Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вучэбны дапаможнік.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
653.06 Кб
Скачать

Азнаямленне дашкольнікаў з мастацкай літаратурай Змест праграмы і задачы дашкольнай установы па азнаямленні дзяцей з мастацкай літаратурай

Дзіцячая літаратура і фальклор займаюць пачэснае месца ў агульнай сістэме духоўнага і мастацкага выхавання дашкольнікаў. Літаратурныя творы для дзяцей пашыраюць кругагляд дзіцяці, адкрываюць яму навакольны свет, дапамагаюць яму знайсці сваё месца ў гэтым свеце.

У працэсе слухання літаратурных твораў у дашкольнікаў назіраецца асаблівая цікавасць да гучання мастацкага слова. Яны адчуваюць яго рытмічнасць, мілагучнасць, заўважаюць і паўтараюць вобразныя выразы, удалыя і трапныя параўнанні.

К. І. Чукоўскі сцвярджаў, што маленькія дзеці з вялікім задавальненнем імкнуцца да рытмічных словазлучэнняў, мілагучных вершаў, апавядальных казак, бадзёрага скандзіраванняня лічылак і заклічак.

Разам з выхаваннем мастацкасці і духоўнасці літаратурныя творы з'яўляюцца асноўным сродкам засваення дзецьмі роднай мовы.

Роля мастацкай літаратуры павялічваецца ў сітуацыі блізкароднаснага білінгвізму. Яна з'яўляецца адным з найбольш эфектыўных сродкаў навучання рускамоўных дзяцей першапачатковым навыкам разумення беларускай мовы, узнаўлення пачутага, паступовага засваення мовы на прадуктыўным узроўні.

Успрыманне твораў літаратурнага мастацтва суправаджаецца маўленчай дзейнасцю, якая мае ярка акрэсленую мастацкую накіраванасць. Для яе вызначэння Л. Я. Панкратавай і А. Е. Шыбіцкай прапаноўваецца тэрмін «мастацка-маўленчая дзейнасць». Асноўнымі кампанентамі мастацка-маўленчай дзейнасці з'яўляюцца: успрыманне мастацкага твора, яго элементарны аналіз, узнаўленне (рэпрадукцыя) і элементарная слоўная творчасць, якая звязана з прыдумваннем казак, апавяданняў, загадак, рыфмаваных радкоў і інш.

Агульнай задачай мастацка-маўленчай дзейнасці ў дашкольнай установе з’яўляецца магчымасць праз літаратурны твор адкрыць дзіцяці свет слоўнага мастацтва, выхаваць цікавасць і любоў да кнігі, умення яе слухаць і разумець, эмацыянальна адгуквацца на ўяўляемыя падзеі, садзейнічаць і суперажываць героям, спачуваць ім — адным словам, закласці аснову літаратурнага выхавання дашкольнікаў, станаўлення іх як будучых слухачоў і чытачоў. Здзяйсненне гэтай задачы непасрэдна звязана з развіццём у дзяцей мастацка-літаратурных здольнасцей і ўменняў.

У раннім дзяцінстве творы вуснай народнай творчасці і дзіцячай літаратуры аказваюць жывое уздзеянне на ўспрымальную душу дзіцяці. Вобразнае слова літаратуры і фальклору спрыяе таму, што немаўля ад нараджэння аказваецца ў мілагучным музычна-паэтычным асяроддзі.Зразумела, не адразу маленькі аднясецца да мастацкага твора як да вобраза, як да выявы рэальных рэчаў, падзей. Аднак менавіта ў гэты перыяд у яго пачынаюць закладвацца парасткі мастацкага ўспрымання.

Ужо на трэцім годзе жыцця, педагог спрыяе развіццю ў дзяцей уменняў уважліва слухаць мастацкі твор, пазнаваць і, па магчымасці, запамінаць яго. Дарослы забяспечвае правільнае разуменне зместу твора дзецьмі, фарміруе у іх навыкі яго дакладнай перадачы пры дапамозе слова, дзеянняў, жэстаў. У час мастацка-маўленчых заняткаў ствараюцца спрыяльныя ўмовы для ўзнікнення ў маленькага дзіцяці свабоднай і адкрытай радасці ад агульнага эмацыянальнага літаратурнага супрацоўніцтва і суперажывання.

