- •Вучэбны дапаможнік
- •Развіццё маўлення і навучанне мове як метадычныя паняцці
- •Дзіцячае маўленне як навуковая дысцыпліна - анталінгвістыка
- •Гісторыя ўзнікнення і развіцця айчыннай і замежнай анталінгвістыкі
- •Асноўныя канцэпцыі асваення дзіцем роднай мовы
- •Фактары развіцця маўлення. Агульная перыядызацыя маўленчага развіцця
- •Даславесны этап развіцця маўлення
- •Актыўны рост лексічнага запаса, авалоданне значэннем слова Лексічная сістэма мовы. Паняцце значэння слова
- •Тыповыя памылкі ў засваенні слоўніка
- •Засваенне пераносных значэнняў слоў
- •Авалоданне фразеялогіяй
- •Авалоданне гукавой асновай маўлення Гукавыя сродкі мовы
- •Развіццё маўленчага слыху
- •Авалоданне вымаўленнем гукаў, слоў
- •Авалоданне марфалогіяй Пераход ад даграматычнага этапа да марфалагічнага.
- •Засваенне граматычных катэгорый.
- •Засваенне марфалогіі.
- •Словаўтваральныя інавацыі ў дзіцячым маўленні.
- •Авалоданне сінтаксісам
- •Развіццё камунікатыўных здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту. Асаблівасці камунікатыўнага развіцця асобы ў дзяцінстве
- •Паняцце дыялагічнага маўлення ў дашкольным ўзросце
- •Станаўленне дыялога ў дашкольным ўзросце
- •Авалоданне спосабамі арганізацыі тэксту
- •Металінгвістычныя выказванні дзяцей і іх аналіз
- •Асаблівасці руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў
- •Станаўленне і развіццё айчыннай методыкі развіцця маўлення дашкольнікаў Гістарычныя перадумовы станаўлення дашкольнай лінгвадыдактыкі ў Беларусі.
- •Беларускія асветнікі пра ролю роднай мовы ў выхаванні асобы.
- •Стварэнне першых падручнікаў для дзяцей на беларускай мове
- •Ул. Ф. Луцэвіч – стваральніца сістэмы навучання дашкольнікаў беларускай мове сродкамі мастацкага слова
- •Распрацоўка зместу і метадаў навучання дзяцей мове, пастаноўка праблемы руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў у 40-я – 80-я гг.
- •Распрацоўка тэарэтычных асноў і метадычнага забеспячэння беларускай дашкольнай лінгвадыдактыкі ў канцы хх – пачатку ххі ст.
- •Функцыі маўлення. Родная мова як фактар развіцця і выхавання дзяцей
- •Сістэма работы па развіцці маўлення ў дашкольнай установе Задачы, змест і формы работы па развіцці маўлення дзяцей
- •Прынцыпы развіцця маўлення дашкольнікаў
- •Метады і прыёмы развіцця маўлення
- •Псіхолага-педагагічныя асновы навучання дашкольнікаў беларускай мове як другой
- •Развіццё маўлення дзяцей у розных формах зносін.
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей ранняга ўзросту Станаўленне маўлення на першым годзе жыцця
- •Методыка развіцця разумення мовы дарослых і вымаўлення асэнсаваных слоў у дзяцей першага года жыцця
- •Асаблівасці развіцця маўлення дзяцей другога года жыцця
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей другога года жыцця
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей трэцяга года жыцця
- •Методыка слоўнікавай работы
- •I азнаямлення дзяцей 3 наваколлем Асаблівасці слоўніка дзяцей і задачы слоўнікавай работы
- •Прынцыпы слоўнікавай работы і яе змест
- •Асаблівасці слоўнікавай работы пры навучанні беларускай мове як другой
- •Прыёмы актывізацыі слоўніка.
- •Заняткі па першапачатковым азнаямленні з прадметамі і з'явамі
- •Заняткі па паглыбленні ведаў аб прадметах і з'явах
- •Заняткі па фарміраванні паняццяў
- •Загадванне і адгадванне загадак.
- •Методыка фарміравання граматычнага ладу маўлення
- •Метады і прыёмы фарміравання граматычнай правільнасці маўлення
- •Змест граматычнай работы ў дзіцячым садзе
- •Заняткі па фарміраванні граматычнай правільнасці маўлення
- •Методыка фарміравання гукавой культуры маўлення Паняцце гукавой культуры маўлення і задачы яе выхавання ў дашкольнікаў
- •Праверка маўлення дзяцей
- •Методыка работы над кампанентамі гукавой культуры
- •Методыка развіцця звязнага маўлення і маўленчых зносін Звязнае маўленне і задачы яго развіцця ў дашкольнікаў
- •Методыка навучання дыялагічнаму маўленню Размова выхавальніка з дзецьмі
- •Гутарка як сродак развіцця дыялагічнага маўлення
- •Маналагічнае маўленне і асаблівасці яго засваення дзецьмі
- •Навучанне пераказу мастацкіх твораў
- •Методыка навучання дзяцей маналогам-апісанням
- •Методыка работы з дыдактычнай карцінай
- •Навучанне дзяцей расказванню з асабістага вопыту
- •Навучанне творчаму расказванню
- •Азнаямленне дашкольнікаў з мастацкай літаратурай Змест праграмы і задачы дашкольнай установы па азнаямленні дзяцей з мастацкай літаратурай
- •Асаблівасці ўспрымання твораў мастацкай літаратуры дзецьмі дашкольнага ўзросту
- •Формы, метады і прыёмы работы з творамі мастацкай літаратуры
- •Азнаямленне дашкольнікаў з паэзіяй
- •Азнаямленне дашкольнікаў з кніжнай ілюстрацыяй
- •Драматызацыя і інсцэніраванне мастацкіх твораў
- •Цэнтр маўленчай актыўнасці для дашкольнікаў
- •Падрыхтоўка дашкольнікаў да навучання грамаце Тэарэтычныя асновы навучання грамаце
- •Азнаямленне дашкольнікаў з асноўнымі моўнымі паняццямі.
- •Развіццё фанематычнага слыху ў дзяцей
- •Планаванне работы па развіцці маўлення і навучанні роднай мове ў дашкольнай установе
Методыка работы над кампанентамі гукавой культуры
Развіццё слыхавога ўспрымання і маўленчага слыху. Работа па развіцці слыхавога ўспрымання заключаецца ў тым, каб з дапамогай гульняў і практыкаванняў навучыць дзяцей услухоўвацца ў розныя гучанні, вылучаць сярод разнастайных гукаў патрэбныя, вучыць пераключаць увагу з аднаго гучальнага прадмета на іншы, устанаўліваць месцазнаходжанне крыніцы гука, вызначыць, якому прадмету ён належыць.
Для развіцця слыхавой увагі ў дзяцей малодшага дашкольнага ўзросту выхавацель выкарыстоўвае як маўленчыя, так і немаўленчыя гукі. Так, ён прапануе дзецям вызначыць, якія прадметы гучаць (гульні “Адгадай,што я раблю”, “Пазнай прадмет па гуку” і інш.); вызначыць месца, адкуль зыходзіць гук (“Дзе пазванілі?” і інш.); вызначыць гучнасць гука і ў залежнасці ад гэтага выканаць розныя дзеяні, напрыклад, падскочыць ці прысесці (“Адгадай, што трэба рабіць” і інш.).
