
- •Вучэбны дапаможнік
- •Развіццё маўлення і навучанне мове як метадычныя паняцці
- •Дзіцячае маўленне як навуковая дысцыпліна - анталінгвістыка
- •Гісторыя ўзнікнення і развіцця айчыннай і замежнай анталінгвістыкі
- •Асноўныя канцэпцыі асваення дзіцем роднай мовы
- •Фактары развіцця маўлення. Агульная перыядызацыя маўленчага развіцця
- •Даславесны этап развіцця маўлення
- •Актыўны рост лексічнага запаса, авалоданне значэннем слова Лексічная сістэма мовы. Паняцце значэння слова
- •Тыповыя памылкі ў засваенні слоўніка
- •Засваенне пераносных значэнняў слоў
- •Авалоданне фразеялогіяй
- •Авалоданне гукавой асновай маўлення Гукавыя сродкі мовы
- •Развіццё маўленчага слыху
- •Авалоданне вымаўленнем гукаў, слоў
- •Авалоданне марфалогіяй Пераход ад даграматычнага этапа да марфалагічнага.
- •Засваенне граматычных катэгорый.
- •Засваенне марфалогіі.
- •Словаўтваральныя інавацыі ў дзіцячым маўленні.
- •Авалоданне сінтаксісам
- •Развіццё камунікатыўных здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту. Асаблівасці камунікатыўнага развіцця асобы ў дзяцінстве
- •Паняцце дыялагічнага маўлення ў дашкольным ўзросце
- •Станаўленне дыялога ў дашкольным ўзросце
- •Авалоданне спосабамі арганізацыі тэксту
- •Металінгвістычныя выказванні дзяцей і іх аналіз
- •Асаблівасці руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў
- •Станаўленне і развіццё айчыннай методыкі развіцця маўлення дашкольнікаў Гістарычныя перадумовы станаўлення дашкольнай лінгвадыдактыкі ў Беларусі.
- •Беларускія асветнікі пра ролю роднай мовы ў выхаванні асобы.
- •Стварэнне першых падручнікаў для дзяцей на беларускай мове
- •Ул. Ф. Луцэвіч – стваральніца сістэмы навучання дашкольнікаў беларускай мове сродкамі мастацкага слова
- •Распрацоўка зместу і метадаў навучання дзяцей мове, пастаноўка праблемы руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў у 40-я – 80-я гг.
- •Распрацоўка тэарэтычных асноў і метадычнага забеспячэння беларускай дашкольнай лінгвадыдактыкі ў канцы хх – пачатку ххі ст.
- •Функцыі маўлення. Родная мова як фактар развіцця і выхавання дзяцей
- •Сістэма работы па развіцці маўлення ў дашкольнай установе Задачы, змест і формы работы па развіцці маўлення дзяцей
- •Прынцыпы развіцця маўлення дашкольнікаў
- •Метады і прыёмы развіцця маўлення
- •Псіхолага-педагагічныя асновы навучання дашкольнікаў беларускай мове як другой
- •Развіццё маўлення дзяцей у розных формах зносін.
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей ранняга ўзросту Станаўленне маўлення на першым годзе жыцця
- •Методыка развіцця разумення мовы дарослых і вымаўлення асэнсаваных слоў у дзяцей першага года жыцця
- •Асаблівасці развіцця маўлення дзяцей другога года жыцця
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей другога года жыцця
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей трэцяга года жыцця
- •Методыка слоўнікавай работы
- •I азнаямлення дзяцей 3 наваколлем Асаблівасці слоўніка дзяцей і задачы слоўнікавай работы
- •Прынцыпы слоўнікавай работы і яе змест
- •Асаблівасці слоўнікавай работы пры навучанні беларускай мове як другой
- •Прыёмы актывізацыі слоўніка.
- •Заняткі па першапачатковым азнаямленні з прадметамі і з'явамі
- •Заняткі па паглыбленні ведаў аб прадметах і з'явах
- •Заняткі па фарміраванні паняццяў
- •Загадванне і адгадванне загадак.
