Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вучэбны дапаможнік.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
653.06 Кб
Скачать

Развіццё фанематычнага слыху ў дзяцей

Развіццё фанематычнага слыху ў дзяцей – гэта перш за ўсё фарміраванне ў дашкольнікаў умення інтанацыйна вылучаць гук у слове, вымаўляць слова з вылучэннем зададзенага гука, назыаць гук ізалявана. Развіццё фанематычнага слыху дашкольнікаў пачынаецца ў групе “Чамучкі”. Інтанацыйнае вылучэнне гука ў слове – гэта асаблівае вымаўленне слова, калі патрэбны гук вымаўляецца больш працягла або больш гучна, чым астатнія (у залежнасці ад яго характарыстыкі). Больш працягла можна вымавіць галосныя і некаторыя зычныя гукі: м, р, з, .в,ш і інш. Такія ж зычныя гукі, як п б к т і іншыя трэба вымавіць больш гучна. Пры інтанацыйным вымаўленні слова нельга адрываць адзін гук ад іншых вылучэнне гука павінна праходзіць у працэсе злітнага вымаўлення ўсяго слова (мммак, рамма домм).

Дзецям сярэдняга ўзросту цяжка кіраваць сваёй артыкуляцыяй, мяняць яе ў выпадку неабходнасці. Навучанне іх інтанацыйнаму вылучэнню гука ў слове адбываецца з дапамогай такога метадычнага прыёму, як узор вымаўлення слова выхавальнікам.

Навучанне дзяцей інтанацыйнаму вылучэнню гукаў у слове адбываецца толькі на прыкладзе зычных гукаў. Інтанацыйнае вылучэнне галосных не патрабуе ад дзіцяці перабудовы артыкуляцыі і прыводзіць да паскладовага вымаўлення слова Задача ж педагога – навучыць дзяцей новай артыкуляцыі, якая выконвае функцыю абследавання гукавога складу слова. Каб дапамагчы дашкольнікам пераадолець натуральна-паскладовае дзяленне слова, для інтанацыйнага вылучэння гука ім спачатку прапануюцца аднаскладовыя словы з трох, а потым з чатырох гукаў тыпу рот, слон, зубр .Толькі пасля таго як дзеці засвояць вымаўленне слоў з інтанацыйным вылучэннем гука на аднаскладовых словах можна пераходзіць да слоў, якія складаюцца з двух складоў (каза, ружа). Магчымасць абыгрываць інтанацыйнае вылучэнне гука дае метадычны прыём называння гукаў “песенькамі” (ссс – песенька вадзічкі, ррр – песенька матора і г.д.). Выхавальнік падбірае прадметы (цацкі, малюнкі) у назвах якіх ёсць адзін і той жа зычны гук. Дзеці павінны так вымавіць слова ўслед за педагогам, каб усе добра пачулі тую ці іншую песеньку.

Заняткі будуюцца так, каб дзеці кожны раз практыкаваліся не ў вылучэнні азначанага гука ў слове, а засвойвалі іменна абагульнены способ вылучэння гука. На двух занятках запар не трэба вылучаць адзін і той жа гук, неабходна чаргаваць вылучэнне зычных рознай артыкуляцыйнай характарыстыкі.

Пры засваенні способаў вылучэння гукаў у слове дзеці праходзяць рад паступовых ступеняў. Спачатку дзіця толькі паўтарае за выхавальнікам слова, інтанацыйна вылучаючы гук. Затым дзіця, пачуўшы, як выхавальнік інтанацыйна вылучае гук у слове, можа назваць яго ізалявана. І на апошняй ступені дашкольнікі вучацца самастойна кіраваць сваёй артыкуляцыяй, інтанацыйна падкрэсліваць у слове патрэбны гук і потым называць яго ізалявана. Гэтаму складанаму ўменню дзеці навучаюцца не адначасова Адны засвойваюць спосаб інтанацыйнага вылучэння гука ў слове на першых занятках, другія – значна пазней.

