці для суб’екта пэўнай сітуацыі ці аб’екта з пункту гледжання задавальнення патрэб), 2)пабуджальная (эмоцыі пабуджаюць ч-ка задавальняць патрэбы), 3)падмацавальная (эмоцыя дае такое задавальненне,якое пабуджае ч-ка працягваць дзейнасць, якая яе выклікала) 4)апераджальная (эмац ацэнка з’вы можа апераджаць інтэлектуальную), 5)пераключальная (эмоцыі здольныя накіроўваць дзейнасць і пазнавальныя псіх пр-сы), 6)камунікатыўная, 7)катарсічная (функцыя псіхічнага ачышчэння). Віды па працяягласці: а)эмацыянальныя рэакцыі (маюць пачатак і канец, найбольш выражаныя), б)эмацыянальныя станы (невядомая абагульненая ацэнка абставін, больш працяглая за эмац. рэакцыю, менш інтэнсіўныя, х-на змяшэнне асобных эмоцый), в)эмацыянальныя адносіны (устойлівыя эмацыянальныя перажыванні, звязаныя з пэўнымі аб’ектамі ці іх класамі, якія важныя для чалавека). Вылучаюць яшчэ: стэнічныя (суправаджаюцца ўзбуджэннем), астэнічныя (суправаджаюцца тармажэннем)
Падыходы: асацыятыўная тэорыя (эмоцыі – вынік спалучэння ўяўленняў, звязаных асацыятыўна), тэорыя Дарвіна (праявы эмоцый з’яўляюцца рудыментамі старажытных прыстасав. рэакцый), кагнітыўная тэорыя ( перажыванне эмоцый з’яўляецца вынікам пераапрацоўкі інфармацыі) і інш.
Эмацыйнае развіццё дзіцяці адбываецца паступова, у першую чаргу - у працэсе зносін, а таксама ў гульні, вучобе, працы. Так, ў малодшым школьным узросце найбольш значна змяненні адбываюцца ў вучэбнай дзейнасці. Магчымасці ўсведамлення сваіх пачуццяў і пачуццяу иншых абмежавана. Для малодшых школьнікаў характэрная імпульсіўнасць, але да падлеткавага ўзросту яны ўсё ў большай ступені прызвычайваюцца адвольна кантраляваць выказванне сваіх эмацыйных перажыванняў (стараюцца не плакаць, не паказваць, што адчуваюць страх)
Умоўна можна вылучыць 4 найбольш выяўленых "цяжкіх" дзяцей, якія маюць праблемы ў эмацыйным плане:1. агрэсіўныя дзеці, 2. эмацыйна расторможенным дзеці-рэагуюць на ўсе занадта бурна, 3. занадта ранімыя 4. дзеці з праява школьнай трывожнасці (добра паспяваемыя дзеці, боязь атрымаць дрэнную ацэнку)
8. Паняцце пра тэмперамент. Тэмперамент – індывідуальна-своеасаблівая, прыродна-абумоўленая ўстойлівая сукупнасць дынамічных праяў псіхікі (хуткасць рэакцыі).
Рысы т.: 1) праяўленне ва ўсіх відах дзейнасці, 2) рана праяўляецца ў дзяцінстве, 3)адносна ўстойлівы на працягу жыцця, 4) верагодна перадаецца ў спадчыну. Паўлаў вызначыў асноўныя рысы нервовай сістэмы, спалучэнне якіх вызначае тып тэмпераменту чалавека: 1)моц нервовай сістэмы, 2) моц тармажэння пры адмене падмацавання, 3) ураўнаважанасць, 4) рухомасць (хуткасць пераходу ад узбуджэння да тармажэння і наадварот, хуткі пераход паміж відамі дз-ці). Сангвінік (моцны – ураўнаважаны – рухомы). Лёгка прыстасоўваецца да змен, высокае супрацьстаянне жыццёвым цяжкасцям. Характарызуецца зменлівымі настроямі, моцнымі пачуццямі і перажываннямі, актыўнай дзейнасцю і захопленасцю, але гэта працягваецца да таго часу, пакуль у яго ёсць цікавасць. Ён аптымістычны, дасціпны, разумны, лёгка знаёміцца з людзьмі, кантралюе свае эмоцыі, хутка прыстасоўваецца да новых абставін, лёгка паддаецца псіхічнаму ўздзеянню іншых. Сангвінік безадказны, любіць выхваляцца, імкнецца да верхавенства ў дружбе і каханні.
у сангвініка патрэбна выхоўваць сур’ёзныя адносіны да ўсяго, каб ён не стаўся легкадумным і абыякавым да сябе, да іншых і да ўсяго;
Халерык (моцны – неўраўнаважаны) характарызуецца павышанай узбуджальнасцю, рухавасцю, энергічнасцю, імгненнай рэакцыяй, гарачымі пачуццямі; пасля ўздыму актыўнасці ў яго настае дэпрэсія, упадак сіл. У халерыка няўстойлівы настрой; ён запальчывы, сябелюбівы, прамалінейны, дрэнна ўжываецца з іншымі, любіць быць лідэрам. У халерыка патрэбна выхоўваць дысцыплінаванасць, стрыманасць, самакантроль, каб ён спачатку думаў, а потым нешта рабіў, а не наадварот, а таксама фарміраваць у яго добразычлівасць, каб не быў зласлівы і помслівы;
Флегматык (моцны – ураўнаважаны – інертны) добра сябе паводзіць, пазбягае хуткіх і неабдуманых рашэнняў, павольна пераключаецца з аднаго віду дзейнасці на іншы, пасіўны, любіць парадак, пазбягае неабдуманых зносін і знаёмстваў, хоць лёгка прывыкае да новых умоў. Працуе павольна, работу выконвае добрасумленна. Ёсць у яго і недахопы: няўпэўненасць у сабе, разгубленасць у складаных сітуацыях, нізкая самаацэнка, празмерная падазронасць да іншых.
У флегматыка патрэбна выхоўваць актыўнасць і большую эмацыянальнасць, каб не быў лянотным і ўмеў спачываць іншым;
Для меланхоліка (слабы) характэрна высокая эмацыянальнасць, уражлівасць, спагадлівасць і лёгкая ранімасць; у экстрэмальных сітуацыях часта ўзнікаюць панічны стан, нуда, туга. Ён сарамлівы, баязлівы, нерашучы, балюча пераносіць няўдачы.
У меланхолікаў трэба выхоўваць таварыскасць, большую непрабівальнасць ад уздзеяння са знешняга свету, упэўненасць у сябе і сваіх сілах, каб не стаўся адгужаным, замкненым, трывожлівым, лёгка ранімым, неупэўненным.
Першыя 3 тэмперамента адносяцца да моцнага тыпу нярвовай сістэмы, а 4 – да слабага. Таму працуючы з дзецьмі варта зважаць на тып іх НС.