
- •Вучэбны дапаможнік
- •Развіццё маўлення і навучанне мове як метадычныя паняцці
- •Дзіцячае маўленне як навуковая дысцыпліна - анталінгвістыка
- •Гісторыя ўзнікнення і развіцця айчыннай і замежнай анталінгвістыкі
- •Асноўныя канцэпцыі асваення дзіцем роднай мовы
- •Фактары развіцця маўлення. Агульная перыядызацыя маўленчага развіцця
- •Даславесны этап развіцця маўлення
- •Актыўны рост лексічнага запаса, авалоданне значэннем слова Лексічная сістэма мовы. Паняцце значэння слова
- •Тыповыя памылкі ў засваенні слоўніка
- •Засваенне пераносных значэнняў слоў
- •Авалоданне фразеялогіяй
- •Авалоданне гукавой асновай маўлення Гукавыя сродкі мовы
- •Развіццё маўленчага слыху
- •Авалоданне вымаўленнем гукаў, слоў
- •Авалоданне марфалогіяй Пераход ад даграматычнага этапа да марфалагічнага.
- •Засваенне граматычных катэгорый.
- •Засваенне марфалогіі.
- •Словаўтваральныя інавацыі ў дзіцячым маўленні.
- •Авалоданне сінтаксісам
- •Развіццё камунікатыўных здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту. Асаблівасці камунікатыўнага развіцця асобы ў дзяцінстве
- •Паняцце дыялагічнага маўлення ў дашкольным ўзросце
- •Станаўленне дыялога ў дашкольным ўзросце
- •Авалоданне спосабамі арганізацыі тэксту
- •Металінгвістычныя выказванні дзяцей і іх аналіз
- •Асаблівасці руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў
- •Станаўленне і развіццё айчыннай методыкі развіцця маўлення дашкольнікаў Гістарычныя перадумовы станаўлення дашкольнай лінгвадыдактыкі ў Беларусі.
- •Беларускія асветнікі пра ролю роднай мовы ў выхаванні асобы.
- •Стварэнне першых падручнікаў для дзяцей на беларускай мове
- •Ул. Ф. Луцэвіч – стваральніца сістэмы навучання дашкольнікаў беларускай мове сродкамі мастацкага слова
- •Распрацоўка зместу і метадаў навучання дзяцей мове, пастаноўка праблемы руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў у 40-я – 80-я гг.
- •Распрацоўка тэарэтычных асноў і метадычнага забеспячэння беларускай дашкольнай лінгвадыдактыкі ў канцы хх – пачатку ххі ст.
- •Функцыі маўлення. Родная мова як фактар развіцця і выхавання дзяцей
- •Сістэма работы па развіцці маўлення ў дашкольнай установе Задачы, змест і формы работы па развіцці маўлення дзяцей
- •Прынцыпы развіцця маўлення дашкольнікаў
- •Метады і прыёмы развіцця маўлення
- •Псіхолага-педагагічныя асновы навучання дашкольнікаў беларускай мове як другой
- •Развіццё маўлення дзяцей у розных формах зносін.
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей ранняга ўзросту Станаўленне маўлення на першым годзе жыцця
- •Методыка развіцця разумення мовы дарослых і вымаўлення асэнсаваных слоў у дзяцей першага года жыцця
- •Асаблівасці развіцця маўлення дзяцей другога года жыцця
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей другога года жыцця
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей трэцяга года жыцця
- •Методыка слоўнікавай работы
- •I азнаямлення дзяцей 3 наваколлем Асаблівасці слоўніка дзяцей і задачы слоўнікавай работы
- •Прынцыпы слоўнікавай работы і яе змест
- •Асаблівасці слоўнікавай работы пры навучанні беларускай мове як другой
- •Прыёмы актывізацыі слоўніка.
- •Заняткі па першапачатковым азнаямленні з прадметамі і з'явамі
- •Заняткі па паглыбленні ведаў аб прадметах і з'явах
- •Заняткі па фарміраванні паняццяў
- •Загадванне і адгадванне загадак.
