Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вучэбны дапаможнік.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
653.06 Кб
Скачать

Цэнтр маўленчай актыўнасці для дашкольнікаў

У кожнай узроставай групе наладжваецца цэнтр маўленчай актыўнасці. Пажадана, каб гэтае месца стала для дашкольнікаў самым цікавым і ўтульным. Асноўнае месца ў центры маўленчай актыўнасцті займае кніжны куток. Прызначэннем кніжнага кутка з'яўляецца выхаванне інтарэсу і дбайнага стаўлення дашкольнікаў да кнігі, замацавання навыкаў карыстання ёю. Пажадана размясціць і абсталяваць кніжны куток ў добра асветленым месцы групавога пакоя. Кнігі ў ім могуць знаходзіцца на спецыяльных кніжных палічках ці ў шафе. Разглядваць іх лепш за ўсё за невялікімі кніжнымі столікамі. Тут можна пацікавіцца і дзіцячымі часопісамі, ілюстрацыямі мастакоў да літаратурных твораў. Аздабленнем кніжнага кутка могуць стаць карціны ці рэпрадукцыі да любімага мастацкага твора, партрэт пісьменніка, якога дзеці добра ведаюць. Разам з тым кніжны куток становіцца месцам для размяшчэння розных тэматычных выстаў. Арганізацыя кніжнага кутка у кожнай групе мае свае асаблівасці.У малодшай групе выстаўляюцца добра знаёмыя ілюстраваныя мастацкія творы, кніжкі- шырмы, кніжкі- карцінкі, наборы прадметных карцінак.У гэтай групе выхавальнік сам сочыць за парадкам. У прысутнасці дзяцей раскладвае кнігі, рамантуе іх, паказвае, як гартаць старонкі, разглядае з імі ілюстрацыі, назірае, каб дзеці бралі кнігі чыстымі рукамі. Для “чамучак” акрамя кніг на палічках выстаўляюцца альбомы з ілюстрацыямі, фатаграфіямі. Дзеці могуць вырабляць такія альбомы разам з выхавальнікам або самастойна. У кніжным кутку для старшых дашкольнікаў колькасць кніг павялічваецца. Добра, калі ў старшай групе маецца невялікая кніжная шафа для захоўвання кніжак, дзіцячых часопісаў, альбомаў. Са старэйшага дашкольнага ўзросту ўводзяцца дзяжурства дзяцей па кніжным кутку. У абавязкі дзяжурных уваходзіць работа па навядзенні і падтрыманні парадку. Па жаданні дзяцей дзяжурныя выдаюць кнігі з кніжнай шафы. Калі гэта неабходна, дашкольнікі займаюцца рамонтам кніг, іх абнаўленнем.

Акрамя таго, у цэнтры маўленчай актыўнасці групавога пакою неабходна вызначыць прастору, дзе можна было б распачаць розныя літаратурныя гульні, літаратурныя віктарыны, прэзентацыі-паказы новай кнігі, сюжэтна-дыдактычныя гульні па матывах даіцячай паэзіі і прозы, сюжэтна-ролевыя гульні: «Бібліятэка», «Кніжная крама», «Тэатр», «Канцэрт», рэжысёрскія гульні па матывах літаратурных твораў і г. д.

Кантрольныя пытанні і заданні

1. Што азначае паняцце “ мастацка-маўленчая дзейнасць дашкольнікаў”?

2. Назавіце асноўныя кампаненты мастацка-маўленчай дзейнасці дашкольнікаў.

3. Раскрыйце мэту работы па азнаямленні з мастацкай літаратурай у дашкольнай установе?

4. Якія асаблівасці ўспрымання літаратурных твораў характэрны для дзяцей малодшага, сярэдняга, старэйшага дашкольнага ўзросту?

5.У чым заключаецца падрыхтоўка выхавальніка да чытання і расказвання мастацкіх твораў.

6. Раскрыйце змест вызначаных крытэрыяў пры выбары кніг для чытання і расказвання дашкольнікам:

- ідэйная накіраванасць дзіцячай кнігі,

- высокі мастацкі ўзровень літаратурнага твора,

- даступнасць разуменню дзіцяці, адпаведнасць узроставым асаблівасцям,

- сюжэтная займальнасць,

- прастата і яснасць кампазіцыі,

- вобразная мова,

- улік канкрэтных педагагічных задач.

7. Дайце характарыстыку метадаў і прыёмаў азнаямлення дашкольнікаў з творамі мастацкай літаратуры і фальклору.

8.Дакажыце неабходнасць “вершаванага выхавання” (К. І.Чукоўскі) дзяцей?

9.Адзначце асноўныя адрозненні матодыкі завучвання напамяць вершаў у малодшым і старэйшым узросце.

10.Якія формы работы з мастацкай літаратурай можна выкарыстоўваць па-за заняткамі?

11.Раскрыйце асаблівасці ўспрымання кніжнай ілюстрацыі дзецьмі дашкольнага ўзросту?

12.Пакажыце методыку азнаямлення з кніжнай ілюстрацыяй у розных узроставых групах?

13. Назавіце магчымыя варыянты творчых заданняў па матывах літаратурных твораў.