Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вучэбны дапаможнік.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
653.06 Кб
Скачать

Распрацоўка тэарэтычных асноў і метадычнага забеспячэння беларускай дашкольнай лінгвадыдактыкі ў канцы хх – пачатку ххі ст.

Сацыяльна-палітычныя змены ў беларускім грамадстве, што адбываліся з другой паловы 80-х гг. ХХ ст. (дэмакратызацыя, галоснасць, ідэялагічны плюралізм і як вынік - рост нацыянальнай самасвядомасці значнай часткі насельніцтва) паўплывалі на мадыфікацыю нацыянальнай моўнай палітыкі і суадносіны моў у адукацыйных установах рэспублікі.

У перыяд с 1990 па 1995 назіралася другая хваля беларусізацыі ў рэспубліцы. Тое, што прадпрымалася для адраджэння беларускай нацыянальнай культуры ў першай палове 90-х гг., вельмі нагадвала працэсы, якія мелі месца ў 20-30-я гг. ХХ ст. Аднак у параўнанні з першай паловай ХХ ст., на момант абвяшчэння незалежнасці Беларусі руская мова ўжо з’яўлялася асноўнай мовах міжасабовага ўзаемадзеяння насельніцтва.

Законам “Аб мовах у Беларускай ССР”, прынятым 26 студзеня 1990 г., беларускай мове надаваўся статус дзяржаўнай. Выхаванне і навучанне ў адукацыйных установах усіх відаў павінна было ажыццяўляцца на беларускай мове.

Змены моўнай адукацыйнай палітыкі ў краіне вызначылі неабходнасць удасканалення методыкі навучання беларускай мове дзяцей, для якіх першай асвоенай мовай была рускай. З канца 80-х гг ХХ ст. пачаўся V перыяд развіцця методыкі - распрацоўка тэарэтычных асноў дашкольнай лінгвадыдактыкі па асноўных напрамках развіцця маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту ў сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя, стварэнне адпаведных метадычных дапаможнікаў.

Перш за ўсё, у рэспубліцы сталі шырока распрацоўвацца пытанні беларускамоўнага навучання і выхавання дашкольнікаў, для якіх беларуская мова была першай асвоенай і асноўнай функцыянальнай.

Паколькі большасць сельскіх дашкольных устаноў з’яўляліся малакамплектнымі, беларускімі педагогамі Н.І. Маскаленка, Н.С. Старжынскай і інш. Былі распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па развіцці беларускага маўлення ў выхаванцаў малакамплектных дзіцячых садоў.

У 1985 г. Н.С. Старжынскай быў апублікаваны першы метадычны дапаможнік для выхавальнікаў беларускамоўных дзіцячых садоў “Навучанне дашкольнікаў роднай мове”. У ім выкладаліся тэарэтычныя звесткі і практычныя рэкамендацыі па развіцці ў дашкольнікаў роднай мовы, прыводзіліся канпекты заняткаў па навучанні беларускай грамаце. Выданы накладам 10000 экземпляраў, дапаможнік у рэкордна кароткі тэрмін быў раскуплены.

Некалькі пазней, у 1993 г., Н.С. Старжынскай быў выдадзены метадычны дапаможнік “Развіццё маўлення дашкольнікаў”, дзе было прадстаўлена навуковае і метадычнае абгрунтаванне навучання дзяцей дашкольнага ўзросту беларускай мове. Даная работа ўключала канкрэтныя метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі спецыяльных заняткаў, накіраваных на засваенне дашкольнікамі нацыянальнай мовы як роднай.

У 1989 г. былі выдадзены метадычныя рэкамендацыі Е.Г. Андрэевай па навучанні беларускай мове дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі дыдактычнай гульні. Аўтар адзначала, што правільна падабраныя гульні будуць садзейнічаць маўленчаму развіццю дзяцей.

З 1988 г. ва ўсіх дашкольных установах Беларусі былі ўведзены абавязковыя заняткі па азнаямленні дзяцей з беларускай мовай, рэкамендавалася праводзіць па-беларуску заняткі па азнаямленні з наваколлем і з'явамі грамадскага жыцця. Узнікла неабходнасць метадычнага забеспячэння навучання беларускай мове ў дашкольных установах з рускай мовай выхавання і навучання, якіх у той час было значна больш, чым беларускамоўных. На старонках часопіса “Народная асвета” Н.С. Старжынскай і Н.І. Маскаленка ў 1987- 89 гг. былі апублікаваны метадычныя рэкамендацыі “Заняткі па беларускай мастацкай літаратуры” для дзіцячых садоў з рускай мовах выхавання і навучання, падрыхтаваны шэраг публікацый пад агульнай назвай “Навучанне беларускай мове ў дзіцячым садзе з рускім моўным рэжымам”. Гэта былі першыя работы, у якіх змяшчаліся практычныя рэкамендацыі па арганізацыі дзеянасці рускамоўных дашкольных устаноў у даным напрамку.

