Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вучэбны дапаможнік.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
653.06 Кб
Скачать

Планаванне работы па развіцці маўлення і навучанні роднай мове ў дашкольнай установе

Агульнай асновай выхавання і навучання дзяцей ў дашкольнай установе з’яўляецца іх авалоданне маўленнем. Развіццё маўлення спрыяе развіццю асобы цалкам, а кожны з разнастайных бакоў развіцця асобы садзейнічае развіццю маўлення.

Найлепшаму здзяйсненню работы па развіцці маўленння і навучанні мове дзяцей дашкольнага ўзросту дапамагае яе планаванне. Яно будуецца на навуковых асновах і заарыентавана на якасць адукацыі. Навуковы падыход да планавання дапамагае найлепшым чынам размеркаваць работу па выкананні праграмы развіцця маўлення і навучання роднай мове дзяцей, па якой працуе дашкольная ўстанова.

Планаванне работы дашкольнай установы па развіцці маўлення і навучанні роднай мове прадстаўляе сабой вызначаную скардыянаваную сістэму мерапрыемстваў, якая прадугледжвае парадак, паслядоўнасць і тэрміны выканання ўсіх накірункаў работы. Яно забяспечвае эфектыўную дзейнасць дашкольнай установы па маўленчым развіцці дзіцяці і навучанні яго роднай мове на працягу пэўнага часу.

У сваіх даследаваннях вучоныя (В. І. Зверава, Л. В. Пазняк) вызначаюць тры ўзроўні планавання: стратэгічны, тактычны, аператыўны.

Першы ўзровень – стратэгічнае, ці доўгатэрміновае планаванне. Стратэгія ўяўляе сабой комплексны план, прызваны забяспечыць выкананне асноўных мэт дашкольнай ўстановы. Часцей, гэта праграма развіцця дашкольнай установы, якая вызначае яе дзейнасць на доўгі тэрмін. Што да маўленчага развіцця дзяцей, то стратэгічнае планаванне можа выглядаць як адукацыйная праграма дашкольнай установы на 3-5 гадоў па развіцці маўлення дашкольнікаў і навучанні іх роднай мове.

Другі ўзровень -- тактычнае, ці кароткатэрміновае планаванне. Яно забяспечвае распрацоўку канкрэтных планаў для рэалізацыі стратэгічнай праграмы дашкольнай установы. Тактычны ўзровень планавання прадстаўлены трыма разнавіднасцямі плана ( вучэбным, гадавым, перспектыўным). Усе дакументы распрацоўваюцца на 1 год. Пры гэтым вучэбнае і гадавое планаванне сярод іншых задач ўключаюць і задачы па развіцці маўлення і навучанні роднай мове. Перспектыўнае планаванне можа быць быць прадстаўлена па розных раздзелах праграмы , у тым ліку яно можа быць заарыентавана толькі на адзіную мэту развіцця маўлення і навучання роднай мове дашкольнікаў.

Трэці ўзровень – аператыўнае планаванне. Яно ўяўляе сабой распрацоўку канкрэтных дзеянняў з улікам усіх неабходных умоў. Аператыўны ўзровень планавання састаўляюць:

- календарны план адукацыйнай работы з дзецьмі, куды ўключаюцца задачы і змест работы па маўленчым развіцці дзіцяці;

- планы спецыялістаў, у прыватнасці планы работы лагапедаў;

- перспектыўныя і тэматычныя планы выхавальнікаў, у тым ліку па развіцці маўлення і навучанні роднай мове;

- дыягнастычныя карты маўленчага развіцця дзяцей па групах.

Усе дакументы распрацоўваюцца тэрмінам на месяц, тыдзень, дзень.

На кожным з трох вылучаемых ўзроўняў планаванне павінна быць рэалістычным і гнуткім, дакладна вызначаць прамежкавыя чакаемыя вынікі, якія неабходны для забяспячэння магчымасці карэкціроўкі яго мэтаў, задач і дзеянняў.

Розныя віды планавання па развіцці маўлення і навучанні роднай мове грунтуюцца на агульнадыдактычных прынцыпах планавання, якіх адносяцца:

- забяспячэнне адзінства мэты, задач, зместу, метадаў і арганізацыйных форм выхаваўча-адукацыйнага працэсу;

- адбор зместу і метадаў работы на аснове дыягностыкі узроставых асаблівасцей дзяцей, дыягностыкі ужо дасягнутага узроўню дзіцячага маўлення, індывідуальнага падыходу да дзяцей, асабліва з часовым адставаннем маўлення; - паступовае ўскладненне зместу, метадаў і прыёмаў развіцця маўлення і навучання роднай мове дашкольнікаў;

- рэальнасць плана работы па развіцці маўлення і навучанні роднай мове дзяцей дашкольнага ўзросту, яго сістэматычнасць, паслядоўнасць;

- канкрэтнасць плана, улік мясцовых умоў, акружэння дашкольнай установы, сучасных грамадскіх падзей, культурнага маўленчага асяроддзя;

- узгодненасць усіх планаў работы, асабліва плана выхавальніка з гадавым планам работы дашкольнай установы па развіцці маўлення і навучанні роднай мове дашкольнікаў.