Слыхавая ўвага да маленчых гукаў фарміруецца пры выкарыстанні гукаперайманняў. Напрыклад, дзеці пазнаюць жывёлу па голасе (“Хто крычыць?”), вызначаюць прадмет у залежнасці ад гучнасці вымаўлення гукапераймальных слоў (“Што стукае: малаток ці малаточак?”, “Які гадзіннік цікае: вялікі ці маленькі?”), вызначае сілу дажджу ці персанаж па гучнасці і хуткасці вымаўлення гукаперайманняў (“Які ідзе дождж?” – выхавальнік з рознай сілай і хуткасцю вымаўляе гукаспалучэнне “кап-кап”; “Хто ідзе?” – мядзведзь ці вожык - па хуткасці і сіле вымаўлення гукаспалучэння “топ-топ”).
Для развіцця маўленчага слыху выкарыстоўваюцца гульні і практыкавані, у якіх дзеці адрозніваюць словы, блізкія па гучанні. Слухоўвацца ў маўленне педагога і сваіх таварышаў дзеці вучацца ў гульнях тыпу “Адгадай, што я сказала” – выхавальнік ціха, але выразна вымаўляе словы, якія адрзніваюцца адным гукам (сок – сук, лыжка – шышка), дзеці па адным паўтараюць пачутае.
У групе “Чамучкі” шырэй выкарыстоўваюцца гульні, кія садзейнічаюць фарміраванню розных кампанентаў маўленчага слыху, непасрэдна вязаных з развіццём голасу і гукавымаўлення. Так, выхавальнік вучыць дзяцей уважліва слухаць, аб чым “гаворыць” вуліца, пакой (“Што ты чуеш?”, “Хто ўмее слухаць?”). Дзеці заплюшчваюць вочы і ціхенька прыслухоўваюцца да гукаў наваколля, потым расказваюць, хто што чуў (сігналы аўтамабіляў, стук, спевы птушак і г.д.). Каб развіваць слыхавую ўвагу да маўлення людзей, праводзяцца гульні тыпу “Рэха”, “Закончы слова”.
З мэтай развіцця гукавысотнага слыху раводзяцца гульні з музычнымі інструментамі (“На чым іграе Паўлінка?”). У гульнях “Пазнай па голасе”, “Хто паклікаў?” дзеці вучацца ўспрымаць і адрозніваць тэмбр, сілу і вышыню голасу.
Па-ранейшаму шырока выкарыстоўваюцца гульні, у якіх ужываюцца гукапераймальныя словы. Напрыклад, у гульняў “Адгадай, хто прыйшоў?”, “Чый гэта голас?” дзеці па змяненні вышыні голасу вызначаюць, вялікая ці маленькая жывёла падае голас.
У розных гульнях ажыццяўляецца і развіццё фанематычнага слыху. Так, у гульні “Слухай уважліва” выхоўваецца ўменне вылучаць гук, які часта паўтараецца ў групе слоў (“Лежабока рыжы кот адляжаў сабе жывот”). На першых парах выхавальнік аблягчае дзецям выкананне задання, інтанацыйна падкрэсліваючы патрэбны гук.
У іншых гульнях і практыкаваннях дзецям прапануецца вызначыць, у якіх словах (напрыклад, назвах малюнкаў) ёсць задазены гук, успомніць словы, якія пачынаюцца з зададзенага гука і г.д. Падрабязна работа па фарміраванні фанематычнага слыху разглядваецца ў раздзеле “Падрыхтоўка да навучаня грамаце”.
Развіццё слыхавой ўвагі, фанематычнага слыху ўдзяцей старэйшага ўзросту ажыццяўляецца з дапамогай тых жа гульняў, але ва ўскладненым варыянце. Дзеці дыферэнцыруюць гукі, блізкія па акустычных прыкметах (ж – ш, с – з і інш.); падбіраюць словы, што пачынаюцца з гукаў, якімі заканчваюцца зададзеныя выхавальнікам словы, і г.д. Старэйшым дашкольнікам прапануюцца заданні, выконваючы якія яны самастойна вызначаюць правільнасць узнаўлення таго ці іншага маўленчага матэрыялу. Напрыклад, адзначаюць адпаведнасць гучнасці і хуткасці чытання верша яго зместу.
Разам з гэтым педагог фарміруе ў сваіх выхаванцаў уменне параўноўваць іх маўленне з маўленнем акружаючых, знаходзіць у ім неадпаведнасці (няправільнае вымаўленне гукаў, слоў, недакладнае ўжыванне націску ў слове).
Развіцю слыхавой увагі і маўленчага слыху садзейнічае і аналіз (ацэнка) пераказаў дзецьмі мастацкіх твораў, чытання вершаў на памяць з указаннем таго, як яны перададзены: гучна або ціха, выразна або не.
На занятках трэба вучыць дзяцей адрозніваць на слых розныя віды інтанацыі: просьбу, каманду, пытанне або распавяданне. Вызначаючы на слых віды інтанацыі, дзеці лепш і дакладней упрымаюць змест твора, што дапамагае ім у далейшым паспяхова мяняць тон, сілу, тэмбр пры пераказе, драматызацыі мастацкіх твораў.
Развіццю маўленчага слыху садзейнічае і выразнае чытанне мастацкіх твораў выхавальнікам, праслухоўванее радёперадач, магнітафонных запісаў казак, вершаў, прачытаных майстрамі мастацкага слова. Дзеці, пачуўшы інтанацыйна выразнае маўленне, самі імкнуцца пры пераказе, драматызацыі пераймаць галасы герояў.
Фарміраванне маўленчага дыхання. Выхаванне правільнага маўленчага дыхання пачынаецца з выпрацоўкі доўгага ротавага выхыху, з умення эканомна расходаваць паветра ў працэсе працяглага вымаўлення гукаў з улікам своечасовага яго дабору. Мэта дыхальных практыкаванняў – навучыць дзяцей хутка, бясшумна рабіць удых праз нос і рот і рацыянальна, плаўна расходаваць паветра на выдыху. Работа па выхаванні ў дзяцей умення рэгуляваць і правільна карыстацца дыханнем пачынаецца з гупы “Маляты” і ажыццяўляецца ў пэўнай паслядоўнасці (паводле А.І.Максакава):
1) навучанне спакойнаму, кароткаму ўдыу і свабоднаму, плаўнаму, працягламу, з дастатковай сілай выхыху (праводзіцца на немаўленчым матэрыяле);
2) навучанне рацыянальнаму, эканомнаму выдыху ў працэсе вымаўлення гукаў (праводзіцца пры ўдакладненні артыкуляцыі гукаў);
3) фарміраванне правільнага маўленчага дыхання ў працэсе маўлення (вымаўленне на адным выдыху фраз рознай працягласці, якія змяшчаюць ад двух да пяці слоў).
Падрыхтоўчая работа, накіраваная на развіццё маўленчага дыхання, праводзіцца часткова на маўленчай гімнастыцы (адразу пасля ранішняй), але ў асноўным на занятках па развіцці маўлення. Дзецям малодшага ўзросту прапануюць у гульнявой форме такія практыкаванні: здзьмухваць з рукі “сняжынкі” (вату), “пялёсткі” (рознакаляровыя паперкі); дзьмуць на “султанчык” (тонкія палоскі паперак, прывязаныя або прыклееныя да палачкі); пагрэць далонькі (падзьмуць на іх); дзьмуць на лёгкія паперкі з выявамі птушак, жукоў, матылькоў, якія падвешаны на нітцы; дзьмуць на дзьмухаўцы і г.д. Праводзяцца гульні “Чыя сняжынка паляіць далей?” і інш.
