
- •Прыкладныя экзаменацыйныя пытанні для студэнтаў курса аКіСкд, амм, атбКіСм па курсе "Беларуская і сусветная літаратура: беларуская "
- •Рэкамендацыйны спіс мастацкіх твораў для студэнтаў фзн аКіСкд, амм, атбКіСм па курсе "Беларуская літаратура" хі–хііі, хіх стст.
- •Практычныя заняткі № 1 Янка Купала (Іван Луцэвіч, 1882–1942)
- •Спіс літаратуры Асноўная
- •Практычныя заняткі № 2 Васіль Быкаў (1924–2003)
- •Літаратура
- •Тэмы семінарскіх заняткаў для студэнтаў фзн аКіСкд, амм, атбКіСм Практычныя заняткі № 1
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
- •Практычныя заняткі № 2 Васіль Быкаў (1924–2003)
- •Літаратура
- •Практычныя заняткі № 1 Максім Гарэцкі (1893–1938)
- •Літаратура
- •Практычныя заняткі № 2
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
Прыкладныя экзаменацыйныя пытанні для студэнтаў курса аКіСкд, амм, атбКіСм па курсе "Беларуская і сусветная літаратура: беларуская "
Старажытная літаратура: агульная характарыстыка. Мастацкі феномен “Слова пра паход Ігаравы”.
Жанравая спецыфіка старажытнай літаратуры. Мастацкія асаблівасці “Жыція Ефрасінні Полацкай”, слоў і прытчаў Іларыёна, Кірылы Тураўскага.
Дзейнасць Францыска Скарыны ў кантэксце еўрапейскага Рэнесансу. Гісторыка-культурнае значэнне прадмоў і пасляслоўяў Скарыны. Вобраз асветніка і першадрукара ў беларускай літаратуры ХХ ст.
Лацінамоўная паэзія Беларусі. Творчасць Міколы Гусоўскага і Яна Вісліцкага. “Песня пра зубра” як твор рэнесанснай літаратуры.
Рэфармацыя на Беларусі. Асветніцкая дзейнасць Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага. Змест іх прадмоў да кніг Бібліі.
Беларуская палемічная літаратура. Лёс і дзейнасць Іпація Пацея, Мялеція Сматрыцкага, Афанасія Філіповіча і інш.
Барока і Асветніцтва на Беларусі. Характарыстыка творчасці Сімяона Полацкага, К.Марашэўскага.
Беларуска-польскае двухмоўе ў літаратуры ХІХ ст. Творчасць Уладзіслава Сыракомлі, Вінцэся Каратынскага і інш.
Феномен Адама Міцкевіча. Рэаліі беларускага жыцця ў паэмах “Гражына”, “Конрад Валенрод”, “Пан Тадэвуш”.
Творчасць Яна Баршчэўскага. Жанрава-стылявыя асаблівасці кнігі “Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях”.
Класічная і народная традыцыі ў творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Агульная характарыстыка драматургічнай спадчыны пісьменніка: “Сялянка”, “Пінская шляхта”.
Роля Францішка Багушэвіча ў станаўленні новай беларускай літаратуры. Тэмы і матывы творчасці. Эстэтычныя погляды Багушэвіча.
Асаблівасці літаратурнага працэсу на пачатку ХХ ст. Газета “Наша ніва” і яе роля ў гісторыі беларускай літаратуры.
Творчасць М.Багдановіча. Кампазіцыйна-тэматычныя асаблівасці кнігі "Вянок", спецыфіка паэтыкі.
Янка Купала – прарок беларускага Адраджэння. Нацыянальная ідэя ў п’есе "Тутэйшыя", паэмах “Адвечная песня”, “Сон на кургане”, вершах з кнігі “Спадчына” (на выбар).
Творчасць М.Гарэцкага і яе значэнне для станаўлення нацыянальнай літаратуры: тэматычнае і жанравае ўзбагачэнне беларускай прозы пісьменнікам.
Творчы феномен Змітрака Бядулі. Спадчына Бядулі і эстэтыка мадэрнізму.
Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ў 20-30-я гады ХХ стагоддзя. Літаратурныя аб’яднанні “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя” і іх найбольш значныя прадстаўнікі (У.Дубоўка, У.Жылка, А.Мрый і інш.).
Гуманістычная скіраванасць прозы М.Зарэцкага.
Творчасць Якуба Коласа. Нацыянальны свет беларуса ў паэме "Новая зямля" альбо Філасофскі змест і паэтыка “Казак жыцця” Якуба Коласа (на выбар).
Адметнасць прозы Кузьмы Чорнага. Псіхалагізм у творчасці пісьменніка.
Творчая індывідуальнасць Уладзіміра Дубоўкі, жанрава-стылявыя асаблівасці паэзіі.
Традыцыі сатырычнай прозы ў беларускай літаратуры. Гратэскава-камічны свет рамана А.Мрыя "Запіскі Самсона Самасуя". Лёс аўтара і твора.