Адным з відаў тактычнага планавання з’яўляецца гадавы план дашкольнай установы. Ён складаецца з двух частак.

Першая частка – аналіз вынікаў і задач на новы вучэбны год. У гэтай частцы плана аналізуюцца пытанні наконт ступені выканання пастаўленых задач, дасягненні і недахопы ў рабоце дашкольнай установы, у тым ліку па лінгвістычным і маўленчым развіцці дзіцяці.

Другая частка плана дашкольнай установы ўключае асноўныя накірункі і дзеянні дашкольнай установы на год. План складаецца на ўвесь навучальны год і падраздзеляецца па месяцах і тыднях. Ён ўключае ад адной да трох гадавых задач, якія тычацца розных відаў дзейнасці. Адной з задач гадавога плана можа выступаць маўленчае развіццё дашкольнікаў і навучанне іх роднай мове. У плане адлюстроўваюцца ўсе яго раздзелы работы: арганізацыйная, педагагічная, метадычная ( педагагічныя нарады, групавыя сходы, кансультацыі, семінары і г.д.), работа з бацькамі і грамадскасцю, кантроль за вучэбна-выхаваўчай работай, адміністратыўна-гаспадарчая дзейнасць. Пры гэтым пытанні маўленчага развіцця дзяцей уваходзяць у змест работы па кожнаму з раздзелаў гадавога плана з улікам спецыфікі гэтых раздзелаў і патрабуемага зместу. Як правіла, змест вызначаецца папярэдняй дыягностыкай і ўлічвае патрабаванні дзяцей, бацькоў, выхавальнікаў. Часцей плануюцца пытанні, якія вызываюць у выхавальнікаў найбольшыя цяжкасці ў рабоце; пытанні, якія на сёняшні дзень лічацца першаснымі, і заслугоўваюць асаблівай увагі ці пытанні зусім новыя, да гэтага часу не разглядаўшыяся. У гадавым плане вызначаюцца канкрэтныя шляхі паляпшэння работы: змест семінараў і кансультацый з мэтай павышэння кваліфікацыі выхавальнікаў, напрыклад, семінар- практыкум для педагогаў “ Навучанне дашкольнікаў спосабам словаўварэння”, кансультацыі:“Развіццё маўлення ў блізнят”,“ Гуляем з пальчыкамі і развіваем маўленне дзяцей”; змест педагагічнай нарады, на якой могуць заслухоўвацца матэрыялы з вопыту работы па развіцці маўлення дзяцей, напрыклад, тэма педагагічнай нарады “Фарміраванне навыкаў зносін у дашкольным узросце” . На нарадзе могуць абмяркоўвацца наступныя пытаані: 1.“Этапы развіцця зносін дзіцяці з дарослымі”(абмеркаванне тэарэтычнага дакладу), 2.“ Асаблівасці зносін дашкольнікаў з аднагодкамі” ( абмен меркаваннямі паміж выхавальнікамі), 3. “ Прычыны непапулярнасці сярод аднагодкаў і накірункі карэкцыйнай работы” ( паведамленне псіхолага), 4.“ Асобасныя цяжкасці, якія уплываюць на характар зносін у дашкольнікаў” ( паведамленні выхавальнікаў), 5.“ Выкарыстанне дыягнастычных методык, якія накіраваны на вывучэнне асаблівасцей асобы і зносін дзяцей “ ( вынікі тэматычнага кантролю) ; адкрытыя мерапрыемствы для педагогаў і бацькоў, напрыклад, панарамны прагляд сенсаў актывізуючых зносін у групе “ Маляты”, “Чамучкі”, “Фантазёры”; арганізацыя кантроля за засваеннем праграмы ў розных узроставых групах, напрыклад, тэматычны кантроль па фарміраванні камунікатыўнай кампэтэнцыі ў дзяцей дашкольнага ўзросту; змест і формы сумеснай работы з бацькамі па развіцці маўлення і навучанні дашкольнікаў роднай мове, напрыклад, кансультацыя “ Казка як метад развіцця узаемаадносін”, клуб па вывучэнні беларускай мовы “Роднае слова”, семінар-практыкум “ Навучанне дзяцей навыкам беларускмоўных зносін” і г.д.

Найбольш зручнай формай планавання з’яўляюцца гадавыя планы , выкананыя ў выглядзе цыклаграм або графічна, так як яны з найбольшай нагляднасцю дэманструюць паслядоўнасць усіх запланаваных мерапрыемстваў па тэрмінам і выканаўцам.

