Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вучэбны дапаможнік.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
653.06 Кб
Скачать

Падрыхтоўка дашкольнікаў да навучання грамаце Тэарэтычныя асновы навучання грамаце

Гукавы аналітыка-сінтэтычны метад навучання грамаце. Навучанне грамаце – найстаражытнейшая галіна методыкі развіцця маўлення. У ходзе гісторыі яе станаўлення сфарміраваліся тры асноўныя групы метадаў – сінтэтычныя, аналітычныя і аналітыка-сінтэтычныя. У аснове такой класіфікацыі ляжыць від дзейнасці навучаня – сінтэз, аналіз або іх спалучэнне. Па сінтэтычных метадах навучанне грамаце адбывалася ад часткі да цэлага (ад літар або гукаў да складоў і слоў), па. Аналітычных. – ад .цэлага да часткі (цэлыя словы раскладваліся на склады або на літары і гукі).. Аналітыка-сінтэтычныя метады прадугледжваюць раздзяленне слоў на часткі з наступным злучэннем гэтых частак. Калі слова раскладвалася на склады і са складоў узнаўлялася слова, т.о такі метад называўся аналітыка-сінтэ.тычным складовым. Калі слова дзялілася на гукі (або на склады і тут жа на гукі), .а затым з гукаў узнаўлялася слова, то такі метад н.а.зываўся .аналітыка-сінтэтычным гукавым..

Стваральнікам гукавога аналітыка-сінтэтычнага метаду навучання грамаце ў Расіі, у склад якой уваходзіла Беларусь, быў К.Дз.Ушынскі. Новы. для таго часу падыход да навучання дзяцей чытанню і пісьму славуты педагог упершыню абгрунтаваў у сваёй працы “Роднае слова”, якая выйшла ў 1864 г. К.Дз.Ушынскі называў новы метад навучання грамаце гістарычным, “таму што ён заснаваны на спосабе, якім, як можна меркаваць была створана пісьмовая мова”66. К.Дз.Ушынскаму методыка абавязана тым, што ён увёў гукавы аналіз як сродак пазнання гукавой будовы мовы, азнаямлення з гукавым значэннем літар і складвання слоў пасля раскладвання на гукі.

З часоў К.Дз.Ушынскага гукавы аналітыка-сінтэтычны метад удасканальваўся яго шматлікімі паслядоўнікамі. Прыметны ўклад ва ўкараненне названага метаду на глебе беларускай мовы зрабіў Я.Колас. Славуты паэт і педагог у сваёй “Методыцы роднай мовы” (1925) прааналізаваў усе вядомыя ў той час методыкі навучання чытанню і прыйшоў на высновы, што “найлепшым метадам навучання грамаце трэба прызнаць аналітыка-сінтэтычны”67.

Аўтарам сучаснага падыходу да рэалізацыі ідэй К.Дз.Ушынскага быў вядомы псіхолаг Д.Б.Эльконін. Д.Б.Эльконін даў азначэнне чытанню: “Чытанне на пачатковым этапе фарміравання ёсць дзеянне па адваўленні гукавой формы слова на аснове яго графічнай (літарнай) мадэлі”68. Навучанне грамаце павінна пачынацца не з азнаямлення з літарамі, а з увядзення дзіцяці ў гукавую рэчаіснасць мовы, з фарміравання гукавога аналізу слова.

Сістэма навучання грамаце, распрацаваная Д.Б.Эльконіным, складаецца зтох узаемазвязаных этапаў:

1) першы этап (падрыхтоўчы) – фарміраванне гукавога аналізу слоў і агульнай арыенціроўкі ў гукавой сістэме мовы;

2) другі этап – асваенне сістэмы галосных гукаў, іх абазначэння літарамі і фарміраванне арыентацыі на галосныя літары і гукі;

3) трэці этап – асваенне сістэмы зычных гукаў, .іх абазначэння літарамі і фарміраванне асноўнага механізма чытання.

На аснове метаду Д.Б.Эльконіна Л.Я.Журавай распрацаваны спецыфічныя формы і метады навучання грамаце дашкольнікаў69.

Псіхалагічныя асаблівасці дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Навучанне .грамаце – складаная аналітыка-сінтэтычная дзейнасць, якая патрабуе пэўнага ўзроўню развіцця псіхічных працэсаў і здольнасці дзіцяці кіраваць імі.

