- •Вучэбны дапаможнік
- •Развіццё маўлення і навучанне мове як метадычныя паняцці
- •Дзіцячае маўленне як навуковая дысцыпліна - анталінгвістыка
- •Гісторыя ўзнікнення і развіцця айчыннай і замежнай анталінгвістыкі
- •Асноўныя канцэпцыі асваення дзіцем роднай мовы
- •Фактары развіцця маўлення. Агульная перыядызацыя маўленчага развіцця
- •Даславесны этап развіцця маўлення
- •Актыўны рост лексічнага запаса, авалоданне значэннем слова Лексічная сістэма мовы. Паняцце значэння слова
- •Тыповыя памылкі ў засваенні слоўніка
- •Засваенне пераносных значэнняў слоў
- •Авалоданне фразеялогіяй
- •Авалоданне гукавой асновай маўлення Гукавыя сродкі мовы
- •Развіццё маўленчага слыху
- •Авалоданне вымаўленнем гукаў, слоў
- •Авалоданне марфалогіяй Пераход ад даграматычнага этапа да марфалагічнага.
- •Засваенне граматычных катэгорый.
- •Засваенне марфалогіі.
- •Словаўтваральныя інавацыі ў дзіцячым маўленні.
- •Авалоданне сінтаксісам
- •Развіццё камунікатыўных здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту. Асаблівасці камунікатыўнага развіцця асобы ў дзяцінстве
- •Паняцце дыялагічнага маўлення ў дашкольным ўзросце
- •Станаўленне дыялога ў дашкольным ўзросце
- •Авалоданне спосабамі арганізацыі тэксту
- •Металінгвістычныя выказванні дзяцей і іх аналіз
- •Асаблівасці руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў
- •Станаўленне і развіццё айчыннай методыкі развіцця маўлення дашкольнікаў Гістарычныя перадумовы станаўлення дашкольнай лінгвадыдактыкі ў Беларусі.
- •Беларускія асветнікі пра ролю роднай мовы ў выхаванні асобы.
- •Стварэнне першых падручнікаў для дзяцей на беларускай мове
- •Ул. Ф. Луцэвіч – стваральніца сістэмы навучання дашкольнікаў беларускай мове сродкамі мастацкага слова
- •Распрацоўка зместу і метадаў навучання дзяцей мове, пастаноўка праблемы руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў у 40-я – 80-я гг.
- •Распрацоўка тэарэтычных асноў і метадычнага забеспячэння беларускай дашкольнай лінгвадыдактыкі ў канцы хх – пачатку ххі ст.
- •Функцыі маўлення. Родная мова як фактар развіцця і выхавання дзяцей
- •Сістэма работы па развіцці маўлення ў дашкольнай установе Задачы, змест і формы работы па развіцці маўлення дзяцей
- •Прынцыпы развіцця маўлення дашкольнікаў
- •Метады і прыёмы развіцця маўлення
- •Псіхолага-педагагічныя асновы навучання дашкольнікаў беларускай мове як другой
- •Развіццё маўлення дзяцей у розных формах зносін.
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей ранняга ўзросту Станаўленне маўлення на першым годзе жыцця
- •Методыка развіцця разумення мовы дарослых і вымаўлення асэнсаваных слоў у дзяцей першага года жыцця
- •Асаблівасці развіцця маўлення дзяцей другога года жыцця
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей другога года жыцця
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей трэцяга года жыцця
- •Методыка слоўнікавай работы
- •I азнаямлення дзяцей 3 наваколлем Асаблівасці слоўніка дзяцей і задачы слоўнікавай работы
- •Прынцыпы слоўнікавай работы і яе змест
- •Асаблівасці слоўнікавай работы пры навучанні беларускай мове як другой
- •Прыёмы актывізацыі слоўніка.
- •Заняткі па першапачатковым азнаямленні з прадметамі і з'явамі
- •Заняткі па паглыбленні ведаў аб прадметах і з'явах
- •Заняткі па фарміраванні паняццяў
- •Загадванне і адгадванне загадак.