Акрамя гадавога плана існуе перспектыўны план. Перспектыўны план лінгвістычнага і маўленчага развіцця дашкольнікаў можа быць складзены адносна тактычнага або аператыўнага ўзроўняў . Адсюль і тэрміны на якія ён можа быць складзены: месяц , квартал або год. Перспектыўны план складаецца з мэтаю ўпарадкавання работы па развіцці маўлення і навучанні дашкольнікаў роднай мове або раўнамернага падзелу матэрылу на працягу пэўнага часу.

У залежнасці ад таго, адносна якога ўзроўню планавання складаецца перспектыўны план вызначаецца і яго змест. Так, перспектыўны план можа ўяўляць сабой:

- пералік канкрэтных мерапрыемстваў для рэалізацыі раздзела праграмы “Пралеска”. Напрыклад, раздзел “Зносіны” ( пералік камунікатыўных сітуацый па развіцці маўлення і навучанні роднай мове на год; дыдактычных гульняў па развіцці дыялагічнага маўлення па-за заняткамі на год);

- змест маўленчай работы. Напрыклад, на пяпярэдні месяц ці квартал можна намеціць пералік новых слоў для азнаямлення дзяцей з сезоннымі з’явамі; на год пазначыць паслядоўнасць работы над цяжкімі словаформамі або гукамі;

- пералік задач па развіцці маўлення на квартал і змест для рэалізацыі гэтых маўленчых задач у такіх раздзелах праграмы “Пралеска”, як “ Я і свет вакол мяне”, “Чалавек і прырода”, “Чалавек і грамадства”, “Культура”, “Свет цудоўнага”, “Свет навукі і тэхнікі”, Свет гульні”, “Далучаемся да працы”;

- пералік прыкладных тэм для вывучэння для пэўнай узроставай групы на год .

Варыянтам перспектыўнага планавання з’яўляецца перспектыўна-тэматычны план. Так, перспектыўна-тэматычны план вырашэння пазнавальна – маўленчых задач развіцця дашкольнікаў можа ўключаць наступныя раздзелы:

1)вынікі дыягностыкі, размеркаванне дзяцей ( імя і прозвішча дзіцяці), па ўзроўнях у выніку дыягностыкі, 2) пазнавальна-маўленчыя задачы, 3) сумесная дзейнасць выхавальніка і дзяцей (адукацыйныя сітуацыі, заняткі па тэме), 4) выніковыя заняткі (тэма, задачы, план правядзення заняткаў), 5) сумесная творчая, маўленчая дзейнасць дзяцей ( сітуацыі зносін на практыкаванне ў маўленчых формах), 6) работа з бацькамі па дадзенай тэме, 7) вынікі засваення тэмы ў выглядзе ўмоўных абазначэнняў: авалодаў(+), недастаткова авалодаў (^), не авалодаў (-), 7) індывідуальная работа.

Яшчэ адным відам перспектыўнага планавання з’яўляецца перспектыўна-календарны план. У гэтым плане вызначаюцца:

- гадавыя задачы ( адной з іх можа выступаць задача па развіцці маўлення і навучанні роднай мове дашкольнікаў);

- крыніцы планавання ( што да развіцця маўлення, то педагогам складаецца спіс метадычнай літаратуры, дапаможнікаў, распрацовак па развіцці маўлення і навучанні дашкольнікаў роднай мове;

- спіс дзяцей па падгрупах;

- структура рэжымных момантаў ( па развіцці маўлення ў цыклаграму сумеснай дзейнасці выхавальніка і дзіцяці ўключаюць: ўранку – індывідуальна-карэкцыйную работу па розных маўленчых задачах, дыдактычныя развіваючыя гульні, гульні-карагоды, руплівыя гульні са словамі; на першай прагулцы -- назіранні за з’явамі прыроды і грамадскага жыцця, мастацкае слова, якое суправаджае самастойную актыўную маўленчую дзейнасць дзяцей, даручэнні выхавальніка са справаздачай аб іх выкананні; на другой прагулцы -- індывідуальна-карэкцыйную работу па развіцці маўлення, гульнявую дзейнасць, выкананне працоўных даручэнняў са справаздачай аб іх выкананні; увечары – мастацка-маўленчую дзейнасць—чытанне і расказванне мастацкіх твораў, завучванне вершаў, гульні –драматызацыі, розныя віды тэатру, гульнявую дзейнасць, прагляд телевізійных перадач, відэяфільмаў). З усіх пералічаных відаў работы штодня плануецца 2-3 віды. Плананаванне работы па розных задачах развіцця маўлення дашкольніка ў цыклаграме сумеснай дзейнасці педагога і дзяцей накіравана на стымуляцыю маўленчай актыўнасці выхаванцаў дашкольнай групы Разам з тым, плануючы індывідуальную работу па маўленчым развіцці дашкольнікаў, педагог абавязкова указвае ў плане канкрэтнае імя дзіцяці, мэту індывідуальнай работы і матэрыл для яе выканання. Як ужо ўказвалася вышэй, індівідуальная работа мае месца ў розныя адрэзкі часу на працягу дня. Напрыклад, у панядзелак , уранку, педагог плануе індывідуальную работу па выхаванні гукавой культуры маўлення: “ З Таняй К., Кацяй М. адпрацаваць правільнае вымаўленн гука р, прапанаваць ім казку Вясёлага язычка”;

