- •Вучэбны дапаможнік
- •Развіццё маўлення і навучанне мове як метадычныя паняцці
- •Дзіцячае маўленне як навуковая дысцыпліна - анталінгвістыка
- •Гісторыя ўзнікнення і развіцця айчыннай і замежнай анталінгвістыкі
- •Асноўныя канцэпцыі асваення дзіцем роднай мовы
- •Фактары развіцця маўлення. Агульная перыядызацыя маўленчага развіцця
- •Даславесны этап развіцця маўлення
- •Актыўны рост лексічнага запаса, авалоданне значэннем слова Лексічная сістэма мовы. Паняцце значэння слова
- •Тыповыя памылкі ў засваенні слоўніка
- •Засваенне пераносных значэнняў слоў
- •Авалоданне фразеялогіяй
- •Авалоданне гукавой асновай маўлення Гукавыя сродкі мовы
- •Развіццё маўленчага слыху
- •Авалоданне вымаўленнем гукаў, слоў
- •Авалоданне марфалогіяй Пераход ад даграматычнага этапа да марфалагічнага.
- •Засваенне граматычных катэгорый.
- •Засваенне марфалогіі.
- •Словаўтваральныя інавацыі ў дзіцячым маўленні.
- •Авалоданне сінтаксісам
- •Развіццё камунікатыўных здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту. Асаблівасці камунікатыўнага развіцця асобы ў дзяцінстве
- •Паняцце дыялагічнага маўлення ў дашкольным ўзросце
- •Станаўленне дыялога ў дашкольным ўзросце
- •Авалоданне спосабамі арганізацыі тэксту
- •Металінгвістычныя выказванні дзяцей і іх аналіз
- •Асаблівасці руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў
- •Станаўленне і развіццё айчыннай методыкі развіцця маўлення дашкольнікаў Гістарычныя перадумовы станаўлення дашкольнай лінгвадыдактыкі ў Беларусі.
- •Беларускія асветнікі пра ролю роднай мовы ў выхаванні асобы.
- •Стварэнне першых падручнікаў для дзяцей на беларускай мове
- •Ул. Ф. Луцэвіч – стваральніца сістэмы навучання дашкольнікаў беларускай мове сродкамі мастацкага слова
- •Распрацоўка зместу і метадаў навучання дзяцей мове, пастаноўка праблемы руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў у 40-я – 80-я гг.
- •Распрацоўка тэарэтычных асноў і метадычнага забеспячэння беларускай дашкольнай лінгвадыдактыкі ў канцы хх – пачатку ххі ст.
- •Функцыі маўлення. Родная мова як фактар развіцця і выхавання дзяцей
- •Сістэма работы па развіцці маўлення ў дашкольнай установе Задачы, змест і формы работы па развіцці маўлення дзяцей
- •Прынцыпы развіцця маўлення дашкольнікаў
- •Метады і прыёмы развіцця маўлення
- •Псіхолага-педагагічныя асновы навучання дашкольнікаў беларускай мове як другой
- •Развіццё маўлення дзяцей у розных формах зносін.
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей ранняга ўзросту Станаўленне маўлення на першым годзе жыцця
- •Методыка развіцця разумення мовы дарослых і вымаўлення асэнсаваных слоў у дзяцей першага года жыцця
- •Асаблівасці развіцця маўлення дзяцей другога года жыцця
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей другога года жыцця
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей трэцяга года жыцця
- •Методыка слоўнікавай работы
- •I азнаямлення дзяцей 3 наваколлем Асаблівасці слоўніка дзяцей і задачы слоўнікавай работы
- •Прынцыпы слоўнікавай работы і яе змест
- •Асаблівасці слоўнікавай работы пры навучанні беларускай мове як другой
- •Прыёмы актывізацыі слоўніка.
- •Заняткі па першапачатковым азнаямленні з прадметамі і з'явамі
- •Заняткі па паглыбленні ведаў аб прадметах і з'явах
- •Заняткі па фарміраванні паняццяў
- •Загадванне і адгадванне загадак.