- •Методыка фарміравання граматычнага ладу маўлення
- •Метады і прыёмы фарміравання граматычнай правільнасці маўлення
- •Змест граматычнай работы ў дзіцячым садзе
- •Заняткі па фарміраванні граматычнай правільнасці маўлення
- •Методыка фарміравання гукавой культуры маўлення Паняцце гукавой культуры маўлення і задачы яе выхавання ў дашкольнікаў
- •Праверка маўлення дзяцей
- •Методыка работы над кампанентамі гукавой культуры
- •Методыка развіцця звязнага маўлення і маўленчых зносін Звязнае маўленне і задачы яго развіцця ў дашкольнікаў
- •Методыка навучання дыялагічнаму маўленню Размова выхавальніка з дзецьмі
- •Гутарка як сродак развіцця дыялагічнага маўлення
- •Маналагічнае маўленне і асаблівасці яго засваення дзецьмі
- •Навучанне пераказу мастацкіх твораў
- •Методыка навучання дзяцей маналогам-апісанням
- •Методыка работы з дыдактычнай карцінай
- •Навучанне дзяцей расказванню з асабістага вопыту
- •Навучанне творчаму расказванню
- •Азнаямленне дашкольнікаў з мастацкай літаратурай Змест праграмы і задачы дашкольнай установы па азнаямленні дзяцей з мастацкай літаратурай
- •Асаблівасці ўспрымання твораў мастацкай літаратуры дзецьмі дашкольнага ўзросту
- •Формы, метады і прыёмы работы з творамі мастацкай літаратуры
- •Азнаямленне дашкольнікаў з паэзіяй
- •Азнаямленне дашкольнікаў з кніжнай ілюстрацыяй
- •Драматызацыя і інсцэніраванне мастацкіх твораў
- •Цэнтр маўленчай актыўнасці для дашкольнікаў
- •Падрыхтоўка дашкольнікаў да навучання грамаце Тэарэтычныя асновы навучання грамаце
- •Азнаямленне дашкольнікаў з асноўнымі моўнымі паняццямі.
- •Развіццё фанематычнага слыху ў дзяцей
- •Планаванне работы па развіцці маўлення і навучанні роднай мове ў дашкольнай установе
Распрацоўка зместу і метадаў навучання дзяцей мове, пастаноўка праблемы руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў у 40-я – 80-я гг.
Вызначэнне месца і ролі беларускай і рускай моў у працэсе выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту ў Беларусі залежыла ад дзяржаўнай моўнай палітыкі, сацыялінгвістычнай сітуацыі, агульнай адукацыйнай стратэгіі.
Вялікая Айчынная вайна аказала значны ўплыў на этнічны склад насельніцтва Беларусі ў сувязі з скарачэннем колькасці карэннага насельніцтва і масавымі міграцыйнымі працэсамі. Вайна і пасляваеннае абнаўленне выклікалі неабходнасць у больш цесным аб’яднранні народаў СССР, што прывяло да павялічэння ролі рускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін.
Дзяржаўная моўная палітыка таго часу была пабудавана на тэорыі “аб’яднання культур”: ішло стварэнне адзінай савецкай культуры, згодна з якой нацыянальныя мовы няўмольна павінны былі зліцца ў адзіную агульную мову.
У пачатку 50-х гг. усе школы і дзіцячыя сады нацыянальных меншасцей – польскія, яўрэскія, літоўскія, латышскія і інш., што дзейнічалі ў рэспубліцы ў даваенны час, былі пераведзены на рускую мову выхавання і навучання.
Скарачалася колькасць сельскага насельніцтва і ўзрастала гарадское, што прыводзіла да звужэння межаў выкарыстання беларускай мовы (гарадское насельніцтва Беларусі было пераважна рускамоўным).
Накіраванасць агульнай нацыянальнай моўнай палітыкі на стварэнне адзінай моўнай прасторы на тэрыторыі савецкай дзяржавы, дзе руская мова павінна стаць для прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей другой роднай мовай, яшчэ больш садзенічала скарачэнню сацыянальнага беларускамоўнага ўзаемадзеяння ў рэспубліцы.
Такім чынам, ў 50-я – першай палове 80-х гг. ХХ ст. у нашай краіне назіраўся інтэнсіўны працэс русіфікацыі культуры і адукацыі як яе часткі, што прывяло да страты значнай часткай насельніцтва пачуцця нацыянальнай культарнай спадчыны, кампанентам якой з'яўляецца і родная мова. Бескантрольнае ўкараненне двухмоўя, рэзкае звужэнне сфераў функцыянавання беларускай мовы прывяло да катастрафічнага становішча роднай мовы карэннага насельніцтва, яе заняпаду.
У адпаведнасці з абазначанымі тенденцыямі ажыццяўлялася развіццё дашкольнай адукацыі. У развіцці методыкі развіцця маўлення дашкольнікаў вылучаецца ІV перыяд: 40-я – першая палова 80-х гг. XX ст. - далейшая распрацоўка пытанняў зместу і метадаў навучання дзяцей мове, стварэнне метадычнага забеспячэння працэсу развіцця маўлення дзяцей, пастаноўка праблемы руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў.
Методыка развіцця беларускага маўлення дашкольнікаў ў тыя гады не распрацоўвалася. Выхавальнікі дашкольных устаноў нават у сельская мясцовасці працавалі па метадычных дапаможніках, выдадзеных у Расіі, праводзячы заняткі па развіцці маўлення на рускай мове. У такім выпадку дзеці да 7 гадоў паспявалі двойчы перажыць ломку артыкуляцыйных і моўных звычак: у сям’і яны размаўлялі на роднай (беларускай мове), ў дзіцячым садку – на рускай, пайшоўшы ў школу – зноў на беларускай.