- супрацоўніцтва с сям’ёй (бацькоўскі сход, кансультацыі, гутаркі, афармленне бацькоўскіх куткоў, стэндаў). Плануецца канкрэтны змест работы (з улікам тэм) сродкі правядзення, адказныя і адметка пра выкананне па наступнай схеме: дата правядзення, формы работы

( комплексныя, індывідуальныя , удзел бацькоў у мерапрыемствах) , адказны, адметка аб выкананні. Напрыклад, , бацькоўскі сход -- ” Навучанне дзяцей беларускай мове”:

а) выступленне загадчыцы дашкольнай установы: “ Праграмы дашкольнай установы аб навучанні дзяцей беларускай мове”,б)выступленне выхавальнікаў дашкольных груп , знаёмства бацькоў з вынікамі дыягностыкі маўленчага развіцця дзяцей на беларускай мове , в)выступленне бацькоў, абмен вопытам навучання беларускай мове , г) прагляд заняткаў па навучанні дзяцей беларускай мове ў старэйшай групе дашкольнай установы, д) парады бацькам па вывучэнні дзецьмі беларускай мовы ( загадчыца, выхавальнікі).

- індывідуальная карэкцыйная работа з дзецьмі – улічвае педагагічнае і псіхалагічнае дыягнаставанне дашкольнікаў па развіцці маўлення, штодзённыя назіранні за маўленнем дзяцей, афармляецца па наступнай схеме: тыдзень, змест работы, прозвішча, імя дзіцяці, улік работы ;

- фізкультурна-аздараўленчая работа – актыўны адпачынак ( дні здароўя, фізкультурныя святы) . У працэсе іх правядзення развіваецца маўленчая актыўнасць дзіцяці, развіваецца яго маўленне.

- віды дзіцячай дзейнасці – у гэтым раздзеле плануецца работа па шасці асноўным відам дзіцячай дзейнасці: спецыяльна арганізаванае навучанне, зносіны, пазнавальна-практычная дзейнасць, гульнявая, мастацкая і элементарная працоўная дзейнасць.

Перспектыўныя планы дэталізуюцца ў календарных планах.

Календарныя планы складаюцца на адзін, два тыдні і могуць быць аформлены ў сшытку с вызначэннем абавязковых структурных кампанентаў. Іх абавязковасць абумоўлена неабходнасцю уліка агульных патрабаванняў да планавання.

Комплекснаць – асноўны прынцып планавання. Прадугледжаныя для выканання маўленчыя задачы рэалізуюцца не ізалявана адна ад другой, а ў комплексе, у сувязі паміж сабой і ў сувязі з іншымі выхаваўчымі задачамі.

Планаванне пытанняў лінгвістычнага і маўленчага развіцця дашкольнікаў прадугледжвае арганізацыю як сістэматычнай работы з усімі выхаванцамі , так і забеспячэнне індывідуальна-асобаснага падыходу да маўленчага развіцця кожнага з іх.

Календарнае планаванне работы па развіцці маўлення і навучанні роднай мове зыходзіць з уліку узроставых і індывідуальных асаблівасцей дзіцяці. Яно патрабуе ад педагогаў добрых ведаў зместу праграмы развіцця маўлення і навучання роднай мове дашкольнікаў і пабудовы работы ў адпаведнасці з гэтым зместам. Разам з тым пры планаванні маўленчай дзейнасці дзяцей, педагог улічвае ўзровень развіцця кожнага дзіцяці, прадугледжвае канкрэтную работу з кожным з іх. Пры гэтым планаванне работы па маўленчым развіцці ажыццяўляецца з улікам аперажэння існуючага ўзроўню развіцця маўлення дашкольнікаў.

Штодзённае календарнае планаванне – гэта календарны пералік формаў арганізаванай работы з дзецьмі ( дзіцём) па наступнай схеме:

-адукацыйныя раздзелы праграмы “Пралеска”, куды уваходзіць і раздзел “Маўленне дзіцяці”; У гэтым раздзеле канкрэтызуеццца работа па развіцці маўлення на спецыяльных занятках .

