
- •Вучэбны дапаможнік
- •Развіццё маўлення і навучанне мове як метадычныя паняцці
- •Дзіцячае маўленне як навуковая дысцыпліна - анталінгвістыка
- •Гісторыя ўзнікнення і развіцця айчыннай і замежнай анталінгвістыкі
- •Асноўныя канцэпцыі асваення дзіцем роднай мовы
- •Фактары развіцця маўлення. Агульная перыядызацыя маўленчага развіцця
- •Даславесны этап развіцця маўлення
- •Актыўны рост лексічнага запаса, авалоданне значэннем слова Лексічная сістэма мовы. Паняцце значэння слова
- •Тыповыя памылкі ў засваенні слоўніка
- •Засваенне пераносных значэнняў слоў
- •Авалоданне фразеялогіяй
- •Авалоданне гукавой асновай маўлення Гукавыя сродкі мовы
- •Развіццё маўленчага слыху
- •Авалоданне вымаўленнем гукаў, слоў
- •Авалоданне марфалогіяй Пераход ад даграматычнага этапа да марфалагічнага.
- •Засваенне граматычных катэгорый.
- •Засваенне марфалогіі.
- •Словаўтваральныя інавацыі ў дзіцячым маўленні.
- •Авалоданне сінтаксісам
- •Развіццё камунікатыўных здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту. Асаблівасці камунікатыўнага развіцця асобы ў дзяцінстве
- •Паняцце дыялагічнага маўлення ў дашкольным ўзросце
- •Станаўленне дыялога ў дашкольным ўзросце
- •Авалоданне спосабамі арганізацыі тэксту
- •Металінгвістычныя выказванні дзяцей і іх аналіз
- •Асаблівасці руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў
- •Станаўленне і развіццё айчыннай методыкі развіцця маўлення дашкольнікаў Гістарычныя перадумовы станаўлення дашкольнай лінгвадыдактыкі ў Беларусі.
- •Беларускія асветнікі пра ролю роднай мовы ў выхаванні асобы.
- •Стварэнне першых падручнікаў для дзяцей на беларускай мове
- •Ул. Ф. Луцэвіч – стваральніца сістэмы навучання дашкольнікаў беларускай мове сродкамі мастацкага слова
- •Распрацоўка зместу і метадаў навучання дзяцей мове, пастаноўка праблемы руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў у 40-я – 80-я гг.
- •Распрацоўка тэарэтычных асноў і метадычнага забеспячэння беларускай дашкольнай лінгвадыдактыкі ў канцы хх – пачатку ххі ст.
- •Функцыі маўлення. Родная мова як фактар развіцця і выхавання дзяцей
- •Сістэма работы па развіцці маўлення ў дашкольнай установе Задачы, змест і формы работы па развіцці маўлення дзяцей
- •Прынцыпы развіцця маўлення дашкольнікаў
- •Метады і прыёмы развіцця маўлення
- •Псіхолага-педагагічныя асновы навучання дашкольнікаў беларускай мове як другой
- •Развіццё маўлення дзяцей у розных формах зносін.
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей ранняга ўзросту Станаўленне маўлення на першым годзе жыцця
- •Методыка развіцця разумення мовы дарослых і вымаўлення асэнсаваных слоў у дзяцей першага года жыцця
- •Асаблівасці развіцця маўлення дзяцей другога года жыцця
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей другога года жыцця
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей трэцяга года жыцця
- •Методыка слоўнікавай работы
- •I азнаямлення дзяцей 3 наваколлем Асаблівасці слоўніка дзяцей і задачы слоўнікавай работы
- •Прынцыпы слоўнікавай работы і яе змест
- •Асаблівасці слоўнікавай работы пры навучанні беларускай мове як другой
- •Прыёмы актывізацыі слоўніка.
- •Заняткі па першапачатковым азнаямленні з прадметамі і з'явамі
- •Заняткі па паглыбленні ведаў аб прадметах і з'явах
- •Заняткі па фарміраванні паняццяў
- •Загадванне і адгадванне загадак.