Час, канфлікты, характары ў п’есах Кандрата Крапівы (“Хто смяецца апошнім”, “Мілы чалавек”, “Брама неўміручасці” – на выбар).
Проза Васіля Быкава і яе роля ў асэнсаванні гістарычнай праўды пра лёс народа (на прыкладзе 1-2 твораў – на выбар).
Жанравае і тэматычнае наватарства драматургіі Андрэя Макаёнка.
Своеасаблівасць мастацкага свету Янкі Брыля. Аўтабіяграфізм у творчасці пісьменніка.
Мастацкая адметнасць прозы Івана Шамякіна. Праблематыка, сутнасць канфліктаў і характараў.
Асаблівасці адлюстравання беларускай гісторыі ў творчасці Уладзіміра Караткевіча (1-2 творы на выбар).
Творчая асоба Ніла Гілевіча. Нацыянальная і фальклорная традыцыі, вобразна-выяўленчыя сродкі яго паэзіі.
Творчасць Максіма Танка. Месца і роля мастака ў літаратурным працэсе Заходняй Беларусі. Паэтыка танкаўскага верлібра (на прыкладзе 2-3 твораў – на выбар).
Праблематыка, вобразна-выяўленчая спецыфіка твораў Аркадзя Куляшова. Эстэтычныя пошукі паэта ў 1960 – 1970-я гг.
Сучасная беларуская драматургія: агульная характарыстыка. Праблематыка, пошукі новых жанравых форм і выяўленчых сродкаў у творах М.Матукоўскага, А.Петрашкевіча, А.Дударава (на выбар).
Творчая індывідуальнасць Пімена Панчанкі. Адметнасць вобразна-выяўленчых сродкаў яго паэзіі.
Традыцыі і наватарства ў творчасці Івана Мележа (на прыкладзе “Палескай хронікі” ці іншага твора на выбар).
Творчая асоба і паэтычнае майстэрства Р.Барадуліна. Хрысціянскія матывы ў яго творчасці.
Паэзія “філалагічнага пакалення”. Агульначалавечыя каштоўнасці і гуманістычныя ідэалы ў творчасці А.Вярцінскага, Я.Сіпакова, Г.Бураўкіна, В.Зуёнка і інш. – на выбар.
Традыцыі нацыянальнай літаратуры ў паказе жыцця сялянства. Лёс сучаснай вёскі ў творах А.Жука, А.Кудраўца, В.Казько (на выбар).
Трагедыя Чарнобыля і яе ўвасабленне ў беларускай літаратуры (творы С.Алексіевіч, В.Быкава, І.Пташнікава, А.Федарэнкі, С.Законнікава – на выбар).
Гістарычная тэма ў сучаснай беларускай літаратуры. Вобразы знакамітых продкаў у творах К. Тарасава, У.Арлова, Л.Дайнекі, В.Іпатавай – аўтар і твор на выбар.
Беларуская рускамоўная літаратура. Антываенная скіраванасць прозы А.Адамовіча. Дакументальная аснова творчасці С.Алексіевіч – аўтар на выбар.
Пошукі новых жанравых форм у беларускай паэзіі канца ХХ стагоддзя. Творчасць А.Разанава, У.Някляева, Я.Янішчыц – агульная характарыстыка.
Беларуская паэзія пакалення 1980-х гадоў. Творчыя індывідуальнасці А.Пісьмянкова, Л.Дранько-Майсюка, В.Аксак і інш. – на выбар.
Літаратурная групоўка “Тутэйшыя”. Постаці і кнігі: творы А.Сыса, А.Глобуса, А.Мінкіна, С.Дубаўца і інш. (адзін-два аўтары на выбар).
Беларуская паэзія на сучасным этапе. Творчыя постаці Андрэя Хадановіча, Вальжыны Морт, Віктара Жыбуля і інш. (на выбар).
Жанр антыутопіі ў беларускай літаратуры. Творчасць В.Гігевіча (“Пабакі”, “Карабель”, “Прыгоды Базыля-беларуса”– на выбар).
Сучасная беларуская проза. Жанрава-стылявыя пошукі: творчасць В.Адамчыка, М.Стральцова – на выбар.
Сучасная беларуская драматургія. Пошукі новых жанравых форм і выяўленчых сродкаў у п’есах С.Кавалёва.
Жанрава-стылявая адметнасць сучаснай прозы. Абнаўленне традыцыйных жанраў. (Творы Ю.Станкевіча, А.Наварыча, Л.Рублеўскай – на выбар).
Сучасная літаратура на Беларусі і яе асаблівасці (творы Алеся Наварыча, Андрэя Федарэнкі, Віктара Жыбуля, Сяргея Балахонава – на выбар).
Загадчык кафедры Г.К.Тычко
Верасень 2012 г.