Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вучэбны дапаможнік.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
653.06 Кб
Скачать

Азнаямленне дашкольнікаў з асноўнымі моўнымі паняццямі.

Слова. Маўленне выступае для дашкольніка перш за ўсё і раней за ўсё як сродак зносін. Дзіця авалодвае маўленнем практычна, не ўсведамляючы яго як асаблівы від чалавечай дзейнасці

Аб неасэнсаванасці сваіх маўленчых дзеянняў седчыць і тэндэнцыя дашкольнікаў ставіцца да слова як да неад’емнай натуральнай уласцівасці прадмета назвы прадметаў дзеці тлумачаць уласцівасцямі гэтых прадметаў: “Карова называецца каровай, таму што ў яе рогі” На пытанне, якое слова больш слон ці матылёк, упэўнена адказваюць: “Слон!”.

Дзіця адчувае цяжкасці, калі перад ім ставіцца задача зрабіць слова і слоўныя адносіны прадметам свайго ўсведамлення.

Са словам як слоўнай адзінка й дзеці пачынаюць знаёміцца ў групе “Чамучкі”. Ужо чатырохгадовыя дашкоьнікі знаёмяцца са словам “слова”, яго функцыяй абазначэння прадметаў, з’яў, іх якасцей, ул.асцівасцей, дзеянняў і г.д., з гукавой формай слова Гэта дапамагае ім развесці слова і прадмет, які гэтым словам абазначаецца.

Значэнне моўнага паняцця “слова” паказваецца чатырохгадовым дзецям на розных прыкладах у працэсе размоў і гутарак, у час выканання практыкаванняў і правядзення дыдактычных гульняў. Напрыклад, азнямленню дзяцей са словам “слова” садзейнічаюць загадкі, у якіх трэба дадаць апошнія словы ў радках (гульня “Падкажы слоўца”). Для гульні падбіраюцца новыя або знаёмыя вершы, загадкі, у якіх наўмысна не дагаворваецца адно слова – апошняе ў радку:

Мы вядзём паіць на рэчку

Кучаравую ... (авечку) С. С о к а л а ў-В о ю ш

З мэтай фарміравання элементарнага асэнсавання слова выкарыстоўваюцца творы, у якіх паказваецца практычная значнасць слова, раскрываецца слова як сэнсавая адзінка. Так, дзеці па заданні выхавальніка ўспамінаюць “найдаражэйшыя” словы (мама, Радзіма, мір ...), словы ветлівасці і да т.п. Педагог падмацоўвае адказы выхаванцаў чытаннем такіх вершаў, як “Дарагое імя” М.Хведаровіча, “Ветлівыя словы” Т.Кляшторнай.

Дзеці па заданні называюць розныя словы ў такіх гульнях, як, напрыклад, “Збярэм словы ў скрыначку”(дзеці складваюць ў скрынку фішкі або імітуюць гэтае дзеянне, назывючы словы пэўнай тэматычнай групы: цацкі, посуд, “веснавыя словы” і да т.п.). Шмат падобных гульняў прыводзіцца ў дапаможніку А.І. Максакава, Г.А.Тумаковай “Учите играя». М., 1983.

Адначасова адбываецца азнаямленне дашкольнікаў з намінальнай роляй слова: словамі называюць розныя рэчы, з’явы, якасці, дзеянні. (“Якім словам называюць гэтую цацку? Якім словам называюць гэты колер?”) Каб прыцягнуць увагу дзяцей да намінальнай ролі слова, выхавальнік можа наўмысна дапусціць памылку, называючы якую-небудзь рэч. Напрыклад, папрасіць у дзіцяці: “Дай, калі ласка твайго коціка”. – “У мяне не .коцік, а зайка”. – “Прабач, я не тым словам назвала цацку”.

Практыкаванні і гульні такога тыпу садзейнічаюць засваенню дашкольнікамі элементарнага значэння слова “слова”. Каб сістэматычна замацоўваць уяўленні дзяцей аб слове, выхавальнік уключае тэрмін “слова” ў фармулёўкі розных заданняў. Напрыклад, выхавальнік можа спытаць:”Што можна сказаць пра лісце, калі яго калыша вецер?” ці так: “Якімі словамі можна сказаць пра лісце?” (Лісце гойдаецца, шуміць, шэпча, варушыцца ...). у другім выпадку ўвага дзяцей спецыяльна накіроўваецца на разуменне таго, што яны выкарыстоўваюць у сваёй мове словы.

Элементарнаму ўсведамленню слова як моўнай адзінкі садзейнічае работа над яго формай і значэннем.