- •Методыка фарміравання граматычнага ладу маўлення
- •Метады і прыёмы фарміравання граматычнай правільнасці маўлення
- •Змест граматычнай работы ў дзіцячым садзе
- •Заняткі па фарміраванні граматычнай правільнасці маўлення
- •Методыка фарміравання гукавой культуры маўлення Паняцце гукавой культуры маўлення і задачы яе выхавання ў дашкольнікаў
- •Праверка маўлення дзяцей
- •Методыка работы над кампанентамі гукавой культуры
- •Методыка развіцця звязнага маўлення і маўленчых зносін Звязнае маўленне і задачы яго развіцця ў дашкольнікаў
- •Методыка навучання дыялагічнаму маўленню Размова выхавальніка з дзецьмі
- •Гутарка як сродак развіцця дыялагічнага маўлення
- •Маналагічнае маўленне і асаблівасці яго засваення дзецьмі
- •Навучанне пераказу мастацкіх твораў
- •Методыка навучання дзяцей маналогам-апісанням
- •Методыка работы з дыдактычнай карцінай
- •Навучанне дзяцей расказванню з асабістага вопыту
- •Навучанне творчаму расказванню
- •Азнаямленне дашкольнікаў з мастацкай літаратурай Змест праграмы і задачы дашкольнай установы па азнаямленні дзяцей з мастацкай літаратурай
- •Асаблівасці ўспрымання твораў мастацкай літаратуры дзецьмі дашкольнага ўзросту
- •Формы, метады і прыёмы работы з творамі мастацкай літаратуры
- •Азнаямленне дашкольнікаў з паэзіяй
- •Азнаямленне дашкольнікаў з кніжнай ілюстрацыяй
- •Драматызацыя і інсцэніраванне мастацкіх твораў
- •Цэнтр маўленчай актыўнасці для дашкольнікаў
- •Падрыхтоўка дашкольнікаў да навучання грамаце Тэарэтычныя асновы навучання грамаце
- •Азнаямленне дашкольнікаў з асноўнымі моўнымі паняццямі.
- •Развіццё фанематычнага слыху ў дзяцей
- •Планаванне работы па развіцці маўлення і навучанні роднай мове ў дашкольнай установе
Развіццё маўлення дзяцей у розных формах зносін.
Маўленчая дзейнасць чалавека цесна звязана з іншымі відамі дзейнасці (гульнявой, працоўнай, вучэбнай, інтэлектуальнай). Характар дзейнасці, штодзённых узаемаадносін паміж дарослымі і дзецьмі значна ўплываюць на інтэнсіўнасць развіцця маўлення дзіцяці. Па даных псіхолагаў, на працягу дашкольнага дзяцінства ўзнікаюць чатыры формы зносін:
• сітуацыйна-асобасная (эмацыянальная);
• сітуацыйна-дзелавая;
• пазасітуацыйна-пазнавальная;
• пазасітуацыйна-асобасная (М.І.Лісіна).
Асноўнымі сродкамі зносін выступаюць: экспрэсіўна-мімічныя (выражэнне вачэй, палажэнне броў, вуснаў, надзьмуванне шчок і да т.п.), прадметна-дзейнасныя (выразныя позы, прадметныя дзеянні, жэсты) і маўленчыя.
Кожнай форме зносін адпавядаюць пэўныя асаблівасці маўлення дзіцяці – яго лексіка, граматычны лад, выразнасць. Вядома, што дзеці аднаго ўзросту часта маюць розны ўзровень маўленчага развіцця. Гэтыя адрозненні залежаць ад узроўню развіцця зносін дзіцяці з дарослымі.
Сітуацыйна-асобасная форма зносін узнікае ў першы месяц жыцця. Гэта, па сутнасці, абмен станоўчымі эмоцыямі паміж дрослым і дзіцем. Таму іх называюць эмацыянальнымі зносінамі.
Сітуацыйна-дзелавая форма зносін узнікае ў другой палове першага года жыцця ў выніку авалодання дзіцем прадметнымі маніпуляцыямі, іх паступовага ўскладнення ў сімеснай прадметнай дзейнасці малога і дарослага. Унутры гэтай формы зносін і складаюцца неабходныя ўмовы для ўзнікнення першых слоў дзіцяці. Выказванні дзіцяці ранняга ўзросту адносяцца ў асноўным да прадметаў і падзей, якія знаходзяцца ў полі зроку малога або абазначаюць яго неадкладныя жаданні, дзеянні.