- •Методыка фарміравання граматычнага ладу маўлення
- •Метады і прыёмы фарміравання граматычнай правільнасці маўлення
- •Змест граматычнай работы ў дзіцячым садзе
- •Заняткі па фарміраванні граматычнай правільнасці маўлення
- •Методыка фарміравання гукавой культуры маўлення Паняцце гукавой культуры маўлення і задачы яе выхавання ў дашкольнікаў
- •Праверка маўлення дзяцей
- •Методыка работы над кампанентамі гукавой культуры
- •Методыка развіцця звязнага маўлення і маўленчых зносін Звязнае маўленне і задачы яго развіцця ў дашкольнікаў
- •Методыка навучання дыялагічнаму маўленню Размова выхавальніка з дзецьмі
- •Гутарка як сродак развіцця дыялагічнага маўлення
- •Маналагічнае маўленне і асаблівасці яго засваення дзецьмі
- •Навучанне пераказу мастацкіх твораў
- •Методыка навучання дзяцей маналогам-апісанням
- •Методыка работы з дыдактычнай карцінай
- •Навучанне дзяцей расказванню з асабістага вопыту
- •Навучанне творчаму расказванню
- •Азнаямленне дашкольнікаў з мастацкай літаратурай Змест праграмы і задачы дашкольнай установы па азнаямленні дзяцей з мастацкай літаратурай
- •Асаблівасці ўспрымання твораў мастацкай літаратуры дзецьмі дашкольнага ўзросту
- •Формы, метады і прыёмы работы з творамі мастацкай літаратуры
- •Азнаямленне дашкольнікаў з паэзіяй
- •Азнаямленне дашкольнікаў з кніжнай ілюстрацыяй
- •Драматызацыя і інсцэніраванне мастацкіх твораў
- •Цэнтр маўленчай актыўнасці для дашкольнікаў
- •Падрыхтоўка дашкольнікаў да навучання грамаце Тэарэтычныя асновы навучання грамаце
- •Азнаямленне дашкольнікаў з асноўнымі моўнымі паняццямі.
- •Развіццё фанематычнага слыху ў дзяцей
- •Планаванне работы па развіцці маўлення і навучанні роднай мове ў дашкольнай установе
Методыка навучання дзяцей маналогам-апісанням
Апісанне прадметаў, цацак або прадметных малюнкаў вучыць дзяцей аддзяляць іх найбольш характэрныя прыкметы, знаходзіць для апісання дакладныя словы і выразы, вызначаць адметнае і падобнае ў прадметах у працэсе іх параўнання. Л. I. Ціхеева надавала такім заняткам вялікае значэнне ў развіцці дакладнасці слоўніка, звязнага маўлення, лагічнасці мыслення, у пашырэнні кругагляду дзяцей.
У цяперашні час праблема навучання дзяцей маналогам-апісанням распрацоўваецца А.С. Ушаковай, А. М. Бародзіч, Э.П. Каратковай, В. В. Гербавай, А. А. Зражэўскай і інш.
Навучанне апісанню прадметаў, цацак ажыццяўляецца ва ўсіх узроставых групах дзіцячага сада, але ў групе “Маляты” спецыяльныя заняткі па апісанні не праводзяцца. Элементы расказвання ўводзяцца ў заняткі па разглядванні цацак, прадметаў. На занятках неабходна перш за ўсё навучыць дзіця вылучаць асаблівасці прадметаў (колер, форму, памер, матэрыял і інш.), іх істотныя прыкметы, а таксама абазначаць іх адпаведнымі словамі. Пры гэтым вытрымліваецца прынпып паэтапнага абследавання прадмета — ад успрымання аб'екта ў цэлым да выдзялення яго асноўных істотных прыкмет, устанаўлення
паміж імі адносін. Выхавальнік задае пытанні тыпу: «Што гэта? Як ты даведаўся, што гэта грузавік? Што ў яго ёсць? Дзе ў яго колы, кузаў, кабіна?»
