
- •Вучэбны дапаможнік
- •Развіццё маўлення і навучанне мове як метадычныя паняцці
- •Дзіцячае маўленне як навуковая дысцыпліна - анталінгвістыка
- •Гісторыя ўзнікнення і развіцця айчыннай і замежнай анталінгвістыкі
- •Асноўныя канцэпцыі асваення дзіцем роднай мовы
- •Фактары развіцця маўлення. Агульная перыядызацыя маўленчага развіцця
- •Даславесны этап развіцця маўлення
- •Актыўны рост лексічнага запаса, авалоданне значэннем слова Лексічная сістэма мовы. Паняцце значэння слова
- •Тыповыя памылкі ў засваенні слоўніка
- •Засваенне пераносных значэнняў слоў
- •Авалоданне фразеялогіяй
- •Авалоданне гукавой асновай маўлення Гукавыя сродкі мовы
- •Развіццё маўленчага слыху
- •Авалоданне вымаўленнем гукаў, слоў
- •Авалоданне марфалогіяй Пераход ад даграматычнага этапа да марфалагічнага.
- •Засваенне граматычных катэгорый.
- •Засваенне марфалогіі.
- •Словаўтваральныя інавацыі ў дзіцячым маўленні.
- •Авалоданне сінтаксісам
- •Развіццё камунікатыўных здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту. Асаблівасці камунікатыўнага развіцця асобы ў дзяцінстве
- •Паняцце дыялагічнага маўлення ў дашкольным ўзросце
- •Станаўленне дыялога ў дашкольным ўзросце
- •Авалоданне спосабамі арганізацыі тэксту
- •Металінгвістычныя выказванні дзяцей і іх аналіз
- •Асаблівасці руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў
- •Станаўленне і развіццё айчыннай методыкі развіцця маўлення дашкольнікаў Гістарычныя перадумовы станаўлення дашкольнай лінгвадыдактыкі ў Беларусі.
- •Беларускія асветнікі пра ролю роднай мовы ў выхаванні асобы.
- •Стварэнне першых падручнікаў для дзяцей на беларускай мове
- •Ул. Ф. Луцэвіч – стваральніца сістэмы навучання дашкольнікаў беларускай мове сродкамі мастацкага слова
- •Распрацоўка зместу і метадаў навучання дзяцей мове, пастаноўка праблемы руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў у 40-я – 80-я гг.
- •Распрацоўка тэарэтычных асноў і метадычнага забеспячэння беларускай дашкольнай лінгвадыдактыкі ў канцы хх – пачатку ххі ст.
- •Функцыі маўлення. Родная мова як фактар развіцця і выхавання дзяцей
- •Сістэма работы па развіцці маўлення ў дашкольнай установе Задачы, змест і формы работы па развіцці маўлення дзяцей
- •Прынцыпы развіцця маўлення дашкольнікаў
- •Метады і прыёмы развіцця маўлення
- •Псіхолага-педагагічныя асновы навучання дашкольнікаў беларускай мове як другой
- •Развіццё маўлення дзяцей у розных формах зносін.
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей ранняга ўзросту Станаўленне маўлення на першым годзе жыцця
- •Методыка развіцця разумення мовы дарослых і вымаўлення асэнсаваных слоў у дзяцей першага года жыцця
- •Асаблівасці развіцця маўлення дзяцей другога года жыцця
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей другога года жыцця
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей трэцяга года жыцця
- •Методыка слоўнікавай работы
- •I азнаямлення дзяцей 3 наваколлем Асаблівасці слоўніка дзяцей і задачы слоўнікавай работы
- •Прынцыпы слоўнікавай работы і яе змест
- •Асаблівасці слоўнікавай работы пры навучанні беларускай мове як другой
- •Прыёмы актывізацыі слоўніка.