- •Методыка фарміравання граматычнага ладу маўлення
- •Метады і прыёмы фарміравання граматычнай правільнасці маўлення
- •Змест граматычнай работы ў дзіцячым садзе
- •Заняткі па фарміраванні граматычнай правільнасці маўлення
- •Методыка фарміравання гукавой культуры маўлення Паняцце гукавой культуры маўлення і задачы яе выхавання ў дашкольнікаў
- •Праверка маўлення дзяцей
- •Методыка работы над кампанентамі гукавой культуры
- •Методыка развіцця звязнага маўлення і маўленчых зносін Звязнае маўленне і задачы яго развіцця ў дашкольнікаў
- •Методыка навучання дыялагічнаму маўленню Размова выхавальніка з дзецьмі
- •Гутарка як сродак развіцця дыялагічнага маўлення
- •Маналагічнае маўленне і асаблівасці яго засваення дзецьмі
- •Навучанне пераказу мастацкіх твораў
- •Методыка навучання дзяцей маналогам-апісанням
- •Методыка работы з дыдактычнай карцінай
- •Навучанне дзяцей расказванню з асабістага вопыту
- •Навучанне творчаму расказванню
- •Азнаямленне дашкольнікаў з мастацкай літаратурай Змест праграмы і задачы дашкольнай установы па азнаямленні дзяцей з мастацкай літаратурай
- •Асаблівасці ўспрымання твораў мастацкай літаратуры дзецьмі дашкольнага ўзросту
- •Формы, метады і прыёмы работы з творамі мастацкай літаратуры
- •Азнаямленне дашкольнікаў з паэзіяй
- •Азнаямленне дашкольнікаў з кніжнай ілюстрацыяй
- •Драматызацыя і інсцэніраванне мастацкіх твораў
- •Цэнтр маўленчай актыўнасці для дашкольнікаў
- •Падрыхтоўка дашкольнікаў да навучання грамаце Тэарэтычныя асновы навучання грамаце
- •Азнаямленне дашкольнікаў з асноўнымі моўнымі паняццямі.
- •Развіццё фанематычнага слыху ў дзяцей
- •Планаванне работы па развіцці маўлення і навучанні роднай мове ў дашкольнай установе
Азнаямленне дашкольнікаў з паэзіяй
Знаёмства дашкольнікаў з паэтычнымі творамі садзейнічае развіццю ў іх эстэтычнага ўспрымання тэксту, пачуцця гармоніі, прыгажосці, выхаванню мастацкага густу, здольнасці эмацыянальна адгуквацца на вобразнае маўленне. Пажадана, каб дашкольнікі не толькі пачулі верш, але і адчулі яго ў сваім сэрцы. К. І. Чукоўскі назваў такі працэс далучэння дзіцяці да паэтычнага слоўнага мастацтва « вершаваным выхаваннем ». Знаёмства дзяцей з паэтычнымі творамі адбываецца не толькі ў працэсе спецыяльных заняткаў, але і ў штодзённым жыцці, у час падрыхтоўкі да каляндарных і народных свят. Некаторыя вершы запамінаюцца дзецьмі міжвольна ў час кароткіх хвілінак паэзіі, у працэсе гульні, на прагулцы.
У сітуацыі блізкароднаснага білінгвізму завучванне вершаў напамяць з'яўляецца адным з найбольш прыдатных прыёмаў развіцця маўлення на другой мове. Завучванне вершаў дапамагае дашкольнікам адпрацаваць навыкі трапнага выразнага вымаўлення гукаў, слоў, словазлучэнняў, адчуць мелодыю гучання мастацкага слова.
На завучванне вершаў напамяць, па меркаванні Р. І. Жукоўскай аказваюць уплыў такія фактары, як цікавасць да зместу твора, блізасць верша дзіцячым інтарэсам, індывідуальнаму густу, магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці, выразнае чытанне верша дарослымі, сістэматычнасць навучання, авалодванне дзецьмі спосабамі запамінання.
