
- •Вучэбны дапаможнік
- •Развіццё маўлення і навучанне мове як метадычныя паняцці
- •Дзіцячае маўленне як навуковая дысцыпліна - анталінгвістыка
- •Гісторыя ўзнікнення і развіцця айчыннай і замежнай анталінгвістыкі
- •Асноўныя канцэпцыі асваення дзіцем роднай мовы
- •Фактары развіцця маўлення. Агульная перыядызацыя маўленчага развіцця
- •Даславесны этап развіцця маўлення
- •Актыўны рост лексічнага запаса, авалоданне значэннем слова Лексічная сістэма мовы. Паняцце значэння слова
- •Тыповыя памылкі ў засваенні слоўніка
- •Засваенне пераносных значэнняў слоў
- •Авалоданне фразеялогіяй
- •Авалоданне гукавой асновай маўлення Гукавыя сродкі мовы
- •Развіццё маўленчага слыху
- •Авалоданне вымаўленнем гукаў, слоў
- •Авалоданне марфалогіяй Пераход ад даграматычнага этапа да марфалагічнага.
- •Засваенне граматычных катэгорый.
- •Засваенне марфалогіі.
- •Словаўтваральныя інавацыі ў дзіцячым маўленні.
- •Авалоданне сінтаксісам
- •Развіццё камунікатыўных здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту. Асаблівасці камунікатыўнага развіцця асобы ў дзяцінстве
- •Паняцце дыялагічнага маўлення ў дашкольным ўзросце
- •Станаўленне дыялога ў дашкольным ўзросце
- •Авалоданне спосабамі арганізацыі тэксту
- •Металінгвістычныя выказванні дзяцей і іх аналіз
- •Асаблівасці руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў
- •Станаўленне і развіццё айчыннай методыкі развіцця маўлення дашкольнікаў Гістарычныя перадумовы станаўлення дашкольнай лінгвадыдактыкі ў Беларусі.
- •Беларускія асветнікі пра ролю роднай мовы ў выхаванні асобы.
- •Стварэнне першых падручнікаў для дзяцей на беларускай мове
- •Ул. Ф. Луцэвіч – стваральніца сістэмы навучання дашкольнікаў беларускай мове сродкамі мастацкага слова
- •Распрацоўка зместу і метадаў навучання дзяцей мове, пастаноўка праблемы руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў у 40-я – 80-я гг.
- •Распрацоўка тэарэтычных асноў і метадычнага забеспячэння беларускай дашкольнай лінгвадыдактыкі ў канцы хх – пачатку ххі ст.
- •Функцыі маўлення. Родная мова як фактар развіцця і выхавання дзяцей
- •Сістэма работы па развіцці маўлення ў дашкольнай установе Задачы, змест і формы работы па развіцці маўлення дзяцей
- •Прынцыпы развіцця маўлення дашкольнікаў
- •Метады і прыёмы развіцця маўлення
- •Псіхолага-педагагічныя асновы навучання дашкольнікаў беларускай мове як другой
- •Развіццё маўлення дзяцей у розных формах зносін.
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей ранняга ўзросту Станаўленне маўлення на першым годзе жыцця
- •Методыка развіцця разумення мовы дарослых і вымаўлення асэнсаваных слоў у дзяцей першага года жыцця
- •Асаблівасці развіцця маўлення дзяцей другога года жыцця
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей другога года жыцця
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей трэцяга года жыцця
- •Методыка слоўнікавай работы
- •I азнаямлення дзяцей 3 наваколлем Асаблівасці слоўніка дзяцей і задачы слоўнікавай работы
- •Прынцыпы слоўнікавай работы і яе змест
- •Асаблівасці слоўнікавай работы пры навучанні беларускай мове як другой
- •Прыёмы актывізацыі слоўніка.
- •Заняткі па першапачатковым азнаямленні з прадметамі і з'явамі
- •Заняткі па паглыбленні ведаў аб прадметах і з'явах
- •Заняткі па фарміраванні паняццяў
- •Загадванне і адгадванне загадак.
- •Методыка фарміравання граматычнага ладу маўлення
- •Метады і прыёмы фарміравання граматычнай правільнасці маўлення
- •Змест граматычнай работы ў дзіцячым садзе
- •Заняткі па фарміраванні граматычнай правільнасці маўлення
- •Методыка фарміравання гукавой культуры маўлення Паняцце гукавой культуры маўлення і задачы яе выхавання ў дашкольнікаў
- •Праверка маўлення дзяцей
- •Методыка работы над кампанентамі гукавой культуры
- •Методыка развіцця звязнага маўлення і маўленчых зносін Звязнае маўленне і задачы яго развіцця ў дашкольнікаў
- •Методыка навучання дыялагічнаму маўленню Размова выхавальніка з дзецьмі
- •Гутарка як сродак развіцця дыялагічнага маўлення
- •Маналагічнае маўленне і асаблівасці яго засваення дзецьмі
- •Навучанне пераказу мастацкіх твораў
- •Методыка навучання дзяцей маналогам-апісанням
- •Методыка работы з дыдактычнай карцінай
- •Навучанне дзяцей расказванню з асабістага вопыту
- •Навучанне творчаму расказванню
- •Азнаямленне дашкольнікаў з мастацкай літаратурай Змест праграмы і задачы дашкольнай установы па азнаямленні дзяцей з мастацкай літаратурай
- •Асаблівасці ўспрымання твораў мастацкай літаратуры дзецьмі дашкольнага ўзросту
- •Формы, метады і прыёмы работы з творамі мастацкай літаратуры
- •Азнаямленне дашкольнікаў з паэзіяй
- •Азнаямленне дашкольнікаў з кніжнай ілюстрацыяй
- •Драматызацыя і інсцэніраванне мастацкіх твораў
- •Цэнтр маўленчай актыўнасці для дашкольнікаў
- •Падрыхтоўка дашкольнікаў да навучання грамаце Тэарэтычныя асновы навучання грамаце
- •Азнаямленне дашкольнікаў з асноўнымі моўнымі паняццямі.