Дзейнасць дзяцей, якія знаходзяцца на ўзроўні сітуацыйна-дзелавой формы зносін, цесна пераплятаецца з дзейнасцю дарослага. Вынікам іх сумеснай дзейнасці з’яўляецца дыялагічны характар маўлення. Дыялог заўсёды абумоўліваецца якой-небудзь канкрэтнай сітуацыяй, што вядзе да развіцця асаблівай формы дыялагічнага маўлення – сітуацыйнага, змест якога можа быць зразумелы суразмоўцам толькі ў той канкрэтнай сітуацыі, у якой яны знаходзяцца, таму што дзеці ўказваюць на прадмет замес таго, каб назваць яго, паказваюць рухі, жэстыкулююць і да т.п.
Маўленне на гэтым этапе развіцця дзіцяці вызначаецца выкарыстаннем простых, кароткіх сказаў. Калі такому дзіцяці прапанаваць пераказаць знаёмы тэкст, яно толькі пералічвае адрывачныя дзеянні ці падзеі. Не ведаючы тэксту, іншы суразмоўца не зразумее, аб чым ідзе гаворка.
Паступова дзіця авалодвае пазасітуацыйна-пазнавальнай формай зносін, у аснове якой ляжаць пазнавальныя матывы: дзіця імкнецца даведацца аб жывёлах, раслінай, машынай і інш. Час узнікнення гэтай формы зносін не зусім пэўны. Яўная прыкмета пазасітуацыйна-пазнавальных зносін – першыя “тэарэтычныя” пытанні малога, якія звязаны з прадметамі і з’явамі навакольная рэчаіснасці: “Чаму дрэвы гайдаюцца?”, “Хто дужэйшы, конь ці карова?” і г.д.. На гэтым этапе развіцця дзіця, авалодаўшы пэўным узроўнем маўлення, можа ўжо не толькі ўявіць сабе канкрэтную сітуацыю, але і перадаць яе словамі, расказаць аб ёй даросламу. Акрамя таго, дзіця пачынае ўспрымаць інфармацыю, якая выходзіць за рамкі той сітуацыі, у якой знаходзіцца дзіця: яно разумее і асэнсоўвае паведамленні старэйшага аб тых рэчах і з’явах, якія яно не ў стане пабачыць, узяць, “памацаць”.
Маўленне дзяцей вызваляецца ад прывязанасці да канкрэтнай сітуацыі, становіцца кантэкстным, г..зн зразумелым з самога маўлення. Кантэкстная форма маўлення патрабуе больш разгорнутага, лагічнага выказвання, а .зн.ачы.ць, .і паш.ырэння слоўніка, засваення новых граматычных форм. Пераказваючы знаёмую гісторыю, дзіця даволі поўна, выразна і ў пэўнай меры лагічна перадае асноўныя яе падзеі.
Кантэкстнае маўленне ў дашкольнікаў не выцясняе поўнасцю сітуцыйнага. Дзіця карыстаецца то адной, то другой формай у залежнасці ад характару зносін, зместу паведамлення, сваіх індывідуальных асаблівасцей. Так, калі дзіця ўзбуджана нейкімі падзеямі, яно пераходзіць на сітуацыйнае маўленне пры іх перадачы. Больш сітуацыйным становіцца маўленне, калі ў дзіцяці ёсць магчымасць абапірацца на нагляднаць (карціны, ілюстрацыі).
Пазасітуацыйна-асобасная форма зносін з’яўляецца, калі дзіця пачынае цікавіцца падзеямі, што адбываюцца ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі. Самі людзі, іх учынкі, нормы паводзін становяцца прадметам зносін паміж дзецьмі і дарослымі. Такая форма зносін пабудж.аецца асобаснымі матывамі паводзін чалавека.
Пераказ дзяцей, якія дасягнулі ўзроўню пазасітуацыйна-асобаснай формы зносін ,вызначаецца лагічнасцю, цэласнасцю, структура яго і маўленчыя асаблівасці амаль поўнасцю супадаюць з тэстам-арыгіналам.