Дзеці сярдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту таксама выкнваюць заданні, звязаныя з развіццём працяглага і доўгага выдыху на немаўленчых матэрыяле. У гульнявой форме яны задзьмуваюць у вароты лёгкія прадметы (шарыкі, “лыжніка”). Наладжваецца спаборніцтва, у каго далей паляціць “сняжынка”, хто даўжэй можа дзьмуць на “лісцікі дрэў”. Можна прапанаваць ім пры дапамозе струменю паветра рухаць па стале лёгкія шарыкі, алоўкі, выдуваць мыльныя пузыры, “круціць” вяртушку. У гульнях з вадой дзеці дзьмуюць на караблікі, лёгкія цацкі (рыбкі, качкі), што знаходзяцца ў тазе.
Праводзіць дыхальныя практыкавані і гульні трэба ў добра праветраным памяшканні не раней, чым праз дзве гадзіны пасля ежы, адзенне не павінна сціскаць шыю, грудзі, жывот дзіцяці. Трэба сачыць, каб дзепці рабілі ўдых і выдых без напружання, плаўна, не падымаючы плячэй пры ўдыху, не ўцягвалі жывот пры выдыху. Працягласць практыкаванняў не павінна перавышаць 2-3 мінуты для дзяцей малодшага дашкольнага ўзрсту і 3-5 мінут для сярэднягя і старэйшага ўзросту. У працэсе правядзення дыхальных практыкаванняў не трэба дамагацца поўнага выдыху.
Ужо ў малодшых групах пачынаецца работа над навучаннем дзяцей эканомнаму выдыху пры фанацыі гукаў. Для выпрацоўкі роўнага, падоўжанага выдыху праз рот дзецям прапануюць у гульнявой форме вымаўляць галосныя і зычныя гукі з рознай гучнасцю. Для дзяцей гэта песенькі розных жывёл, прадметаў. Напрыклад: у-у-у-у – гудзе паравоз, з-з-з-з – звініць камар. Праводзяцца гульні “Вялікія і маенькія жукі” (у вялікіх жукоў “песенька” даўжэйшая), “Чыя песенька даўжэй?” і да т.п. Гульні праводзяцца ў працэсе ўдакладнення і замацавання вымаўлення гукаў. Асаблівая ўвага звяртаецца на правільнасць узнаўлення некалькіх гукаў на адным выдыху (аааууу – “ауканне ў лесе); ііііааа – “песенька осліка”). Выхавальнік дамагаецца аднолькавай працягласці і гучнасці іх вымаўлення, плаўнага пераходу ад аднаго гука да другога без дабору паветра.
Пры правядзенні дыдактычных гульняў і практыкаванняў неабходна пастаянна фіксаваць увагу дзяцей на працягласці выдыху, на разнамернасці і плаўнасці вымаўлення гукаў, падключаючы для этага слыхавы кантроль.
Далей дзяцей вучаць правільна карыстацца голасам у працэсе выказвання. Неабходна, каб дзеці малодшага ўзросту пры выдыху маглі вымавіць фразу з 2-3 слоў, а дзеці сярэдняга ўзросту - з 3-4 слоў, а старшага– з 3-5 слоў. Для выпрацоўкі маўленчага дыхання можна прапанаваць дзецям вымаўляць на даным выдыху невялікія жарты-чыстагаворкі: дзе-дзе-дзе – дождж ідзе.. Працягласць паўз раўняецца ліку выхавальніка пра сябе “адзін, два” або словам “хопіць, яшчэ раз”, “адпачні – яшчэ раз”, пасля чаго дзіцяці прапануюць зноў зрабіць удых.
Гэтак жа, на адным выдыху, дзеці вымаўляюць невялікія загадкі, скорагаворкі. Тут не трэба дапускаць паўз паміж асобымі словамі. Калі дзеці вымаўляюць фразу з 6-7 і болей слоў, трэба сачыць, каб яны првільна размяркоўвалі паўзы з улікам тэксту, дабіралі ааветра ў момант гэтых паўз.
Пры чытанні дзецьмі вершаў, пераказванні трэба дамагацца злітнасці вымаўлення слоў у фразе – выхоўваць плаўнасць маўлення.
Важнае месца ў развіцці дыхання займаюць музычныя заняткі. У час іх неабходна сачыць за правільным выдыхам, за паставай дзяцей.
Навучанне правільнаму гукавымаўленню. У адпаведнасці з узроставымі асаблівасцямі развіцця маўлення дзяцей фарміраванне гукавой культуры размяркоўваецца на тры этапы (В.В.Гербава, М.Ф.Фамічова, А.І.Максакаў):
Першы этап – ад 1 года 6 месяцаў да 3 гадоў. На гэтым узроставым этапе выхавальнік праводзіць работу, накіраваную на ўдакладненне і замацаванне простых у артыкуляцыйных аднсінах гукаў, на выпрацоўку выразнага вымаўлення слоў. Хаця большасць дзяцей трэцяга года жыцця ўжо правільна вымаўляе галосныя і простыя зычныя гукі, работа па іх удасканаленні неабходна для развіцця артыкуляцыйнага апарату і падрыхтоўкі да вымаўлення больш складаных гукаў.
Другі этап – ад 3 да 5 гадоў. Работа на гэтым этапе абапіраецца на свядомыя адносіны дзяцей да гукавога боку слова і будуецца на паслядоўнай адпрацоўцы асноўных гукаў роднай мовы.
Трэці этап – ад 5 да 7 гадоў. Гэты этап з’яўляецца як бы завяршальным у фарміраванні гукавога боку маўлення дашкольнікаў. Выхаванне гукавой культуры маўлення на трэцім этапе будуецца на дыферэнцыяцыі асноўных пар гукаў і адначасова ўключае работу над дыкцыяй, тэмпам, інтанацыйнай выразнасцю маўлення і г.д.
Арыентуючыся на змест работы па развіцці гукавымаўлення на кожным этапе, педагог у той жа час павінен улічваць індывідуальныя асабліваці развіцця маўлення выхаванцаў сваёй групы.
Правільнае вымаўленне гука дасягаецца дзякуючы добрай рухавасці і дыферэнцыраванай рабоце артыкуляцыйнага апарату. Работа па развіцці асноўных рухаў і пэўнага становішча органаў артыкуляцыйнага апарату праводзіцца ў форме артыкуляцыйнай гімнастыкі. Комплексы практыкаванняў для падрыхтоўкі артыкуляцыйнага апарату дзіцяці да правільнага вымаўлення гукаў распрацаваны М.Ф.Фамічовай51.
Паслядоўнасць работы над гукамі на кожным узроставым этапе вызначаецца ўзроставай паслядоўнасцю авалодання імі ў антагенезе.
На першым этапе фарміравання гукавой культуры маўлення дзяцей да двух гадоў практыкуюць у вымаўленні галосных гукаў, губна-губных зычных: м, м’, п, п’, б, б’; заднеязычных: г, г’ (выбухных), г, г’ (фрыкатыўных), к, к’, х, х’; губна-зубных: в, в’, ф, ф’; пярэднеязычных д, т, н, н’. Пасля двух гадоў уводзяцца больш складаныя па артыкуляцыі пярэднеязычныя гукі: с, з, дз, с’, з’, дз’, л, л’, ц, ц’. Можна прапанаваць малым маўленчы матэрыялз гукамі ж, ш, ч, дж, р, якія таксама адносяцца да пярэднеязычных. Аднак многія дзеці да трох гадоў яшчэ не здольны авалодаць правільным вымаўленнем такіх складаных па артыкуляцыі гукаў, як свісцячыя с, з, дз, шыпячыя ш, ж, ч, дж, санорныя л, р. Таму не трэба дамагацца іх правільнага вымаўлення усімі дзецьмі. Правільнае вымаўленне складаных гукаў у норме завяршаецца к 5-6 гадам.
