
- •Вучэбны дапаможнік
- •Развіццё маўлення і навучанне мове як метадычныя паняцці
- •Дзіцячае маўленне як навуковая дысцыпліна - анталінгвістыка
- •Гісторыя ўзнікнення і развіцця айчыннай і замежнай анталінгвістыкі
- •Асноўныя канцэпцыі асваення дзіцем роднай мовы
- •Фактары развіцця маўлення. Агульная перыядызацыя маўленчага развіцця
- •Даславесны этап развіцця маўлення
- •Актыўны рост лексічнага запаса, авалоданне значэннем слова Лексічная сістэма мовы. Паняцце значэння слова
- •Тыповыя памылкі ў засваенні слоўніка
- •Засваенне пераносных значэнняў слоў
- •Авалоданне фразеялогіяй
- •Авалоданне гукавой асновай маўлення Гукавыя сродкі мовы
- •Развіццё маўленчага слыху
- •Авалоданне вымаўленнем гукаў, слоў
- •Авалоданне марфалогіяй Пераход ад даграматычнага этапа да марфалагічнага.
- •Засваенне граматычных катэгорый.
- •Засваенне марфалогіі.
- •Словаўтваральныя інавацыі ў дзіцячым маўленні.
- •Авалоданне сінтаксісам
- •Развіццё камунікатыўных здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту. Асаблівасці камунікатыўнага развіцця асобы ў дзяцінстве
- •Паняцце дыялагічнага маўлення ў дашкольным ўзросце
- •Станаўленне дыялога ў дашкольным ўзросце
- •Авалоданне спосабамі арганізацыі тэксту
- •Металінгвістычныя выказванні дзяцей і іх аналіз
- •Асаблівасці руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў
- •Станаўленне і развіццё айчыннай методыкі развіцця маўлення дашкольнікаў Гістарычныя перадумовы станаўлення дашкольнай лінгвадыдактыкі ў Беларусі.
- •Беларускія асветнікі пра ролю роднай мовы ў выхаванні асобы.
- •Стварэнне першых падручнікаў для дзяцей на беларускай мове
- •Ул. Ф. Луцэвіч – стваральніца сістэмы навучання дашкольнікаў беларускай мове сродкамі мастацкага слова
- •Распрацоўка зместу і метадаў навучання дзяцей мове, пастаноўка праблемы руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў у 40-я – 80-я гг.
- •Распрацоўка тэарэтычных асноў і метадычнага забеспячэння беларускай дашкольнай лінгвадыдактыкі ў канцы хх – пачатку ххі ст.
- •Функцыі маўлення. Родная мова як фактар развіцця і выхавання дзяцей
- •Сістэма работы па развіцці маўлення ў дашкольнай установе Задачы, змест і формы работы па развіцці маўлення дзяцей
- •Прынцыпы развіцця маўлення дашкольнікаў
- •Метады і прыёмы развіцця маўлення
- •Псіхолага-педагагічныя асновы навучання дашкольнікаў беларускай мове як другой
- •Развіццё маўлення дзяцей у розных формах зносін.
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей ранняга ўзросту Станаўленне маўлення на першым годзе жыцця
- •Методыка развіцця разумення мовы дарослых і вымаўлення асэнсаваных слоў у дзяцей першага года жыцця
- •Асаблівасці развіцця маўлення дзяцей другога года жыцця
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей другога года жыцця
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей трэцяга года жыцця
- •Методыка слоўнікавай работы
- •I азнаямлення дзяцей 3 наваколлем Асаблівасці слоўніка дзяцей і задачы слоўнікавай работы
- •Прынцыпы слоўнікавай работы і яе змест
- •Асаблівасці слоўнікавай работы пры навучанні беларускай мове як другой
- •Прыёмы актывізацыі слоўніка.
- •Заняткі па першапачатковым азнаямленні з прадметамі і з'явамі
- •Заняткі па паглыбленні ведаў аб прадметах і з'явах
- •Заняткі па фарміраванні паняццяў
- •Загадванне і адгадванне загадак.
