
- •Вучэбны дапаможнік
- •Развіццё маўлення і навучанне мове як метадычныя паняцці
- •Дзіцячае маўленне як навуковая дысцыпліна - анталінгвістыка
- •Гісторыя ўзнікнення і развіцця айчыннай і замежнай анталінгвістыкі
- •Асноўныя канцэпцыі асваення дзіцем роднай мовы
- •Фактары развіцця маўлення. Агульная перыядызацыя маўленчага развіцця
- •Даславесны этап развіцця маўлення
- •Актыўны рост лексічнага запаса, авалоданне значэннем слова Лексічная сістэма мовы. Паняцце значэння слова
- •Тыповыя памылкі ў засваенні слоўніка
- •Засваенне пераносных значэнняў слоў
- •Авалоданне фразеялогіяй
- •Авалоданне гукавой асновай маўлення Гукавыя сродкі мовы
- •Развіццё маўленчага слыху
- •Авалоданне вымаўленнем гукаў, слоў
- •Авалоданне марфалогіяй Пераход ад даграматычнага этапа да марфалагічнага.
- •Засваенне граматычных катэгорый.
- •Засваенне марфалогіі.
- •Словаўтваральныя інавацыі ў дзіцячым маўленні.
- •Авалоданне сінтаксісам
- •Развіццё камунікатыўных здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту. Асаблівасці камунікатыўнага развіцця асобы ў дзяцінстве
- •Паняцце дыялагічнага маўлення ў дашкольным ўзросце
- •Станаўленне дыялога ў дашкольным ўзросце
- •Авалоданне спосабамі арганізацыі тэксту
- •Металінгвістычныя выказванні дзяцей і іх аналіз
- •Асаблівасці руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў
- •Станаўленне і развіццё айчыннай методыкі развіцця маўлення дашкольнікаў Гістарычныя перадумовы станаўлення дашкольнай лінгвадыдактыкі ў Беларусі.
- •Беларускія асветнікі пра ролю роднай мовы ў выхаванні асобы.
- •Стварэнне першых падручнікаў для дзяцей на беларускай мове
- •Ул. Ф. Луцэвіч – стваральніца сістэмы навучання дашкольнікаў беларускай мове сродкамі мастацкага слова
- •Распрацоўка зместу і метадаў навучання дзяцей мове, пастаноўка праблемы руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў у 40-я – 80-я гг.
- •Распрацоўка тэарэтычных асноў і метадычнага забеспячэння беларускай дашкольнай лінгвадыдактыкі ў канцы хх – пачатку ххі ст.
- •Функцыі маўлення. Родная мова як фактар развіцця і выхавання дзяцей
- •Сістэма работы па развіцці маўлення ў дашкольнай установе Задачы, змест і формы работы па развіцці маўлення дзяцей
- •Прынцыпы развіцця маўлення дашкольнікаў
- •Метады і прыёмы развіцця маўлення
- •Псіхолага-педагагічныя асновы навучання дашкольнікаў беларускай мове як другой
- •Развіццё маўлення дзяцей у розных формах зносін.
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей ранняга ўзросту Станаўленне маўлення на першым годзе жыцця
- •Методыка развіцця разумення мовы дарослых і вымаўлення асэнсаваных слоў у дзяцей першага года жыцця
- •Асаблівасці развіцця маўлення дзяцей другога года жыцця
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей другога года жыцця
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей трэцяга года жыцця
- •Методыка слоўнікавай работы
- •I азнаямлення дзяцей 3 наваколлем Асаблівасці слоўніка дзяцей і задачы слоўнікавай работы
- •Прынцыпы слоўнікавай работы і яе змест
- •Асаблівасці слоўнікавай работы пры навучанні беларускай мове як другой
- •Прыёмы актывізацыі слоўніка.
- •Заняткі па першапачатковым азнаямленні з прадметамі і з'явамі
- •Заняткі па паглыбленні ведаў аб прадметах і з'явах
- •Заняткі па фарміраванні паняццяў
- •Загадванне і адгадванне загадак.