Для падрыхтоўкі артыкуляцыйнага апарату да вымаўлення гука і для ўдакладнення яго вымаўлення падбіраюцца гулні, накіраваныя на замацаванне артыкуляцыйных руках, а таксама на выпрацоўку і ўдакладненне гукаў. Шырока выкарыстоўваюцца гульні з гукаперйманнямі жывёлам і розным гучальным прадметам.
Да двух гадоў дзецям прапануецца вымаўляць такія гукаперайманні, якія садзейнічаюць развіццю яго слыхамаўленчых навыкаў: ууу – гудзе паравоз, му – мыкае карова, аў – брэша сабачка і да т.п. Прыстасаванне да фанетычных магчымасцей дзіцяці і да звычайнай формы яго першых слоў дазваляе ўдакладніць вымаўленне патрэбных гукаў, развіваць моварухальны апарат. Дзіця мае магчымасць прыслухоўвацца да асобных гукаў, што садзейнічае развіццю слыхавога ўспрымання.
Дзецям ад 2-х гадоў прапануецца вымаўляць больш складаныя гукапераймальныя словы, якія змяшчаюць розныя па сваёй характарыстыцы гукі: рох-рох, ку-ка-рэ-ку, кра-кра, і-го-го. У дзяцей удакладняюцца гукі, якія яны вымаўляюць, з’яўляюцца новыя гукі.
Замацаванне пройдзеных гукаў ажыццяўляецца на разнастайным маўленчым матэрыяле. Малым прапануюць назваць намаляваныя прадметы, у назвах якіх маецца дадзены гук, з імі развучваюцца забаўлянкі, вершы, песенькі, якія ўключаюць розныя гукаперайманні. Напрыклад: “Му-му-му – малака каму” – для ўдасканалення правільнага вымаўлення гука м.
Той жа маўленчы матэрыял выкарыстоўваецца для ўстаранення змякчонасці маўлення і выпрацоўцы выразнага, зразумелана вымаўлення слоў.
Выхавальнік уводзіць гукаперайманні ў змест гульняў-заняткаў, у заняткі па развіцці маўлення і азнаямленні з наваколлем, у заняткі з дыдактычнымі цацкамі, у музычныя заняткі.
На другім этапе паслядоўна адпрацоўваюцца ўсе гукі роднай мовы. З дзецьмі чацвёртага года жыцця спачатку замацоўвваецца вымаўленне галосных гукаў, затым адпрацоўваюцца зычныя: м, м’, б, б’, п, п’; н, н’, т, д; к, к’, г, г’ (выбухныя і фрыкатыўныя), х, х’; ф, ф’, в, в’; с, з, дз, с’, з’, дз’, ц, ц’; сярэднеязычны й. Праводзяцца падрыхтоўчыя практыкаванні для ўдакладнення вымаўлення пярэднеязычных шыпячых ж, ш, ч, дж. У сярэднім дашкольным узросце асноўная ўвага надаецца шыпячым, дрыжачаму р, змычна-праходным л, л’. Аб’яднанне гукаў у групы па месцы іх утварэнн дазвваляе сэканоміць час на іх асваенне, паколькі авалоданне артыкуляцыяй аднаг гука падрыхтоўваеп да правільнага вымаўлення астатніх гукаў гэтай групы.
Работ над усімі гукмі роднай мовы вядзецца ў пэўнай паслядоўнасці:
1) падрыхтоўка органаў артыкуляцыйнага апарату;
2) удакладненне вымаўлення ізаляванага гука (або ў складах) і ўменне вылучаць гэты гук сярод іншых;
3) замацаванне правільнага вымаўлення гука ў словах;
4) замацаванне правільнага вымаўлення гука ў фразавым маўленні.
У змест апошніх трох відаў работы ўваходзіць і развіццё маўленчага слыху. Такім чынам, у дзяцей фарміруюцца тыя сувязі слыхавога і артыкуляцыйнага кантролю, без якіх немагчыма правільнае вымаўленне гукаў.
Паміж кожнай ступенню работы павінен быць інтэрвал у тры-шэсць дзён. Гэта дае магчымасць дзецям засвоіць і замацаваць пэўныя рухі органаў артыкулцыі і садзейнічае лепшаму фарміраванню правільнага вымаўлення гука і ўспрымання яго на слых.
Для развіцця артыкуляцыйнага апарату шырока выкарыстоўваюцца гуапераймальныя словы, імітацыя розных шумаў, галасоў жывёл са зрокавай апорай на нагляднасць. У якасці практыкаванняў для развіцця мышцаў артыкуляцыйнага апарату карысна даваць дзецям заданні называць такія гукі і гукаспалучэні, пры вымаўленні якіх патрабуецца рэзкая змена становішча вуснаў або языка. Напрыклад, прапанаваць вымаўляць па чарзе гукаспалучэні му-му (мыкае карова) і пі-пі (пішчыць мышка): вусны ў дзяцей то выцягваюцца трубачкай, то расцягваюцца ва ўсмешцы.
Важным этапам у развіцця маўлення з’яўляецца ўменне правільна вымаўляць гук у словах, фразах. Так, пры замацаванні вымаўлення гукаў в, в’ дзеці называюць намаляваныя прадметы: валёнкі, вілы, валошка і інш.
Пры фарміраванні правільнага гукавымаўлення выхавальнік фіксуе ўвагу дязцей на тым або іншым гуку, выразна ымаўляючы яго ў словах. Паўтарэнне дзецьмі слоў з вылучэннем гукаў голасм садзейнічае не толькі замацаванню іх вымаўлення, развіццб артыкуляцыйнага апрату, але і развіццю фанематычнага ўспрымання. Вымаўленне слоў шэптам і нават без голасу адзейнічае больш выразнай артыкуляцыі гукаў, што таксама можа служыць добрым прыёмам у рабоце над гукавымаўленнем і дыкцыяй.
Дзецям пятага года жыцця даюцца заданні вызначыць наяўнасць гука ў слове, назваць словы з зададзеным гукам. (Гл. раздзел “Падрыхтоўка да навучання грамаце”.)
Замацаванне правільнага вымаўлення гука ў маўленні ажыццяўляецца ў працэсе прагаворвання фраз, чыстагаворак, невялікіх вершаў, затым пры апісанні цацак, прадметаў, расказванні па карціне. Напрыклад, для замацавання гука ц можна развучыць з дзецьмі чыстагаворкі: “Цы-цы-цы – мы малайцы. Цу-цу-цу – пасу аўцу. Цэ-цэ-цэ – аловак ў руцэ. Ец-ец-ец – добры плывец” Чыстагаворкі вымаўляюцца ў павольным і ўмераным тэмпе, выразна і ясна.
Вымаўленне чыстагаворак можна абыграць. Напрыклад, аднаму з дзяцей непрыкметна даецца цацка-ліса. Некалькі дзяцей па чарзе пытаюцца: “Са-са-са, у каго ліса?” Затым дзіця, у якога знаходзіцца цацка, адказвае: “Са-са-са, у мяне ліса”. Два-тры дзіцяці “пацвярджаюць”: “Са-са-са, у Светы ліса”
З дапамогай спецыяльнага маўленчага матэрыялу (скорагаворак, забаўлянак, вершаў) адпрацоўваецца і дыкцыя. Педагог дае ўзор вымаўлення, пры гэтым можна некалькі ўтрыраваць артыкуляцыю. Дзеці ў спалучальным і адлюстраваным маўленні пераймаюць маўленчую манеру выхавальніка. Карысна спалучаць у адным практыкаванні або гульні розныя гукаперайманні, вымаўленне якіх патрабуе непадобнай адна на адну артыкуляцый. З гэтай мэтай можна выкаыстоўваць, напрыклад, такія вершы, як “Яечка” І.Шуцько, народную забаўлянку “Сядзіць сыч на капе”.