- •Методыка фарміравання граматычнага ладу маўлення
- •Метады і прыёмы фарміравання граматычнай правільнасці маўлення
- •Змест граматычнай работы ў дзіцячым садзе
- •Заняткі па фарміраванні граматычнай правільнасці маўлення
- •Методыка фарміравання гукавой культуры маўлення Паняцце гукавой культуры маўлення і задачы яе выхавання ў дашкольнікаў
- •Праверка маўлення дзяцей
- •Методыка работы над кампанентамі гукавой культуры
- •Методыка развіцця звязнага маўлення і маўленчых зносін Звязнае маўленне і задачы яго развіцця ў дашкольнікаў
- •Методыка навучання дыялагічнаму маўленню Размова выхавальніка з дзецьмі
- •Гутарка як сродак развіцця дыялагічнага маўлення
- •Маналагічнае маўленне і асаблівасці яго засваення дзецьмі
- •Навучанне пераказу мастацкіх твораў
- •Методыка навучання дзяцей маналогам-апісанням
- •Методыка работы з дыдактычнай карцінай
- •Навучанне дзяцей расказванню з асабістага вопыту
- •Навучанне творчаму расказванню
- •Азнаямленне дашкольнікаў з мастацкай літаратурай Змест праграмы і задачы дашкольнай установы па азнаямленні дзяцей з мастацкай літаратурай
- •Асаблівасці ўспрымання твораў мастацкай літаратуры дзецьмі дашкольнага ўзросту
- •Формы, метады і прыёмы работы з творамі мастацкай літаратуры
- •Азнаямленне дашкольнікаў з паэзіяй
- •Азнаямленне дашкольнікаў з кніжнай ілюстрацыяй
- •Драматызацыя і інсцэніраванне мастацкіх твораў
- •Цэнтр маўленчай актыўнасці для дашкольнікаў
- •Падрыхтоўка дашкольнікаў да навучання грамаце Тэарэтычныя асновы навучання грамаце
- •Азнаямленне дашкольнікаў з асноўнымі моўнымі паняццямі.
- •Развіццё фанематычнага слыху ў дзяцей
- •Планаванне работы па развіцці маўлення і навучанні роднай мове ў дашкольнай установе
Вучэбны дапаможнік
“МЕТОДЫКА РАЗВІЦЦЯ РОДНАЙ МОВЫ”
Развіццё маўлення і навучанне мове як метадычныя паняцці
Паняцці мова і маўленне з’яўляюцца міжпрадметнымі: яны сустракаюцца ў лінгвістычнай, псіхалагічнай, псіхалінгвістычнай, метадычнай літаратуры.
У лінгвістыцы мова разумеецца знакавая сістэма; знакі – гэта словы, гукі, марфемы, словазлучэнні, фразеалагічныя адзінкі і інш. Пад сістэмай разумеюцца ўзроўні мовы, яе ўнутраныя сувязі, узаемадзеянні, правілы канструявання і ўжывання знакаў мовы, іх мадэлі. У сукупнасці сістэма знакаў служыць зносінам людзей. Маўленне – гэта самі зносіны, кантакт паміж людзьмі, выражэнне думкі, самавыражэнне асобы.
Мова як сістэма знакаў захоўваецца ў памяці кожнага чалавека, але самі па сабе знакі не прыходзіць у дзеянне, яны нейтральныя ў адносінах да навакольнага жыцця. Інакш кажучы, мова – гэта сродкі зносін у магчымасці. Маўленне – тыя ж сродкі зносін у дзеянні (рэалізацыі). (Напрыклад, так званыя “мёртвыя мовы” – латынь, старажытнагрэчаская і іншыя – ўяўляюць сабой сродкі зносін толькі ў патэнцыі, якія ніяк не рэалізуюцца.) Маўленне - гэта дзейнасць людзей. Маўленчая дзейнасць уяўляе сабой дзеянне і яго прадукт: перавод пэўнага зместу ў выказванне, тэкст – пры гаварэнні, і здабыванне зместу з тэкста – пры слуханні. Яна заўсёды матывавана – выклікана пэўнымі абставінамі, сітуацыяй. Маўленчая дзейнасць мае канкрэтную мэту, накіравана на вырашэнне нейкіх задач – сацыяльных і асобасных1.
