
- •Вучэбны дапаможнік
- •Развіццё маўлення і навучанне мове як метадычныя паняцці
- •Дзіцячае маўленне як навуковая дысцыпліна - анталінгвістыка
- •Гісторыя ўзнікнення і развіцця айчыннай і замежнай анталінгвістыкі
- •Асноўныя канцэпцыі асваення дзіцем роднай мовы
- •Фактары развіцця маўлення. Агульная перыядызацыя маўленчага развіцця
- •Даславесны этап развіцця маўлення
- •Актыўны рост лексічнага запаса, авалоданне значэннем слова Лексічная сістэма мовы. Паняцце значэння слова
- •Тыповыя памылкі ў засваенні слоўніка
- •Засваенне пераносных значэнняў слоў
- •Авалоданне фразеялогіяй
- •Авалоданне гукавой асновай маўлення Гукавыя сродкі мовы
- •Развіццё маўленчага слыху
- •Авалоданне вымаўленнем гукаў, слоў
- •Авалоданне марфалогіяй Пераход ад даграматычнага этапа да марфалагічнага.
- •Засваенне граматычных катэгорый.
- •Засваенне марфалогіі.
- •Словаўтваральныя інавацыі ў дзіцячым маўленні.
- •Авалоданне сінтаксісам
- •Развіццё камунікатыўных здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту. Асаблівасці камунікатыўнага развіцця асобы ў дзяцінстве
- •Паняцце дыялагічнага маўлення ў дашкольным ўзросце
- •Станаўленне дыялога ў дашкольным ўзросце
- •Авалоданне спосабамі арганізацыі тэксту
- •Металінгвістычныя выказванні дзяцей і іх аналіз
- •Асаблівасці руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў
- •Станаўленне і развіццё айчыннай методыкі развіцця маўлення дашкольнікаў Гістарычныя перадумовы станаўлення дашкольнай лінгвадыдактыкі ў Беларусі.
- •Беларускія асветнікі пра ролю роднай мовы ў выхаванні асобы.
- •Стварэнне першых падручнікаў для дзяцей на беларускай мове
- •Ул. Ф. Луцэвіч – стваральніца сістэмы навучання дашкольнікаў беларускай мове сродкамі мастацкага слова
- •Распрацоўка зместу і метадаў навучання дзяцей мове, пастаноўка праблемы руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў у 40-я – 80-я гг.
- •Распрацоўка тэарэтычных асноў і метадычнага забеспячэння беларускай дашкольнай лінгвадыдактыкі ў канцы хх – пачатку ххі ст.
- •Функцыі маўлення. Родная мова як фактар развіцця і выхавання дзяцей
- •Сістэма работы па развіцці маўлення ў дашкольнай установе Задачы, змест і формы работы па развіцці маўлення дзяцей
- •Прынцыпы развіцця маўлення дашкольнікаў
- •Метады і прыёмы развіцця маўлення
- •Псіхолага-педагагічныя асновы навучання дашкольнікаў беларускай мове як другой
- •Развіццё маўлення дзяцей у розных формах зносін.
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей ранняга ўзросту Станаўленне маўлення на першым годзе жыцця
- •Методыка развіцця разумення мовы дарослых і вымаўлення асэнсаваных слоў у дзяцей першага года жыцця
- •Асаблівасці развіцця маўлення дзяцей другога года жыцця
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей другога года жыцця
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей трэцяга года жыцця
- •Методыка слоўнікавай работы
- •I азнаямлення дзяцей 3 наваколлем Асаблівасці слоўніка дзяцей і задачы слоўнікавай работы
- •Прынцыпы слоўнікавай работы і яе змест
- •Асаблівасці слоўнікавай работы пры навучанні беларускай мове як другой
- •Прыёмы актывізацыі слоўніка.
- •Заняткі па першапачатковым азнаямленні з прадметамі і з'явамі
- •Заняткі па паглыбленні ведаў аб прадметах і з'явах
- •Заняткі па фарміраванні паняццяў
- •Загадванне і адгадванне загадак.