На трэцім этапе фарміраванне гукавой культуры маўлення звязана з работай па дыферэнцыяцыі гукаў, якія часта дзеці блытаюць: шыпячых і свісцячых (ш – с, с – з, ч – ц, с – ц, ж – дж), звонкіх і глухіх (в – ф, з – с, ш – ж, б – п, д – т, г – х), санорных (р – л), цвёрдых і мяккіх (д – дз’, т – ц’, л – л’).
Дыферэнцыяцыя кожнай пары гукаў прадугледжвае тры віды работы:
дыферэнцыяця ізаляваных гукаў;
дыферэнцыяцыя гукаў у асобных словах;
дыферэнцыяцыя гукаў у маўленні.
Ажыццяўляючы першы від работы – дыферэнцыяцыю ізаляваных гукаў, выхавальнік дапамагае дзецям адрозніваць гукі па іх акустычных і артыкуляцыйных характарыстыках. Для гэтага выкарыстоўваюцца ўмоўныя суаднясенні гука з голасам пэўнай жывёлы, гучальным прадметам. Напрыклад, дзеці параўноўваць “песенькі” вялікага і маленькага званочкаў – дон-дон і дзінь-дзінь. Уменне адрозніваць гукі на слых і ў вымаўлені адпрацоўваецца і з дапамогай больш выразнага іх артыкулявання. Напрыклад, дзеці выразна вымаўляюць гукі с (песенька вадзічкі) і ц (цокае вавёрка).
Другі від работы – навучанне старэйшых дашкольнікаў адрозніваць гукі ў словах. Так, дзеці спачатку называюць малюнкі, у назвах якіх ёсць гукі, якія дыферэнцыруюцца: шышка, санкі, сом, шапка. Затым дзецям прапануюца словы, якія адрозніваюцца іменна такімі гукамі: міска, мішка, нос, нож. Нарэшце дзеці называюць словы, у якіх ёсць абодва гукі: Саша, сушкі, шост.
Трэці від работы – дыферэнцыяцыя гукаў у маўленні. Для работы падбіраюцца слоўныя гульні, вершы, скорагаворкі, іншы маўленчы матэрыял, насычаны гукамі, якія дыферэнцыруюцца. Напрыклад, для замацавання гукаў ж, ш можна прапанаваць жарты-чыстагаворкі: “Жа-ша-жа – у нас няма нажа. Ша-жа-ша - катаю малыша”. Для замацавання дыферэнцыяцыя гукаў р, л можна развучыць з дзецьмі скорагаворку “Рыбу ловіць рыбалоў, у раку ўплыў улоў”. Скорагаворка вымаўляецца спачатку павольна, потым усё хутчэй. Можна прапанаваць вымаўляць ціха, гучна, шэптам.
Адначасова гэты ж маўленчы матэрыял прапануецца для практыкавання ў выразнай дыкцыі. Карысна вымаўляць скорагаворкі без голасу, толькі артыкулюючы гукі. Пасля індывідуальных адказаў скорагаворку можна прагаварыць хорам. Скорагаворкі, забаўлянкі, пабудаваныя як дыялог, можна паўтарыць па ролях.
Навучанне правільнаму вымаўленню спецыфічна беларускіх гукаў. У сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя асаблівую ўвагу трэба надаваць навучанню рускамоўных дашкольнікаў правільнаму вымаўленню спецыфічна беларускіх гукаў.
У залежнасці ад ступені падабенства з фанемамі рускай мовы фаонемы беларускай мовы можна падзяліць на тры групы.
Да першай групы адносяцца фанемы, якія супадаюць у белдарускай і рускай мовах. Гэта ўсе галосныя і пераважная большасць зычных фанем (м, м’, б, б’, в, в’, ж, ш і інш.).
Другую групу складаюць фанемы, падобныя ў рускай і беларускай мовах. Яны адрозніваюцца паміж сабой толькі тымі ці іншымі акустыка-артыкуляцыйнымі характарыстыкамі (напрыклад, цвёрдасцю-мяккасцю). Блізкімі руска-беларускімі эквівалентамі з’яўляюцца: [ч’] – [ч], [г, г’] выбухныя - [г, г’] фрыкатыўныя, [д’] – [дз’], [т’] – [ц’], [р’] – [р] (параўнайце словы:: черный – чорны, гриб – грыб, гимн – гімн, дети – дзеці, река – рака). Гэта тыя выпадкі, калі найбольш верагодныя памылкі інтэрферэнцыі.
Трэцяя група – гэта фанемы, аналагаў якіх няма ў рускай мове. Такіх фанем у беларускай мове дзве: [дж], [ў]. Аднак гэтыя фанемы маюць эквіваленты ў рускай мове - [ж] (урожай – ураджай) і [в], [ф], [л] (правда – праўда, травка – траўка, волк, воўк). У сваю чаргу ў рускай мове існуе гук [щ], які адсутнічае ў беларускай фанетычнай сістэме. Эквівалентам гуку [щ] выступае ў беларускай мове гукаспалучэнне [шч].
У дзіцячым садзе з беларускай мовай выхавання і навучання гукі першай групы адпрацоўваюцца па традыцыйнай методыцы. Кожны гук другой і трэцяй груп трэба спачатку паставіць, а толькі потым адпрацоўваць яго вымаўленне ў гульнях і практыкаваннях. У дзіцячым садзе з рускім маўленчым рэжымам на занятках па беларускай мове мэтазгодна працаваць толькі над гукамі другой і трэцяй груп (астатнія гукі адпрацоўваюцца на занятках па развіцці рускага маўленя).
Фарміраванне правільнага вымаўлення таго ці іншага гука другой мовы ажыццяўляецца ў пэўнай паслядоўнасці (К.Ю.Пратасава):
1. Этап слыхавога ўспрымання, які ўключае знаёмства з новым гукам у слове і абстрагаванне гука ад слова. У гцльнявой сітуацыі трэба засяродзіць увагу дзяцей на патрэбным гуку, а затым увесці яго ізалявана.
2. Пастаноўка ізаляванага беларускага гука шляхам тлумачэння і па меры магчымасці дэманстрацыі яго артыкуляцыі. (Тут можна выкарыстоўваць гульню “Вясёлы Язычок”, распрацаваную М.Г.Генінг і Л.А.Герман.) Паўтарэнне дзеяння ў адпаведнасці з гульнявым момантам.
3. Слыхавыя практыкаванні на распазнаванне новага гука . Дзеці вучацца распазнаваць новыя беларускія гукі , якія змешваюцца ў вымаўленні з рускімі гукамі, або падобныя на гукі беларускай мовы.
4. Узнаўленне дзецьмі новага гука (імітацыя гукавых адрозненняў у гульні).
5. Самастойнае вымаўленне новага гука ў гульні.
6. Уключэнне патрэбнага гука ў словы і фразы беларускага вуснага маўлення ў працэсе гульнявых дзеянняў..
7. Аўтаматызацыя правільнага вымаўлення гука ў беларускім маўленні.
Кожная фанетычная гульня і гульнявое практыкаванне складаюць пэўную сістэму, пабудаваную па прынцыпе ўскладнення артыкуляцыі. Прыкладныя распрацоўкі фанетычных гульняў гл. ў кн.: Старжынская Н.С. Беларуская мова ў дзіцячым садзе. Мн., 1995.