- •Методыка фарміравання граматычнага ладу маўлення
- •Метады і прыёмы фарміравання граматычнай правільнасці маўлення
- •Змест граматычнай работы ў дзіцячым садзе
- •Заняткі па фарміраванні граматычнай правільнасці маўлення
- •Методыка фарміравання гукавой культуры маўлення Паняцце гукавой культуры маўлення і задачы яе выхавання ў дашкольнікаў
- •Праверка маўлення дзяцей
- •Методыка работы над кампанентамі гукавой культуры
- •Методыка развіцця звязнага маўлення і маўленчых зносін Звязнае маўленне і задачы яго развіцця ў дашкольнікаў
- •Методыка навучання дыялагічнаму маўленню Размова выхавальніка з дзецьмі
- •Гутарка як сродак развіцця дыялагічнага маўлення
- •Маналагічнае маўленне і асаблівасці яго засваення дзецьмі
- •Навучанне пераказу мастацкіх твораў
- •Методыка навучання дзяцей маналогам-апісанням
- •Методыка работы з дыдактычнай карцінай
- •Навучанне дзяцей расказванню з асабістага вопыту
- •Навучанне творчаму расказванню
- •Азнаямленне дашкольнікаў з мастацкай літаратурай Змест праграмы і задачы дашкольнай установы па азнаямленні дзяцей з мастацкай літаратурай
- •Асаблівасці ўспрымання твораў мастацкай літаратуры дзецьмі дашкольнага ўзросту
- •Формы, метады і прыёмы работы з творамі мастацкай літаратуры
- •Азнаямленне дашкольнікаў з паэзіяй
- •Азнаямленне дашкольнікаў з кніжнай ілюстрацыяй
- •Драматызацыя і інсцэніраванне мастацкіх твораў
- •Цэнтр маўленчай актыўнасці для дашкольнікаў
- •Падрыхтоўка дашкольнікаў да навучання грамаце Тэарэтычныя асновы навучання грамаце
- •Азнаямленне дашкольнікаў з асноўнымі моўнымі паняццямі.
- •Развіццё фанематычнага слыху ў дзяцей
- •Планаванне работы па развіцці маўлення і навучанні роднай мове ў дашкольнай установе
Гутарка як сродак развіцця дыялагічнага маўлення
Адным з асноўных метадаў развіцця дыялагічнага маўлення дашкольнікаў на занятках з'яўляецца гутарка. Гутарка — гэта арганізаваны, мэтанакіраваны дыялог выхавацеля з дзецьмі на пэўную тэму. У непарыўным адзінстве з назіраннямі і дзейнасцю дзяцей гутарка з'яўляецца вельмі эфектыўным слоўным метадам навучання і выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту.
Методыка правядзення гутарак з дзецьмі распрацоўвалася такімі педагогамі, як Л.К. Шлегер, Л.I. Ціхеева, А.А. Флерына, Э.П. Караткова, Н.Ф. Вінаградава і інш. Яны адзначалі, што ў гутарках фарміруецца звязнае гутаркавае маўленне дашкольнікаў, змястоўнае, мэтанакіраванае і выразнае.
Мэта гутаркі — удакладніць, замацаваць, паглыбіць і сістэматызаваць уяўленні і веды дзяцей, набытыя даследчыцкім шляхам, непасрэдна звязаныя з успрыманнем. Гэта мае вялікае значэнне для фарміравання абагульненых ведаў, маральных уяўленняў і пачуццяў, для выхавання асобасных адносін да наваколля.
Выхавальнік вучыць дзяцей перадаваць у слове прыкметы і ўласцівасці прадметаў, дзеянні з імі. Абазначэнне словам успрынятага, апісанне самімі дзецьмі прадметаў і з'яў робіць працэс авалодання ведамі, маўленчымі сродкамі больш асэнсаваным і адвольна-валявым. Адказваючы ў гутарцы на пытанні выхавацеля, дзіця мэтанакіравана ўзнаўляе веды, параўноўвае, разважае, робіць высновы. Дзіця паўней асэнсоўвае і глыбей перажывае свае адносіны да наваколля, абдумвае свае паводзіны, аргументавана ацэньвае ўчынкі.