Пры садзеянні педагога можна ўжо ў гэтым узросце вызваць ў дзіцяці цікавасць да героя апавядання, казкі, пабудзіць яго сачыць за сюжэтам твора; перажыць новыя для яго пачуцці (А. Ул. Запарожец, Л. С. Славіна). Развіццю мастацка-маўленчай дзейнасці ў гэты перыяд спрыяе і тое, што ранні ўзрост – сензітыўны, найбольш спрыяльны для развіцця маўлення дзіцяці. Таму перад педагогам ставяцца наступныя задачы:

- адкрыць маленькім свет славеснага мастацтва, выхоўваць у іх цікавасць і любоў да кнігі;

- выхоўваць у дзяцей уменне слухать мастацкі твор і эмацыянальна адгукацца на адлюстроўваемыя падзеі, садзейнічаць і суперажаваць літаратурным героям;

- развіваць у выхаванцаў здольнасць задавальнення ад сустрэчы з літаратурным творам, радасць ад агульнага эмацыянальнага супрацоўніцтва і суперажывання;

- выпрацоўваць у маленькіх дзяцей здольнасць да актыўнага рэагавання на змест мастацкага тэксту, выконваючы асобныя гульнявыя дзеянні(паказваючы жэстамі, мімікай як вядуць сябе персанажы) і гукаперайманні;

- вызываць эмацыянальны водгук на рытм і музыкальнасць вершаў, песенак, забаўлянак;

- ствараць умовы пры якіх дзіця адчувае задавальненне ад зносін з дарослымі адносна літаратурных твораў;

- пабуджаць дзяцей пазнаваць на ілюстрацыях герояў вядомых твораў, называючы іх вобразнымі словамі ( курачка- рабашэчка, каток-залаты лабок);

- пабуджаць дзяцей да сумеснага з выхавальнікам выканання песенак, забаўлянак, вершаў.

У дзяцей чацвёртага года жыцця ў працэсе мастацка-маўленчай дзейнасці працягваецца фарміраванне ўмення ўспрымаць мастацкі твор; з дапамогай дарослага дакладна растлумачваць яго амест і разам з тым спасцігаць тыя пачуцці, якія хацеў перадаць аўтар. Ад гэтага ўзросту педагог пачынае фарміраваць у дзяцей элементарныя ўменні аналізаваць твор (яго змест і форму). 3 дапамогай дарослых дзеці вызначаюць пэўны парадак падзей, асноўных герояў і іх найболыш яркія ўчынкі і дзеянні; выказваюць свае адносіны і даюць элементарную ацэнку тым падзеям, што адбываюцца ў творы; уяўляюць герояў і пазнаюць іх на ілюстрацыях. Педагог падтрымлівае імкненне дзяцей да выканальніцтва і элементарнай слоўнай творчасці: пераказу казак, чытання вершаў на памяць, удзелу ў драматызацыях літаратурных сюжэтаў.

Выхаванцы пятага году жыцця актыўна ўключаюцца ў мастацка-маўленчую дзейнасць. Мастацкія творы зацікаўліваюць іх не толькі знешім бокам, але і ўнутраным. Узровень развіцця мыслення, маўлення, матывацыйнай сферы пяцігодак дазваляюць ім глыбей пранікаць у змест твора, успрымаць яго сэнс. Далейшае развіццё эстэтычнага успрымання звязана з тым, што ў перыяд знаходжання ў групе “Чамучак” у дашкольнікаў паяўляюцца першапачатковыя рэалістычныя тэндэнцыі ва ўспрыманні. Мастацкі вобраз пры адпаведнай рабоце педагога пачынае выступаць для дзіцяці ў якасці асновы для ўспрымання акружаючай рэчаіснасці , як абагульнены спосаб яе ўспрымання. Адмысловыя адносіны да мастацка-маўленчай дзейнасці выражаюцца і ў тым, што адны “чамучкі” аддаюць перавагу слуханню казак, другія – чытанню вершаў, трэція – пераказванню пачутых раней твораў, чацвёртыя – абыгрыванню казкі ў лялечным тэатры разам з дарослымі і г.д. У дашкольнікаў праяўляецца актыўнасць і самастойнасць ў выбары тэматыцы апавядання і пераказа, у выражэнні сваіх адносін да ўспрынятага.