Спецыяльна арганізаванае развіццё маўлення і навучанне роднай мове дашкольнікаў вызначана ў календарным плане тэмамі заняткаў , асноўнымі задачамі іх правядзення і матэрыялам, неабходным для вырашэння пастаўленых задач. Тут жа ўказваюцца старонкі дапаможніка, дзе адлюстравана методыка правядзення заняткаў. Маладыя спецыялісты-педагогі ў календарным плане ўказваюць метады і прыёмы правядзення заняткаў. У адпаведнасці з задачамі развіцця маўлення выхавальнік самастойна выбірае змест і метады правядзення заняткаў, забяспечваючы іх планамернасць і разнастайнасць. Планаванне метадаў і прыёмаў работы з дзецьмі залежыць ад віду работы і мэты заняткаў

(сфарміраваць новыя уменні, замацаваць уменні, актывізаваць веды).

У адпаведнасці з прынцыпам сістэматычнасці маўленчыя заняткі ( або сеансы актывізуючых зносін) плануюцца на адзіным тэматычным змесце з комплексным вырашэннем некалькіх праграмных маўленчых задач і выкарыстаннем розных метадаў навучання.

Адзіны змест заняткаў забяспечваецца тым, што ў іх аснове ляжыць адзін з відаў маналагічнай мовы. На аднатэмных занятках заданні па звязнаму маўленню арганічна спалучаюцца з фанетычнымі, лексічнымі і граматычнымі практыкаваннямі, пераход ад адной часткі заняткаў да другой адбываецца натуральна, жыва і эмацыянальна.

Адукацыйныя заданні ў праграмным змесце фармулююцца як канкрэтныя патрабаванні да мовы дзяцей. Напрыклад, звязнае маўленне -- развіваць уменне дашкольнікаў састаўляць апавяданне па карціне “Зімовыя забавы”, слоўнікавая работа і граматыка – вучыць дзяцей падбіраць азначэнні да слоў “зіма”, “снег”, практыкаваць іх ў сагласаванні прыметнікаў і назоўнікаў ў родзе, гукавая культура маўлення – адпрацоўваць у выхаванцаў дакладнае вымаўленне свісцячых гукаў, практыкаваць у падборы слоў падобных па гучанні.“

Плануючы ход заняткаў выхавальнік вызначае метадычныя прыёмы, якія ў большай ступені адпавядаюць узросту дзяцей, а таксама новы і знаёмы дзецям матэрыял. Педагог улічвае цяжкасць выканання пэўнай задачы, чарговасць яе ўвядзення. Састаўляючы план для “Чамучак” і “Фантазёраў” неабходна улічваць, што заняткі па развіцці маўлення плануюцца першымі, як найбольш цяжкія. У пачатку года як правіла плануецца найбольш лёгкі матэрыял . Пры планаванні вельмі важна прадугледзець паўторнасць матэрыялу. Паўтарэнне аднаго і таго ж самага зместу можна арганізаваць па рознаму. Найбольш каштоўны такі шлях арганізацыі заняткаў на паўтарэнне, калі пройдзены матэрыял не пераносіцца ў нязменным выглядзе с адных заняткаў на другія, а разумна ўскладняецца, дзякуючы ўвядзенню новых дадатковых задач.

Пры календарным планаванні заняткі па развіцці маўлення у дашкольнай установе можна размеркаваць наступным чынам: першы тыдзень – пераказ казкі або кароткага апавядання; другі тыдзень – расказванне па карціне; трэці тыдзень – апісаннне цацкі або прадмета, складанне апавядання па цаццы (цацках); чацвёрты тыдзень – у залежнасці ад узроста дзяцей, чаргуюцца складанне апавяданняў з калектыўнага (асабістага) вопыту , творчага апавядання. На гэтых занятках вырашаюцца ўсе моўныя задачы, якія падпарадкоўваюцца адзінай мэце -- развіццю звязнага маўлення.

Спецыяльныя заняткі па развіцці маўлення і навучанні роднай мове плануюцца адзін раз у тыдзень ва ўсіх узроставых групах дашкольнай установы. На занятках вырашаюцца такія задачы, якія не могуць быць задавальняюча выкананы ў штодзённых зносінах. Адзін раз у тыдзень, пачынаючы з групы “Чамучкі”, з дзецьмі плануюцца заняткі па навучанні беларускай мове ў рускамоўных дашкольных установах і рускай мове ў беларускамоўных дашкольных установах. У старэйшай групе, таксама адзін раз у тыдзень, у календарны план работы ўключаюцца заняткі па навучанні грамаце.

Для вырашэння маўленчых праграмных задач у адпаведнасці з агульнай тэмай планавання выхаваўча-адукацыйнай работы педагог акрамя спецыяльна арганізаванага навучання плануе работу па развіцці маўлення і навучанні роднай мове у іншых відах сумеснай дзейнасці: зносіны, пазнавальна-практычная дзейнасць, гульнявая дзейнасць, мастацкая і элементарная працоўная дзейнасць, здзяйсняе ўзаемасувязь заняткаў па роднай мове з развіццём маўлення па-за заняткамі.