- •Заняткі па першапачатковым азнаямленні з прадметамі і з'явамі
- •Заняткі па паглыбленні ведаў аб прадметах і з'явах
- •Заняткі па фарміраванні паняццяў
- •Загадванне і адгадванне загадак.
- •Методыка фарміравання граматычнага ладу маўлення
- •Метады і прыёмы фарміравання граматычнай правільнасці маўлення
- •Змест граматычнай работы ў дзіцячым садзе
- •Заняткі па фарміраванні граматычнай правільнасці маўлення
- •Методыка фарміравання гукавой культуры маўлення Паняцце гукавой культуры маўлення і задачы яе выхавання ў дашкольнікаў
- •Праверка маўлення дзяцей
- •Методыка работы над кампанентамі гукавой культуры
- •Методыка развіцця звязнага маўлення і маўленчых зносін Звязнае маўленне і задачы яго развіцця ў дашкольнікаў
- •Методыка навучання дыялагічнаму маўленню Размова выхавальніка з дзецьмі
- •Гутарка як сродак развіцця дыялагічнага маўлення
- •Маналагічнае маўленне і асаблівасці яго засваення дзецьмі
- •Навучанне пераказу мастацкіх твораў
- •Методыка навучання дзяцей маналогам-апісанням
- •Методыка работы з дыдактычнай карцінай
- •Навучанне дзяцей расказванню з асабістага вопыту
- •Навучанне творчаму расказванню
- •Азнаямленне дашкольнікаў з мастацкай літаратурай Змест праграмы і задачы дашкольнай установы па азнаямленні дзяцей з мастацкай літаратурай
- •Асаблівасці ўспрымання твораў мастацкай літаратуры дзецьмі дашкольнага ўзросту
- •Формы, метады і прыёмы работы з творамі мастацкай літаратуры
- •Азнаямленне дашкольнікаў з паэзіяй
- •Азнаямленне дашкольнікаў з кніжнай ілюстрацыяй
- •Драматызацыя і інсцэніраванне мастацкіх твораў
- •Цэнтр маўленчай актыўнасці для дашкольнікаў
- •Падрыхтоўка дашкольнікаў да навучання грамаце Тэарэтычныя асновы навучання грамаце
- •Азнаямленне дашкольнікаў з асноўнымі моўнымі паняццямі.
- •Развіццё фанематычнага слыху ў дзяцей
- •Планаванне работы па развіцці маўлення і навучанні роднай мове ў дашкольнай установе
Заняткі па фарміраванні граматычнай правільнасці маўлення
Паўнацэннае фарміраванне граматычнага ладу маўлення магчыма толькі пры комплексным падыходзе, пры мэтанакіраванай арганізацыі спецыяльных моўных заняткаў, гульняў, назіранняў, зносін з дарослымі і равеснікамі.
Цэнтральнае месца ў гэтай сістэме, на думку даследчыкаў ( Ф. А. Сахін, А. Г. Тамбоўцава і інш.), павінна належаць не асобным граматычным практыкаванням, а спецыяльным маўленчым заняткам. На гэтых занятках задачы фарміравання граматычнага ладу маўлення павінны вырашацца ў комплексе з развіццём фанетыкі і лексікі дзіцяці, яго звязнага маўлення. Гэта значыць, што граматычныя ўменні дзяцей развіваюцца не самі па сабе, а дыктуюцца неабходнаоцю пабудовы звязнага выказвання ў працэсе пазнання, у працэсе зносін або ўласна маўленчай дзейнасці.
Такім чынам, у дзіцячым садзе фарміраванне граматычнай правільнасці маўлення адбываецца на комплексных і тэматычных занятках па развіцці маўлення. Комплексныя заняткі ўключаюць у сябе задачу фарміравання засваення граматычнага ладу маўлення як састаўную частку. Напрыклад, комплексныя заняткі для дзяцей групы “Чамучкі” на тэму «Гульні ўзімку». У праграмны змест заняткаў разам з задачамі па развіцці звязнага маўлення і гукавой культуры ўваходзяць і задачы па граматыцы: вучыць дзяцей утвараць формы роднага склону адзіночнага і множнага ліку назоўнікаў, актывізаваць уменне правільна дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў.