Гутарка як метад навучання выкарыстоўваецца ў рабоце з дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту. Аднак асобныя гутаркі (напрыклад, пра працу дарослых у дзіцячым садзе, поры года) можна праводзіць з дзецьмі пятага года жыцця57.
Тэматыка і змест гутарак вызначаюцца праграмай азнаямлення дзяцей з наваколлем: з прадметамі побыту, працы, з побытам і працай людзей, з'явамі прыроды, сумесным жыццём, святамі, гульнямі, працай дзяцей у дзіцячым садзе, іх вучобай. Змест гутаркі можа складаць абмеркаванне праслуханых казак, апавяданняў, вершаў, разгледжаных карцін, дыяфільмаў, кінафільмаў, тэлеперадач і г. д.
Змест гутаркі павінен быць псіхалагічна блізкім дашкольніку, пасільным для яго, тады гутарка пройдзе актыўна, узбудзіць думку дзіцяці, пакіне глыбокі след у яго свядомасці.
Тэматыка гутарак падрабязна распрацавана Э. П. Каратковай58. У ёй адлюстраваны факты і з'явы грамадскага жыцця: «Наш дзіцячы сад», «Наш любімы горад (вёска)», «Мінск — сталіца Беларусі», «Што мы бачылі ў бібліятэцы», а таксама знамянальныя падзеі, звязаныя, напрыклад, з гісторыяй краіны, горада.
Шырока нрадстаўлена тэма працы. Гутаркі замацоўваюць веды аб даступных для дашкольнікаў працоўных працэсах, аб выніку і значэнні працоўнай дзейнасці. Праводзяцца гутаркі аб працы супрацоўнікаў дзіцячага сада, бацькоў, аб працы паштальёна, будаўнікоў і г. д.: «Як шыюць адзенне», «Як калгаснікі вырошчваюць агародніну і садавіну». Маюць выхаваўчае значэнне гутаркі аб справах саміх дзяцей": “Як мы дапамагаем маме”, “Мы – дзяжурныя”. Праводзяцца гутаркі, звязаныя з цікасцю дзяцей да тэхнікі: “Як машыны дапамагаюць будаваць дом”, “На чым людзі ездзяць і перавозяць грузы”.
Значнае месца займаюць тэмы, якія выхоўваюць любоў да прыроды:”Наш парк увесну”, “Зімуючыя і пералётныя птушкі”, “Свойскія жывёлы”, “Як зімуюць звяры ў лесе”.
Вылучаюцца гутаркі аб прадметах, з якімі дзеці сутыкаюцца штодзённа ў дзіцячым садзе і дома: “Пра цацкі”, “Аб адзенні і абутку”, “Пра школьныя прыналежнасці” і інш.
З дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту праводзяцца гутаркі на маральна-этычныя тэмы, паколькі, як ужо адзначалася, менавіта старэйшыя дашкольнікі дасягаюць узроўню пазасітуацыйна-асобасных зносін: цікавяцца ўзаемаадносінамі паміж людзьмі, матывамі іх учынкаў і да т.п. Методыка правядзення такіх гутарак разглядаецца ў наступным раздзеле.
Выбіраючы канкрэтную тэму, педагог улічвае веды дзяцей, іх вопыт, кола інтарэсаў, узровень маўленчага развіцця. Тэмы, якія маюць шырокае абагульняльнае значэнне, плануюцца пасля правядзення гутарак на параўнальна вузкія тэмы. Напрыклад, пасля гутарак “Пра зіму” “Пра вясну”, “Пра лета”, “Пра восень” праводзіцца гутарка “Поры года”.
У гутарцы разглядаюцца прадметы і з’явы, знаёмыя дзецям, але якія патрабуюць дадатковых тлумачэнняў. Абапіраючыся на вопыт, веды дзяцей выхавальнік паказвае дзецям нешта новае ва ўжо вядомым. Напрыклад, дзеці назіралі і ведаюць, што варона і верабей застаюцца зімаваць, а многія птушкі адлятаюць у вырай. Выхавальнік тлумачыць, чаму адны птушкі адлятаюць, а іншыя не.