У раздзеле “Зносіны” плануюцца камунікатыўныя сітуацыі, размовы, гутаркі; раздзеле “Гульнявая дзейнасць”-- дыдактычныя развіваючыя гульні па развіцці маўлення, народныя гульні, моўныя гульні; у раздзеле “Пазнавальна-практычная дзейнасць” плануецца работа, адпавядаючая другому накірунку развіцця слоўніка – разглядванне прадметаў, абследаванне прадметаў, вызначэнне іх якасцей і уласцівасцей, параўнанне прадметаў; у раздзеле “Мастацкая дзейнасць” плануюцца мастацка- маўленчая і тэатральна гульнявая дзейнасць ( чытанне і расказванне твораў дзіцячай літаратуры і фальклору, завучванне вершаў, гульні-драматызацыі, інсцэніраванне, разглядванне ілюстрацый ў дзіцячай кніжцы, розныя віды тэатраў); у раздзеле “Элементарная працоўная дзейнасць” плануюцца даручэнні, дзяжурства і розныя віды працы дзяцей, якія суправаджаюцйца пэўнай маўленчай актыўнасцю.

Акрамя таго, рэалізацыя задач па развіцці маўлення здзяйсняецца на занятках па другіх раздзелах праграмы.

Планаванне работы па лінгвістычным і маўленчым развіцці дзіцяці забяспечвае адзінства вырашэння мэтаў і задач па развіцці маўлення дзяцей і навучанні іх роднай мове, дае магчымасць здзейсніць узаемасувязь адукацыйных і выхаваўчых задач і своечасовае іх вырашэнне, рэалізаваць індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці, пераемнасць і ўзаемадзеянне ў рабоце дашкольнай установы, школы, бацькоў і іншых зацікаўленых сацыяльных інстытутаў.

Планаванне ўключае педагагічную дыягностыку вынікаў педагагічнага працэсу і педагагічны аналіз стану працэсу маўленчага развіцця дашкольнікаў. Дыягностыцы і карэкцыі таксама адпавядаюць свае арганізацыйныя формы работы. Дыягнаставанне праводзіцца праз назіранне, дыягнастычныя карты, дыягнастычныя заняткі, тэсты, апытванні, аналіз прадуктаў дзіцячай дзейнасці

(дзіцячыя сачыненні). Педагагічная карэкцыя ажыццяўляецца праз індывідуальную работу з дзіцём. Формамі дадзенай работы выступаюць практыкаванні, трэнінгі, работа з індывідуальным матэрыялам.

Шмат формаў работы па развіцці маўлення і навучаняя дашкольнікаў мове прадугледжвае рэалізацыя ўзаемадзеяння з бацькамі. Гэта кансультацыі, семінары-практыкумы, лекцыі, сходы, гурткі слоўнага мастацтва бацькоў і дзяцей.

Кантрольныя пытанні і заданні

1. Якім чынам адбываецца прагназаванне і планаванне педагагічнай дзейнасці па развіцці маўлення дзяцей?

2. Месца работы па развіцці маўлення ў планаванне цэласнага педагагічнага працэсу.

3. Прынцыпы планавання па развіцці маўлення.

4.Змест планавання работы па развіцці маўлення ў розных мадэлях педагагічнага працэсу.

5.Формы планавання работы па развіцці маўлення дашкольнікаў.

6.Састаўце перспектыўна-календарны план работы па развіцці маўлення дзяцей на два тыдні ( узроставая група на выбар).

Пры састаўленні каляндарнага плана звярніце ўвагу на наступнае: улік прынцыпаў планавання па развіцці маўлення: рэалізацыя ўсіх задач развіцця маўлення ва ўзаемасувязі; дзейнасны падыход да адбору зместа і метадаў навучання; паслядоўнае нарастанне патрабаванняў да маўлення дзяцей; ускладненне зместу, метадаў і прыёмаў навучання па меры засваення дзецьмі вучэбнага матэрыялу; індывідуальны падыход да дзяцей; улік канкрэтных умоў; адпаведнасць праграме, выкананне ўсіх яе раздзелаў; планаванне заняткаў (праграмны змест, дыдактычны матэрыял, спосаб арганізацыі дзяцей на занятках, ход заняткаў з указаннем асноўных метадаў і прыёмаў, узаемасувязь паміж заняткамі); работа па развіцці маўлення ў розных відах дзейнасці; узаемасувязь заняткаў па роднай мове з развіццём маўлення па-за заняткамі; рэалізацыя задач па развіцці маўлення на занятках па другіх раздзелах праграмы; афармленне запісаў.