Пры навучанні дашкольнікаў інтанацыйнаму падкрэсліванню гука ў слове і называнню яго ізалявана неабходна сачыць за тым, каб дзеці вымаўлялі гук у адпаведнасці з тым, як ён гучыць у слове Напрыклад у слове кот першы гук к, а ў слове кіт – к’. Гэты момант з’яўляецца вельмі важным для авалодання ў далейшым дыферэнцыяцыяй цвёрдых і мяккіх зычных гукаў.

У аснову методыкі навучання дашкольнікаў дыферэнцыяцыі цвёрдых і мяккіх зычных гукаў пакладзены прынцып супастаўлення пазіцыйных па цвёрдасці-мяккасці пар. У сярэднім дашкольным узросце дзяцей знаёмяць толькі з парнымі цвёрдымі і мяккімі зычнымі гукамі. Тэрміны “цвёрды” і “мяккі” гукі для дзяцей чатырох гадоў не ўводзяцца. Парныя па цвёрдасці-мяккасці зычныя называюцца “браткамі”. Цвёрды зычны гук – “вялікі братка”, мяккі зычны – “маленькі братка”.

Знаёмства з цвёрдымі і мяккімі зычнымі адбываецца ў працэсе заняткаў-гульняў, у ходзе якіх дзеці папераменна вымаўляюць парныя цвёрдыя і мяккія гукі. Напрыклад, песенька вялікага камара з-з-з-з-з, а маленькага – зь-зь-зь.

Пасля трох-чатырох падобных заняткаў уводзяцца практыкаванні на адрозненне цвёрдых і мяккіх зычных гукаў, дзе выкарыстоўваецца ўменне дашкольнікаў інтанацыйна вылучаць гук у слове і на слых вызначаць у словах аднолькавыя гукі. Напрыклад, выхаальнік ставіць на стале цацкі (слон, ліса, аўтобус) і называе іх з інтанацыйным вылучэннем гука с, потым пытаецца ў дзяцей, які аднолькавы гук у гэтых словах. Далей ставіць на стале іншыя цацкі (парася, лісяня) і вымаўляе словы з інтанацыйным вылучэннем гука с’ Нарэшце выхавальнік паведамляе дзецям “сакрэт”: гукі с і с’ – браткі Таму яны вельмі падобныя. Гук с – вялік.і братка, а гук с’ – маленькі братка.

Аналагічныя практыкаванні праводзіцца на адрозхненне іншых парных па цвёрдасці-мяккасці зычных гукаў.

У працэсе дыдактычных гульняў дзеці чатырох гадоў набыаюць уменне называць словы з зададзеным гукам. Педагог прапаноўвае дашкольнікам назыаць словы з якім-небудзь цвёрдым зычнымгукам, напрыклад п. Калі дзеці назавуць 10-15 слоў, заданне мяняецца – дашкольнікі павінны называць словыз гукам п’ – маленькім браткам.За кожнае правільна названае слова выхавальнік дае дзіцяці якую-небудзь дробную цацку (матрошку, грыбок), у канцы гульні вызначаецца пераможца.

У групе “Чамучкі” дзеці авалодваюц яшчэ адным уменнем: вылучаць першы гук са слове. Для таго, каб вызначыць першы гук у слове, дзеці выразна інтанацыйна вылучаюць яго а потым называюць ізалявана.

Фарміраванне ўмення гукавога аналізу слова

Агульная арыентацыя дзяцей у гукавой сістэме мовы з’яўляецца абавязковай прадумовай авалодання чытаннем. Задача ўвядзення дзяцей у гукавую рэчаіснасць вырашаецца ў групе “Фантазёры”.

Пад гукавым аналізам разумеецца, па-першае вызначэнне парадку размяшчэння гукаў у слове; па-другое,. Устанаўленне разлічальнай фугкцыі гукаў; па-трэцяе, вылучэнне асноўных фанематычных процілегласцей, уласцівых дадзенай мове74 Для беларускай, як і для рускай мовы, характэрна проціпастаўленне галосных і зычных гукаў; цвёрдых і мяккіх зычных гукаў.