Гукі і гукавая форма слова. У сярэднімс узросце дашкольнікі знаёмяцца з такім моўным паняццем, .як “гук”. Дзеці даведваюцца, што словы складаюцца з гукаў гучаць па-рознаму, гукі ў словах вымаўляюцца ў пэўнай паслядоўнасці, словы быаюць доўгія і кароткія.

Спачатку ўвага дашкольнікаў прыцягваецца да гукаў наваколля. Напрыклад, дзеці “слухаюць вуліцу”, падрыхтоўку да абеда. На пытанне выхавальніка, што яны чуюць, адказваюць: “Шоргат, шум” або: “Стук, грукат звон” і гд. Выхавальнік падагульняе іх адказы: “Усё гэта называецца гукамі. Розныя прадметы па-рознаму гучаць. Словы таксама гучаць: жжжууук, зззввааанноок, мммааашшшыыынннааа. Словы гучаць таму, што ў іх ёсць гукі”. Выхавальнік прапаноўвае дзецям паўтарыць названыя словы разам з ім, каб пачуць розныя гукі Потым дашкольнікі назыаюць свае словы каб ясна чуць, як слова гучыць.

Пазней дзеці знаёмяцца з тым, што словы могуць гучаць па-рознаму і падобна. У час гульні “Адгадай, што я сказала” выхавальнік ціха, але выразна вымаўляе падобныя па гучанні словы (шапка – лапка, кошка – ножка), а дзеці паўтараюць іх. Далей малыя ў розных гульнях падбіраюць словы, падобныя па гучанні ці не падобныя (дом – кніга, шафа – стол).

Ужо ў групе “Чамучкі” выхаванцы атрымліваюць пачатковае ўяўленне аб тым, што гукі ў словах вымаўляюцца ў пэўнай паслядоўнасці (спачатку першы, потым другі і г.д.). З гэтай мэтай выкарыстоўваецца гукавая лінейка (аўтары Ф.А.Сахін і Г.А.Тумакова). Лінейка складаецца з дзвюх частак: падвойнай палоскі з акенцамі і планкі, якую можна засоўваць у палоску і выцягваць з яе. Каней планкі, як.і засоўваецца ў глухі бок палоскі, зафарбаваны якім-небудзь яркім колерам. Вымаўляючы словы, выхавальнік паступова выцягвае планку: на першы гук каляровы квадрат з’яўляецца ў першым акенцы на другі – у другім і г.д. Калі слова ўжо вымаўлена каляровы квадрат знікае. Дзеці з дапамогай выхавальніка адзначаюць, што гукі на лінейцы “бягуць” адзін за адным. Такім чынам чатырохгодкі атрымліваюць элементарнае ўяўленне аб лінейнасці мовы.

Далей “чамучкі” знаёмяцца з тым, .што словы бываюць доўгія і кароткія .выхавальнік прапануе дзецям крочыць пад розныя словы. Лічыць крокі не трэба, галоўнае – звярнуць увагу на працягласць гучання слова.

Каб паказаць, .што ў кароткім слова мала гукаў, таму яно гучыць нядоўга, а ў доўгім многа гукаў, таму яно гучыць даўжэй, зноў выкарыстоўваецца гукавая лінейка. На гэты раз у ёй зафарбаваны донцы акенцаў, а ўся планка мае той жа колер, што і асноўная частка палоскі. Вымаўляючы слова, выхавальнік выцягвае планку, і дзецям адкрываюцца каляровыя акенцы, іх столькі, колькі гукаў у слове.

“Гэтыя квадрацікі, - тлумачыць выхавальнік. – быццам гукі, яны ідуць адзін за адным, але не знікаюць, іх можна ўбачыць”. Дзеці вымаўляюць кароткія і доўгія словы, а выхавальнік дэманструе колькасць гукаў у гэтых словах на гукавой лінейцы, звяртаючы ўвагу выхаванцаў на тое, што ў адным словах гукаў мала, у другіх многа.

Вельмі карысна “вымяраць” на падвойнай лінейцы такія пары слоў, як ужо памянёныя “слон” і “матылёк”, “дзік” і “вавёрка”. Дзеці наглядна ўпэўніваюцца ў незалежнасці гучання назвы прадмета ад самога прадмета (“Слон вялікі, а назва ў яго кароткая, матылёк маленькі а назва – доўгая”).

Азнаямленне дзяцей чатырох годаў з гукам і з тым, што словы складаюцца з гукаў, гучаць па-рознаму і падобна, закладвае аснову для развіцця фанематычнага слыху дашкольнікаў.

Складовая будова слова. У групе “Фантазёры” на занятках па развіцці маўлення дашокльнікі атрымліваюць элементарныя веды аб складовай будове слова: словы складаюцца з частак (складоў), колькасць складоў у словах розная, склады ідуць адзін за адным у пэўным парадку, адзін склад у слове вымаўляецца больш гучна, чым астатнія, - гэта націскны склад.