Дзяцсй пятага года жыцця знаёмяць з пэўнымі жанрамі мастацкіх твораў, іх прыгожай і вобразнай мовай. У гэтым узросце яны ўжо могуць не толькі вызначаць і называць жанр твораў, але і выявіць свае адносіны да падзей, што адбываюцца ў творы, выкарыстоўваючы дакладныя словы і выразы. Важнае месца тут займае і работа па развіцці ў дзяцей адчування прыгажосці паэтычнага маўлення, імкнення да яго запамінання і ўзнаўлення. Педагог падтрымлівае імкненні дзяцей да суаднясння сваіх паводзін з дзеяннямі і учынкамі станоўчага героя, да ацэнкі сябе, іншых дзяцей з пазіцыі этычных норм. Выхавацель развівае цікавасць дзіцяці да гумарыстычных твораў, садзейнічае развіццю іх умення адгуквацца на камічнае. Аднак большую ўвагу ў літаратурным выхаванні дзяцей гэтага ўзросту педагог накіроўвае на развіццё іх пазнавальных уменняў.

Актывізуецца і выканаўчая дзейнасць дзяцей – яны з задавальненнем чытаюць вершы, пераказваюць казкі, суправаджаючы пры гэтым перадачу сюжэта паказам пласкасных фігурак, драматызуюць любімыя творы. Дашкольнікі ўзнаўляюць спецыфічныя рысы выяўляемых герояў, выражаюць свае адносіны да іх, ажыццяўляюць пошук выразных сродкаў з праяўленнем пры гэтым ініцыятывы самастойнасці, творчасці. У іх развіваецца ўяўленне – аснова творчасці, узнікаюць цікавасць і здольнасці да мастацка-маўленчай дзейнасці.

Дзеці паступова заўважаюць найбольш яркія ўзоры выразнасці і вобразнасці мовы, вызначаюцца больш дасканалымі ўменнямі і навыкамі мастацкага маўлення, творчага пераўвасаблення ў гульні-драматызацыі па змесце літаратурнага твора.

Адсюль і тыя задачы, якія педагог ставіць на гэтым этапе:

- падтрымліваць у дашкольнікаў эмацыянальны водгук на ўспрынятае, садзеянне і суперажыванне героям мастацкага твора і фарміраваць у іх асобасныя адносіны да прачытанага;

- вучыць дзяцей адрозніваць фантастыку і рэальнасць;

- спрыяць развіццю ў старшых дашкольнікаў умення даваць элементарную ацэнку героям твора;

- садзейнічаць самастойнаму разглядванню дзецьмі кніг, пазнаванню імі ў ілюстрацыях знаёмых твораў і героеў гэтых твораў;

- развіваць выканаўчыя здольнасці выхаванцаў;

- ствараць спрыяльную атмасферу для дзіцячай словатворчасці, разнастайных імправізацый на аснове літаратурных твораў.

Работа са старэйшымі дашкольнікамі ўключае далейшае развіццё пазнавальных, эмацыянальных і маўленчых уменняў і навыкаў.