Згодна з Канцэпцыяй развіцця дашкольнага выхавання ў рэспубліцы, распрацаванай пасля прыняцця “Закона аб мовах” (1990), выхаванне і навучанне дзяцей у дашкольных установах павінна было весціся на беларускай мове. Адзначалася, што авалоданне дзецьмі багаццямі роднай беларускай мовы складае адзін з асноўных элементаў фарміравання асобы дзіцяці, засваення ім нацыянальнай культуры, станаўлення нацыянальнай свядомасці.

Прадугледжвалася і авалоданне дзецьмі рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін. Засваенне разам з беларускай мовай рускай – гэта авалоданне багацейшай крыніцай ведаў, сродак больш глубокага, разнастайнага развіцця дзяцей.

У адвапеднасці з Канцэпцыяй была створана нацыянальная праграма “Пралеска”, адным з прынцыпаў якой з’яўляецца прынцып народнасці. Сетка дашкольных устаноў і груп з беларускім моўным рэжымам у рэспубліцы была значна пашырана. Як выявілася, у сістэме дашкольнага выхавання шмат шчырых прыхільнікаў адраджэння роднага слова. На першых парах менавіта на іх энтузіязме грунтавалася навучанне беларускай мове ў дзіцячым садзе. Многія з іх самі распрацоўвалі заняткі па беларускай мове, па азнаямленні з беларускай дзіцячай літаратурай, сцэнарыі беларускамоўных фальклорных святаў, літаратурныя ранішнікі і т. п. («Пралеска» за 1991-1995 гг.). 3 друку выйшлі метадычныя дапаможнікі па развіцці беларускага маўлення дашкольнікаў, падрыхтаваныя В. Ляшук, В. Кукса і інш.

Працягвалася распрацоўка пытанняў навучання рускамоўных дашкольнікаў беларускай мове як другой роднай. Вынікі даследаванняў у гэтай галіне былі прадстаўлены ў дапаможніку Н.С. Старжынскай “Беларуская мова ў дзіцячым садзе” (1995 г.).

Пачаткам чарговага пералому ў дзяржаўнай моўнай палітыцы паслужылі вынікі народнага галасавання на майскім рэферэдуме 1995 г., згодна з якімі статус дзяржаўнай атрымала разам з беларускай і руская мова.

Хаця пасля рэферэндуму працэс беларусізацыі дашкольных устаноў развіваўся марудна, праблема забеспячэння іх навукова выверанай стратэгіяй і методыкай навучання дашкольнікаў беларускай мове не згубіла сваёй актуальнасці. Па-першае, шэраг груп ў дзіцячых садах засталіся беларускамоўнымі. Па-другое, у дзіцячых дашкольных установах з рускім моўным рэжымам беларуская мова, згодна з нацыянальнай праграмай «Пралеска», усё роўна вывучаецца, толькі ў меншым аб'ёме. Паўстала неабходнасць грунтоўнага навуковага забеспячэння працэсу навучання рускамоўных дашкольнікаў беларускай мове, развіцця іх беларускага маўлення як сродку зносін, пазнання, моўнага мыслення, планавання і арганізацыі дзейнасці.

Тэхналогія маўленчага і лінгвістычнага развіцця дашкольнікаў у сітуацыі блізкароднаснага руска-беларускага двухмоўя была распрацавана ў канцы 90-х гг. Н. С. Старжынскай. Аўтарам былі абгрунтаваны метады і спецыфіку навучання беларускай мове рускамоўных дашкольнікаў, вызначыла змест і паслядоўнасць засваення беларускай лексікі, граматыкі, фанетыкі. Яе метадычная сістэма ўлічвае яе ўзроставыя асаблівасці дзяцей-дашкольнікаў, іх магчымасці авалодання другой мовай, так і псіхалінгвістычныя аспекты праблемы блізкароднаснага двухмоўя. У сваіх навуковых працах Н.С. Старжынская падкрэслівае, што двухмоўная адукацыя ніякім чынам не павінна развівацца па прынцыпе выцяснення адной мовы другой, а наадварот, павінна садзейнічаць больш глыбокаму авалоданню дзвюма мовамі.