Вялікае значэнне мае падбор цацак для разглядвання. Перавага аддаецца цацкам аднаго наймення, але розным па знешнім выглядзе. Такі падбор забяснечвае актывізацыю слоўніка дзяцей і развіццё звязнага маўлення на аснове выкарыстання прыёма параўнання. Напрыклад, выхавальнік паказвае двух медзнедзянят. Пытаецца: «Хто гэта? Паглядзіце на гэтае медзведзяня. Якія ў яго вочы? Якія ў медзведзяня вушы? А якія ў яго лапы? Скажыце, якое гэта медзведзяня? Як можна назваць медзведзяня ласкава? А што яно ўмее рабіць? У нашага мішкі ёсць сябар. ІІаглядзіце на яго. Якія ў яго вочы? Лапы? Які гэта мішка?»
Пазнавальныя магчымасці дзіцяці трох гадоў яшчэ невялікія. Таму задачы па азнаямленні з прадметным светам часта вырашаюцца ў форме дыдактычнай гульні, напрыклад гульня «Каму што?». Каця і Зая былі ў магазіне. Каця купіла новае адзенне, а Зая купіў посуд. Прадавец злажыў пакупкі ў адну скрынку. I цяпер Каця і Зая просяць дзяцей дапамагчы падзяліць пакупкі. Дзіця дастае са скрынкі рэч, паказвае яе, называе, перадае гаспадару. Той у сваю чаргу просіць расказаць, што гэта за рэч, якая яна, нашто патрэбна (В. В. Гербава).
Да
расказвання дзяцей неабходна рыхтаваць,
каб яны ўяўлялі прадмет апісання ва
ўсёй паўнаце. Таму п
рактыкаванням
у расказванні папярэднічаюць практыкаванні
на назіральнасць («Адгадай, што змянілася»,
«Што аднолькавае, а што рознае?», «Хто
больш пабачыць і назаве?»).
Разглядваючы цацкі, дзеці ў адказ на пытанні выхавальніка выказваюць толькі асобныя сказы. Выхавальнік аб'ядноўвае выказванні дзяцей у адзін кароткі — з 2-3 сказаў расказ, які і з'яўляецца для дзіцяці ўзорам для паўтарэння. Напрыклад: «Медзведзяня маленькае і тоўстае. Яго пашылі з сіняга футра. У яго прыгожыя лапкі, падобныя на чорныя шарыкі».
Выхавальнік паўтарае расказ пры актыўным удзеле дзяцей, якія дагаворваюць словы, фразы, а часам (к канцу года) паўтараюць апісанне цалкам. Для навучання расказванню выкарыстоўваецца сумесны пераказ у гульнявой форме «Скажы, як Вася Вясёлкін».
Такім чынам, к канцу малодшай групы дзяцей падводзяць да складання простага апісання цацкі з 2-3 сказаў, якое часцей за ўсё з'яўляецца паўтарэннем узору, дадзенага выхавальнікам.
Спецыяльныя заняткі па навучанні дзяцей апісанням праводзяцца, пачынаючы з сярэдняга дашкольнага ўзросту (прыкладна адзін раз у месяц). Тут працягваецца работа па развіцці назіральнасці дзяцей, фарміраванні ў іх уменняў выдзяляць істотныя прыкметы прадмета або цацкі, абазначаць іх словам. Важны напрамак работы — удасканаленне сінтаксічнага ладу маўлення дзяцей, развіццё ў іх умення складаць сказы апісальнага характару, выкарыстоўваць розныя віды іх сувязі. Адбываецца фарміраванне ў дашкольнікаў уменняў правільна пачынаць расказ-апісанне, развіваць яго, самастойна адбіраючы прыкметы прадмета (мікратэмы), заканчваць апісанне.
Заняткі па навучанні дзяцей расказванню складаюцца з некалькіх частак: уводнай, разглядвання цацкі або прадмета, расказаў дзяцей.
Ва ўводнай частцы дзіця падрыхтоўваюць да ўспрымання матэрыялу заняткаў, ствараюць цікавасць да іх. Для гэтага практыкуецца папярэдняе самастойнае разглядванне цацкі дзецьмі (цацка выстаўляецца на 5—7 мінут, дзеці могуць пагладзіць яе, патрымаць, памацаць). Карысна чытаць мастацкія творы (загадкі, песенькі, пацешкі. Напрыклад, перад разглядваннем цацачнага ката: “Памяркуйце, дзеці, самі: хто ёсць дома ў вас з вусамі? Малады яшчэ, дарэчы, а ляжыць усё на печы” (В. Жуковіч). Прывабліваюць дзяцей сюрпрызныя моманты: атрыманне пасылкі, у якой знаходзяцца цацкі, пра іх трэба расказаць; нечаканае знікненне прадмета і яго пошук дзецьмі і да т. п.