Змест размовы пакідае глыбокі след у свядомасці дзяцей, калі факты і вывады паўтараюцца ў розных варыянтах Так, у гутарцы “Пра маму” педагог дапамагае дзецям зрабіць вывад аб тым як моцна маці любіць дзяцей і як трэба клапаціцца аб ёй. Праз некаторы час праводзіцца гутарка аб тым як працуюць дарослыя ў дзіцячым садзе, затым гутарка “Як трэба весці сябе ў транспарце”, дзе замацоўваецца тая ж думка аб павазе да старэйшых.
Выхавальніку важна абдумаць паслядоўнасць аналізу фактаў, вычляняць істотныя і агульныя прыкметы прадметаў і з’яў фарміраваць у гутарцы веды аб канкрэтным і агульным.
Напрыклад, у ходзе гутаркі «Пра вясну» педагог падводзіць выхаванцаў да вызначэння характэрных прыкмет вясны, да тлумачэння знаёмых па назіраннях фактаў. (У якое надвор'е лёд і снег растаюць хутчэй? Чаму на нашай пляцоўцы снег яшчэ не ўвесь растаў?) Уяўленні, якія атрымалі дзеці як у працэсе назіранняў, так і ў час чытання літаратурных твораў, абагульняюцца. Выхавацель уздзейнічае на эмоцыі дзяцей вобразным словам (дзеці ўспамінаюць верш Я. Коласа аб вясне, вясеннім ручайку, тлумачаць, чаму яго назвалі жэўжыкам; падбіраюць азначэнні да слова вясна).
Калі выхавальнік не прадумвае да канца план і змест гутаркі, ён часта задае дзецям шмат разоў адно і тое ж пытанне: «Што вы ведаеце пра восень? А што яшчэ? А яшчэ што?» У адказ дзеці бессістэмна пералічваюць: «Восенню бываюць лужыны на вуліцы», «Восенню ходзяць з парасонамі», «Збіраюць яблыкі ў садах» і г. д.
Няўдалае правядзенне гутарак часта тлумачыцца тым, што ў дзяцей няма дастаткова ясных уяўленняў аб прадмеце размовы. Неабходна клапаціцца аб назапашванні ў дзяцей уяўленняў, якія б дазволілі рабіць параўнанні, супастаўленні, раскрываць істотныя сувязі, абагульняць, канкрэтызаваць.
У праграмным матэрыяле заняткаў педагог вызначае слоўнік для актывізацыі, што забяспечвае мэтанакіраванасць слоўнікавай работы. Так, у гутарцы на тэму «Гракі прыляцелі» педагог пабуджае дзяцей выкарыстоўваць словы: гракі, грачыныя гнёзды, грачыная чарада, грачаня і грачанё, птушаняты-грачаняты, гракоўнік, дапамагае дзецям дакладней называць рухі птушак: гракі кружылі над дрэвамі; сядалі на галінкі; зляталі з галінак; падляталі да гнязда; неслі дубчыкі ў дзюбе; гучна крычалі; узмахвалі крыламі; апускаліся на гняздо. Дзеці пачуюць ад выхавальніка сказы: «Грачыныя гнёзды чарнеюць на галінках»; «Гракі шумна клапочуць каля сваіх гнёздаў» і інш. Пры такім адборы лексічнага матэрыялу ў дзяцей павышаецца цікавасць да дзеясловаў, чуласць да аднакарэнных слоў, да словаўтварэння, што каштоўна для маўленчага развіцця дашкольнікаў.
Прадугледжваецца актывізацыя ў маўленні дзяцей абагульняльных слоў-абазначэнняў (агародніна, садавіна, ягады і г. д.). Педагог паказвае даступныя дзецям сінтаксічныя канструкцыі сказаў, дапамагае ім у пабудове складаназлучаных і складаназалежных сказаў са злучнікамі каб, калі, таму што, так што і інш.
Структура гутаркі залежыць ад тэмы і зместу, ад узросту дзяцей. Цесна ўзаемазвязаны такія структурныя кампаненты, як пачатак гутаркі, яе ход і заключная частка.