Галоўнай мэтай першай ступені фарміравання гукавога аналізу з’яўляецца навучанне дзяцей вызначэнню паслядоўнасці гукаў у слове. Вылучаць паслядоўнасць гукаў у слове трэба пры дапамозе неадразовага вымаўлення аднаго і таго ж слова з паслядоўным інтанацыйным вылучэннем кожнага гука. Так, пры аналізе, напрыклад, слова жук дзіця павінна вымавіць яго трыразы: жжжук, жууук, жук.

Але нават дзеці, якія добра валодаюць вылучэннем асобнага гука ў слове адчуваюць цяжкасці пры вызначэнні парадку размяшчэння гукаў у слове. Яны не могуць засвоіць гукавы аналіз, толькі вымаўляючы словы ўголас Слова, якое дзіця аналізуюць, неабходна матэрыялізаваць, г.зн. паказаць яго ў прадметным плане, пры якім была б змадэліравана яго гукавая структура.

Рэальна ўявіць слова, якое аналізуецца, дае магчымасць карцінка-схема гукавога складу слова. На карцінцы-схеме змешчаны малюнак, слова-назву якога дзіця павінна разабраць, і рад клетачак пад малюнкам, колькасць якіх адпавядае колькасці гукаў у слове. Такая ж карціна-схема, толькі большага памеру, вісіць на дошцы. Дзеці вядуць указкай пад схемай і ў адпаведнасці з яе рухам вымаўляюць слова з паслядоўным інтанацыйным вылучэ.ннем гукаў, абазначаючы кожны з іх фішкай.

Малюнак дапамагае дзіцяці ўвесь час бачыць прадмет таго слова, якое аналізуецца. Схема дае магчымасць вызначыць колькасць .гукаў у гэтым слове. Акрамя таго, яна выконвае функцыю кантролю: калі дзіця пры аналізе прапусціць які-небудзь гук, будуць запоўненымі не ўсе клетачкі. Мадэль слова, якая атрымліваецца ў выніку апісанага гукавога аналізу, адлюстроўвае асобныя гукі і іх. Паслядоўнасць на першай ступені авалодвання гукавым аналізам дзеці карыстаюцца фішкамі нейтральнага колеру.

Асаблівую ўвагу дзяцей на першапачатковым этапе навучання гукавому аналізу слова трэба звярнуць на вымаўленне слова ў адпаведнасці з рухам указкі пад схемай. Рух указкі павінен заўсёды супадаць з вымаўленнем слова. У момант інтанацыйнага падкрэслівання чарговага гука ў слове ўказка павінна затрымлівацца пад адпаведнай клетачкай схема Інакш дзеці не змогуць правільна абазначыць фішкамі палядоўнасць гукаў у слове.

Дзеянне гукавога аналізу слова фаріруецца ў дзяцей на спецыяльна падабраным слоўным матэрыяле. Перш за ўсё дзецям прапануюць для разбору трохгукавыя аднаскладовыя словы тыпу мак. Гэта робіцца, як ужо заўважалася раней, для таго, каб дзеці пераадолелі натуральнае складовае дзяленне слова. Абавязковай умовай падбору трохгукавых слоў для аналізу з’яўляецца наяўнасць у словах усіх шасці галосных гукаў беларускай (рускай) мовы: а, у, о, э, і, ы (напрыклад, мак, жук, кот, леў (лес), кіт, сыр).

Пасля таго, як дашкольнікі прааналізуюць названыя словы, яны знаёмяцца з галоснымі, цвёрдымі і мяккімі зычнымі гукамі.

Дзеці даведваюцца, што ёсць гукі, пры вымаўленні якіх паветра свабодна праходзіць праз поласць рота, іх можна праспяваць, гучна крыкнуць і сказаць шэптам. Гэта галосныя гукі Дзеці знаходзяць галосныя гукі ў прааналізаваных раней словах, пералічваюць іх асобна ад слоў.