На першых занятках выхавальнік знаёміць дзяцей з тым, што слова можа складацца з некалькіх частак. Ён прапануе дашкольнікам сказаць слова не адразу, а па частках. Як правіла, гэта заданне не выклікае ў пяцігадовых дзяцей цяжкасці. У некаторых выпадках педагог дае ўзор ткога вымаўлення: “Паслухайце, як я скажу слова ка – за” і выклікае некалькі дзяцей паўтарыць. Потым выхавальнік пытае, на колькі частак дзеліцца гэта слова. (На дзве.) Якая першая частка? (Ка.) Назавіце другую частку. (За) Скажыце слова па частках. (Ка – за.) Колькі слоў вы сказалі? (Адно.)

Пазней выхавальнік тлумачыць, што часткі слова называюцца складамі таму што слова складаецца з іх. Дзеці вучацца дзяліць на склады двух- трохскладовыя словы, называюць першы другі трэці склады. .Пасля таго, я.к на занятках па навучанні грамаце дашкольнікі пазнаёмяцца з галоснымі гукамі яны могуць асэнсаваць складаўтваральную ролю галоснага. Дзеці падлічваюць колькасць складоў у слове і колькасць галосных гукаў Адзначаюць, што ў кожным складзе абавязкова ёсцб галосны гук

Калі дзеці добра засвояць, што словы складаюцца з частак (складоў), іх знаёмяць з аднаскладовымі словамі тыпу мак. Некаторыя дашкольнікі пачынаюць вылучаць апошні зычны гук як самастойны склад: жу-к, ша-р. Педагог дае ўзор вымаўлення такіх слоў, падкрэслівае, што яны маюць адну частку. Трэба звярнуць увагу дашкольнікаў на тое, што ў гэтых словах толькі адзін галосны гук, значыць, толькі адзін склад.

Выкарыстоўваецца мадэліраванне слова: педагог і самі дзеці выкладваюць на сталах і на дошцы палосачкі паперы ў вдпаведнасці з колькасцю складоў у слове.

Зразумець прынцып складовай будовы слова пяцігодкам дапамогуць разнастайныя практыкаванні і дыдактычныя гульні. Перш за ўсё дзеці вучацца назваць словы з пэўнай колькацю складоў. Напрыклад: “Успомніце птушак, .у назвах якіх два склады (го-луб, пе-вень, кач-ка...), тры склады (ва-рона, ку-ры-ца, ве-ра-бей...).

Другім відам практыкаванняў на асэнсаванне складовай будовы слова з’яўляецца падбор слоў з пэўнымі складамі. Дзеці называюць словы з якім-небудзь складам незалежна ад яго месца ў слове або ўспамінаюць словы, якія пачынаюцца ці канчаюцца пэўным складам (адгадайце слова, калі першы склад яго ма – мама, маліна...). У гульні “Хованкі” дзеці адкідваюць першы склад ад слова і адшукваюць новае слова, якое “схавалася”: ля – сок, ры – бак, ча – рот.

Больш складанымі з’яўляюцца практыкаанні, выконваючы якія дашкольнікі павінны арыентавацца не толькі на названы склад, але і а колькасць складоў у слове (знайдзіце цацку, назва якой складаецца з дзвюх частак і апошні склад якой ка) або на пэўны склад і пэўны гук (знайдзі карцінку, назва якой пачынаецца са склада мы, і ў гэтым слове ёсць гук ш).

Асэнсаванню дашкольнікамі лінейнасці складовай будовы словы садзейнічае дыдактычнай гульня “Жывыя склады”. У працэсе гульні дзеці прымаюць на сябе ролю розных складоў. Выхавальнік кажа аднаму дзіцяці, што ён будзе складам сі, другі – складам лі, трэці – складам ца. Дзеці становяцца ў рад, называюць свае склады: сі – лі –ца. Атрымліваецца “перакручанае” слова. Мяняючыся месцамі, дзеці аднаўляюць слова лісіца. Гуляючы ў “Жывыя склады”, дашкольнікі складаюць розныя словы з аднолькавых складоў, перастаўляючы іх (ка-ра – ра-ка, ра-на – на-ра).

Дзеці атрымліваюць элементарныя ўяўленні аб тым, што склады ў слове гучаць неаднолькава, адзін з іх вымаўляецца з большай сілай.