У пачатку занячткаў дзеці, напрыклад, разглядваюць карціну “Зіма” з серыі «Наша Таня» В. I. Салаўёвай адказваюць на пытанні па яе змесце, у прыватнасці аб тым, як апрануты Таня і яе лялька.
Затым праводзіцца гульня «Чаго не хапае Насці каб пайсці на прагулку?”, тэматычна звязаная са зместам карціны. Выхавальнік гаворыць, што лялька насця сабралася пайсці на прагулку. Надзела майку, трусікі сукенку. Чаго ёй не хапае? У адпаведнасці з пытаннем дзеці адказваюць, утвараючы родны склон назоўнікаў: шкарпэтак, боцікаў, калготак, кофты, шапачкі, паліто, рукавічак, шаліка. У неабходных выпадках выхавальнік паказвае малюнкі-падказкі.
Пытанні да дзяцей: як назваць усе гэтыя рэчы адным словам? Якое гэта адзенне? (Зімовае.) Чые гэтыя рэчы? (Насціны.)
Затым дзеці адказваюць на пытанні-загадкі: Шэрае, пушыстае — гэта каўнер ці рукавічка? Скажы, чаму? Шарсцяная, новая, чырвоная — гэта світэр ці кофта? Чаму? Цёплы, пушысты, сіні — гэта шапачка ці шалік? Чаму? Доўгае, карычневае — гэта паліто ці плашч? Чаму?
Заканчваюцца заняткі складаннем апавяданняў пра гульні ўзімку.
Прыкладна адзін-два разы у квартал праводзяцца тэматычныя заняткі, прысвечаныя вырашэнню толькі задач фарміравання граматычнага ладу маўлення. На гэтых занятках замацоўваюцца веды і ўменні, якія дзеці атрымалі раней на комплексных занятках, і ўключаюцца новыя задачы навучання. У якасці праграмнага зместу такіх заняткаў і гульняў падбіраецца абмежаваны, спецыяльна падабраны маўленчы матэрыял, ставіцца невялікая колькасць задач46.
Работа па фарміраванні граматычнага ладу маўлення па-за спецыяльнымі заняткамі
У штодзённых размовах з дзецьмі, на немаўленчых занятках выхавальнік натуральным чынам, непрыкметна накіроўвае ўвагу дзяцей на назвы прадметаў, аб'ектаў, людзей і да т. п., тлумачыць, чаму ім дадзена такая назва: «Прыбіральшчыца— прыбірае», «будаўнікі — будуюць», «школьнік— ходзіць у школу», «пад'ёмны кран — паднімае грузы» і да т. п.
Увагу дашкольнікаў трэба звярнуць на тое, што ёсць словы, якімі абазначаюць толькі прафесіі: кухар,дворнік, выхавальнік і г. д. Гэтымі словамі не называюць людзей, нават калі яны ўмеюць выконваць такія дзеянні, але гэта не іх прафесія. Усе мамы гатуюць ежу, але яны не кухары. Словам «бягун» называюць толькі спартсменаў, а не ўсіх, хто ўмее бегаць.
Неабходна ў штодзённай слоўнікавай рабоце ўлічваць задачы фарміравання граматычнай правільнасці маўлення. Знаёмячы дзяцей з назвамі прадметаў, трэба паказаць цяжкія формы змянення слоў. Напрыклад: «Гэта напарстак. Яго надзяюць на сярэдні палец, калі шыюць. Напарсткам прасоўваюць іголку скрозь тканіну. Без напарстка можна ўкалоць пальчык».