Мастацка-маўленчая дзейнасць старшых дашкольнікаў носіць разнастайны характар. Яны слухаюць і пераказваюць казкі і апавяданні, самастойна спрабуюць сачыняць вершы, невялікія апавяданні, казкі, чытаюць напамяць вершы, успамінаюць прыказкі, прымаўкі, скорагаворкі. Гэтая дзейнасць цесна пераплецена з тэатральна-гульнявой, у працэсе якой дзеці драматызуюць, інсцэніруюць мастацкія творы. Цікавасць да мастацка-маўленчай дзейнасці не толькі захоўваецца, але ўзрастае і паглыбляецца. Значна павялічваецца колькасць мастацкіх твораў, больш складаных па форме і зместу, з якімі знаёмяцца дзеці. Старэйшыя дашкольнікі ужо могуць матывіраваць свае адносіны да зместу твора, здольныя да вызначэння яго стылявых асаблівасцей

( лірычны, гераічны, гумарыстычны, фантастычны і інш.).

Далейшае развіццё набываюць і такія кампаненты мастацка-маўленчай дзейнасці, як выразнае чытанне, пераказ, творчае расказванне. У жыццё дзяцей уваходзіць гульня-драматызацыя. Найбольш значным для гульні-драматызацыі з’яўляецца не толькі тое, што дзіця адлюстроўвае, выконваючы роль, але і тое, як ён гэта робіць, наколькі дасканалай з’яўляецца перадача аб’ектыўнага зместу ролі (А.М. Лявонцьеў). Актыўнае ўзнаўленне сюжэта твора і ўзаемаадносін героеў у разгорнутай форме гульні-драматызацыі дапамагае дзіцяці зразумець і глыбей адчуць сэнс мастацкага твора.

Мастацкія творы выконваюць у гэтым узросце і дыягностыка –карэкцыйную функцыю. Яны дапамагаюць дзіцяці пазбавіцца негатыўных эмоцый, наладзіць станоўчыя ўзаемаадносіны з навакольным светам. Задачамі выхавальніка па развіцці мастацка- маўленчай дзейнасці ў гэтым ўзросце з’яўляюцца:

- спрыяць развіццю мастацкага густу дзіцяці;

- садзейнічаць узнікненню эмпатыі ў адносінах да герояў літаратурных твораў, спектакляў;

- фарміраваць у дзяцей уменне устанаўліваць шматлікія сувязі ў творы, пранікаць ў аўтарскую задуму, асэнсоўваць думкі і пачуцці герояў літаратурнага твора;

- пашыраць літаратурны вопыт дашкольнікаў, знаёміць іх з жанравымі асаблівасцямі некаторых літаратурных твораў ( апавяданне, казка, верш, байка, загадка, прыказка, забаўлянка і інш.);

- звяртаць увагу дзяцей на мову літаратурнага твора, спрыяць развіццю чуцця мовы, здольнасці заўважаць выразна-выяўленчыя сродкі мастацкай літаратуры і фальклору, развіваць у дашкольнікаў уменні карыстацца вобразнымі словамі і выразамі ў гутарковым маўленні;

- заахвочваць праяўленне самастойнасці дашкольнікаў, развіваць у іх індывідуальнатворчыя здольнасці ў працэсе стварэння мастацкіх вобразаў у драматызацыі і інсцэнізацыі мастацкіх твораў;

- спрыяць развіццю у дзяцей ўменняў сачыняць уласныя казкі па аналогіі з народнымі і сучаснымі літаратурнымі казкамі;

- стымуляваць самастойны пошук выразных сродкаў для стварэння вобраза; заахвочваць да імправізацыі маналогаў, дыялогаў у гульні- драматызацыі;

- заахвочваць дзяцей да стварэння кніг з дзіцячых вершаў і казак, праілюстраваных самімі дашкольнікамі.

У сем гадоў дашкольнікі ўжо свабодна арыентуюцца ў свеце кніг. У гэтым узросце асноўная ўвага педагога накіроўваецца на тое , каб выхаваць у дзяцей адносіны да чытання як да працэсу творчага і дзейснага. Адной з галоўных задач літаратурнага развіцця дзіцяці ў гэтым узросце з'яўляецца фарміраванне іх самастойнай мастацка-маўленчай дзейнасці.