- •Развіццё фанематычнага слыху ў дзяцей
- •Планаванне работы па развіцці маўлення і навучанні роднай мове ў дашкольнай установе
Станаўленне і развіццё айчыннай методыкі развіцця маўлення дашкольнікаў Гістарычныя перадумовы станаўлення дашкольнай лінгвадыдактыкі ў Беларусі.
Дашкольная лінгвадыдактыка, якая вывучае агульныя заканамернасці навучання дзяцей роднай, другой і замежнай мове, мае сваю гісторыю станаўлення і развіцця. У Беларусі ва ўсе часы развіццё лінгвадыдактыкі залежыла ад моўнай сітацыі ў краіне.
Вытокі сучаснай моўнай сітуацыі, якая склалася ў Беларусі і непасрэдна ўплывае на падыход да моўнай адукацыі на дашкольнай і школьнай ступенях, ляжаць у гісторыі развіцця беларускага народа і дзяржавы. На тэрыторыі Беларусі заўсёды функцыянавалі і ўзаемадзейнічалі розныя мовы. Вялікае Княства Літоўскае, якое ўзнікла ў ХІІІ ст., насялялі розныя народнасці: гаворачы сучаснай мовай, гэта былі беларусы, украінцы, літоўцы, палякі, яўрэі, татары, што вызначала наяўнасць этнічнага шматмоўя. “Проста мова” – старабеларская літаратурная мова – выкарыстоўвалася ў ВКЛ у якасці дзяржаўнай мовы і выконвала функцыю асноўнай мовы міжэтнічных узаемін.
Паступова, у выніку розных палітычных падзей, беларуская мова выцяснялася з дзяржаўных устаноў. Так, пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай (1569 г.) на беларускіх землях пачало складвацца беларуска-польскае двухмоўе. Затым Варшаўскі сейм 1696 г. забараніў выкарыстанне старабеласкай мовы ў кацылярыях крыіны. Пазбаўленая статуса дзяржаўнай, беларуская мова паступова звужвала свае сацыяльныя функцыі. Гэты перыяд адзначаецца прыпыненнем развіцця пісьменнасці на старабеларускай мове, г.зн. беларускай літаратурнай мовы.
Пасля далучэння да Расійскай імперыі на тэрыторыі Беларусі яшчэ доўгі час польская мова і культура панавалі ў адукацыі, справаводстве і іншых сферах сацыяльнага жыцця. Але ўжо ў адным са сваіх першых указаў імператрыца Кацярына II у 1772 г. загадала губернатарам: «Дела вы имеете производить на российском языке». У 1831 г. быў падрыхтаваны «Доклад комитета по делам западных губерний Николаю I ...с изложением мероприятий по русификации Белоруссии». Адно з такіх мерапрыемстваў — увядзенне выкладання ў вучэбных установах на рускай мове.
Але беларуская мова жыла ў народзе. Парасткі народнай душы прабіваліся праз усе забароны — у рукапісных ананімных творах (паэмы «Энэіда навыварат», «Тарас на Парнасе»), пад выглядам публікацыі «диалектического наречия» рускай мовы (фальклорныя і слоўнікавыя выданні), у творах, што складаліся ў “шуфлядзе” (В. Дунін-Марцінкевіч), у самавыдавецкіх выданнях (газета «Мужыцкая праўда»). Урэшце, паступова пачалі з'яўляцца друкаваныя кнігі (за мяжой, пад псеўданімамі, напрыклад, зборнікі паэзіі Ф. Багушэвіча). Такім чынам, беларуская літаратурная мова, бадай адзіная са славянскіх моў, зведала ў сваім развіцці 200-гадовы перапынак. Сучасная беларуская мова стала фарміравацца ў творах В. Дуніна-Марцінкевіча і Ф. Багушэвіча.
У канцы Х1Х – пачатку ХХ ст. ў педагагічнай думцы Беларусі у падыходзе да моўнай адукацыі падрастаючага пакалення абазначыліся дзве супрацьлеглыя тэорыі: дактрына заходнерусізма, у якой не прызнавалася самастойнасць беларускай культуры і таму развіццё адукацыі накіроўвалася ў рэчышча русіфікацыі, і канцэнпцыя беларускай нацыянальнай школы, якая засноўвалася на палажэннях сусветнай класічнай педагогікі. ХХ ст. Ва ўмовах усеагульнай русіфікацыі беларускага народа лепшыя прадстаўнікі нацыянальна свядомай інтэлігенцыяй вялі тэарэтычныя пошукі і вызначалі ролю і месца нацыянальнай культуры і мовы ў працэсе развіцця асобы. З гэтага часу, калі пачалося зараджэнне канцэпцыі беларускай нацыянальнай школы, пачынаецца і гісторыя станаўлення і развіцця дашкольнай лінгвадыдактыкі. У гэтым працэсе можна вылучыць некалькі перыядаў.