- •Методыка фарміравання граматычнага ладу маўлення
- •Метады і прыёмы фарміравання граматычнай правільнасці маўлення
- •Змест граматычнай работы ў дзіцячым садзе
- •Заняткі па фарміраванні граматычнай правільнасці маўлення
- •Методыка фарміравання гукавой культуры маўлення Паняцце гукавой культуры маўлення і задачы яе выхавання ў дашкольнікаў
- •Праверка маўлення дзяцей
- •Методыка работы над кампанентамі гукавой культуры
- •Методыка развіцця звязнага маўлення і маўленчых зносін Звязнае маўленне і задачы яго развіцця ў дашкольнікаў
- •Методыка навучання дыялагічнаму маўленню Размова выхавальніка з дзецьмі
- •Гутарка як сродак развіцця дыялагічнага маўлення
- •Маналагічнае маўленне і асаблівасці яго засваення дзецьмі
- •Навучанне пераказу мастацкіх твораў
- •Методыка навучання дзяцей маналогам-апісанням
- •Методыка работы з дыдактычнай карцінай
- •Навучанне дзяцей расказванню з асабістага вопыту
- •Навучанне творчаму расказванню
- •Азнаямленне дашкольнікаў з мастацкай літаратурай Змест праграмы і задачы дашкольнай установы па азнаямленні дзяцей з мастацкай літаратурай
- •Асаблівасці ўспрымання твораў мастацкай літаратуры дзецьмі дашкольнага ўзросту
- •Формы, метады і прыёмы работы з творамі мастацкай літаратуры
- •Азнаямленне дашкольнікаў з паэзіяй
- •Азнаямленне дашкольнікаў з кніжнай ілюстрацыяй
- •Драматызацыя і інсцэніраванне мастацкіх твораў
- •Цэнтр маўленчай актыўнасці для дашкольнікаў
- •Падрыхтоўка дашкольнікаў да навучання грамаце Тэарэтычныя асновы навучання грамаце
- •Азнаямленне дашкольнікаў з асноўнымі моўнымі паняццямі.
- •Развіццё фанематычнага слыху ў дзяцей
- •Планаванне работы па развіцці маўлення і навучанні роднай мове ў дашкольнай установе
Методыка фарміравання гукавой культуры маўлення Паняцце гукавой культуры маўлення і задачы яе выхавання ў дашкольнікаў
Гукавая культура маўлення з’яўяляецца састаўной часткай агульнай моўнай культуры. Культура маўлення – гэта ўменне правільна карыстацца моўнымі сродкамі для выказвання сваіх думак. Паняцце гукавой культуры маўлення ўключае шэраг кампанентаў: інтанацыю, правільную артыкуляцыю гукаў, фанетычную і арфаэпічную правільнасць маўлення, моўнае дыханне, фанематычны слых.
Інтанацыя – гэта складаны комплекс способаў эмацыянальнай выразнасці. З дапамогай інтанацыі можна перадаць закончанасць або незакончанасць думкі, сум, радасць, спачуванне, незадаволенасць, іронію, гнеў і г.д. Да спосабаў інтанацыйнай выразнасці належаць: меладычнасць, тэмп, рытм, тэмбр, лагічны націск.
Мелодыка маўлення – гэта павышэнне або паніжэнне голасу для выказвання сцвярджэння, пытання, усклікання.
Тэмп малення – гэта хуткасць працякання моўнага патоку ў часе. Тэмп маўлення можа быць паскораным, сярэднім або запаволеным. Для дзяцей дашкольнага ўзросту характэрны хуткі тэмп, што прыводзіць да зніжэння выразнасці і зразумеласці маўлення, часам – да заікання. Таму з малодшага дашкольнага ўзросту дзяцей неабодна прывучаць да павольнага і сярэдняга тэмпу маўлення, каб скорагаворка не стала звычкай.
Рытм маўленя – раўнамернае чаргаванне націскных і ненаціскных складоў. Характэрна для паэтычнага маўлення.
