Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
билеты по истории - 56в-2014 - кратко.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
693 Кб
Скачать
☆

3. Першапачатковае засяленне беларуских зямель. Даиндаеурапейски перыяд этничнай гисторый Беларуси (каменны век).

Першабытны лад на тэрыторыі Беларуси падзяляецца вучонымі на тры перыяды (у залежнасці ад таго, з якіх матэрыялаў рабіліся прылады працы): каменны, бронзавы, жалезны вякі. Першыя спробы першабытнага чалавека пранікнуць на тэрыторыю Беларусі датуюцца прыкладна 35 тыс. гадоў назад. Тагачасных людзей называюць краманьёнцами (рэшткі чалавека такога тыпу знайшлі ў пячоры КраМаньён у Францыі). Яны па знешнім выглядзе вельмі падобныя да сучасных. Людзі прыстасаваліся да жыцця ў халодным клімаце, які быў абумоўлены знаходжаннем на тэрыторыі Беларусі ледавіка. Краманьёнцы пачалі рассяляцца на поўдні Беларусь Самыя старажытныя паселішчы людзей (стаянкі) знойдзены археолагамі на берагах рэк Прыпяць і Сож каля вёсак Юравічы і Бердыж у Гомельскай вобласці. Яны існавалі прыкладна 26—23 тыс. гадоў назад. Тут знойдзены рэшткі вогнішча, прылады працы з крэменю, а таксама косці і чарапы мамантаў, што выкарыстоўваліся для 6у-даўніцтва жылля.

1. Каменны век на тэрыторыі Беларусі, па меркаваннях вучоных, закончыўся прыкладна 3 тыс. гадоў да н. э. За гэты перяд адбылося некалькі наступленняў ледавіка. Найбольш важнымі дасягненнямі першабытных людзей былі асваенне агню, вынаходства востраканцовых прылад, якія сякуць, рэжуць і колюць. На тэрыторыі, што заставала-ся свабоднай ад ледзянога покрыва ў час адыходаў ледавіка, людзі займаліся збіральніцтвам каранёў, клубняў. Для гэтага яны выкарыстоўвалі палкі-капалкі, вострыя камяні. Заняткам людзей таксама было загоннае паляванне на мамантаў, паўночных аленяў і іншых жывёл з дапамогай каменных востраканечнікаў, нажоў, сякер, дзідаў (коп'яў). Людзі выкарыстоўвалі вуду, касцяныя гарпуны, сеткі, кручкі пры рыбнай лоўлі. Асаблівасцю заняткаў людзей каменнага веку было тое, што яны бралі ад прыроды ўсё ў гатовым выглядзе. Такі від гаспадаркі называюць спажывецкім.

Пасля адыходу апошняга ледавіка адбылося пацяпленне. Былая ледзяная пустыня пакрылася рэкамі і азёрамі, лесам, была населена дзікімі звярамі. Першабытныя людзі паступова сталі займацца індывідуальным паляваннем. У гэтым ім дапамагаў сабака — першая прыручаная чалавекам жывёла. Людзі пераходзілі да аселага жыцця, вынайшлі лук і драўляныя стрэлы з каменнымі наканечнікамі, свідраваныя і шліфаваныя каменныя сякеры, каменную зерняцёрку, пачалі выкарыстоўваць пры рыбнай лоўлі выдзеўбаныя з дрэва чаўны (лодкі). Зараджаюцца гончарства і ткацтва. Людзі пачали вырабляць вастрадонны гліняны посуд, які ўтыкаўся ў земляную падлогу жылля або ў цэнтр вогнішча, бо ў той час яшчэ не ведалі, што такое стол. Незаменным матэрыялам для вырабу прылад працы стаў крэмень. Яго здабывалі ў першабытных шахтах — вертикальных калодзежах глыбінёй 3—5 м; знойдзены археолагамі каля пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна.

Першым вядомым калектывам людзей быў першабытны чалавечы статак. Верагодна, краманьёнцы жылі ўжо родавымі абшчынамі, якія аб'ядноўвалі 50—70 кроўных родзічаў, на чале з выбраным старэйшынам. Паступова роды аб'ядноўваліся ў плямёны. Некаторыя гісторыкі падзяляюць думку аб тым, што роднасць першапачаткова лічылася па мацярынскай лініі, бо жанчына адыгрывала вызначальную ролю ў жыцці першабытнага грамадства. Такі парадак жыцця называюць матрыярхатам.