Для малодшых дашкольнікаў падбіраюцца вершы, невялікія па аб’ёму (1 — 2 страфы), блізкія і даступныя па зместу, рытмічныя. Яны як правіла абавязкова маюць музычную рыфму, перадаюць пэўнае дзеянне. Аб’ём вершаваных тэкстаў для старэйшых дашкольнікаў значна большы. Пры гэтым выхавацель улічвае індывідуальныя магчымасці кожнага дзіцяці.
Часта знаёмства маленькіх дзетак з паэтычнымі творамі адбываецца ў працэсе штодзённых зносін. Так, у час назірання за з’явамі прыроды педагог, каб падкрэсліць іх прыгажосць, удакладніць некаторыя прыкметы, расказаць пра іх уласцівасці выкарыстоўвае чароўнае мастацкае слова. Гэта вершы «Сняжынкі» А. Дзеружынскага, «Верабейчык» А. Лойкі, «ІІчолка» С. Сокалава-Воюша і інш.
У час рэжымных момантаў могуць прагучаць такія паэтычныя творы, як «Я сама» I. Муравейкі, «Коцік прачынаецца» А. Мясткіўскага, «Ладкі-ладком» (народны).
Расказванне педагогам вершаў можа суправаджацца рухамі дзяцей. Народная педагогіка цесна злучыла ў адзінае цэлае мастацкае слова і пэўныя дзеянні, што адпавядаюць зместу твора. Расказваць такія малыя шедэўры вуснай народнай творчасці, як “Сарока -- варона», «Ладачкі», “ Кую-кую ножку” «Курачка-рабушачка» немагчыма без выканання пэўных рухаў: згінання і разгінання пальчыкаў, пляскання ў далонькі, пастуквання пальчыкам на назе, гойдання. Дынамічнымі рухамі пажадана суправаджаць і чытанне дзецьмі такіх вершаў, як «У зайчыка лапкі» А. Мясткіўскага (тупанне нагамі), «Аладкі» В. Іпатавай («выпяканне» аладак у далоньках). Малыя вельмі любяць адчуваць сябе на месцы героя вершаванага мастацкага твора.У час чытання некаторых забаўлянак, вершыкаў, песенак выхавацель можа мяняць імя дзеючага героя на імёны дзяцей..
Малодшыяі “Чамучкі” ў першым квартале знаёміцца з вершамі ў штодзённым жыцці, і толькі з другога квартала ўводзяцца спецыяльныя заняткі па завучвані вершаў дзецьмі напамяць.
Заняткі па завучванні вершаў дашкольнікамі маюць пэўную структуру. У пачатку пажадана падрыхтаваць дзяцей да ўспрымання паэтычнага твора. Затым педагог выразна чытае верш. Пасля невялікай паўзы ідзе яго паўторнае чытанне. Расказваючы верш малодшым “чамучкам” педагог абыгрывае яго асобныя радкі, суправаджае расказванне вершаванага тэксту адпаведнымі дзеяннямі. Пасля таго як выхавацель пазнаёміць дзяцей з вершам, можна выклікаць 1-2 малых, калі яны самі, таго пажадаюць, паўтарыць верш самастойна. Пры расказванні верша дзецьмі асноўная ўвага выхавальніка накіравана на іх заахвочванне расказваць далей, на падказванне слоў ці цэлых радкоў, якія дзіця не паспела запомніць. Старшых “чамучак” і “фантазёраў” пасля першага чытання папярэджваюць аб тым, што яны будуць завучваць верш на памяць. Праводзіцца невялікая тлумачальная гутарка па зместу і форме паэтычнага твора, улічваючы ступень яго цяжкасці. Затым верш чытаюць дзеці. Спачатку выхавацель звяртаецца да тых, хто запамінае хутчэй і лепш, а потым выклікае астатніх. Верш завучваецца цалкам. Не рэкамендуецца харавое завучванне вершаў у дашкольнай установе. На думку Л.І. Ціхеевай, чытаючы хорам, дзеці скандзіруюць вершы, адбіваюць рыфмы, набываюць адну і тую ж манеру крыклівага чытання, якое пазбаўляе ўсякай індывідуальнасці.