Вельмі важна давесці да свядомасці дзіцяці, што некаторыя іншыя гукі таксама можна праспяваць (напрыклад, гукі ж, ш, м). Але пры іх вымаўленні паветра абавязкова сустракае ў роце перашкоду. Так, пры вымаўленні гукаў м, м’, п, п, б, б’ перашкаджаюць вусны, пры вымаўленні гукаў д, т – язык і зубы і г.д. перашкода пры вымаўленні – асноўны крытэрый для адрознення галосных і зычных гукаў.

Атрымаўцы ўяўленне пра галосныя гукі, дзеці абазначаюць іх фішкамі з чырвонай кропкай на белым фоне астатнія як і раней – белымі.

Праз 1-2 заняткі дашкольнікі знаёмяцца з цвёрдымі і мяккімі зычнымі гукамі. Дзеці аналізуюць на занятках словы, у якіх ёсць парныя цвёрдыя і мяккія зычныя, напрыклад, ліса і лапа. Яны выяўляюць два вельмі падобныя зычныя гукі: л’ (маленькі братка) у слове ліса і л (вялікі братка) у слове лапа. Але гучаць яны па-рознаму: гук л – цвёрда (груба), а гук л’ – мякка (пяшчотна). Выхавальнік паведамляе, што гук л назыаецца цвёрдым зычным гукам а гук л’ – мяккім. Цвёрдыя зычныя гукі абазначаюцца фішкай з сіняй рысачкай на белым фоне, а мяккія – з сіняй дужкай на белым фоне.

Поспехі дашкольнікаў у авалоданні дыферэнцыяцыяй цвёрдых і мяккіх зычных гукаў у значнай ступені залежаць ад таго, наколькі правільна дзеці загадзя навучыліся назыаць ізалявана вылучаныя са слова гукі.

У працэсе авалодання дзеяннем гукавога аналізу слова дзеці пераконваюцца, што гукі р, ж, дж, ч не маюць мяккай пары, а ў гука й няма адпаведнай цвёрдай пары.

У момант знаёмства з галоснымі, цвёрдымі і мяккімі зычнымі гукамі дашкольнікі пераходзяць да аналізу чатырохгукавых слоў рознага гукавога складу тыпу ружа, слон, ліст, алень, акно. Праз некаторы час карцінкі-схемы на сталах у дзяцейц замяняюцца схемамі гукавога складу слова на палосках кардону без малюнкаў. Гэта значыць, што дзеянне гукавога аналізу слова становіцца больш абагульненым.

Паколькі дашкольнікі папярджне вучыліся вылучаць націскны склад, пазнаёміліся са складаўтваральнай роляй галоснага гука, то лагічным працягам гэтай работы з’яўляецца вылучэнне націскнога галоснага ў націскным складе. Дашкольнікі вылучаюць націскны галосны гук і абазначаюць яго фішкай на мадэлі слова. Націск замацоўвае слова ў адзінае цэлае, таму правіьнае вылучэнне націску пры чытанні ў будучым дазволіць пераадолець паскладовае вымаўленне слова і перайсці да чытання цэлымі словамі.

У далейшым задамацаванне дзеяння гукавога аналізу слова ў дашкольнікаў адбываецца на матэрыяле пяцігукавых слоў тыпу сліва, мішка, бусел, слоік, арэхі. У канцы работы па засваенні гукавога аналізу графічная схема гукавога складу слова не выкарыстоўваецца ўвогуле. Дзеці выкладваюць словы фішкамі на сталах. Да дошцы карціна-схема замяняецца паласой-схемай.

Такім чынам дзеці вучацца вызначаць парадак размяшчэння гукаў у слове і вылучаць асноўныя фанематычныя процілегласці, уласцівыя роднай мове, - адрозніваць націскныя і ненаціскныя галосныя, цвёрдыя і мяккія зычныя гукі.

