Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вучэбны дапаможнік.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
653.06 Кб
Скачать

Драматызацыя і інсцэніраванне мастацкіх твораў

Сапраўднае спасціжэнне літаратурных твораў дашкольнікамі немагчыма без развіцця ў іх глыбокай асабістай зацікаўленасці і самастойнага творчага ўсведамлення. З найбольшым эфектам інтэнсіўнае развіццё гэтых здольнасцей здзяйсняецца ў працэсе самастойнай мастацка-творчай дзейнасці дзяцей, педагагічныя функцыі якой грунтуюцца на той жа псіхалагічнай аснове, што і функцыі гульні. Мастацкую творчасць, як і гульню, вызначае сам працэс задавальнення дзяцей гэтай дзейнасцю, захаплення ёю.

Мастацкая літаратура актыўна ўключаецца ў вядучы від дзейнасці дзяцей — гульню, у дадзеным выпадку — гульню-драматызацыю.

Драматызацыя — гэта разыгрыванне ў ролях мастацкага літаратурнага твора, перадача характэрных рысаў яго герояў. Гульні-драматызацыі даюць шырокі прастор для выяўлення ў дзяцей творчых здольнасцей, самастойнасці, ініцыятывы. У гульнях-драматызацыях дзеці адлюстроўваюць свае ўражанні аб літаратурным творы, у мастацкіх вобразах увасабляюць яго персанажаў, перадаюць розныя падзеі, шго адбываюцца ў творы. Змест і характар гэтай гульнявой дзейнасці дашкольнікаў, састаў яе ўдзельнікаў цалкам залежаць ад сюжэту мастацкага твора, яго кампазіцыі.

Жывыя інтанацыі маўлення, выразныя і свабодныя рухі, міміка, жэсты надаюць гульням дзяцей натуральнасць і праўдзівасць. Усё гэта, дарэчы, і сведчыць аб наяўнасці ў дашкольнікаў здольнасці да гульні-драматызацыі. Пагуляць дзіцяці ў такую гульню спачатку прапаноўвае выхавацель. Аднак для гэтага дашкольніку неабходна глыбока ўсвядоміць мастацкі твор і добра і ведаць яго змест, так як гульня-драматызацыя з'яўляецца як бы завяршэннем працэсу яго ўспрымання. Увогуле глыбокае асэнсаванне дашкольнікамі зместу твораў слоўнага мастацтва ў далейшым з'яўляецца адной з умоў іх паспяховай драматызацыі. Паводле Н. С. Карпінскай, дзеці дашкольнага ўзросту дакладна і поўна разумеюць змест мастацкага твора , вызначаюць, план сваіх дасягненняў па выкананні ролі, аднак у іх адсутнічаюць уменні і навыкі творчай рэалізацыі гэтай ролі ў працэсе гульні. З мэтаю развіцця творчых здольнасцейі выхаванцаў яна прапануе вучыць спецыяльным мастацкім уменням і навыкам, сярод якіх значнае месца займаюць навыкі выразнасці і вобразнасці маўлення. Дзеці вучацца суадносіць свае асабістыя маўленчыя і выяўленчыя дзеянні з дзеяннямі ўсяго калектыву.

У сітуацыі блізкароднаснага білінгвізму гульня-драматызацыя аказвае актывізуючы ўплыў на развіццё выразнага беларускага маўлення, паколькі яна спалучае разам гульнёвую матывацыю і камунікатыўную накіраванасць. У гульні-драматызацыі дашкольнікі маюць магчымасць спалучаць рэпрадуктыўнае маўленне ( перайманне інтанацыйнай выразнасці выхавацеля ; мовы літаратурнага тэксту) і прадуктыўнае (уласнае актыўнае маўленне).

На развіццё творчых здольнасцей дзяцей значны ўплыў аказвае іх цікавасць да мастацкага зместу. Спачатку гэта цікавасць праяўляецца ў самім факце прыняцця ўдзелу ў гульні. У далейшым пастаноўка перад дзецьмі пэўных задач па выкананні імі разнастайных ролей прыводзіць да таго, што іх цікавасць пераходзіць на працэс дзейнасці, на якасць яе выканання. Для дашкольнікаў становіцца больш значным і істотным не толькі тое аб чым неабходна гаварыць і што паказваць, але і тое як гэта правільна і прыгожа зрабіць.