- •Методыка фарміравання граматычнага ладу маўлення
- •Метады і прыёмы фарміравання граматычнай правільнасці маўлення
- •Змест граматычнай работы ў дзіцячым садзе
- •Заняткі па фарміраванні граматычнай правільнасці маўлення
- •Методыка фарміравання гукавой культуры маўлення Паняцце гукавой культуры маўлення і задачы яе выхавання ў дашкольнікаў
- •Праверка маўлення дзяцей
- •Методыка работы над кампанентамі гукавой культуры
- •Методыка развіцця звязнага маўлення і маўленчых зносін Звязнае маўленне і задачы яго развіцця ў дашкольнікаў
- •Методыка навучання дыялагічнаму маўленню Размова выхавальніка з дзецьмі
- •Гутарка як сродак развіцця дыялагічнага маўлення
- •Маналагічнае маўленне і асаблівасці яго засваення дзецьмі
- •Навучанне пераказу мастацкіх твораў
- •Методыка навучання дзяцей маналогам-апісанням
- •Методыка работы з дыдактычнай карцінай
- •Навучанне дзяцей расказванню з асабістага вопыту
- •Навучанне творчаму расказванню
- •Азнаямленне дашкольнікаў з мастацкай літаратурай Змест праграмы і задачы дашкольнай установы па азнаямленні дзяцей з мастацкай літаратурай
- •Асаблівасці ўспрымання твораў мастацкай літаратуры дзецьмі дашкольнага ўзросту
- •Формы, метады і прыёмы работы з творамі мастацкай літаратуры
- •Азнаямленне дашкольнікаў з паэзіяй
- •Азнаямленне дашкольнікаў з кніжнай ілюстрацыяй
- •Драматызацыя і інсцэніраванне мастацкіх твораў
- •Цэнтр маўленчай актыўнасці для дашкольнікаў
- •Падрыхтоўка дашкольнікаў да навучання грамаце Тэарэтычныя асновы навучання грамаце
- •Азнаямленне дашкольнікаў з асноўнымі моўнымі паняццямі.
- •Развіццё фанематычнага слыху ў дзяцей
- •Планаванне работы па развіцці маўлення і навучанні роднай мове ў дашкольнай установе
Псіхолага-педагагічныя асновы навучання дашкольнікаў беларускай мове як другой
Маўленчае развіццё дашкольнікаў у Беларусі ажыцяўляецца ў сітуацыі руска-беларускага двухмоўя. Блізкасць беларускай і рускай моў стварае спецыфічныя ўмовы для маўленчага выхавання дашкольнікаў. Для большасці дзяцей першай (роднай) мовай, на якой яны вучацца размаўляць і думаць, мець зносіны з акружаючымі людзьмі, пазнаваць рэчаіснасць, з’яўляецца руская мова. Беларуская мова храналагічна выступае для іх як другая. У той жа час беларуская мова асэнсоўваецца ў грамадстве як родная мова, якая захоўвае нацыянальна-культурную ідэнтыфікацыю. Таму паўстае складанае праблема навучання дзяцей беларускай мове як роднай.
Рускамоўныя дзеці ў Беларусі ў асноўным разумеюць беларускае маўленне, могуць ўзнаўляць асобныя словы, выразы, невялікія вершаваныя творы і да т.п. Гэта значыць, што маўленчае развіццё дашкольнікаў характарызуецца рэцэптыўным і рэпрадуктыўным двухмоўем – успрыманнем разуменнем і ўзнаўленнем беларускага маўлення. У дашкольнікаў ствараюцца “жыццёвыя” ўяўленні аб рускай і беларускай мовах і іх элементах.Аднак жыццёвай неабходнасці карыстацца беларускай мовай у штодзённым жыцці ў рускамоўных дзяцей мала. Планаваць, арганізоўваць сваю дзейнасць, ажыццяўляць зносіны ім прасцей на рускай мове. З другога боку, неарганізаванае засваенне беларускай мовы прыводзіць да інтэрферэнцыі – “засмечанасці” мовы: пранікненню ў рускае маўленне дзяцей беларусізмаў і ў беларускае – русізмаў. Напрыклда, гаворачы па-руску, некаторыя дзеці ўжыаюць беларускія словы (сварила бурак) , граматычныя формы уласцівыя беларускай мове (гулять с папам) дапускаюць арфаэпічныя і фанетычныя памылкі (ремень, дзевачка). Часта дзеці паралельна ўжываюць агульныя па значэнні словы абедзвюх моў (кукла і лялька, сапожки і боты, картинка м малюнак, играть і гуляць і інш.). Пры гэтым дашкольнікі не заўважаюць сваіх памылак, у іх не фарміруецца “чуццё” адной і другой мовы. Наш суайчыннік, вялікі псіхолаг ХХ ст. Л.