Тэмбр голасу – гэта якасня, эмацыянальная афарбоўка маўлення. Голас можа быць звонкі, глухі, тусклы, гугнявы і інш. У дашкольнікаў гарань кароткая, галасавыя звязкі тонкія і карацейшыя за звязкі дарослых, невялікі аб’ём лёгкіх. Гэта адбіваецца на тэмбры голасу. Галасы ў дзяцей пераважна ціхія, сіплыя, часам – крыклівыя, глухія, басістыя; маўленне манатоннае, паколькі адсутнічае мадуляцыя голасу. Парушэнне голасу можа наступіць і з прычыны заворвання верхніх дыхальных шляхоў, пастаяннага перанапружання голасу крыкам, асабліва ў халодныя перыяды года.
Тэмбр маўлення залежыць таксама ад вышыні і сілы голасу. Вышыня голасу характарызуецца павышэннем і паніжэннем тону ў працэсе гаварэння, што забяспечвае інтанацыйную выразнасць маўлення. Сіла голасу забяспечвае вымаўленне гукаў, слоў, фраз з розунай гучнасцю. Гэта таксама важны элемент мелодыка-інтанацыйнага афармлення вуснага маўлення.
Лагічны націск – сэнсавае вылучэнне слова ў фразе шляхам павышэння або паніжэння, узмацнення голасу ў спалучэнні з павелічэннем працягласці вымаўлення.
Фанетычная правільнасць маўлення залежыць ад правільнай артыкуляцыі і дыкцыі. Выхавальнік павінен ведаць асаблівасці вымаўлення гукаў роднай мовы, артыкуляцыю кожнага гука. (Артыкуляцыя гукаў апісана ў навуковых фанетычных працах, дапаможніках па лагапедыі, методыцы развіцця маўлення47.) Гэта дазволіць яму своечасова аказаць дапамогу дзіцяці, выправіць няправільнае гукавымаўленне, паказаць правільную артыкуляцыю.
Важную ролю ў засваенні правільнай артыкуляцыі адыгрываюць мускульныя і слыхавыя адчуванні. Спецыфікай гукавымаўлення дзіцяці дашкольнага ўзросту з’яўляецца тое, што яно добра дыферэнцыруе гукі, адрознівае іх на слых, мускульны ж вобраз гука даволі доўга застаецца недакладным. Таму дзіця трэба вучыць артыкуляваць гукі, практыкаваць моўныя органы ў выразнай дыкцыі.
Дыкцыя – гэта выразнае, яснае вымаўленне слоў. Не ўсе гукі дзеці навучаюцца адразу правільна артыкуляваць. Гэта залежыць ад складанасці гукаў. Усе гукі падзяляюцца на гукі ранняга (а, о, і, у, м, п, б, т, д, н, й, х, с), сярэдняга (ы) і позняга антагенезу (р, ш, ж, л, ц). Каб паскорыць засваенне дзіцем правільнай артыкуляцыі гукаў роднай мовы, неабходна з дапамогай спецыяльны практыкаванняў развіваць рухавасць языка, вуснаў, уменне ўтрымлівасць ніжнюю сківіцу ў пэўным становішчы.
У паняцце гукавой культуры маўлення ваходзіць і арфаэпічная правільнасць маўлення – прытрымліванне норм і правіл літаратурнай мовы. Арфаэпія ўстанаўлівае нормы вымаўлення гукаспалучэнняў і слоў. Задача выхавальніка – навучыць дзіця спачатку правільна вымаўляць кожны гук ізалявана, а потым у спалучэнні з іншымі гукамі, у словах.
Састаўной часткай гукавой культуры мўлення з’яўляецца моўнае дыханне. Пад час аўтаматычнага рытмічнага – нямоўнага - дыхання чалавека: удых па працягласці раўняецца выдыху. Моўнае дыханне мае сваю спецыфіку: удых кароткі, а выдых доўгі, паколькі выказванне вымаўляецца на выдыху. У дашкольнікаў ячшэ даволі слабыя дыхальныя мышцы, малы аб’ём лёгкіх, таму моўные дыханне ў іх неглыбокае, удых перарывісты, шумны, з рэзкім падыманнем плячэй. Яны ўдыхаюць перад кожным словам, нават пасярдзіне слова. Дзіця нібы глытае канчаткі слоў, невыразна чытае вершы. Выхавальнік абавязаны навучыць дзіця равільнаму моўнаму дыханню адпаведна яго ўзросту.