Для развіцця ў дзяцей творчых здольнасцей можна прапанаваць ім наступныя заданні: выканаць з рознай інтанацыяй невялікую фразу ці мастацкі тэкст (сумна, радасна, здзіўлена); сказаць невялікую фразу з рознай сілай голасу; прачытаць вершаваныя радкі пэўным тонам і зададзенай тэмбравай афарбоўкай і інш.

У “Чамучак” разіццё творчых здольнасцей адбываецца на спецыяльных занятках па мастацка-маўленчай дзейнасці. У старэйшым дашкольным узросце гульні-драматызацыі праводзяцца ў час самастойнай мастацка-маўленчай дзейнасці дзяцей, звычайна ў другой палове дня. Дзеці старшай групы могуць драматызаваць творы як для сябе, так і для маленькіх гледачоў, для сваіх бацькоў.

Пасля чытання ці расказвання мастацкага зместу выхавацелем дзеці пераказваюць яго, каб лепш запомніць сюжэт. Пры гэтым не трэба паказваць да-школьнікам, як паводзіць сябе ад імя таго ці іншага героя твора, каб не стрымліваць іх творчай самастойнасці. Усе намаганні педагога накіраваны на развіцці ў дзяцей самастойнай творчасці пры выкананні ролей і асэнсаванні зместу мастацкага твора. У ходзе спецыяльнай гутаркі педагог высвятляе, як дзіця разумее сваю ролю, які яго герой па знешняму выгляду і характару, ці падабаецца ён дзіцяці; прапаноўвае паказаць, як рухаецца персанаж і інш.

Да гульні-драматызацыі неабходна падрыхтаваць разам з дзецьмі атрыбуты, элементы касцюмаў. Яны займаюць даволі значнае месца ў стварэнні творчай гульнявой атмасферы, уражання сапраўднага спектакля. Касцюмы і атрыбуты ўзмацняюць уяўленні дзяцей, уносяць радасць і яркасць у гульню. У гульнях-драматызацыях, якія праводзяцца на занятках, прымаюць удзел усе дзеці. Адны выконваюць галоўныя ролі, другія — другарадныя. Гульню-драматызацыю можна праводзіць два-тры разы, кожны раз з новым саставам удзельнікаў. У малодшых групах выхавацель сам размяркоўвае ролі паміж дзецьмі. Размяркоўванне ролей у старшых групах праходзіць калектыўна. Выхавацель кіруе гульлёю, нагадвае і ўдакладняе змест мастацкага твора, сочыць за дакладнасцю вобразаў. Ён можа ўзяць якую-небудзь ролю і сабе.

Ініцыятарамі правядзення гульні-драматызацыі могуць выступаць і старэйшыя дзеці. Акрамя гульні-драматызацыі ў дашкольнай установе праводзіцца яшчэ і інсцэніраванне мастацкіх твораў, якое ўяўляе сабой дакладнае і паслядоўнае адлюстраванне літаратурнага тэксту.У адрозненне ад гульні-драматызацыі інсцэніраваннс патрабуе спецыяльнага завучвання тэксту. Яго праводзяць толькі з дзецьмі старшай групы, звычайна ў час правядзення літаратурных ранішнікаў, канцэртаў, свят. Пры інсцэніраванні літаратурных твораў неабходна абавязкова выкарыстоўваць дэкарацыі, атрыбуты, касцюмы. У інсцэніраванні, як правіла, ёсць вядучы, які вымаўляе словы ад аўтара. Інсцэніраваць можна і вершаваныя творы, некаторыя вершаваныя жанры вуснай народнай творчасці. 3 інсцэніраваннем мастацкіх твораў дзеці могуць пазнаёміцца ў час слухання мастацкага твора па радыё, на пласцінцы ў выкананні сапраўдных майстроў мастацкага слова.