На кожных занятках дзецям трэба паведаміць іх мэту, стварыць матывацыю расказвання. Напрыклад, дзецям прапануецца па тэлефоне павіншаваць Несцерку са святам і апісаць падарункі, якія для яго падрыхтавалі.
Другая частка заняткаў — разглядванне прадмета.
В. В. Гербава прапануе на пачатковым этапе навучання выкарыстоўваць не цацкі, а прадметы. ІІры апісанні цацкі выхавальнік перадае яе. індывідуальнасць (качаня смешнае, галава ў яго больш за тулава). Дзіця прымае гэту характарыстыку, але не здольна ўзнавіць яе. На першых занятках па навучанні расказванню дзецям прапануюцца для разглядвання прадметы чайнага посуду, пакаевыя расліны, кветкі сада, лісцікі дрэва і да т. п.
У пачатку года можна прапанаваць дзецям два аднолькавыя па назве прадметы (ліст кляновы і дубовы; восеньскія кветкі — залатыя шары і наготкі). Яны разглядваюцца па чарзе. Змена аб'екта менш стамляе дзяцей. На гэтых занятках удасканальваюцца ўменні дзяцей выдзяляць прыкметы прадметаў, бачыць іх часткі, прызначэнне і інш. Дзеці, паўтараючы ўзор расказу выхавальніка, адказваючы на пытанні, рыхтуюцца да самастойнага апісання аднаго аб'екта.
Затым малым прапануюцца цацкі для разглядвання. Цацкі павінны быць вялікімі па памеры, з яскрава выражанай індывідуальнасцю (парася, якое ўтыкнулася носам у зямлю; немаўля, што працягвае ручкі). Такія цацкі прывабліваюць дзяцей незвычайнасцю.
Выхавальнік
задае дзецям пытанні, якія датычацца
знешняга выгляду цацкі, дзеянняў з ёй,
пабуджаюць дзяцей расказаць, як яны
ставяцца да цацкі, што к
ожны
з іх ведае пра яе. («Хто гэта? Якія ў кошкі
вочы? Якая поўсць? Якімі словамі можна
сказаць пра кошку, якая яна? Як называюцца
дзіцяняты кошкі? Кошка вялікая, а кацяня
...? Як яе зваць? ПІто яна ўмее рабіць?»)
Пытанні павінны пабуджаць дзіця думаць.
(«Чаму малы працягвае рукі? Што ён хоча?»;
«Чаму гэтыя кветкі называюць залатымі
шарамі?»)
Можна выкарыстаць невялікую гульню-інсцэніроўку, напрыклад схаваць качаня, прапанаваць дзецям паклікаць яго. Выхавальнік дапамагае малым: «Качаня Крак, выходзь! Жоўценькі, пушысты, Крак, выходзь!» Крак з'яўляецца і просіць дзяцей адгадаць, на што падобныя яго вочы. Пытаецца, ці праўда, што ён вельмі прыгожы. Выхавальнік адказвае: «Ты смешны, нязграбны, як усе малыя: галава вялікая, а крыльцы маленькія. Давай спытаем у дзяцей, які ты?»
Разглядванне цацкі заканчваецца ўзорам расказу, у якім абагульнены выказванні дзяцей. Узор павінен быць вобразным, эмацыянальным, даступным па аб'ёму (7—10 сказаў на пачатку года, 10—13 — напрыканцы), вытрыманы структурна. Напрыклад, «Гэта маленькая Алеся. У Алесі тоўстыя ружовыя шчочкі, вялікія сінія вочы і доўгія вейкі. На ёй чырвоныя паласатыя паўзункі і ружовая кашулька. Яна смешна растапырыла ручкі. Хоча, каб яе хутчэй узялі на рукі, панеслі гуляць. Ідзі да мяне, маленькая!» На некаторых занятках узору можа папярэднічаць гульнявы момант («Мне вельмі падабаецца,— гаворыць лялька,— калі пра мяне расказваюць дзеці. 3 тым, хто лепш за ўсіх гэта зробіць сёння, я застануся пасля заняткаў пагуляць». Выхавальнік: «Дарагая госця! Я таксама хачу з табой пагуляць, таму зараз я пастараюся цікава расказаць пра цябе і твой убор».
