Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФТБКІСМ 1 курс бел. літ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
113.66 Кб
Скачать

Практычныя заняткі № 2 Васіль Быкаў (1924–2003)

  1. Асуджэнне вайны ў ранніх апавяданнях “У той дзень”, “Смерць чалавека”, “Незагойная рана”.

  2. Гістарычна праўдзівае адлюстраванне падзей і духоўнага вобліку радавога ўдзельніка вайны ў аповесцях “Жураўліны крык” (1959), “Здрада” (1960), “Трэцяя ракета” (1961).

  3. Паэтызацыя подзвігу ў аповесці “Альпійская балада” (1963).

  4. Мастацкія пошукі В.Быкава ў другой палове 1960-х гадоў. Аповесці “Мёртвым не баліць”, “Праклятая вышыня”, “Круглянскі мост”.

  5. Цікавасць В.Быкава да партызанскай і падпольнай барацьбы” (“Сотнікаў”, “Абеліск” (1971), “Воўчая зграя” (1974), “Кар’ер” (1986) і інш.).

  6. Мастацка-філасофскае асэнсаванне разбурэння асноў народнага жыцця ў аповесцях “Аблава”, “Сцюжа”.

  7. Тэматычная навізна твораў ваеннай тэматыкі (“Пакахай мяне, салдацік”, апавяданні “Палкаводзец”, “Палітрук Каламіец” і інш.).

  8. Адлюстраванне праблем сучаснасці (“Ваўчыная яма”); прытчы і прыпавесці В.Быкава (“Ідэя”, “Труба”, “Камень” і інш.).

  9. Кнігі апавяданняў “Сцяна” (1997), успамінаў “Доўгая дарога дадому” і публіцыстыкі “Крыжовы шлях”.

  10. Традыцыі і наватарства ў творчасці В.Быкава. Крытычныя і літаратуразнаўчыя працы пра жыццё і творчасць пісьменніка.

  11. Экранізацыя яго твораў (“Жураўліны крык”, “Здрада”, “Трэцяя ракета”, “Пастка”, “Альпійская балада”, “Праклятая вышыня”, “Сотнікаў”, “Абеліск”, “Дажыць да світання”, “Воўчая зграя”, “Знак бяды”). Роля В.Быкава ў духоўна-маральным жыцці грамадства.

Літаратура

Гісторыя беларускай літаратуры : XX стагоддзе (1920–1950–я гг.) : Падруч. для студэнтаў фiлал. спецыяльнасцей ВНУ / У.В.Гніламёдаў, В.В.Казлова, М.А.Лазарук і інш. – 2–е выд., дапрац. і дап. – Мінск : Выш. шк., 2000. – 510 с.

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.: У 4 т. – Мінск : Бел. навука, 1999–2003. – 583 с.

.Афанасьеў, І. М. Чарнобыльскае светаадчуванне ў сучаснай беларускай літаратуры / Іван Афанасьеў. – Мінск: Бел. навука, 2001. – 128 с.

Баршчэўскі, Л. Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён : папулярныя нарысы / Лявон Баршчэўскі, Пятро Васючэнка, Міхась Тычына. – Мінск : Радыёла–плюс, 2006. – 574 с.

Беларускія пісьменнікі: Бібліяграфічны слоўнік: У 6 т. – Мінск : Маст. літ.,1992–1995.

2002. – 237 с.

Дедков, И.А. Василь Быков: Повесть о человеке, который выстоял. – М.: Сов.писатель, 1990. – 187 с.

Практычныя заняткі № 1 Максім Гарэцкі (1893–1938)

1.Трагізм жыццёвага лёсу. Характарыстыка асноўных этапаў творчасці.

2.М. Гарэцкі як прадстаўнік інтэлектуальна-філасофскай прозы. Заглыбленне ў сутнасць нацыянальнага менталітэту, пошукі “патаёмнага” як спроба нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.

3. Тэма інтэлігенцыі і народа ў ранніх творах “Роднае карэнне”, “У лазні”, “Што яно?”.

4.Распрацоўка гістарычнай тэматыкі (“Лірныя спевы”).

5. Драматызаваная аповесць “Антон” (1914). Жанравая адметнасць і маральна-філасофскі змест твора. Наватарства Гарэцкага Ідэйная сутнасць сцэны “У славянскай кафейні”. .Палемічная завостранасць вобразаў твора.

6. Творчасць перыяду вайны і рэвалюцыі (1914 – 1918 гг.). “Літоўскі хутарок”, “Генерал” і інш. – гуманістычны пафас і паглыбленне аб’ектывізаванай манеры пісьма.

7. Дакументальна-мастацкія запіскі “На імперыялістычнай вайне”. Сінтэз агульначалавечага і нацыянальнага ў творы.

8.Аповесць “Дзве душы” (1919). Шматузроўневасць твора, яго жанравая спецыфіка: спалучэнне рэалізму і элементаў дэтэктыву, публіцыстычнасці і дакументалізму.

9. Аповесці “Меланхолія”, “Ціхая плынь” – праўдзівасць, мастацкая дасканаласць жанру.”

10. Маштабнасць задумы эпапеі пра лёс сялянства ў ХIХ і ХХ стст. у “Камароўскай хроніцы”.