Мэтазгодна пачынаць гутарку з канкрэтных вобразаў, з яскравых успамінаў і г. д. Задача педагога — выклікаць жаданне ўдзельнічаць у размове, ажывіць назіранні, на матэрыяле якіх разгарнецца мысліцельная работа.
Пачаць гутарку можна з успамінаў, загадкі, верша, расказа, з разглядвання малюнка, цацкі, прадмета. Напрыклад, пачынаючы гутарку аб восені, педагог паказвае букет асенняга лісця. Дзеці расказваюць, з якіх дрэў сабрана лісце. Затым педагог просіць расказаць пра лістапад і іншыя прыкметы восені (аб надвор'і, адлёце птушак, аб асенняй рабоцв ў поле і садзе).
У асноўнай частцы гутаркі раскрываецца яе канкрэтны змест. Выхавальнік накіроўвае мысліцельна-маўленчую актыўнасць дзяцей, дае тлумачэнні па ходу размовы, пацвярджае дзіцячыя адказы, абагульняе іх, выкарыстоўвае наглядныя дапаможнікі і г. д. Гутарка павінна быць эмацыянальнай, жывой, павышаць зацікаўленасць дзяцей у абмене думкамі, ведамі.
Канец гутаркі звязаны з абагульняючымі вывадамі. Выхавацель прапануе дзецям прачытаць верш, праспяваць песню, пагуляць у гульню і г. д. У заключэнне мэтазгодна даць заданне для наступных назіранняў, заданні па працы, напрыклад адрамантаваць шпакоўню, падрыхтаваць яе да прылёту шпакоў.
Накіраваць працэс засваення ведаў, забяспечыць маўленчыя зносіны, актывізаваць думку, увагу, памяць, эмоцыі дапамагаюць у час гутаркі такія прыёмы, як пытанні выхавальніка, тлумачэнні, указанні, аповяд, даманстрацыя нагляднага матэрыялу і інш.
Асноўным прыёмам правядзення гутаркі з'яўляецца пытанне. Паставіць пытанне — значыць паставіць перад дзіцем тую ці іншую мысліцельна-маўленчую задачу. Яно павінна быць пасільным для дашкольніка, але ў той жа час не настолькі аблегчаным, каб не патрабаваць намаганняў думкі, засяроджанага прыпамінання і г. д. Па свайму зместу пытанні павінны адносіцца да істотных фактаў у іх узаемасувязі, да характэрных прыкмет прадметаў і з'яў.
У залежнасці ад таго, якую мысліцельна-маўленчую задачу ставіць пытанне, яго можна аднесці да рэпрадуктыўных ці пошукавых.
Рэпрадуктыўныя пытанні патрабуюць адказу ў форме простай канстатацыі: хто? што? дзе? калі? як? куды? які? і г. д. Такія пытанні каштоўныя тым, што дапамагаюць успомніць канкрэтныя факты аб аб'ектах, на аснове якіх можна зрабіць абагульненні. Але яны не павінны быць малазначнымі, дробнымі.
Важнейшую групу складаюць пытанні пошукавага характару. Яны патрабуюць разважанняў, вывадаў аб сувязях паміж аб'ектамі — прычынна-выніковых, часавых, прасторавых, колькасных і інш. Гэтыя пытанні пачынаюцца са слоў: чаму? праз што? для чаго? навошта? і інш. (Чаму на адным баку ствала дрэва галінак шмат і яны тоўстыя, а на другім — галінак мала і яны тонкія?)
Пытанні пошукавага характару пабуджаюць дзяцей аперыраваць назапашанымі ведамі, вызначаць галоўнае, істотнае ў з'явах, параўноўваць, абагульняць, устанаўліваць сувязі паміж імі і г. д. Адказваючы на пошукавыя пытанні, дзеці вучацца разважаць, выказваць даступныя ім меркаванні, рабіць вывады.
Важнейшае патрабаванне да пытанняў — паслядоўнасць і лагічная сувязь паміж імі.