1 Львов М.Р. Основы теории речи. М., 2000. С. 11.

2 Гл., напр.: О языковых возможностях приматов // Ушакова Т.М. Речь: истоки и принципы развития. М., 2004. С. 197 – 211.

3Гл.: Бородич А.М. Методика развития речи детей. М., 1981. С. 115-116; Баршай Д.О. О грамматических ошибках в речи детей // Дошкольное воспитание. 1974. № 5. С. 85-87.

4 Чуковский К.И. От двух до пяти. Мн, 1978. С 14.

5 Там жа. С. 18.

6 Лисина М.И. Проблемы онтогенеза общения. М., 1986. С. 57.

7 Кидрон А.А. Коммуникативная способность и ее совершенствование: Дис. … канд. пед. наук. Ленинград, 1981. С. 65

8 Гальперин И.Р. Текст как объект лингвистического исследования. М. 1981. С. 18

9 Тихеева Е.И. Развитие речи детей. М., 1981. С. 5-6.

10 Там жа. С. 9.

11 Колас Я. Збор твораў: У 14 т. Т. 12. С. 319.

12 Развитие речи детей дошкольного возраста / Под ред. Ф.А.Сохина. М., 1984. С. 8.

13 Яшина В.И. Методические принципы развития речи детей // Вопросы речевого развития дошкольников /Под ред. О.С.Ушаковой. М., .1998 С. 64 - 68.

14 Арушанова А.Г. Методика развития речи и обучения началам грамоты. Теоретический курс. Авторизованное изложение. М., 1995. С.

15 Выготский Л.С. К вопросу о многоязычии в детском возрасте // Хрестоматия по возрастной и педагогической психологии / Под ред. И..И. Ильясова, ВЯЛяудис М, 1980 С.68

16 Фонарева С.Ф. Развитие и воспитание детей первого года жизни. М., 1972. С. 29-30.

17 Петрова В.А. Занятия по развитию речи детей до трех лет М., 1970. С. 6

18 Дидактические игры и занятия с детьми раннего возраста / Под ред. С.Л.Новоселовой. М., 1985.

19 Дидактические игры и занятия с детьми раннего возраста / Под ред. С.Л.Новоселовой. М., 1985. С. 37.

20 Лямина Г.М. Развитие речи у детей в раннем возрасте. М., 1964.

21 Павлова Л.Н. Раннее детство: развитие речи и мышления. М., 2000. С. 31

22 Дидактические игры и занятия з детьми раннего возраста / Под ред. Е.И.Радиной, М.И.Поповой. М., 1972.

23 Петрова В.А. Занятия по развитию речи с детьми до трех лет. М., 1970. С. 73-74.

24 Дидактические игры и занятия с детьми раннего возраста / Под ред. С.Л.Новоселовой. М., 1985.

25 Радина Е.И., Езикеева В.А. Методические указания к картинкам для расширения представлений и развития

речи детей второго и третьего года жизни. М., 1983.

26 Радина Е.И., Езикеева В.А. Методические указания к картинкам для расширения представлений и развития речи детей второго и третьего года жизни. М., 1983.

27 Выготский Л.С. Проблемы общей психологии // Собр. Соч. Т. 2. – М.,. 1982 С.. 17.

28 Ананьев Б.Г. Избр. Психол. Труды: В 2 т. М., 1980. Т. 2. С. 91.

29 Тихеева Е.И. Развитие речи детей. М., 1972. С. 40-41.

30 Ушинский К.Д. Избр. Пед. соч.: В 2 т. М., 1974. Т. 2. С. 290.

Там жа.

31

32 Фрейдким И.С. Ознакомление с явлениями неживой природы // Содержание и методы умственного

воспитания дошкльников / Под ред. Н.Н.Поддъякова. М., 1980. С. 136-138.

33 Логинова В.И., Орлянская И.А. Формирование видовых обобщений у детей старшего дошкольного возраста // Умственное восжпитание детей дошкольного возраста. Л., 1981. С. 55 – 56.

34 Струнина Е.М. Развитие словаря детей //Умственное воспитание детей дошкольного возраста / Под ред. НН.Поддъякова, Ф.А.Сохина. М., 1984. С. 153 – 167

35 Прыклады такіх вершаў гл. У кн.: Старжынская Н.С. Займальны матэрыял па навучанню грамаце. Мн., 1989.

36 Тихеева Е.И. развитие речи детей. С. 78.

37 Усова А.П. Русское народное творчество в детском саду. М., 1972.

38 Илларионова Ю.Г. Учите детей отгадывать загадки. М., 1976.

39 Житникова Л.М. Учите детей запоминать. М., 1978.

40 Чуковский К.И. От двух до пяти Мн, 1978. С 14.

41 Бородич А.М. Методика развития речи детей. М., 1981. С. 115-116; Баршай Д.О. О грамматических ошибках в речи детей // Дошкольное воспитание. 1974. № 5. С. 85-87.