Работа над беларускай арфаэпіяй. Арфаэпія – гэта сукупнасць правіл літаратурнага вымаўлення. Арфаэпічныя нормы ахопліваюць фанетычную сістэму мовы, а таксама вымаўленне асобных слоў і груп слоў.
У малодшым і сярэднім дашкольным узросце дзеці засвойваюць арфаэпічныя нормы на прыкладзе асобных слоў і іх форм.. У старшым узросце ўвага дзяцей прыцягваецца да ўсвядомленага засваення некаторых правіл
Адметнай асаблівасцю беларускага вымаўлення выступаюць так званыя аканне і яканне. Аканнем называюць супадзенне ў вымаўленні галосных о, э, з галосным а пасля цвёрдых зычных, калі з іх змяшчаецца націск (ногі – нага – дрэмле – драмлю). Аканне распаўсюджваецца на ўсе ненаціскныя склады. Супадзенне галосных о, э з галосным а пасля мяккіх зычных называецца яканнем (вецер – вятры, мёд – мядовы). Яканне распаўсюджваецца толькі на першы пераднаціскны склад. У іншых складах галосны а можа быць толькі тады, калі ён ёсць у аднакарэнных словах (пяць – пятачок).
Прыкметай сапраўднага правільнага беларускага вымаўлення з’яўляецца асімілятыўнае змякчэнне ў большасці выпадкаў парных па цвёрдасці-мяккасці зычных перд мяккімі зычнымі (с’нег, дз’веры, ц’вёрды, з’весці).
Характэрнай асаблівасцю беларускай арфаэпіі з’яўляецца наяўнасць падоўжаных зычных у словах пэўных тэматычных груп: у назоўніках .ніякага роду (сёння, вяселле), у творным склоне назоўнікаў жаночага роду з чыстай асновай (цішшу, зеленню), у творным склоне лічэбнікаў (пяццю), у назоўніках жаночага роду (Наталля, свацця), у некаторых прыслўях (ноччу). Астатнія выпадкі прадстаўлены адзіночнымі словамі.
Выхавальніку трэба звяртаць асаблівую ўвагу дзяцей на асаблівасці вымаўлення спалучэнняў гукаў у розных пазіцыях слоў. Напрыклад, вымаўленне спалучэння чц як падоўжанага зацвярдзелага цц: у хустаццы (у хустачцы) і інш52.
З названымі асаблівасцямі вымаўлення беларускіх слоў дзеці спачатку знаёмяцца на асобных прыкладах – словах, якія ўваходзяць у слоўнік адпаведных заняткаў.
Найбольш распаўсюджаным праёмам фарміравання арфаэпічных уменняў дзяцей выступае ўзор вымаўлення выхавальніка. Матываваным з’яўляецца паўтарэнне асобных слоў у гульні “Рэха”: выхавальнік выімаўляе слова гучна, а дзеці па аднаму – цішэй. Такую гульню можна правесці ўжо з выхаванцамі групы “Маляты”.
Для замацавання вымаўлення слоў з ненасціскным а можна прапанаваць выхаванцам сярэднягя і старэйшага ўзросту такую гульню. Дзеці хорам вымаўляюць той ці іншы склад на а, потым адзін з дзяцей па ўказанні выхавальніка хутка назыае словае слова з гэтым складам: ля-ля-ля – лясы, ля-ля-ля – лячыць. Папярэдняе вымаўленне склада на а стварае ў малых устаноўку на аканне ці яканне.
У сярэднім дашкольным узросце, калі дзеці пазнаёмяцца з тэрмінам “гук”, выхавальнік звяртае ўвагу малых на асаблівасці вымаўлення слоў з падоўжанымі зычнымі. Напрыклад, у словах пеўніка з казкі “Коцік, пеўнік і лісіца”: “...Нясе мяне ліса па карчах, па каменні, па ўсякім зеллі...” Прапануе дзецям паўтарыць гэтыя словы.
У старэйшым узроце веды дзяцей замацоўваюцца і абагульняюцца. Так, абапіраючыся на набытае дзецьмі ўменне вылучаць слоўны націск, ім можна растлумачыць, што ў беларускай мове нненаскны галосны а вымаўляецца вельмі выразна: зямля, цяпер. Гэта асаблівасць беларускай мовы.
Педагог паведамляе, што ў некаторых беларускіх словахасобныя зычныя вымаўляюцца больш працягла, чым астатнія: падарожжа, калоссе. Гэтыя зычныя назыаюцца падоўжанымі.
З мэтай развіцця фанематычнага слыху дзяцей выхавальнік праводзіць з імі практыкаванні на распазнаванне слоў з падоўжанымі зычнымі або з выразным ненаціскным галосным а. Так, можна прапанаваць знайсці словы з падоўжанымі зычнымі ў вершы:
У вароны сёння
Дзень нараджэння.
На стале ў вароны
Чай і варэнне. А. Бадак
У работу над арфаэпічна правільным маўленнем ваходзіць і практыкаванне дашкольнікаў у правільнай пастаноўцы націску у тых словах, якія падобныя на рускія: крапіва (крапива) зямлю (землю) і г.д. Гэта тыя выпадкі, дзе вельмі верагодна ўзнікненне фарфаэпічнай інтэрферэнцыі ў маўленні дзяцей.Засваенне націску ў падобных словах і іх формах павінна быць у пэўнай меры асэнсаваным: “Та сказаў па-руску валенки, а па-беларуку трэба сказаць валёнкі”.
Выхавальнік павінен звяртаць увагу на літаратурнае вымаўленне слоў (Трамвай, а не транвай, пінжак, а не спінжак і г.д.).
Старэйшым дашкольнікам, якія вывучаюць беларускую мову як другую, можна прапанаваць гульню “Скажы па-беларуску”, у працэсе якой замацоўваюцца і актывізуюцца вымаўленчыя навыкі дзяцей. Выхавальнік называе рускае слова, а дзеці ў аказ - беларускае. У якасці гульнявога дзеяння можна выкарыстаць перакідванне мяча. Прапануюцца толькі тыя рускія словы, якія адносяцца да падобных на беларускія (нога – нага, дети – дзеці, река – рака, печь-печ, колосья – калоссе і гд.). Дзеці, па сутнасці, не перакладюць словы, а асэнсавана змяняюць артыкуляцыю, вымаўляючы іх у адпаведнасці з заканамернасцямі беларускай фанетыкі і арфаэпіі. Уменне выконваць такое дзеянне можна лічыць адным з крытэрыяў авалодання беларускім вымаўленнем.
Развіццё маўленчага голасу. Практычна на ўсіх занятках па развіцці маўленняы вядзецца работа па фарміраванні ўласцівасцей голасу дзіцяці – сілы, вышыні, тэмбру.
Развіццё сілы голасу, паводле А.І. Максакава ажыццяўляецца па двух напрамках:
1) фарміраванне ўмення карыстацца голасам у залежнасці ад сітуацыі зносін: адказваць дастаткова гучна на занятках; гаварыць даволі гучна з выхавальнікам, таварышамі ў групе, на вуліцы; гаварыць ціха, шэптам за сталом, у час адыходу да сну;
2) фарміраванне ўмення мяняць сілу голасу з улікам зместу выказвання, калі змена сілы голасу выступае як элемент інтанацыі: павышаць і паніжаць гучнасць голасу, кантраляваць ўласнае маўленне
Работа па гэтых напрамках вядзецца паралельна. Дзецям прапануюць: вымаўляць ізаляваныя гукі гучна, умерана, ціха, з паступовым узмацненнем і аслабленнем голасу; вымаўляць гукаперайманні і гукаспалучэнні з рознай гучнасцю; вымаўляць словы гучна і ціха ў дыдактычных гульнях і пры дагаворванні ў працэсе чытання спецыяльна падабраных тэкстаў; узнаўляць жарты-чытагаворкі, прыказкі, прымаўкі, невялікія загадкі гучна, умерана, ціха; чытаць вершы, забаўлянкі, лічылкі з рознай гучнасцю і зменай сілы голасу.