З 1963 г. ў рэспубліцы дзейнічала распрацаваная на аснове агульнасаюзнага варыянту «Программа воспитання в детском саду» - толькі на рускай мове. У яе былі ўнесены вельмі нязначныя дапаўненні па азнаямленні дзяцей з беларускай прыродай, фальклорам, літаратурай і музыкай, што не садзенічала далучэнню дзяцей да нацыянальнай культуры і мовы. Паступова паняцце “родная мова” ў дашкольнай адукацыі стала суадносіцца з рускай мовай.
Азнаямленне дзяцей з беларускай мовай разглядвалася як дадатковы “нацыянальны кампанент”. Асноўны акцэнт у вырашэнні праблемы беларускамоўнага развіцця дзяцей па-ранейшаму рабіўся на азнаямленні іх з беларускай мастацкай літаратурай. У 60-я гг. ў часопісу “Народная асвета” выйшаў, бадай, адзіны артыкул, у якім закраналася пытанне развіцця беларускага маўлення дзяцей дакшольнага ўзросту. В.І. Рэгель і Д. П. Шышонак зноў звярнулі ўвагу на неабходнасць азнаямлення дзяцей дашкольнага ўзросту з нацыянальнай мастацкай літаратурай. Аўтары прапанавалі выкарыстоўваць ў рабоце з дзецьмі лепшыя творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў: Васіля Віткі, Артура Вольскага, Якуба Коласа, Чнкі Купалы, Івана Муравейкі і інш., а таксама фальклорныя казкі, песенькі, пацешкі. У артыкулы былі змешчаны і канкрэтныя метадычныя распрацоўкі і прыклады пабудовы заняткаў па азнаямленні дзяцей з беларускай мастацкай літаратурай.
Працягам гэтай работы можна лічыць складанне гэтымі ж аўтарамі хрэстаматый па дзіцячай літаратуры пад назвамі “Нам светит солнце ясное» (1967) “Мы веселые ребята”(1968), якія ўключалі.фальклорныя і аўтарскія літаратурныя творы на руская і беларускай мовах.
Пошукі практычнага вырашэння праблемы развіцця беларускага маўлення дзяцей як роднай сродкамі мастацкага слова працягваліся і ў 70-я гг. У 1978 г. быў выдадзены метадычны дапаможнік А.А. Каляды “Расказванне і чытанне ў дзіцячым садзе”. У ім прапанаваны парады і практыкаванні для выхавальнікаў дзіцячым садоў па авалоданні мастацтвам вуснага жывога слова, а таксама прадстаўлены творы для расказвання і чытання ў дзіцячым садзе ў выглядзе партытур, што адлюстроўвалі тэхнічныя сродкі выразнасці.
Амаль незаўважаным ў тыя часы засталося даследаванне, праведзенае на пачатку 70-х гг. Е. Г. Андрэевай, у якім раскрываліся некаторыя асаблівасці руска-беларускага маўлення дашкольнікаў. У прыватнасці, яна вывучала ўплыў адначасовага вывучэння дзецьмі рускай і беларускай моў на іх пазнавальныя магчымасці. Названае даследаванне з' явілася першым крокам да вырашэння праблемы руска-беларускага і беларуска-рускага двухмоўя ў дашкольнікаў. Даследавальніца абазначыла неабходнасць арганізацыі паслядоўнага і грунтоўнага навучання дашкольнікаў беларускай мове шляхам яго шырокага ўключэння ва ўсе віды дзейнасці ў дзіцячым садзе і правядзеннем спецыяльных заняткаў. Праўда гэтыя ідэі пачалі рэалізоўвацца толькі праз 10 гадоў.
Пачынаючы з 80-х гг. у Беларусі пачалі паступова з'яўляцца першыя метадычныя распрацоўкі па навучанні дашкольнікаў беларускай грамаце і азнаямленні з беларускай мастацкай літаратурай (Л. А. Талер, Н.С. Старжынская, Н. I. Маскаленка), прызначаныя для навучання дзяцей, для якіх беларуская мова была роднай.
Такім чынам, у 40-я – першую палову 80-х гг. ХХ ст. у дзіцячым садах рэспублікі пераважна выкарыстоўваліся агульнасаюзныя метадычныя распрацоўкі, накіраваныя на развіццё рускамоўнага маўлення дзяцей. У гэты перыяд працягвалася змястоўнае і метадычнае забеспячэнне навучання дашкольнікаў беларускай мове як роднай, аднак далучэнне дзяцей да нацыянальнай мовы і культуры абмяжоўвалася азнаямленнем з беларускай мастацкай літаратурай. Такі падыход пры даволі складанай моўнай сітуацыі ў Беларусі, пры дамінаванні рускай мовы ў дашкольных установах не садзенічаў засваенню дзецьмі нацыянальнай мовы і культуры. Разам з тым у 70-я гг. ХХ ст. адбываелася зараджэнне дашкольнай лінгвадыдактыкі білінгвізму.