Дзейнасць дзяцей пры навучанні грамаце павінна быць пэўным чынам матываваная. Важным матывам навучання дзяцей гэтага ўзросту з’яўляецца пазнавальны інтарэс, а ў навучанні грамаце - цікавасць да друкаванага слова: даведацца, што напісана пад малюнкам, прачытаць адгадку і да т.п. Шасцігадовыя дзеці ўсведамляюць і больш адцягнутую мэту: навучыцца чытаць, каб падрыхтавацца да школы.

Паводле Л.С.Выгоцкага, навучанне трэба пачынаць у аптымальныя, найбольш спрыяльныя тэрміны – сензітыўны перыяд. Псіхалагічныя і лінгвістычныя даследаванні паказваюць, што пяты-шосты год жыцця з’яўляецца перыядам найбольш высокай моўнай здольнасці дзіцяці, яго “лінгвістычнай адоранасці” (К.І.Чукоўскі, Д.Б.Эльконін, С.Н.Цэйтлін і інш.). Таму і ўводзіць дашкльнікаў у гукавую сістэму роднай мовы, .на думку ЛЯ.Журавай, трэба пачынаць у сярэднім дашкольным узросце. Н.С.Варанцова правяла параўнальны аналіз магчымасцей і асаблівасцей засваення граматы дзецьмі 5 і 6 гадоў. Яе даследаванне сведчыць, што дзеці пяці гадоў з вялікай цікавасцю адносяцца да гучальнага слова. Гэта дае магчымасць доўгі час займацца з імі гукавым аналіза слова, знаёміць з характарыстыкамі гукаў. У дзяцей шасці гадоў цікавасць да заняткаў гукавым аналізам слова згасае (хаця большасць іх хутчэй за пяцігодак засвойвае гэта дзеянне). У той жа час дзеці шасці гадоў больш успрымальныя да чытання, чым пяцігадовыя дашкольнікі, яны ўжо імкнуцца вучыцца чытаць.

Даследаванні ФА.Сахіна, Г.А.Тумаковай, Г.П.Беляковай і іншых паказваюць, што на шостым годзе жыцця дзяцей неабходна знаёміць не толькі з гукавой будовай слова, але і са складовай, а таксама са слоўным. Складам сказа. Пры гэтым навучанне гукавому і складовамі аналізу слова, чляненню выказвання на словы павінна забяспечыць асэнсаванне дзецьмі такіх маўленчых заканамернасцей, як лінейнасць (паслядоўнасць вымаўлення моўных адзінак у выказванні) і дыскрэтнасць (членараздзельнасць). Ва ўмовах спецыяльна арганізаванага навучання стрэйшыя дашкольнікі здольны авалодаць такімі абагульненымі і сітэматычнымі ведамі.

Задачы і змест падрыхтоўкі дашкольнікаў да навучання грамаце. Вызначаюцца два падыходы, два шляхі навучання грамаце ў дашкольным дзяцінстве. Першы, больш кароткі, заключаецца ў тым, што дзяцей, па сутнасці адначасова знаёмяць з гукам і літарай, якая яго абазначае, і фарміруюць у іх навык прасцейшага складовага чытання. Другі, бясспрэчна, .значна больш працяглы, прдугледжвае практычнае авалоданне дзецьмі моўнай рэчаіснасцю. Навучанне грамаце – гэта першы крок у адзіным працэсе авалодання дзецьмі роднай мовай, “своеасаблівыя ўводзіны ў вывучэнне мовы” (Д.Б.Эльконін). Чыста практычныя задачы навучання чытанню пераносяцца на другі план, асноўныя намаганні засяроджваюцца на працэсе моўнага развіцця дзіцяці ў цэлым, на фарміраванні ў дзяцей новых адносін да маўленчай рэчаіснасці. Заняткі па навучанні грамаце з’яўляюцца той глебай, .на якой дашокьнікаў вучаць дастаткова складаным формам разумовай дзейнасці фарміруючы ў іх інтэлектуальныя аперацыі аналізу, сінтэзу, параўнання, с.уаднясення паміж. Сабой розных парадметраў моўнай рэчаіснаці.