Новыя назвы трэба ўжываць у спалучэнні з прыназоўнікамі, займеннікамі, каб накіраваць увагу дзяцей па засваенне роду назоўнікаў. Гэта важна і для тых мнзваў, якія дзецям знаёмыя, але іх ужыванне выклікае цяжкасці. Напрыклад: «Мы з вамі п'ём какаву з малаком. Яна смачная, вельмі карысная». Неабходна ўзбагачаць слоўнік дзяцей словамі розных часцін мовы, улічваючы асаблівасці іх марфалагічнай структуры. Так, знаёмячы дзяцей з назвамі прадметаў посуду, трэба звярнуць іх увагу на тое, што гэтыя назвы не заўсёды ўтвараюцца аднолькава: “Посуд для цукру — цукарніца, для хлеба — хлебніца. А вось для чаю ёсць два віды посуду: для сухога чаю (заваркі) — чайніца, а для кіпеню — чайнік. Посуд для салаты можна назваць па-рознаму: адна назва падобная на слова “цукарніца”, а другая — на слова “чайнік”. Якія ж гэта назвы посуду для салаты?»
Дашкольнікам, асабліва малодшым, трэба даваць даручэнні, якія патрабуюць арыенціроўкі ў прасторы, разумення прасторавых адносін, якія перадаюцца прыназоўнікамі (у, на, за, з, да, пад, над) і прыслоўямі (зверху, зніізу, уперад, назад, прама, паміж, збоку, направа, налева). Такія даручэнні спачатку лепш даваць з апорай на нагляднасць, а потым і без яе. Напрыклад: «Пастаў, калі ласка, гэту цацку на сярэдніну верхняй правай паліцы», «Прынясі, калі ласка, лінейку. Яна ляжыць у ніжняй шуфлядцы майго стала”.
У час прагулак, экскурсій звяртаць увагу дзяцей на з’явы, якія абазначаюцца аднакараннымі словамі: «Ідзе снег. Ён такі мяккі. Як яго можна назваць ласкава? (Сняжок.) А як называецца такі камячок снегу? (Таксама сняжок.) Са снегу лепім ... . (Снегавіка.) Снег такі пушысты, што на рукавічках можна разгледзець сняжынкі».
Важнай умовай фарміравання граматычна правільнага маўлення ў дзяцей з'яўляецца выпраўленне граматычных памылак. Выпраўляць дзіця трэба тактоўна, добразычліва. Не трэба паўтараць памылку: лепш неаднаразова вымавіць правільную форму, накіраваўшы на яе ўвагу дзіцяці: «Паслухай, як трэба гаварыць: «Шые, Валя шые мішку штонікі». Каб замацаваць правільную граматычную форму ў маўленні дзіцяці, карысна прывесці аналагічныя прыклады: «Трэба гаварыць у бярлозе, гэтак жа, як на падлозе.
Важна, каб дзеці пад кіраўніцтвам выхавальніка вучыліся чуць і самастойна выпраўляць памылкі ў сваім маўленні. Для гэтага трэба прыцягваць увагу дзяцей да памылак у іх маўленні, старэйшым прапанаваць самім выпраўляць іх. «Ты сказаў няправільна, дапусціў памылку. Здагадайся сам, што ты сказаў не так». Калі дзіця з гэтай задачай не спраўляецца самастойна, падказаць: «Ты няправільна змяніў слова «паверх». Падумай, як трэба правільна змяніць гэта слова». (На паверсе.) Тут жа можна ў якасці ўзору нагадаць шэраг слоў, якія змяняюцца аналагічна (у гаросе, у кажусе ...).
Часам, калі старэйшым дашкольнікам дапускаецца памылка на матэрыяле, які добра адпрацаваны і замацаваны, памылковая форма можа быць паўторана для параўнання яе з правільнай. Напрыклад: «Як ты лічыш, правільна ты сказаў “на піяніне” ці трэба было сказаць “на піяніна”? Так. А як ты скажаш пра клавішы, яны ў ... (піяніна). Цяпер правільна сказаў. Сачы за сваім маўленнем, тады не будзе памылак».