42 Негневицкая Е.И., Шахнарович А.М. Язые и дети. М., 1981. С 47-48.

43 Гульні на словазмянне гл..: Старжынская НС. Беларуская мова ў дзіцячым садзе. .Мн., 1995. С. 128-152

44 Ушинский К.Д. Избр. пед. соч: В 2 т. М, 1974.. Т 2. С 313.

45 Короткова Э.П. Обучение детей дошкольного возраста рассказыванию М., 1982 С. 17-39,. 52, 79-82

46 Гл.,напр.: Старжынская Н.С. Развіццё маўлення дашкольнікаў. Мн., 1983. С.

47 Гл., напр.: Фомичева М.Ф. Воспитание у детей правильного произношения. М., 1989.

48 Рождественская В., Радина Е. Воспитание правильной речи. М.,1968. С. 50.

49 Максаков А.И., Тумакова Г.А. Учите, играя. М., 1983; Удальцова Я.І., Старжынская Н.С. Дыдактычныя гульні ў дзіцячым садзе. Мн., 1988; Дурова Н.В. Фонематика. М., 2000 і інш.

50 Генинг М.Г., Герман Л.А. Воспитание у дошкольников правильной речи. Чебоксары, 1971.

51 Фомичова М.Ф. Воспитание у детей правильного произношения. М., 1989. С. 120 – 126.

52 Янкоўскі Ф.М. Беларускае літаратурнае вымаўленне. Мн., 1976.

53 Любина Г.А. Развитие речи дошкольников в общении. Мн., 1998. С. 133-157.

54 Гл.: Арушанова А.Г. Речь и речевое общение детей 3 – 7 лет. – М., 1999. С. 133 – 241; Арушанова А.Г., Дурова Н.В. и др. Истоки диалога. М., 2003.

55 Смирова Е. Развитие речи ребенка – важнейшая задача воспитателя // Дошкольное воспитание, 1988, № 5.

56 Старжынская Н.С., Дубініна Дз.М. Развіццё ў дашкольнікаў беларускага маўлення як сродку зносін. - Мн., 2001. С.

57 Гербова В.В Занятия по развитию речи в средней группе детского сада М. 1983.

58 Короткова Э.П. Беседа как средство развития речи у детей дошкольного возраста. М. 1977.

59 Дмитриева Е.работа воспитателя над текстом для подготовки его к чтению. // Дошкольное воспитание. 1983.№; 1. С. 13-17; Ее же. Как готовиться к чтению рассказа // Дошкольное воспитание. 1989. № 4. С. 29-32.

60 Ушакова О., Смирнова Е. Обучение старших дошкольников рассказыванию по серии сюжетных картин // Дошкольное воспитание. 1987. ,№ 12 С 16-19.

61 Бородич А.М. Методика развития речи. М, 1984 С 77.

62 Короткова Э.П. Обучение рассказыванию в детском саду. М., 1982. С.. 126-127.

63 Виноградова Н.Ф. Умственное воспитание детей в процессе ознакомления с природой. М., 1982.

64 Родари Дж. Грамматика фантазии. М, 1978.

65 Дьяченко О.М. Воображение дошкольника. М., 1986.

66 Ушинский К.Д .Собр. соч. Т. 6. М.; Л, 1949. С. 269.

67 Колас Я. Збор твораў: У 14 т.... Т 12. Мн., 1976. С. 351.

68 Эльконин Д.Б. Как учить детей читать. М.. 1976. С. 20.

69 Журова Л.Е. Обучение грамоте в детском саду. М., .1978

70 Подробнее см.: Развиваем мелкую моторику руки / Сост. Н.А.Куксова. – Витебск, 1997.

71 Гл.: Горбатова Е.В. Графические игры: подготовка руки к письму. – Мн., 2004.

72 Гл., напр.: Кутепова И. Помогите левше! // Дошкольное воспитание, 1998, № 11.

73 Гульня “Жывыя словы” раскпрацавана Г..Пбеляковай (Белякова Г.П. Речевая игра «Живые слова» // Дошкольное воспитание, 1975. № 10. С. 7 – 10)

74 Эльконин Д.Б. Как учить читать. С. 46.

75 Падрабязна методыку навучання чытанню гл.: Старжинская Н.С. Обучение грамоте в детском саду. Мн., 2001.

76 Гл., напр.: Шулешко Е.Е. Обучение письму и чтению. Мн.,1989; Зайцеа Н.А. Письмо, чтение, счет. СПб, 1997; Доман Г. Дошкольное обучение ребенка. М., 1995; Старжинская Н.С. О новой программе обучения дошкольников чтению в США // Сям’я, дзіцячы сад, .школа. 2006. .№ 1. С. 50 – 57.