Абавязковай умовай для нармальнага развіцця рытміка-меладычнага боку маўлення і правільнага гукавымаўлення з’яўляецца добра развіты фізічны слых. Нават нязначнае зніжэнне слыху можа прывесці да невыразнага вымаўлення гукаў, скажонага ўспрымання маўлення акружаючых.
Важная роля ў авалоданні гукавой культурай маўлення належыць маўленчаму слыху. Кампанентамі маўленчага слыху з’яўляюцца ўспрыманне тэмпу і рытму маўлення, а таксама гукавысотны слых – успрыманне павышэння і паніжэння голасу.
Усе тонкасці фанетычнага афармлення гукавога маўлення ўспрымаюцца з дапамогай фанематычнага слыху. Фанематычны слых - гэта ўменне адрозніваць гукі, дзякуючы чаму пазнаюцца словы, адбываецца разуменне мовы. Фанематычны слых называюць сенсорнай асновай маўлення.
Вядучую ролю ў развіці маўленчага і фанематычнага слыху адыгрывае слыхавы аналізатар. Неабходна берагчы орган слыху ад пашкоджэння, пастаянных шумаў, крыкаў. Калі акружаючыя размаўляюць гучна, дзіця хутка стамляецца, калі зусім ціха- гэта вялікае напружанне слухавога органу, прытупляецца слых.
Са сказанага зразумела, што выхаванне гукавой культуры маўлення ў дзіцячым садзе праводзіцца па дзвюх асноўных лініях: 1) развіццё слыхавой увагі і маўленчага слыху; 2) развіццё моварухальнага апарату і гукавога афармлення актыўнага маўлення.
Такім чынам, выхоўваючы гукавую культуру маўлення, педагог вырашае шэраг задач: развіццё слыхавой увагі, маўленчага і фанематычнага слыху дзяцей, фарміраванне ў іх правільнага вымаўлення гукаў роднай мовы, навучанне дакладнаму вымаўленню слоў у адпаведнасці з моўнымі правіламі; развіццё інтанацыйнай выразнасці маўлення: умеранага тэмпу маўлення, умеранай гучнасці, правільнага моўнага дыхання.
Асаблівасці засваення дзецьмі гукавой сістэмы роднай мовы
Працэс засвення гукавой сістэмы маўлення ўключае:
• развіццё фанематычнага слыху;
•авалоданне правільным вымаўленнем гукаў.
Развіццё слыхавога ўспрымання і маўленчага слыху апярэджвае вымаўленчыя магчымасці дзіцяці. Здольнасць адрозніваць па голасе блізкіх людзей, на слых успрымаць змяненні голасу па вышыні і сіле,адчуваць эмацыянальную афарбоўку маўлення развіваецца ў дзяцей вельмі рана. На пятым месяцы жыцця дзеці распазнаюць тон голасу, на восьмым – агульны характар інтанацыі (пытальную, ласкавую, патрабавальную). У ранні перыяд маўленчую развіцця асноўную сематычную нагрузку нясуць інтанацыя, рытм, агульны гукавы малюнак слова.
Рашаючае значэнне для засваення гукаў роднай мовы мае развіццё сенсорнай асновы маўлення – фанематычнага слыху. Пры асваенні гукавога боку маўлення, пісаў Д.Б.Эльконін, фанематычны слых выступае двойчы. Першы раз на яго аснове задаеца ўзор вымаўлення гука, другі раз – вынік дзеяння. Дзіця павінна дакладна адрозніваць гук, зададзены дарослым, ад гука, які рэальна ім самім вымаўляецца. Гэта з’яўляецца асноўнай умовай засваення гукаў роднай мовы.
Даследаванне М.Х.Швачкіна паказала, што ўжо ў дзяцей аднаго года сямі месяцаў фанематычны слых аказваецца сфарміраваным.
У дашкольным узросце ў дзяцей фарміруюцца тонкія і дыферэнцыраваныя гукавыя вобразы слоў і асобных гукаў. Гукавы бок маўлення з’яўляецца прадметам пільнай увагі дзіцяці. Вельмі рана яно пачынае рабіць са словам чыста фармальныя аперацыі. К.І.Чукоўскі прыводзіць прыклады “вершаў”, якія дзеці складаюць, арыентуючыся толькі на гукавы і рытмічны бакі слоў (“Кунда, мунда, карамунда, дунда, бунда, парамун.”).