С. Выгоцкі папярэджваў, што ў маўленчым развіцці дзіцяці ўзнікаюць вялікія цяжкасці, “калі ўмовы выхавання не гарантуюць стварэння ... больш або менш самастойных сфер прымянення кожнай мовы, калі дзіця аддана ва ўладу выпадковай сумесі розных моўных сістэм, калі абедзве мовы хаатычна змешваюцца.” Паводле Л.С.Выгоцкага, “накіравальная роля выхавання нідзе не набывае такога вырашальнага значэння для ўсяго лёсу дзіцячага маўлення і дзіцячага інтэлектуальнага развіцця, як у выпадках двухмоўя або шматмоўя дзіцячага насельніцтва”15. Сказанае сведчыць пра тое, што авалодаць правільным беларускім маўленнем рускамоўныя дашкольнікі могуць толькі ў ходзе спецыяльна арганізаванага мэтанакіраванага навучання нацыянальнай мове. Далучаць дашкольнікаў да роднага слова неабходна як мага раней, з моманту наведвання дзіцем дашкольнай установы. У гэтым выпадку маўленчыя механізмы, што фарміруюцца ў дзіцяці, «працуюць» не толькі на русскую, але і на беларускую мову і забяспечваюць нацыянальнае бачанне навакольнай рэчаіснасці. Ранняе ўвядзенне беларускай мовы, засваенне якой ідзе не апасродкавана – праз русскую мову, а непасрэдна, садзейнічае фарміраванню моўнамысліцельнай дзейнасці на беларускай мове. Методыка беларускамоўнага развіцця дзяцей павінна грунтавацца на агульных прынцыпах развіцця маўлення дзяцей з улікам асаблівасцей засваення дашкольнікамі першай і другой мовы. Даследчыкі дзіцячага маўлення (А.А.Лявонцьеў, Ф.А.Сахін, Д.Б.Эльконін і інш.) перакаўча даказалі, што развіццё маўлення дзяцей грунтуецца не на перайманні і ўзнаўленні ўзораў малення дарослага і іх запамінанні (імітацыя як механізм засваення мовы характэрная для дзяцей канца першага – першай паловы другога года жыцця). У аснове фарміравання моўнага механізма дзіцяці ляжыць актыўны, творчы працэс авалодання мовай - “моўныя адкрыцці”, якія робіць дзіця ў працэсе зносін з дарослымі і ўласнай практычнай дзейнасці. Толькі такое развіццё, адзначаў Ф.А.Сахін, стварае ў дзяцей цікавасць да роднай мовы, вядзе да сапраўднага авалодання яе багаццямі, забяспечвае творчы характар маўлення, тэндэнцыю да яго самаразвіцця. Алгарытм асэнсавання роднай мовы ляжыць у аснове пазнавальнай дзейнасці і пры засваенні другой мовы (А.А.Лявонцьеў, А.М.Шахнаровіч і інш.). Вядучым у навучанні беларускай мове з’яўляецца не прад’яўленне маўленчых узораў, а фарміраванне моўных абагульненняў (напрыклад вучыць не вымаўленню асобных слоў з тым або іншым гукам, а сфарміраваць дастаткова асэнсаванае абагульненае ўменне вымаўляць гэты гук ізалявана і ў любых словах). Гэта тым больш важна, што выхаванцы дзіцячых садоў не маюць паўнацэннага беларускамоўнага асяроддзя, не чуюць нацыянальную мову ў тым аб’ёме, які неабходны для своечасовага самастойнага “ўрастання” ў яе (Л.С.Выгоцкі).