У працэсе чытання вершаў, пры пераказе казак, пры адказах на занятках звяртаецца ўвага на правільнасць выкарыстання голасу, шырока ўжываецца ўзор, які дае выхавальнік.
У фарміраванні ўмення кіраваць сваім галасавым апаратам з улікам умоў зносін вядучае месца займаюць дыдактычныя гульні.
Для малодшага дашкольнага ўзросту прапануюцца гульні: “Паравоз і паравозік”, “Вялікія і маленькія” (як брэша сабака і шчаня, як квакае жаба і жабяня), “Песня ветру і ветрыку” і інш. На гэтым узроставым этапе часцей за ўсё праводзіцца работа з собнымі гукамі і гукаспалучэннямі.
Дя дзяцей сярэдняга дашкольнага ўзростурэкамендуюцца наступныя гуьні: “Ауканне”, “Завіруха”, “Скажы, як я”, “Рэха”, “Хто паклікаў?” і інш. (дзеці адной падгрупы вымаўляюць з рознай гучнасцю гукаперайманні, асобныя словы або сказы, а дзеці другой падгрупы вызначаюць, каму яны могуць належыць). Для практыкавання ў сіле голасу выкарыстоўваюцца і чытагаворкі, невялікія фразы, якія вымаўляюцца гучна, умерана ціха, шэптам.
Практыкаванні на фарміраванне ўмення мяняць вышыню голасу з’яўляюцца найбольш цяжкімі для дзяцей малодшага і сярэдняга ўзросту. Таму ў працэсе навучання патрэбен ўзор маўлення дарослага. Педагог чытае казку або апавяданне, у змесце якога ёсць гукаперайманні. Ён вымаўляе іх то нізкім, то высокім голасам (за кошку і кацяня, казу і казляня), а дзеці праймаюць узор.
Навучанне дзяцей трэцяга года жыцця ўменню маляваць голасам па вышыні ажыццяўляецца з выкарыстаннем гукаперайманняў: “кошка і кацяняты”, “курыца і кураняты” (дорослыя жывёлы “гавораць” нізкім голасам, а дзіцяняты – высокім). Фарміраванне ўмення павышаць і паніжаць голас у фразавым маўленні можна з дапамогай гульні “Хто дома?”. Дзіця падыходзіць да таварыша, пытаецца: “Тарасік дома?” Той адказвае: “Тарасік дома”. У далейшым заданне можна вар’іраваць: уводзіць у пытанні мянушкі жывёл, а пасля адказу прапанаваць адшукаць адпаведную цацку.
Дзецям чацвёртага года жыцця можна прапанаваць заданні, накіраваныя на вымаўленне адных і тых жа фраз з паступовым пераходам ад нізкага тону да высокага і наадварот: “Як бы сказаў мядзведзь? Мядзведзяня? Воўк? Ваўчаня?”
Для адпрацоўкі ўмення мяняць вышыню голасу, адрозніваць на слых змену тону выкарыстоўваюцца фальклорныя творы, апавяданні. Напрыклад, казка “Воўк і сямёра казлянят” Дзеці паўтараюць песенькі ваўка і казы. Пасля чытання казкі “Тры мядзьведзі” дзеці вымаўляюць фразы за міхайлу Іваныча (нізкім голасам), за Настассю Пятроўну (сярэднім па вышыні голасам) і за Мішутку (высокім голасам).
У сярэднім узросце дзецям прапануюцца практыкаванні, накіраваныя на фарміраванне ўмення карыстацца пытальнай і сцвярджальнай інтанацыяй. Можна прапанаваць адным дзецям прыдумваць пытанні а іншым адказваць на іх Выкарыстоўваецца і спецыяльны маўленчы матэрыял (чытагаворкі): “Спіць спакойна стары сом? – Спіць спакойна стары сом” і да т.п.
Для старэйшых дашкольнікаў такія заданні ўскладняюцца падбіраюцца скорагаворкі насычаныя гукамі якія патрабуюць выразнай дыферэнцыяцыі: “Чай цурком цячэ з-пад крана? – Чай цурком цячэ з-пад крана”.
Карысна з мэтай выпрацоўкі ўмення правільна ўжываць розныя віды інтанацыі чытаць па ролях вершы, дзе ёсць дыялог (“Мышка, мышка, дзе была?”, І.Муравейка. “Я сама”).
Пасля завучвання невялікага верша карысна наладзіць адказванне на пытанні па яго змесце, калі адно дзіця задае пытанне, а іншае чытае ўрыўкі з верша. Напрыклад, па вершы А.Мясткоўскага “Коцік прачынаецца” можна задаць пытанні: “Што робіць коцік, калі прачынаецца? – Калі коцік прачынаецца – лапкамі ўмываецца” “Што робіць кветка, калі прачынаецца? – Кветка прачынаецца – росамі ўмываецца” і г.д.
Значную дапамогу ў развіцці галасавога апарату аказваюць гульні-інсцэніроўкі, рухомыя гульні з дыялогам, народныя жарты-дыялогі.
У дзіцячым садзе неабходна наладзіць ахову дзіцячага голасу. Асноўныя задачы аховы голасу, папярэджання яго парушэнняў зводзяцца да наступнага:
•захаванне элементарных правіл гігіены голасу і слыху.
Нельга дазваляць дзецям занадта гучна размаўляць, крычаць, спяваць, асабліва на вуліцы ў халодную пару года. Ствараць у групе і дома спакойны тон: не ўключаць на павышаную гучнасць радыё, тэлевізар. Своечасова выпраўляць паставу дзіцяці (парушэнне дыхання вядзе да парушэння голасу), лячыць захворванні вушэй, верхніх дыхальных шляхоў насмарк;
•арганізацыя правільнага маўленчага рэжыму ў групе і па-за ёй; падтрымліванне цішыні ў групах, арганізацыя спакойных гульняў;
•падбор рэпертуару дзіцячых песень адпаведна ўзросту і фізіялагічным асаблівасцям дашкольнікаў.
Выхаванне інтанацыйнай выразнасці маўлення. Работа над маўленчым голасам цесна звязана з выхаваннем інтанацыйнай выразнасці маўлення, работа над якой праводзіцца як на занятках па развіцці маўлення, тк і на занятках па мастацкай літаратуры, асабліва пры завучванні вершаў.
На занятках па развіцці маўлення, асабліва прысвечаных выхаванню гукавой культуры маўлення, дзецям прапануюцца спецыяльныя заданні. Карысны практыкаванні, у якіх патрабуецца вымаўленне адных і тых жа фраз з ознымі інтанацыямі: просьбы, здзіўлення, ускліцання, сцвярджння; весела, сумна, урачыста і г.д. Напрыклад, дзецям прапануюць вымавіць сказы “Ідзе дождж”, “Зіма прыйшла”, “Расквітнелі дрэвы” так, каб усім было зразумела, што дзіця рада гэтаму, затым з інтанацыяй здзіўлення. Фразу “Жук паўзе” – з інтанацыяй страху, здзіўлення, пытання. Ужываюцца практыкаанні, накіраваныя на развіццё змены голасу: паўтарыць гукаперайманне “мяў-мяў”, “ме-ме” і інш. жаласна, сярдзіта, спалохана.