Авалоданне фанетычным складам маўлення пачынаецца ў канцы першага года жыцця дзіцяці.
У малодшым дашкольным узросце многія гукі дзеці не вымаўляюць зусім або вымаўляюць няправільна, ці замяняюць іх іншымі гукамі (ак – рак, зюк – жук, сапка – шапка), складовая структура слова часта ўзнаўляецца памылкова (басяка – сабака, чаўрак - чарвяк). Артыкуляцыйныя рухі цяжкаватыя, маўленчае дыханне перарывістае, голас ціхі (але ў некаторых дзяцей крыклівы), тэмп маўлення паскораны (больш рэдка – запаволены). Слыхавая ўвага і маўленчы слых развіты ў дзяцей недастаткова, у інтанацыйных адносінах маўленне малавыразнае. У цэлым маўленне характарызуецца агульнай змякчонасцю (ліжачка – лыжачка, руцька – ручка).
На чацвёртым-пятым годзе жыцця колькасць гукаў, якія вымаўляюцца няправільна, значна памяншаецца, знікае іх агульнае памякчэнне больш рэдка сустракаюцца парушэнні ў кладовай структуры слова. У дзяцей з’яўляецца правільнае (хаця і нястойкае) вымаўленне вымаўленне шыпячых гукаў і р (Рарыса – Ларыса, жамок –замок, шама – сама). Некаторыя дзеці яшчэ не заўсёды могуць рэгуляваць дыханне, голас, тэмп маўлення, не заўсёды павільна ставяць націск у словах. Інтанацыйная выразнасцьмаўлення недасканалая. Гэта так званыя фізіялагічныя ўзроставыя асаблівасці маўлення дзяцей сярэдняга дашкольнага ўзросту.
Традыцыйна лічылася, што большасць дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту правільна вымаўляе ўсе гукі роднай мовы і толькі ў асобных дзяцей ёсць недахопы вымаўлення шыпячых, санорных або часам свісцячых гукаў. Аднак за апошнія гады ўзровень гукавымаўлення старэйшых дашкольнікаў значна знізіўся. Паводле даных А.Г.Арушанавай, каля 40% шасцігадовых дзяцей паступаюць у школу з недахопамі вымаўлення. Гэта звязана з узросшымі нярвовай напружанасцю дзяцей, эмыцыянальным дыскамфортам, дэфіцытам асобасных змястоўных зносін. Гэтыя фактары аказваюць прыгнятальны ўплыў на маўленчы слых, маўленчую ўвагу, развіццё артыкуляцыйнага апарату, а таксама па партнёрскія адносіны дзяцей.
Пяці-шасцігадовыя дзеці могуць на адным выдыху вымавіць даволі доўгія фразы, а вось рэгуляваць тэмп маўлення, гучнасць голасу ўмеюць не ўсе дашкольнікі. Не заўсёды яны дыферэнцыруюць гукі блізкія ў акустычных або артыкуляцыйных адносінах: ж – з, ш – с і г.д.
У дашкольны перыяд дзеці паынаюць асэнсоўваць нормы вымаўлення, клапаціцца аб яго правільнасці. Аднак яны не могуць вылучыць і назваць гук ,які трэба выправіль, а выпраўляюць усё слова цалкам: “Не скола, а школа”.
Узроставыя і фізіялагічныя хібы маўлення дзяцей можна прадухіліць або перадолець. Для гэтага трэба стварыць пэўныя умовы. Гэта дасканалае, чыстае, правільнае маўленне акружаючых людзей, у прыватнасці выхавальнік павінен быць прыкладам у выкарыстанні роднай моы. Наступная ўмова – пастаянная маўленчая актыўнасць дзяцей, практыкаванні ў вымаўленні гукаў роднай мовы, іх спалучэнняў у словах і сказах.
Неабходна ахоўваць нервовую сістэму і слых дзіцяці, не дапускаць шуму ў групе, занадта гучных размоў, крыку. У штодзённым жыцці трэба прыслухоўвацца да таго, якім тонам дзеці размаўляюць з равеснікамі і дарослымі.