Пры навучанні дашкольнікаў беларускай мове, развіцця ў іх беларускага маўлення неабходна спалучаць два шляхі. З аднаго боку, гэта неўсвядомленае засваенне дзецьмі беларускай мовы ў штодзённых зносінах ў выніку паступовага “паглыблення” ў беларускамоўнае камунікатыўнае асяроддзе і прыстасаванне да яго. З другога боку – гэта спецыяльна арганізаванае навучанне, арыентаванае на фарміраванне ў выхаванцаў элементарных моўных абагульненняў. Развіццё беларускага маўлення дзяцей неабходна ажыццяўляць паступова, пачынаючы з ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дзяцей ранняга і малодшага дашкольнага ўзросту з мэтай развіцця рэцэптыўнага і рэпрадуктыўнага двухмоўя і яго чуцця, пераходзячы затым да навучання дашкольнікаў сярэдняга і старэйшага ўзросту прадуктыўнаму беларускаму маўленню. Навучанне на кожным наступным этапе ажыццяўляецца на фоне далейшага развіцця і ўдасканалення маўленчых навыкаў дзяцей, набытых на папярэдніх этапах. Як ужо адзначалася, дзеці ў асноўным разумеюць беларускую мову. Гэтую акалічнасць трэба шырока выкарыстоўваць для азнаямлення дашкольнікаў з беларускай мастацкай літаратурай народнымі гульнямі святамі. Без гэтага немагчымае паўнацэннае маўленчае развіццё дзіцяці. Паколькі дзеці часта чуюць змешаную руска-беларускую гаворку, недасканалае маўленне выхавальніка, далучыць іх да жывога беларускага слова, садзейнічаць засваенню выразных сродкаў роднай мовы на ўзроўні чуцця і тым самым забяспечыць ўзбагачэнне духоўнага свету кожнага дзіцяці магчыма толькі праз мастацкую літаратуру. Фактарам, які станоўча ўплывае на засваенне беларускай мовы як роднай з’яўляецца выхаванне ў дзяцей цікавасці і сімпатыі да яе як “мове прыемнасці” (А.А.Лявонцьеў), здольнай задавальняць эстэтычныя, гульнявыя, пазнавальныя і іншыя запытанні дзяцей. Выхавальнік наладжвае асобасна значныя і эмацыянальна яскравыя зносіны на беларускай мове, змест і форма якіх адпавядаюць інтарэсам і ўяўленням дашкольнікаў, матывам іх узаемадзеяння з акружаючымі людзьмі. Беларуская мова выступае як «мова прыемнасці» ў працэсе гульні, якая стварае асаблівую «сферу зносін» і выклікае найбольшую ўнутраную актыўнасць у дашкольнікаў. Пры гэтым пэўную сферу зносін замацоўвае для кожнай з моў прынцып “адна гульня – адна мова”.Навучанне дзвюм мовам найбольш эфектыўна ажыццяўляецца ў сітуацыі «адна асоба – адна мова». Ва ўмовах грамадскага выхавання гэты прынцып атрымлівае некалькі іншае гучанне: кожная мова павінна выкарыстоўвацца ў залежнасці ад умоў або акалічнасцей. Такі падыход найбольш прыдатны для Беларусі, калі дзеці з рускамоўных сем'яў авалодваюць беларускай мовай ў дзіцячым садзе. Значыць, ранняе засваенне беларускай мовы рускамоўнымі дзецьмі дасць станоўчыя вынікі пры строгім захаванні ў зносінах з дзіцем прынцыпу «адна асоба ў адной сітуацыі зносін – адна мова». Гэта значыць, што адзін і той жа выхавальнік можа выкарыстоўваць ў зносінах з дзіцем і рускую і беларускую мовы, але строга прытрымлівацца адной з іх на пэўных занятках, у гульнях і да т.п. або ў пэўныя дні. Пры гэтым важна ствараць псіхалагічную ўстаноўку на выкарыстанне беларускай або рускай мовы ў адпаведных сітуацыях. У дзіцячым садзе (групе) з беларускай мовай выхавання і навучання павінна гучаць толькі беларуская мова за выключэннем заняткаў па рускай мове і літаратуры. Гэта і будзе развіццёвы патэнцыял маўленчага асяроддзя, сам факт знаходжання ў якім стварае ў дзіцяці ўстаноўку на карыстанне беларускай мовай. Калі навучанне беларускай мове ажыццяўляецца ў дзіцячым садзе з рускім моўным рэжымам, вельмі важна ствараць i чыста знешнія ўмовы для развіця дыферэнцыраванай устаноўкі на карыстанне беларускай мовай. Напрыклад, карысна праводзіць заняткі ў спецыяльным памяшканні, якое ўмоўна можна назваць кабінетам беларускай мовы i культуры, змяняць знешнія ўмовы ў групавым пaкoi ў так званы «беларускі дзень» i да т. п. (Дарэчы, тое ж самае адносіцца i да вывучэння рускай мовы ў дзіцячым садзе з беларускім маўленчым рэжымам.).