Значны ўклад у распрацоўку праблемы беларускамоўнага развіцця дашкольнікаў ўнесла Дз. М. Дубініна. Ёю ўпершыню былі выяўлены асаблівасці ўспрымання рускамоўнымі дашкольнікамі твораў беларускага фальклора, даказана, што вусная народная творчасць з’яўляецца дзейнасным сродкам фарміравання выразнасці беларускага маўлення дзяцей у сітацыі блізкароднаснага білінгвізму. Дз.М. Дубініна распрацавала змест, вучэбныя заданні, метадычныя рэкамендацыі, дыдактычны матэрыял для дзіцячых садоў з рускім моўным рэжымам работы па арганізацыі дзейнасці, накіраванай на ўдасканаленне беларускага маўлення дзяцей.

У дзіцячых садах і групах з беларускім моўным рэжымам пачынаючы са старэйшага дашкольнага ўзросту ўводзіцца руская мова. Аднак да цяперашняга часу ў рэспубліцы не існуе ні навукова-тэарэтычных, ні метадычных распрацовак, якія б улічвалі спецыфіку навучання дзяцей рускай мове як другой. Хаця рускамоўнае асяроддзе, якое шырока распаўсюджана ў грамадстве, на тэлебачанні, радыё і г.д., выконвае кампенсуючую функцыю, тым не менш названая праблема патрабуе свайго навуковага вырашэння.

Сацыялінгвістычная сітуацыя ў Беларусі дыктуе неабходнасць фарміравання двухмоўнай асобы дзіцяці. Гэта азначае, перш за ўсё, валоданне дзвюма мовамі - рускай і беларускай, маўленчымі навыкамі і камунікатыўнымі ўменнямі на абедзьвюх мовах. Сродкамі дзвюх моў двухмоўная асоба пазнае адну «карціну свету», у выніку чаго атрымлівае цэласныя ўяўленні аб культуры роднай краіны. Таму ў цяперашні час асаблівую актуальнасць набывае распрацоўка інтэграванай методыкі развіцця рускага і беларускага маўлення дашкольнікаў. Інтэграваная методыка зыходзіць з асэнсавання цэласнасці асобы дзіцяці, яго жыццёвага вопыту, з неабходнасцю ўліку ўніверсальных псіхалагічных, псіхалінгвістычных і дыдактычных заканамернасцей працэсаў развіцця маўлення на адной і другой мовах. Даная методыка дае магчымасць дзіцяці авалодаць спосабамі фарміравання і фармулявання думкі на дзвюх мовах, пабачыць, што адзін і той жа змест можа выражацца рознымі сродкамі. Методыка распрацоўваецца на кафедры методык дашкольнай адукацыі БДПУ ім. М. Танка.

Такім чынам, з канца 80-х гг. да цяперашняга часу інтэнсіўнае развіццё атрымалі тры напрамкі: 1) развіццё методыкі навучання дзяцей беларускай мове як першай асвоенай і асноўнай функцыянальнай; 2) распрацоўка праблемы навучання рускамоўных дзяцей беларускай мове як другой роднай; 3) распрацоўка праблемы інтэграванага навучання рускай і беларускай мовам.

На пачатку ХХІ ст. Т.Ул. Паліевай была распрацавана мадэль білінгвальнай адукацыі дашкольнікаў у сітуацыі беларуска-рускага двухмоўя, мэта якой – станаўленне цэласнай асобы дзіцяці, яе паўнацэннае развіццё шляхам інтэграцыі ў дзве роднасныя культуры сродкамі беларускай і рускай моў. Развіццё слоўніка, граматычнага ладу, гукавой культуры маўлення навыкаў, маўленчых зносін на беларускай і рускай мовах, фарміраванне станоўчай матывацыі авалодання гэтамі мовамі з’яўляецца абавязковай умовай дасягнення пастаўленай мэты. На сённяшні дзень беларуская дашкольная педагогіка мае даволі моцную метадычную і навукова-тэарэтычную базу для забеспячэння білінгвальнай адукацыі дашкольнікаў. На беларускай і рускай мовах выдаюцца навуковыя распрацоўкі, дыдактычныя матерыялы, якія забяспечваюць увядзенне этнічнага зместу ў інтэлектуальную, эмацыянальную, дзеянасную сферы асобы дзіцяці, якая толькі фарміруецца. Аднак да гэтага часу не стае наглядных дапаможнікаў, аудыа- і відэазапісаў, кампьютерных праграм, настольных дыдактычных гульняў, якія б садзейнічалі далучэнню дзяцей да беларускай мовы, гісторыі і культуры свайго роднага края.

Кантрольныя пытанні.

1. Дайце характарыстыку асноўных перыядаў развіцця беларускай дашкольнай лінгвадыдактыкі.