Пры калектыўных формах работы з дзецьмі (на занятках) да выпраўлення памылак можна прыцягваць дзяцей з правільным маўленнем. Гэта трэба рабіць асцярожна, каб не закрануць самалюбства дзяцей, якія дапускаюць памылкі. Інакш яны пачынаюць зусім адмоўчвацца, што не менш шкодна для развіцця маўлення, чым мноства памылак. Калі памылка дапускаецца вельмі сарамлівым, малаактыўным дзіцем, то тут лепш выправіць памылку, не акуцэнтуючы на ёй увагу. Можна сказаць: “Дакладней гаварыць”чысцейшы”, “даўжэйшы”, “прыгажэйшы”.
Правільную форму слова або сказа выхавальнік прапаноўвае паўтарыць. Але калі размова з дзіцем эмацыянальна ярка афарбавана, дастаткова, калі яно толькі пачуе папраўку, магчыма адцягнутае выпраўленне
Назіранні за памылкамі дзяцей складаюць аснову для планавання работы выхавальніка з падгрупамі дзяцей і індывідуальна. Зафіксаваўшы памылкі, .педагог затым пабірае адпаведныя гульні і практыкаванні для іх выпраўлення і папярэджвання.
Вельмі важна абудзіць у дзяцей імкненне гаварыць правільна, цікавасць .да норм літаратурнага маўлення. Таму важна заахвочваць дзяцей задаваць пытанні аб тым, як правільна гаварыць, прапанаваць дзіцяці падумаць: “А ты скажы, як табе здаецца. Калі памылішся – нічога, памылку можна паправіць. Давай разам падумаем, ці можна так сказаць, як ты прапанаваў, ці трэба інакш змяніць слова”. Дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту можна падводзіць да асэнсаванага выбару правільнай формы з некалькіх варыянтаў, зацікаўліваць іх тым, якая ж форма слова ці сказа правільная.
Кантрольныя пытанні і заданні
1. Раскрыйце змест паняцця “фарміраванне граматычнага ладу маўлення”.
2. Дакажыце, што працэс засваення граматыкі звязаны з разумовым развіццём дзіцяці, з фарміраваннем моўных абагульненняў.
3. Раскрыйце асаблівасці засваення дзецьмі дашкольнага ўзросту граматычнага ладу роднага маўлення.
4. К якому ўзросту дзіця засвойвае граматычную сістэму роднай мовы ў яе найбольш тыповых праяўленнях? Абгрунтуйце свой адказ.
5. Раскрыйце сутнасць дзіцячай словатворчасці. Як трэба ставіцца да дзіцячых “неалагізмаў”?
6. Як можна адрозніць граматычную памылку ў словаўтварэнні ад дзіцячай словатворчасці?
7. Якія групы метадаў вылучаюцца ў рабоце па фарміраванні граматычнага ладу маўлення?
8. Раскрыйце і абгрунтуйце паслядоўнасць увядзення граматычных з’яў у дзіцячым садзе.
9. Назавіце этапы засваення дзіцем асобнай граматычнай формы. Прывядзіце прыклад.
10.рывядзіце прыклады дыдактычных гульняў і практыкаванняў па фарміраванні ў дзіцей навыкаў словазмянення.
11 Прывядзіце прыклады дыдактычных гульняў і практыкаванняў па фарміраванні ў дзіцей навыкаў злучэння слоў у сказах.
12 Прывядзіце прыклады дыдактычных гульняў і практыкаванняў па фарміраванні ў дзіцей навыкаў словаўтварэння.
13 Абгрунтуйце, у якіх выпадках гэтыя метадычныя палажэнні правільныя: а) цяжкія граматычныя форы ўтварае дарослы; б) цяжкія граматычныя формы можа ўтвараць дзіця самастойна.
14 Растлумачце, у якіх выпадках мэтазгодна выпраўляць граматычныя памылкі: а) у працэсе маўленя; б) адразу пасля выказвання; в) праз некаторы час.