На занятках па азнаямленні з паэзіяй педагог выкарыстоўвае разнастайныя метады і прыёмы. Да іх адносяцца: выразнае чытанне верша , шматразовае яго паўтарэнне, суправаджэнне чытання рознымі рухамі і дзеяннямі, наглядныя, гульнявыя прыёмы і інш. Узор мастацкага чытання верша выхавацелем дазваляе яму стварыць эмацыянальны кантакт з дзецьмі Шматразовае паўтарэнне паэтычнага твора, якое суправаджаецца пэўнымі дзеяннямі, дае магчымасць дзіцяці наглядна ўбачыць тое, аб чым расказваецца прыгожымі вобразнымі словамі. Так, пры чытанні верша «Мой конь» I. Юкляеўскага разглядванне цацкі суправаджаецца словам і рухамі педагога. Увага дзяцей накіравана на вызначэнне частак цела коніка, яго прыгожай збруі.
Асноўнае месца пры азнаямленні малодшых дашкольнікаў з паэзіяй займаюць гульнявыя прыёмы. Яны садзейнічаюць міжвольнаму запамінанню вершаў, дапамагаюць выразна і вобразна іх узнаўляць. Так, верш Т. Кляшторнай «Гаспадыня» пажадана чытаць у працэсе гульні «Пачастуем Мішку гарбатай». Гульня з лялькай суправаджае чытанне верша Н. Галіноўскай «Калыханка».
У працэсе завучвання верша на памяць педагог звяртае ўвагу дзяцей на інтанацыйную выразнасць чытання (асабліва ў тых творах, дзе прысутпічае дыялог), дае ўзор выразнага чытання. З дзецьмі пятага году жыцця метады і прыёмы па азнаямленні а паэзіяй значна пашыраюцца. Можна прапанаваць дзецям перадаць змест вершаваных радкоў выразнымі жэстамі. Пры гэтым дзіця чытае верш і адначасова расказвае яго рукамі. 3 асаблівай увагай выхавацелю неабходна аднесціся да вершаў, багатых на паэтычныя выразы і незнаёмыя словы.. Так, у вершы «Едзе восень» В. Рабкевіча расказваецца, што «едзе восень полем на рабым кані». Пасля чытання верша пажадана запытацца ў дзяцей, як яны разумеюць гэты выраз? Чаму восень едзе на рабым кані? Нагадаць ім змест народнай прыказкі, “Восень на рабым кані ездзіць: то снег, то слата” (такая чорная зямля).