Адначасова дашкольнікі навучаюцца ўстанаўліваць словараспазнавальную функцыю гукаў. З гэтай мэтай яны аналізуюць словы, якія адрозніваюцца паміж сабой адным гукам (мак і рак), у выніку чаго канстатуюць: “Варта змяніць у слове адзін гук і змяняецца ўсё слова”. Па меры таго, як на занятках уводзяцца звесткі пра цвёрдасць-мяккасць зычных гукаў, націск, дзеці аналізуюць словы, якія адрозніваюцца менавіта гэтымі гукамі (стол – столь, вазы – вязы, пара – пара). Работа над сэнсаразлічальнай функцыяй гука адбываецца з выкарыстаннем рознага займальнага матэрыялу (пацешак, загадак, метаграм).

Развіццё фанематычнага слыху дашкольнікаў у працэсе фарміравання гукавога аналізу слова працягваецца. У гэтым дапамагаюць такія прыёмы, як называнне слоў з зададзеным гукам, .супастаўленне мадэлей слоў паміж сабой і інш.

Для дзяцей сёмага года жыцця, якія па нейкіх прычынах засталіся ў дзіцячым садзе, праграмай прадугледжана навучанне іх чытанню.

Старэйшых “Фантазёраў” знаёмяць з літарамі як са знакамі абазначэння галосных і зычных гукаў. Такім чынам, гукавы аналіз з’яўляецца асновай для знаёмства дашкольнікаў з галоснымі і зычнымі літарамі, асновай для выкладання слоў з літар разразной азбукі.

Спачатку ажыццяўляецца знаёмства з галоснымі літарамі па адным з варыянтаў: 1) уводзяцца ўсе галосныя літары па парах (а – я, о – ё, у – ю, э – е, ы – і); 2) уводзяцца пяць галосных літар (а, о, у, і, ы). Па меры знаёмства з кожнай новай літарай, што абазначае галосны гук, з дапамогай дзеяння словазмяння (паводле Д.Б.Эльконіна) у д.зяцей фарміруецца неаобхдная пры чытанні арыентыроўка на галосны гук і літару.

На наступным этапе ўводзяцца літары, што абазначаюць зычныя гукі Дзеці атрымліваюць уяўленне пра тое што адна і тая ж. Літара мож.а абазначаць у словах парныя цвёрдыя і мяккія зычныя гукі Па меры знаёмства з кожнай зычнай літарай дзеці вучацца чытаць яе разам з вядомымі ім галоснымі г.зн. авалодваюць чытанне прамога склада: ма, мя, мы, мі ... Паступова развіваецца ўменне чытаць словы простай структуры тыпу рак, сом, кіт, аса мама, ліса і да т.п.

Дзеці складваюць з літар разразной азбукі словы, сказы, знаёмяцца з правіламі напісання сказаў (з вялікай літары, на канцы ставіцца кропка) імёнаў людзей, мянушак жывёл75.

Апошнім часам распрацаваны шэраг іншых методык навучання грамаце, якімі можа карыстацца выхавальнік76

Кантрольныя пытанні і заданні

1. Раскрыйце сутнасць падрыхтоўкі да навучання грамаце і яе месца ў агульнай сістэме работы дашкольнай установы.

2. Назавіце асноўныя напрамкі работы па падрыхтоўцы да навучання грамаце ў дзіцячым садзе.

3. Дакажыце, што асновай для навучання грамаце з’яўляецца агульнамаўленчае развіццё дзяцей.

4. Раскрыйце змест і методыку работы па азнаямленні дзяцей са словам.

5. Раскрыйце змест і методыку работы па азнаямленні дзяцей са сказам і яго слоўным складам.

6. Раскрыйце змест і методыку работы па азнаямленні дзяцей з гукавой будовай слова.

7. З чаго складаецца значэнне і асаблівасці выкарыстання схем і мадэляў у працэсе азнаямлення дзяцей з гукавой будовай слова?

8. Назавіце асноўныя напрамкі работы па падрыхтоўцы рукі дзіцяці да пісьма.