Размежаванне мовы і маўлення – важнае для методыкі палажэнне. Абапіраючыся на яго, метадысты адрозніваюць вывучэнне сістэмы моўных паняццяў і вывучэнне функцыянавання, выкарыстання моўных сродкаў у працэсе зносін, узаемадзеяння паміж членамі грамадства. У той жа час неабходна ўлічваць, што мова і маўленне нераздзельныя бакі аднага феномена. У методыцы развіцця маўлення дашкольнікаў гаворка ідзе і пра мову - маўленне дзіцяці вызначана сістэмай мовы, якая існуе незалежна ад яго, і пра маўленне - дзіця авалодвае маўленчай дзейнасцю, г. зн. правіламі і спосабамі функцыянавання сістэмы мовы.
Дзеці авалодваюць правіламі выкарыстання моўных адзінак практычна, у выніку ўласнага маўленчага вопыту. Як адзначаў рускі лінгвіст М.М.Бахцін, родную мову – яе слоўны склад, граматычны лад, мы пазнаем не са слоўнікаў і граматык, а з канкрэтных выказванняў, якія мы чуем і якія мы самі ўзнаўляем ў жывых маўленчых зносінах з акружаючымі нас людзьмі. Вельмі трапна выразіўся амерыканскі спецыяліст па праблемах дзіцячага маўлення С.Эрвін-Трып: каб стаць носьбітам мовы трэба вывучыць правілы. Гэта значыць, трэба навучыцца весці сябе так, быццам ты ведаеш гэтыя правілы.
Асаблівасці дзіцячага маўлення, вызначаныя на аснове шматгадовых назіранняў за маўленнем дзяцей на кожным ўзроставым этапе, факты, пра тое, як дзіця “ўваходзіць” ў родную мову, якія цяжкасці чакаюць яго на гэтым шляху, вывучае лінгвістыка дзіцячага маўлення. Найбольш яскравымі прадстаўнікамі гэтай навукі з’яўляюцца А.М.Гваздзёў, К.І.Чукоўскі, С.Н.Цэйтлін і інш. Даныя гэтай навукі неабходны метадыстам, каб ведаць, якім лічыцца нармальнае маўленчае развіццё, вызначыць, ці маюцца адхіленні ў моўным развіцці дзіцяці пэўнага ўзросту.
У псіхалогіі разглядаюцца заканамернасці станаўлення маўлення ў філа- і антагенезе (Л.С.Выгоцкі, С.Л.Рубінштэйн, А.Р.Лурыя і інш.). Методыка развіцця маўлення абапіраецца на даныя псіхалогіі аб станаўленні маўлення ў дзяцей рознага ўзросту, заканамернасцях засваення дзецьмі сістэмы моўных знакаў.
Псіхалінгвістыка (тэорыя маўленчай дзейнасці) вывучае розныя ўласцівасці маўлення (яго працэсы, матывы, унутранае маўленне, успрыманне маўлення і інш.), даследуе развіццё маўленчай здольнасці чалавека (А.А.Лявонцьеў, А.Я.Супрун, А.М.Шахнаровіч і інш.).
Для методыкі развіцця маўлення мае важнае значэнне, як іменна адбываецца развіццё маўленчай здольнасці ў дзяцінстве, якія матывы абумоўліваюць выказванне, з якіх аперацый складаецца кожнае канкрэтнае маўленчае дзеянне. Педагогу неабходна ведаць, якія цяжкасці адчуваюць дзеці пры фармулёўцы думак, у якім звяне можна адбыцца збой, наколькі няўменне дзіцяці выконваць адну з аперацый прыводзіць да няправільнага выказвання або робіць яго стварэнне зусім немагчымым.
