Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вучэбны дапаможнік.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
653.06 Кб
Скачать

Беларускія асветнікі пра ролю роднай мовы ў выхаванні асобы.

1 перыяд станаўлення беларускай лінгвадыдактыкі прыпадае на другую палову Х1Х – пачатак ХХ ст. Гэта абгрунтаванне значэння роднай мовы для выхавання асобы.

К канцу Х1Х ст. ў Беларусі нарастаў грамадска-педагагічны рух, асноўнай ідэяй якога з’яўлялася адраджэнне беларускай культры і перабудова сістэмы адукацыі, яе станаўленне на нацыянальны фундамент. Беларускія асветнікі зыходзілі з факту самастойнага існавання Беларусі як асобнага культурна-гістарычнага комплекса, для якога неабходна ўласная педагагічная сістэма. У гэты час не распрацоўвалася методыка навучання беларускай мове. Галоўнай задачай, якая стаяла перад нацыянальна свядомай інтэлігенцыяй, была абарона роднага слова.

Нагадаем, што нават руская мова мела патрэбу ў абароне, бо сярод значнай часткі найбольш заможных пластоў рускага народа ўсталяваліся абыякавыя адносіны да свайго роднага слова. К.Д.Ушынскі пераканаўча даказаў яго бясцэнную каштоўнасць у фарміраванні асобы чалавека.

На карысць роднай мовы ў навучанні і выхаванні дзяцей выказаліся многія пісьменнікі і паэты. Сярод іх Францішак Багушэвіч, якога часта завуць бацькам беларускага адраджэння. У сваіх творах Ф. Багушэвіч стараўся паказаць слаўную мінуўшчыну беларускага народа ды заклікаў да адраждэння роднай культуры і беларускай дзяржаўнасці. У прадмове да “Дудкі Беларускае” ён пісаў: “... Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, і гаворым мы ёю шмат і добрага, але так мы ўжо самі пусцілі яе на здзек, не раўнуючы, як і паны вялікія ахвотнее гавораць па-французку, як па-свойму”. Шырока вядомы заклік Ф. Багушэвіча:”Не кідайце мовы сваёй, каб не ўмерлі”. “Гэты покліч, – сцвярджала беларуская паэтка Цётка (Элаіза Пашкевіч) у сваім артыкуле “Шануйце роднае слова”, – абудзіў прспаныя сэрцы. Народ прачнуўся. Ён пазнаў хто ён. Родная мова яго загнаная, пагарджаная, паднялася высока і стала ўжо побач з панскімі мовамі. Людзі бачаць, што мы яе шануем, што яна для нас мае вялікую цану, ды і самі пачынаюць інакш глядзець і на яе і на нас”.

За выжыванне беларускай нацыі ад гвалтоўнай асіміляцыі клапаціўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. У сярэдзіне ХІХ ст. ім была створана вясковая школа, у якой навучанне дзяцей вялося на беларускай мове. Школа праіснавала каля года. Падобныя школы час ад часу ўзнікалі на тэрыторыі Беларусі. Ідэя аб закладцы нацыянальнай школы была досыць папулярнай сярод беларускага народа ў канцы Х1Х – на пачатку ХХ ст.

Рашуча і паслядоўна выступалі за адраджэнне беларускай літаратуры і мовы, стварэнне беларускай нацыянальнай школы такія вядомыя дзеячы беларускага нацыянальнага адраджэння канца Х1Х – пачатку ХХ ст., як Э. Пашкевіч, Якуб Колас, С. Палуян, М. Багдановіч і інш.

Так, публіцыст і крытык С. Палуян, які першым на Беларусі ў пачатку ХХ ст. Паставіў пытанне аб “нацыяналізацыі школы”, галоўным элементам якой лічыў увядзенне выкладання на роднай мове.

Народны паэт Янка Купала ў многіх сваіх працах таксама падкрэсліваў неабходнасць арганізацыі народных школ з навучаннем на роднай мове, сцвярджаючы, што свабода і годнасць народа непарыўна звязаны з яго нацыянальнай культурай, душой якой з’яўляецца мова.

Асаблівую цікавасць з пункту гледжання сучаснай сацыялінгвістычнай сітуацыі ў Беларусі выкліваюць погляды вядомага беларускага паэта і літаратуразнаўцы Максіма Багдановіча. Выступаючы за авалоданне дзецьмі роднай беларускай мовай з першага дня навучання, М.А. Багдановіч звяртаў увагу на ўзаемасувязь у выкладанні дзвюх роднасных моў - беларускай і рускай. Ён выступаў супраць выкладання рускай мовы ў беларускай школе. У артыкуле “Голос из Белоруссии: к вопросу о белорусской и великорусской речи в местной школе” М.А. Багдановіч пісаў: “…Устраняя белорусскую речь из школы, мы ведем к растрате громадной многовековой духовной работы целого народа, сбиваем мысль ребенка с привычных психологических тропинок и грубо урезываем его душевный мир; вводя же речь великорусскую, мы ставим на его пути ряд затруднений, заселяем его психику образами мертвыми, неясными и во многих случаях совершенно нелепыми” (с. 440)

Дзейнасць беларускіх асветнікаў не прайшла дарэмна. У 1914 г. царскі ўрад нарэшце дазволіў адкрыць беларускія школы. Але нацыянальныя школы з’явіліся толькі пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.