Уменне вылучаць голасам найбольш важныя па сэнсе словы развіваецца з дапамогай спецыяльнах практыкаванняў. Напрыклад, дзецям прапануецца ў сказе “ввёрка грызе арэшкі” вылучаць голасам спачатку слова “вавёрка” (сказаць так, каб было зразумела, што іменна вавёрка, грызе арэшкі, а не іншы звярок), затым слова “грызе” (а не разбівае іх малаточкам), далей слова “арэшкі” (а не грыбы). Выхавальнік можа выкарыстаць псеўдакамунікатыўную сітуацыю. Напрыклад, перапытаць: “Хто-хто грызе арэшкі?” У адказ дзіця міжвольна вылучае голасам першае слова ў сказе.
Фарміраванню спакойнага, нягучнага голасу, разважальнай інтанацыі садзейнічаюць гульні “Дыктар”, “Каментатар”, выпрацоўцы ўпэненай інтанацыі, гучнага голасу – “Камандзір” ветлівай інтанацыі – “Прадавец”, “Пакупнік” і інш.
На занятках па мастацкай літаратуры педагог дае ўзор выразнага чытання вершаў; пры расказванні казак, апавяданняў шырока выкарыстоўваюцца інсцэніроўкі. Але дзеці толькі тады будуць ужываць адпаведныя інтанацыі, правільна карыстацца голасам, калі зразумеюць тое, пра што гавораць. У малодшым і нават сярэднім дашкольным ўзросце вядучым метадычным прыёмам навучання правільнай інтанацыі выступае ўзор расказвання і чытання. Старэйшых дашкольнікаў неабходна вучыць разбірацца ва ўзаемаадносінах героеў, самастойна перадаваць свае пачуцці.
Значную дапамогу ў развіцці інтанацыйнай выразнасці маўлення аказваюць гульні-інсцэніроўкі, драматызацыі. Пераўвасабленне дзяцей у любімых герояў выклікае ў іх спробы перадаць з дапамогай голасу, мімікі, жэстаў іх маўленне, тым самым пашыраючы магчымасці свайго голасу, інтанацыйнай выразнасці маўлення.
Важна выхоўваць у дзяцей тыя інтанацыі, якія спатрэбяцца яму ў штодзённым жыцці: ветлівасці, дружалюбнасці, прыязнасці. Пачынаючы з малодшага ўзросту дзеці вучацца ацэньваць тон размовы. Для гэтага выкарыстоўваюцца гульнявыя сітуацыі з лялькамі, мастацкая літаратура, мультфільмы і інш. Далей дапамогуць гульні ”Тэлефон”, “Сустрэча гасцей” “Сустрэча на вуліцы” і да т.п.
На ўсіх занятках і ў штодзённых зносінах выхавальнік сочыць за тым, каб у час адказу, размовы дзіця звярталася да слухачоў, прымала спакойную позу, не жэстыкулявала. Культурныя паводзіны выхоўваюцца на працягу ўсяго часу знаходжання дзіцяці ў дашкольнай установе.
Арганізацыя работы па выхаванні гукавой культуры маўлення
Ва ўсіх узроствых групах некаторыя раздзелы гукавой культуры маўлення абавязкова ўключаюцца ў змест маўленчых заняткаў у выглядзе практыкаванняў. Працягласць практыкаванняў у залежнасці ад пастаўленых здач – ад 2-4 да 5-7 мінут. Вырашэнне іншых маўленчых задач таксама спалучаецца з выхаваннем гукавой культуры. Напрыклад, .у працэсе навучання дзяцей пераказванню звяртаецца ўвага на выразнасць вымаўлення слоў, на правільнае выкарыстанне гучнасці голасу інтанацыйных сродкаў выразнасці
Работа над гукавой культурай маўлення ажыыцяўляеццаі на спецыяльных занятках, якія пажадана праводзіць 1 – 2 разы ў месяц з дзецьмі чацвёртага і пятага года жыцця і 1 раз у месяц з дзецьмі шостага года жыцця.
Тое, што педагог займаецца з усімі дзецьмі адначасова, робіць цяжкім кантроль за правільнасцю вымаўлення асобных дзяцей. Таму работу па фарміраванні выразнай артыкуляцыі ізаляваных гукаў, па ўлакладненні іх вымаўлення пажадана наладжваць і пасля ранішняй гімнастыкі не менш за два разы на тыдзень на працягу 2 – 3 мінут, асабліва ў малодшай і сярэдняй групах.
У структурных адносінах заняткі па гукавой культуры маўлення складаюцца з некалькіх частак, якія звычайна звязаны паміж сабой агульным зместам. Задача кожнай часткі – замацаванне правільнага вымаўлення пэўнай групы гукаў, адрозненне іх на слых. Як правіла, гэта гукі, роднасныя па месце ўтварэння: губна-губныя, перэднеязычныя і інш. У групе ”Фантазёры” - гэта гукі, якія дзеці блытаюць у вымаўленні ці на слых.
Выхавальнік уключае ў асноўную частку заняткаў гульні і практыкаванні, накіраваныя на развіццё артыкуляцыйнага апарата дзяцей, выразнага вымаўлення гукаў і маўленчага слыху. У заключную частку заняткаў уключаюцца гульні і практыкаванні, накіраваныя на развіццё галасавога апарата, маўленчага дыхання. У сярэдзіне заняткаў выхавальнік арганізуе фізкультмінутку. Дзецям прапануюцца розныя рухі, часта ў спалучэнні з узнаўленнем якіх-небудзь гукаперайманняў.
Каб падтрымліваць пастаянную цікавасць да заняткаў, выкарыстоўваюцца рознастайныя метадычныя прыёмы: спалучэнне індывідуальных і харавых паўрэнняў, правядзенне дыдактычных гульняў, гульняў-інсцэніровак.
Кантрольныя пытанні і заданні
1. Раскрыйце у паняцце “гукавая культура маўлення”?
2. Што з’яўляецца найбольш важным для фарміравання гукавой культуры маўлення: а) развіццё маўленчага слыху; б) развіццё маторыкі маўленчага апарата; г) развіццё маўленчага дыхання? Абгрунтуйце свой адказ.
3. Назавіце ўзроставя нарматывы правільнага гукавымаўлення ў дзяцей дашкольнага ўзросту.
4. У якім узросце можна растлумачыць неправільнае вымаўленне гукаў наступнымі прычынамі: а) недасканаласць развіцця маўленчага апарата (фізіялагічная каснаязыкасць); б) парушэнні ў пабудове маўленчага апарату (арганічная каснаязыкасць); в) педагагічная запушчанасць?
5. Чаму частка дзяцей уходзяць з дзіцячага сада ў школу з дэфектамі гукамымаўлення?
6. Назавіце асноўныя шляхі праверкі маўлення дзяцей.
7. Абгрунтуйце неабходнасць спецыяльных заняткаў па навучанні правільнаму вымаўленню гукаў. У чым адрозненне іх пабудовы ў малодшым і старэйшым узросце?
8. Якія асноўныя прыёмы фарміравання правільнага гукавымаўлення на занятках ў малодшым і старэйшым дашкольным узросце?
9. Назавіце і абгрунтуйце этапы работы па станаўленні і замацаванні гукаў у маўленні дзіцяці.
10 Раскрыйце ўзаемасувязь прыёмаў работы над рознымі кампанентамі гукавой культуры.
11. Назавіце этапы і прывядзіце прыклад работы над спецыфічна беларускімі гукамі.
12. Назавіце асаблівасці беларускай фарфаэпіі і раскрыйце методыку работы.
13. Ахарактарызуйце асаблівасці фарміравання інтанацыйнай выразнасці маўлення дзіцяці.