Пазасітуацыйна-асобасная форма зносін характэрна для старэйшых дашкольнікаў. Але ў элементарнай форме яе можна назіраць у некаторых дзяцей трох-чатырох гадоў. З другога боку, сустракаюцца дзеці, якія да канца дашкольнага ўзросту застаюцца на ўзроўню пазасітуацыйна-пазнавальных зносін з дарослымі.
Узровень авалодання адпаведнымі формамі зносін праяўляецца ў характары маўлення дашкольнікаў. Па даных даследчыкаў, пераход ад сітуацыйнага да кантэкстнага маўлення адбываецца ў дзяцей чатырох-пяці гадоў. Аднак асобныя элементы маналагічнага маўлення праяўляюцца ўжо значна раней – у дзяцей двух-трохгадовага ўзросту. У той жа час не ўсе чатырохгадовыя і нават пяцігадовыя дзеці дасягаюць узроўню пазасітуацыйнай формызносін і адпаведна – маналагічнага маўлення. Таму сярэдні дашкольны ўзрост – гэта перыяд, калі дыяпазон індывідуальных адрозненняў у маўленчым развіцці дзяцей імкліва ўзрастае (А.Г.Арушанава).
Выхавальнік пры вызначэнні зместу маўлення ўлічвае тыя інтарэсы і ўяўленні дашкольнікаў, якія ўжо ў іх склаліся, каб весці адпаведную работу на аснове таго матэрыялу, які з’яўляецца для дзяцей цікавым, значным.
Кантрольныя пытанні і заданні
1. Назавіце функцыі маўлення, дакажыце ролю роднай мовы ў развіцці асобы дзіцяці.
2. Складзіце схему “Роля мовы ў псіхічным развіцці дзіцяці”.
2. Вызначыце статус беларускай мовы для беларускіх дзяцей на сучасным этапе развіцця грамадства.
3. Абгрунтуйце ўплыў маўленчага асяроддзя на засваенне дзіцем роднай мовы.
3. Назавіце патрабаванні да маўлення выхавальніка і дыдактычных зносін яго з дзецьмі.
4. Якая асноўная мэта работы па развіцці маўлення дзяйей у дзіцячым садзе?
5. Дайце лінгвістычнае і псіхолага-педагагічнае абгрунтаванне задач развіцця малення дзяцей у дзіцячым садзе.
6. Складзіце схему, якая б раскрывала ўзаемасувязь задач развіцця маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту.
6. Ахарактарызуйце асноўныя аспекты кожнай задачы развіцця маўлення дзяцей.
7. Якія задачы развіцця маўлення з’яўляюцца вядучымі ў розных узроставых групах дзіцячага сада?
8. Як ўзаемазвязана развіццё маўлення дзяцей і азнаямленне з навакольным светам (сацыяльны свет і праца дарослых, прадметны свет, свет прыроды)?
9. Ці неабходна навучанне маўленню дзяцей на спецыяльных занятках? Чаму?
10. Як праяўляецца ўзаемасувязь розных сродкаў развіцця маўлення ў цэласным педагагічным працэсе?
10. Пералічыце метадычныя прынцыпы навучання маўленню. Дайце іх абгрунтаванне.
11. Дайце класіфікацыю метадаў навучання маўленню. У чым сутнасць характарыстыкі метадаў з пункту гледжання характару маўленчай дзейнасці дзяцей? Чаму неабходны прадуктыўныя метады?
12. Дакажыце ўплыў зносін на развіццё маўлення дзяцей.
13. Раскройце асаблівасці маўлення дзяцей у залежнасці ад авалодання імі рознымі формамі зносін з акружаючымі.
14. Дайце характарыстыку камунікаўных дзеянняў дашкольнікаў у носінах з равеснікамі. Як гэта ўплывае на маўленне дзіцяці, звернутае да равесніка?
15. У чым асаблівасць сацыялінгвістычнай сітуацыі Ў Беларусі?
15. Дайце характарыстыку маўленчага развіцця дзяцей у сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя.
16. На чым грунтуецца методыка развіцця беларускага маўлення дзяцей?
17. Назавіце шляхі навучання дашкольнікаў беларускай мове.
18. Што азначае прынцып “адна асоба – адна мова”?