Пры пастаноўцы пытання важна прадугледжваць актывізацыю псіхічных працэсаў і эмоцый, выклікаць розныя вобразы — зрокавыя, слыхавыя і інш. Напрыклад, у гутарцы аб чыгуначным транспарце (пасля экскурсіі на чыгуначны вакзал) выхавальнік ставіць пытанне: «Што вы чулі, калі былі на вакзале?» (Гудкі цеплавозаў, стук колаў паяздоў, аб'явы па радыё, шум машын, якія пад'язджаюць да вакзала — легкавых і грузавых.) Слыхавыя ўспрыманні дапамагаюць болшьш яскрава ўявіць карціны таго, што раней успрымалася, дакладней апісаць усё, што характарызуе з'яву, прадмет. Дзеці пераконваюцца, што важна не тольк.і бачыць вакол. Сябе, але і чуць, адчуваць усё навакольнае.
Але не заўсёды можна атрымаць ад дзяцей жадаемы адказ. Не трэба спяшацца адказваць за іх. Важна дапамагчы малым самастойна знайсці дакладны адказ. Вылучаюцца асноўныя (прамыя) пытанні, навадныя і падказваючыя Спачатку перад дзецьмі ставяць асноўнае пытанне. Калі яно выклікае цяжкасці педагог задае навадное пытанне а калі спатрэбіцца – падказваючае, у якім па сутнасці змяшчаецца адказ.
Напрыклад, асноўнае пытанне: “Што запасае вавёрка на зіму?” “Арэхі, жалуды”, - адказваюць дзеці. Калі яны не могуць нічога дадаць, педагог задае навадное пытанне: “А што вавёрка летам і ўвосень наколвае на сучкі дрэў?” Калі дзеці не адказалі і на навадное пытанне, можна падказаць: “А грыбы запасае вавёрка на зіму?”.
Дзеці адчуваюць цяжкасці пры адказе на агульныя, некнкрэтныя пытанні. (“Яе працуе паштальён?” “Што вы ведаеце пра гарадскі транспарт?”) Тады прыходзіцца ставіць шэраг навадных пытанняў, каб атрымаць здавальняючы адказ.
Задаваць пытанні пажадана не вельмі хутка вытрымліваючы неабходную паўзу, каб дзеці паспявалі засвоіць сэнс пытання, прывучаліся з першага разу ўважліва выслухоўваць педагога. Каб узмацніць увагу дзяцей да пытання, мэтазгодна прапанаваць ім узнавіць яго: “Аб чым трэба сказаць? Паўтарыце пытанне.” Адзін з дзяцей – з тых, хто няўважлівы, узнаўляе пытанне і гэта актывізуе яго ўвагу. Такое заданне на ўзнаўленне пытання выпрацоўвае, акрамя таго, уменне карыстацца ў маўленні пытальнай формай сказа.
Часам дзіця адказвае на пытанне са спазненнем. Яно яшчэ захоплена раней зададзеным пытаннем і не змагло хутка пераключыцца. Не варта спяшацца з пастаноўкай наступнага пытання, трэба даць магчымасць выказацца некалькім дзецям.
Пэўныя патрабаванні прад’яўляюцца і да адказаў дзяцей. Выхавальнік падводзіць дзяцей да адказаў асэнсаваных, дакладных, эмацыянальна непасрэдных. Асабліва важна звяртаць увагу на мэтанакіраванасць дзіцячых адказаў. У дашкольным узросце пад уплывам слова ў дзіцяці лёгка і хутка ажыццяўляюцца асацыятыўна звязаныя ўражанні. Педагог сочыць за ходам гутаркі, умелымі прыёмамі накіроўвае яе. Дзіцяці, якое адышло ад тэмы размовы, можна параіць падзяліцца цікавымі ўспамінамі пасля заняткаў.
Выказванні дзяцей у працэсе гутаркі могуць быць разгорнутымі ў той або іншай ступені, дапускаюцца кароткія адказы з аднаго слова. Калі выхавальнік кожны раз патрабуе так званага поўнага адказу, зніжаецца эмацыянальная непасрэднасць адмену думкамі і ўражаннямі, маўленне дзіцяці набыае адценне кніжнасці, яно ўжывае ненатуральныя для гутарковай мовы фразы. На пытанне: “Якая зараз пара года?” дзіця адказвае: “Пара года ў нас зараз наступіла вясна”. Неабходна ў гутарцы раскрываць багацце гутарковай мовы, паказваць яе жывасць, гнуткасць.