Пры навучанні грамаце маўленне, якой раней было толькі сродкам зносін, упершыню становіцца для дзіцяці аб’ектам аналізу: першая ж задача па вылучэнні асобнага гука ў слове змяняе адносіны дзіцяці да слова, прымушае яго адцягнуцца ад сэнсу слова і пераключыць сваю ўвагу на форму – гукавы склад слова. У гэтым істотнае адрозненне задачы навучання грамаце ад усіх астатніх задач развіцця маўлення дашкольніка.

Такім чынам, галоўная мэта падрыхтоўкі дашкольнікаў да навучання грамаце – увядзенне дзіцяці ў моўную рэчаіснасць, фарміраванне ў яго элементарнага асэнсавання гэтай рэчаіснасці, некаторых яе ўласцівасцей. Названая мэта дасягаецца праз вырашэння шэрага задач.

Курс навучання грамаце ў дзіцячым садзе ўключае парыхтоўку дзяцей сярэдняга дашкольнага ўзросту да авалодання гукавым аналізам (развіццё фанематычнага слыху), навучанне старэйшых дашкольнікаў гукавому аналізу слова, а шасцігодак, якія па нейккіх прычынах засталіся ў дзіцячым садзе, - чытанню. Акрамя таго, дашкольнікі знаёмяцца з асноўнымі моўнымі паняццямі. Яны атрымліваюць уяўленні аб слове як моўнай адзінцы, яго складовай будове, слоўным націску. Веды дашкольнікаў пашыраюцца, калі яны знаёмяцца са слоўным складам сказа.

Асноўным вынікам навучання з’яўляецца авалоданне дзецьмі шырокімі ўменнямі ў рабоце над гукавым складам слова,. Свабодная арыенціроўка ў слоўным складзе сказа і гуцкавой будове слова.

У рэчышчы падрыхтоўкі да навучання грамаце ажыццяўляецца і падрыхтоўка рукі дзіцяці да пісьма. У аснове авалодання пісьмом ляжаць рухальныя навыкі. У дашкольным узросце ў дзяцей фарміруюцца пачатковыя навыкі пісьма: азнаямленне з графічнымі формамі і рухамі, звязанымі з графікай; набыццё графічнага вопыту.

Для падрыхтоўкі рукі да пісьма неабходна, перш за ўсё, развіваць дробную маторыку рукі. Ужо з ранняга дзяцінства з дзецьмі праводзяцца практыкаванні і гульні на развіццё дробнай маторыкі пальцаў рук і каардынацыі рухаў рукі - фарміраванне ўмення дзейнічаць па ўзоры або ўказанні дарослага. Гэтаму садзейнічаюць дыдактычныя гульні .тыпу “пракаці шарык”, “Складзі вежачку” і інш. У сярэднім дашкольным узросце праводзяцца гульні на развіццё вокамера і дробных мышцаў рукі: “Адгадай навобмацак”, “Падбяры палачкі” і інш.

Карыснымі практыкаваннямі ля падрыхтоўкі рукі дзіцяці да пісьма з’яўляюцца дэкаратыўнае маляванне, зрокавыя і слыхавя дыктоўкі, якія праводзяцца ва ўсіх узроставых групах. Развіваюць дробныя мышцы рукі і дыдактычныя гульні з дробным дыдактычным матерыялам: палачкамі, саломінкамі, шарыкамі і да т.п.70

Асаблівая ўвага падрыхтоўцы рукі дзіцяці да пісьма надаецца ў групе “Фантазёры”. Для старэйшых дзяцей уводзяцца спецыяльныя практыкаванні на развіццё запясця рукі і дробных мышц пальцаў, каардынацыі рухаў рукі, пальцаў, вачэ.й, перадплечча,. Вокамера (умення вызначаць цэнтр, .сярэдзіну падпарадкоўваць рухі рукі, вока канкролю свядомасці); прасторавых уяўленняў (злева справа унізе над пад лініях п.аміж. лініямі); плаўнасці, дакладнасці і рытма рухаў; умення праводзіць на працягу паўмінуты безадрыўныя лініі алоўкам на паперы)71.

Асаблівыя цяжкасці ў авалоданні пісьмом адчуваюцт леварукія дзеці. Значная частка іх мае недастаковую развітасць маторных функцый і зрокава-маторных каардынацый, а таксама прасторавага ўспрымання і зрокавай памяці.У дапамогу выхавальніку ў рабоце з леварукімі дзецьмі распрацаваны спецыяльныя карэкцыйныя гульні72.