Нарэшце, у методыцы гаворка ідзе аб “развіцці маўлення”. Развіццё маўлення дзяцей разглядаецца тут з вучэбна-педагагічнага пункту гледжання. Методыка высвятляе цяжкасці, якія ўзнікаюць у дзяцей пра авалоданні мовай, педагагічныя ўмовы і сродкі ўздзеяння на працэс фарміравання маўленчых уменняў і навыкаў дашкольнікаў. Абапіраючыся на даныя сваёй і сумежных навук, метадысты дабіваюцца рашэння праблемы: чаму і як трэба вучыць дзяцей, каб навучыць іх паўнацэнным зносінам з дарослымі і равеснікамі. Гэта – галоўная мэта развіцця маўлення дзяцей.
Прешае пытанне – чаму вучыць? – гэта пытанне зместу развіцця маўлення (якія іменна маўленчыя ўменні неабходна фарміраваць у дзяцей). Змест развіцця маўлення і навучання мове вызначаны праграмай.
Пытанне як вучыць? – пытанне ўласна методыкі: якія формы, сродкі, метады і прыёмы выкарыстоўваюцца для паўнацэннага развіцця маўлення, пры якіх умовах.
Такім чынам, методыка развіцця маўлення – гэта педагагічная навука, якая вывучае заканамернасці педагагічнай дзейнасці, накіраванай на фарміраванне, развіццё і ўдасканаленне маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту.
Асноўнымі задачамі методыкі развіцця маўлення выступаюць: распрацоўка навукова выверанай сістэмы маўленчага развіцця дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту, найбольш эфектыўных спосабаў, метадаў і прыёмаў развіцця маўлення дзяцей, дыягнастычных і карэкцыйных метадаў маўленчага развіцця дзяцей; устанаўленне сувязі тэорыі з практыкай і з новымі навуковымі адкрыццямі; абагульненне і распаўсюджванне перадавога вопыту работы па развіцці маўлення і навучанні роднай мове ў дашкольных установах Беларусі.
Методыка развіцця маўлення і навучання роднай мове дашкольнікаў як вучэбная дысцыпліна знаёміць навучэнцаў педагагічных каледжаў і вучылішчаў з мэтай і задачамі развіцця маўлення дзяцей, з метадычнымі сродкамі навучання дашкольнікаў мове, узбройвае тэарэтычнымі ведамі, практычнымі навыкамі і ўменнямі, неабходнымі ў рабоце выхавальніка груп ранняга і дашкольнага ўзросту.
Маўленне – адзін з важэнейшых сродкаў развіцця асобы дзіцяці. Любая дзейнасць дзіцяці суправаджаецца засваеннем узораў маўлення дарослага і іншых дзяцей і ўласным актыўным маўленнем. Паводле слоў заснавальніцы методыкі развіцця маўлення дашкольнікаў Л.І.Ціхеевай, сістэматычнае навучанне маўленню павінна ляжаць у аснове ўсёй сістэмы выхавання ў дзіцячым садзе. Таму методыка развіцця маўлення як навука цесна звязана з іншымі прыватнымі методыкамі дашкольнай адукацыі – фарміравання матэматычных уяўленняў, фізічнага выхавання, развіцця выяўленчай дзейнасці і г.д.
Методыка развіцця маўлення дашкольнікаў уяўляе сабой частку агульнай методыкі выкладання роднай мовы і ў гэтым сэнсе цесна звязана з методыкай навучання роднай мове ў пачатковых класах, што забяспечвае пераемнасць у рабоце па развіцці маўлення паміж дзіцячым садам і першым класам школы.
Кантрольныя пытанні
1. Дайце вызначэнне паняццям “мова”, “маўленне”, “маўленчая дзейнасць”.
2. Якія навукі выступаюць як сумежныя для методыкі развіцця маўлення дашкольнікаў? Чаму?3. Якія задачы вырашае методыка развіцця маўлення дашкольнікаў?Дайце вызначэнне методыкі.
|