Пры азнаямленні з націскным складам лепш выкарыстоўваць слова з аднолькавымі складамі, напрыклад, мама. Педагог пыте, колькі складоў у слове мама. (Два.) Які першы склад? (Ма.) Які другі склад? (Таксама ма.) Склады ў слове мама аднолькавыя. Паслухайце, ці аднолькава яны вымаўляюцца – мааама. Які склад больш прыкметны ,вымаўляецца больш працягла? (Першы склад ма.) А зараз я вымаўлю слова інакш, больш працяглым будзе другі склад – мамааа. Правільна я сказала слова мама? Педагог паведамляе, што склад, які вымаўляецца больш працягла, які больш ”прыкметны” ў слове, называецца націскным: “Мы на яго як бы нацскаем голасам”.

Пры вылучэнні націскнога склада слова трэба вымаўляць цалкам. Выхавальнік дае ўзор правільнага вымаўлення слова з падкрэсленым націскам, дапамагае дзецям вызначыць націскны склад.

У гульні “Жывыя словы” дзеці могуць выконваць ролі складоў, напрыклад ка і са, і чытаць іх з розным націскам. Можна прачытаць слова каса, а можна каса. Такім чынам, дашкольнікі разумеюць значэнне націску ў слове, яго словараспазнавальную ролю.

Сказ. На занятках па развіцці маўлення і навучанні грамаце ў групе “Фантазёры” дашкольнікі атрымліваю.ць эледментарнае ўяўленне аб сказе, слоўным складзе сказа, яго лінейнасці: словы ў сказе вымаўляюцца ў пэўнай паслядоўнасці адно за адным. Дзеці вучацца дзяліць на словы сказы з двух-чатырох слоў без прыназоўнікаў.

Навучанне дашкольнікаў вылучэнню слоў са сказа і складанню сказаў са слоў адбываецца з выкарыстаннем цацак, карцін і іншых наглядных дапаможнікаў паступова ўсё большае месца пачынаюць займаць слоўныя практыкаванні

Спачатку перад дзецьмі ставіцца задача скласці сказ з двух слоў. Педагог прапануе пагаварыць пра цацкі як.ія знаходзяцца на стале. Пра кожную. Цацку можна скласці сказ – нешта расказаць пра яе. Вось сказ пра ляльку: Лялька абедае. Пра мішку: Мішка сядзіць.. А што мож.а рабіць заяц? (Заяц скача.) Педагог вымаўляе сказ павольна, робячы паўзу паміж словамі: “Заяц ... скача”. Колькі слоў мы сказалі? (Два.) Першае? (Заяц.) Другое? (Скача.)

Наглядна ўявіць слоўны склад сказа, яго лінейнасць дапамагае дыдактычная гульня “Жывыя словы”73, якая выклікае вялікую моўную актыўнасць дзяцей.. Выхавальнік выклікае двух дзяцей. Каця будзе словам заяц (дае ёй у рукі зайца), Вова – словам скача. Дзеці ставяцца каля дошкі, каб атрымаўлся сказ “Заяц скача”, а потым называюць свае словы па парадку. Усе дзеці чуюць сказ. Педагог пытае, а што атрымаецца, калі словы ў сказе сказаць не папарадку а разам. Дзеці-“словы” адначасова вымаўляюць свае словы – сказ не атрымаўся

Гульня “Жывыя словы” мае шмат варыянтаў. Напрыклад, з яе дапамогай можна паказаць дашкольнікам магчымасць перастаўляць словы ў сказе.. Напрыклад, дзеці складаюць сказ пра Алесю (ляльку): “Алеся гуляе”, двое дзяцей выконваюць ролі слоў сказа. Па ходу гульні дзеці-“словы” мяняюцца месцамі. Якое цяпер першае слова? (Гуляе.) Другое? (Алеся.) Які сказ атрымаўля? (Гуляе Алеся.) Зноў атрымаўся сказ пра Алесю.

Для замацавання ведаў аб слоўным складзе сказа вельмі карысным з’яўляецца практыкаванне на замену слоў у сказе. Напрыклад, слова “гуляе” сядае на месца, у сказ ставіцца слова “спіць” Дзеці чытаюць новы сказ знаходзяць у ім першае, другое словы. Паступова можна замяніць усе словы сказа. Так, у зыходным сказе “Птушкі гучна пяюць” слова птушкі замяняецца на дзеці. Затым замяняецца другое, трэцяе слова і ў выніку атрымліваецца сказ “Дзеці весела гуляюць”.

Важнай формай работы з’яўляецца складанне сказаў з зададзенай колькасцю слоў і з пэўным зместам: “Скажы чатыры словы пра лісічку”. (Лісічка перахітрыла злога воўка.)

Слоўны склад сказа, яго лінейнасць, дынамічнасць можна наглядна адлюстраваць з дапамогай схемы, у кой кожнае слова абазначаецца палоскай паперы. Дзеці складаюць схему сказа, які прапануе вых.авальнік або хто-небудзь з дзяцей; прыдумваюць сказ па зададзенай схеме.