Дзеці старэйшага дашкольнага ўзросту хутка запамінаюць вершаваныя творы, але не заўсёды свядома засвойваюць іх змест.Да складаных паэтычных твораў адносяцца лірычныя вершы, напрыклад, пейзажная лірыка. Выхавацель дапамагае дзецям адчуць і запомніць карціну, якую стварыў паэт, адчуць мелодыю, музыку верша, яго настрой. Важна звярнуць увагу дзіцяці на вобразную мову, якою напісаны верш, на яго рытм. Мэтазгодна параіць намаляваць тое, што яўлялася дзіцяці ў час чытання верша. Карысна і “вуснае маляванне”. Так можна прапананаваць дзецям успомніць і вусна намаляваць свае ўяўленні тых карцінак прыроды, што апісаны ў вершы
Асобна неабходна спыніцца на ўспрыманні гумарыстычных вершаваных твораў дашкольнікамі, напрыклад «Ці памыліўся Яша?» I. Муравейкі, “Небыліца» У. Карызны , “Дожджык Мікіта» Н. Тулупавай і інш. Выхавацель звяртае ўвагу дзяцей на смешныя радкі ў тэксце, але не займаецца іх падрабязным тлумачэннем, інакш смешнае перастае быць смешным. Вясёлае прымаецца не логікай, а асаблівым пачуццём гумару
Псіхолагі адзначаюць, што каб палепшыць запамінанне вершаў, неабходна мяняць форму іх паўтарэння: чытаць па частках, па асобах, уключаць чытанне верша ў гульню «Адгадай, хто гэта». Для таго каб усе дзеці запомнілі верш, можна яго паўтарыць у вольны ад заняткаў час. Вялікія па памеру вершы «Жук і слімак» М. Танка, «Акраец хлеба» I. Муравейкі і іншыя можна завучваць на працягу двух заняткаў. На першых -- выхавацель падводзіць дзяцей да разумення тэксту, чытае верш цалкам, потым паведамляе, што сёння дзеці будуць вучыць толькі частку верша . з якой і вядзе далейшую работу. На наступных занятках зноў чытаецца ўвесь верш. Аднаго-двух дзяцей выклікаюць паўтарыць яго першую палову. Потым завучваецца другая палова верша, у канцы заняткаў дзеці паўтараюць верш цалкам. Для таго каб усе дзеці запомнілі верш, можна яго паўтарыць у вольны ад заняткаў час.
3 дапамогай выхавацеля дашкольнікі вучацца не толькі запамінаць верш, але і ўмець яго выразна выконваць. Пераймаючы выразнае чытанне педагога, дзеці спрабуюць чытаць вершы з адпаведнай інтанацыяй. Педагог паказвае дашкольнікам, дзе чытаць з замілаваннем, дзе з пяшчотай, дзе з пытальнай ці клічнай інтанацыяй. Вершы, якія напісаны ў дыялагічнай форме: «Пра ката і пра мышку» Е. Лось, «Ай! Не буду! Не хачу!» Р. Барадуліна, «Зайчаняткі» А. Бадака, «Алёшка і кошка» Э. Валасевіча можна чытаць па ролях і інсцэніраваць. Пасля завучвання верша выхавацель размяркоўвае ролі, тлумачыць дзецям, калі і якую частку верша неабходна чытаць. Чытанне па ролях развівае ўвагу дзіцяці, прывучае яго сачыць за тэкстам.
Дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту пажадана на адных занятках знаёміць з некалькімі вершамі розных аўтараў на блізкія тэмы. Адзін верш завучваецца напамяць, а іншыя проста чытаюцца. Напрыклад, можна на занятках паслухаць вершы В. Вярбы «Бабуліны казкі», В. Віткі «Бабіны госці» і завучыць верш А. Дзеружынскага «Бабулі». Дашкольнікам вельмі цікава адшукваць у розных вершах словы, ці выразы, якімі паэты перадаюць адну і тую ж з'яву, параўноўваць, супастаўляць моўныя сродкі паміж сабой.
Каб сфарміраваць элементарнае асэнсаванне жанру , чытанне і завучванне верша мэтазгодна аб'ядноўваць з чытаннем апавядання ці казкі. Напрыклад, завучванне верша Д. Бічэль-Загнетавай «Белая Русь» можна спалучаць з чытаннем празаічнага твора В. Сухамлінскага «Цяпер я ведаю, якая Беларусь».
У змест мастацка-маўленчых заняткаў у старшай групе ўваходзіць знаёмства дзяцей з байкамі. Пасля выразнага выканання байкі выхавацелем праводзіцца кароткая гутарка, каб дапамагчы дзецям зразумець спецыфіку жанру.
Вялікія цяжкасці выклікае ў дашкольнікаў разуменне алегарычнага сэнсу баек1. Дзеці любяць слухаць байкі, але ўспрымаюць іх як казку пра жывёл. Каб дапамагчы дашкольнікам зразумець мараль гэтых твораў, педагог можа напомніць ім якое-небудзь падобнае здарэнне у рэальным жыцці, што дапаможа дзецям правесці аналогію са зместам байкі.