Карысным прыёмам з'яўляецца параўнанне дзвюх цацак. Спачатку дзеці параўноўваюць цацкі па чарзе. Паступова можна падводзіць дзяцей да адначасовага разглядвання цацак, параўнання іх па асобных прыкметах.
Калі ў дзяцей ужо сфарміраваны пачатковыя ўменні апісваць асобны прадмет, мэтазгодна праводзіць гульні-загадкі. Выхавальнік расказвае пра які-небудзь прадмет, не называючы яго, а дзеці адгадваюць загадку і тлумачаць, чаму яны так вырашылі. Напрыклад, выхавальнік прапануе адгадаць, як называецца кветка, пра якую ён зараз раскажа: «Высока ад зямлі расквітнелі іх галоўкі. Галоўкі не простыя, галоўкі — залатыя». Пазней праводзяцца гульні тыпу «Вушасцік, адгадай цацку», у якіх дзеці самі складаюць загадку аб прадмеце.
У другім паўгоддзі можна прапанаваць дзецям план расказу. Гэты прыём дапамагае малым асэнсаваць структуру расказу-апісання (спачатку скажы, як называецца гэтая цацка, затым раскажы, якая яна, а потым — як з ёй гуляць).
Пры навучанні дзяцей расказванню спецыяльная ўвага надаецца азнаямленню іх з магчымымі сувязямі паміж сказамі. Найбольш распаўсюджаным сродкам сувязі з'яўляецца паўтор ключавога слова. Каб дапамагчы дзецям асэнсаваць ролю паўтору як сродку міжфразавай сувязі, А. Зражэўская прапануе такі прыём, як замена ключавога слова пытаннем. Нанрыклад: «Хто гэта?» — «Гэта лялька».— «Хто прыгожы?» — «Лялька прыгожая».— «У каго светлыя пушыстыя валасы?— «У лялькі светлыя пушыстыя валасы». Другі прыём, прапанаваны аўтарам,— дагаворванне сказаў, якія пачынае выхавальнік: «Гэта дзяўчынка. У дзяўчынкі ...»; «На карціне намаляваны мішка. Мішка ў лапах нясе ...».
Эфектыўным прыёмам, які замацоўвае атрыманыя навыкі, з'яўляецца сумеснае з гульнявым персанажам апісанне («Скажы, як Піліпка»). ІІіліпка расказвае пра сваю цацку, дзіця паўтарае структуру апісання, тыпы сказаў, сувязь паміж імі, апісваючы сваю цацку.
У трэцяй частцы заняткаў выхавальнік прапануе Дзецям самім расказаць пра цацку, дапамагае ім пытаннямі, падказкамі. Каб падтрымліваць цікавасць і ўвагу дзяцей да расказаў таварышаў, ім можна прапанаваць уважліва слухаць (раптам спатрэбіцца дапамога), прыцягваць да дапаўнення апісання (пра што яшчэ не расказалі?), выкарыстоўваць падказванне самім гульнявым персанажам («Ты забыўся расказаць пра маю кофтачку») і інш.
Пасля трох-чатырох расказаў дзяцей можна паўтарыць узор апісання або нагадаць яго часткова.
Ацэнка
дзіцячага апісання даецца непасрэдна
пасля
кожнага
расказу. Яна павінна быць змястоўнай і
кароткай, у большай ступені заахвочваць,
чым ганіць. («Ты расказаў сёння значна
лепш, мне амаль не давялося табе
падказваць»; «Ты некалькі разоў паўтарыў
слова «вось», а расказ з-за гэтага стаў
горшы. Паспрабуй расказаць яшчэ раз, не
паўтараючы гэтага слова».)
У групе “Фантазёры” заняткі па апісанні прадметаў і цацак праводзяцца радзей, а цацкі падбіраюцца больш складаныя, такія, што патрабуюць вызначэння матэрыялу, прасторавага размяшчэння частак (тэлефон, цацачны гадзіннік, аўтобус і да т. п.).