Часта адслоўныя, невыразныя адказы выклікаюцца малазначнымі, дробнымі пытаннямі. І наадварот, змястоўныя пытанні дазваляюць выказаць меркаванне, зрабіць вывад, прывесці апісанне і г.д. Такія пытанні патрабуюць самастойнай мысліцельнай работы, а не механічнага “поўнага адказу”.
Каб навучыць дашкольнікаў адказваць поўна, разгорнута, выхавальнік можа прапанаваць узор адказу. Так, перш чым дзеці будуць расказваць пра вуліцы горада (гутарка “Наш родны горад”), педагог спачатку сам знаёміць іх вуліцай на якой размешчаны дзіцячы сад.
Разам з пытаннямі ў гутарцы шірока выкарыстоўваюцца тлумачэнні, расказы, паказ нагляднага матэрыялу (карціны, цацкі прадмета), гульнявыя прыёмы слоўныя гульні, загадкі прыказкі, прымаўкі. Гэта павышае цікавасць дзяцей да слова. Так, у гутарцы пра зіму дзеці ў гульні падбіраюць дзеясловы да слова снег: ідзе, падае, кружыцца, іскрыцца, уецца, ляціць, блішчыць і інш.
Гутаркі акажуць большы уплыў на фарміраванне гутарковага маўлення дзяцей, калі яны навучацца самі задаваць пытанні. Прывучыць дзяцей у гутарках “да распытвання” цяжэй, тлумачыла Л.І.Ціхеева, чым самому ставіць пытанні. Дзеці задаюць больш пытанняў, калі жывая, нязмушаная гутарка закранула іх пазнавальныя інтарэсы.
У мэтах актывізацыі малаактыўных дзяцей выкарыстоўваецца паказ карціны, цацкі. Пры разглядванні цацкі дзіця ажыўляецца. Яму хочацца сказаць нешта пра малюнак, які намнога аблягчае падбор слоў. Дэманстрацыя нагляднага матэрыялу выкарыстоўваецца таксама для фарміравання мэтанакіраваных адказаў у дзяцей з няўстойлівай увагай.
К.Дз.Ушынскі раіў, калі пытанне новае і адказ на яго цяжкі звярнуцца да аднаго з найбольш здольных, развітых дзяцей, які сваім адказам дасць прыклад астатнім. Па меры авалодання маўленчымі навыкамі і баязлівыя деці пачынаюць вырашаць больш складаныя задачы. З улікам індывідуальных асаблівасцей дзяцей выхавальнік ацэньвае іх адказы.
Кантрольныя пытанні заданні
Раскрыйце змест паняцця “звязнае маўленне”.
2. Дайце абгрунтаванне месце і ролі навучання звязнаму маўленню ў агульнай сістэме работы па развіцці маўлення.
3. Сфармулюйце задачы развіцця звязнаму маўленню.
4. У чым заключаецца значэнне гутарковых зносін выхавальніка з дзецьмі?
5. Ахактарызуйце асаблівасці фарміравання дыялагічнага маўлення дзяцей ў штодзённых зносінах.
6. Прасачыце ўскладненне зместу работы па развіцці дыялагічнага (гутарковага) маўлення ва ўзроставых групах.
7. Дакажыце, што маўленчая актыўнасць дзіцяці ў размове з дарослым – важны паказчык педагагічнай эфектыўнасці дыялога.
8. Дайце вызначэнне гутаркі як метаду развіцця маўлення дзяцей.
Якія задачы рэалізцуе педагог у гутарцы з дзецьмі?
10. Дакажыце ўплыў розных гульняў (сюжэтна-ролевых, дыдактычных, рухавых) на развіццё дыялагагічнага маўлення дзчцей.
11. Вядома, што важным сродкам развіцця камунікатыўна-маўленчых уменняў у старэйшым узосце з’яўляецца сумесная дзейнасць дзяцей. Абгрунтуйце гэта палажэнне.