3 мэтай ускладнення дзецям пяці гадоў можна прапанаваць групу цацак. Даецца заданне не толькі апісаць цацкі, але і дакладна вызначыць, дзе яны стаяць (ззаду, спераду, злева ці справа). Або прапанаваць дзіцяці паставіць цацкі так, як яно хоча, а потым расказаць пра іх. Большасць заняткаў праводзяцца ў форме дыдактычных гульняў. Напрыклад, у гульні «Гараж» машыну прапускаюць у гараж тады, калі дзіця назаве яе часткі, пакажа адрозненне ад іншых машын, скажа, для чаго яна патрэбна; у гульні «Магазін» дзіцяці прадаюць цацку, адзенне, агародніну толькі ў тым выпадку, калі яно апіша адпаведны прадмет (А. М. Бародзіч).
В. В. Гербава прапануе дзецям старэйшага ўзросту ствараць такія матывы, якія прадугледжваюць супрацоўніцтва дзяцей і выхавальніка. Напрыклад, на занятках пад назвай «Тэрмінова патрэбна ваша парада»дашкольнікі выбіраюць кубкі для дзяцей малодшай групы: трэба, каб кубкі былі прыгожымі, зручнымі, лёгкімі. Дзеці абмяркоўваюць розныя кубкі, апісваючы іх, даюць свае прапановы, якія кубкі лепш купіць для малых. Другая група заняткаў мае ўмоўную назву «Адкрылася выстава». Гэта можа быць выстава посуду, цацак, адзення і да т. п. Дзеці загадзя рыхтуюцца да выставы, падбіраюць экспанаты, калектыўна іх разглядаюць, абмяркоўваюць. Усе дзеці адначасова і экскурсанты і экскурсаводы. Кожны экспанат на выставе будуць прадстаўляць чатыры чалавекі, расказ трэба падрыхтаваць усім, паколькі невядома, хто будзе прадстаўляць гэтую рэч.
Дзецям старэ..йшага ўзросту даюць заданні апісваць і па памяці, напрыклад апісаць свайго сабаку, ката, свае цацкі, вуліцу, пакой, адзенне і да т.п.
Важнае значэнне мае апісанне натуральных прадметаў, знаёмых дзецям з жыццёвай практыкі. Гэта могуць быць аб’екты прыроды, прылады працы, посуд, пісьмовыя, швейныя прылады, розныя прадметы (ключы, ліхтарык, лыжка і г. д.). Расказваючы, дзіця тлумачыць прызначэнне прадмета, дэманструе дзеянні з ім. Пра аналагічныя прадметы дзеці могуць складаць параўнальныя апавяданні. На занятках прыдумваюць загадкі, чытаюць мастацкія творы пра прадметы.
Н. Ф. Вінаградава прапануе цікавы прыём — складанне дзецьмі расказаў-эцюдаў. Гэта невялікія вобразныя апісанні асабліва выразных аб'ектаў і з'яў прыроды, твораў прыкладнога мастацтва (кветка, карункавая сурвэтка і да т. п.). Такую работу выхавальнік праводзіць як па занятках, так і на прагулках.
У цяперашні час распаўсюджаны методыкі навучання дашкольнікаў апісальным расказам па мадэлі – прадметнай, прадметна-схематычнай, схематычнай. На першых этапах (у сярэднім узросце) больш падыходзіць прадметная мадэль — падбор прадметных малюнкаў, якія складаюць змест будучага расказу. Так, каб скласці апісанне кошкі, можна выкарыстаць такія малюнкі: кошка, кошка з кацянятамі, кошка есць, спіць, гуляе, сядзіць на дрэве; мышка; сабака; акварыум з рыбкамі; чалавек. Такім чынам, з дапамогай прадметнай мадэлі фарміруецца ўменне ўзнаўляць уяўленні аб аб'екце, адбіраюцца факты для расказу, мысленна ўяўляюцца іх узаемасувязі (Н. Кандрацьева, А. Самкова).
Уменні даваць апісанне прадметаў замацоўваюцца ў іншых відах дзейнасці (ролевых гульнях, канструяванні, маляванні і да т. п.).