Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Otvety_po_metodike_i_pedagogike.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
461.31 Кб
Скачать

20 (2). Основные этапы развития профессиональной подготовки специалистов скд в отечественной практике.

Пазашкол. адукацыя ў ХIX cт. у асноўным забяспечвалася кадрамі другіх, блізкіх па зместу дзейнасці, прафесій – настаўнікамі, работнікамі літар-ры і маст-ва, навукоўцамі, прадстаўнікамі прагрэсіўнай інтэлігенцыі і т.д. Цэнтраліз. і мэтанакір. падрыхтоўка кадраў для СКС таго часу ўвогуле адсутнічала.

Пасля кастрыч. рэвалюцыі 1917 г. пазашкол. адукацыя з грамадска-дэмакрат. руху пераўтвараецца ў дзярж. сістэму культ-асветн.й і масава-паліт. работы, якая ўжо патрабуе адпаведную колькасць спецыяльна падрыхтаваных кадраў – арганізатараў пазашкол. дзейнасці.

У студзені 1918 г. у часопісе «Народная асвета» (№ 1-2) з’явілася аб’ява, у якой паведамлялася аб адкрыцці у лютым першых, а у сакавіку другіх курсаў пазашкол. адукацыі з тэрмінам заняткаў у шэсць тыдняў. Арганізатар курсаў – Дзяржаўная камісія па пазашкол. адукацыі Камісарыята Народнай асветы – распрацавала «Палажэнне аб курсах», іх праграму, сфармулявала задачу: падрыхтаваць кадры, якія змогуць кіраваць на месцах дзейнасцю культ-асветн. арганізацый. Але з прычыны складанай палітыч. абстаноўкі – пачаткам грамадзян. вайны, курсы пачалі працаваць толькі у верасні 1918 г. у Петраградзе. Першая вышэйшая навучальная ўстанова, якая пачала рыхтаваць інструктараў і работнікаў пазашкол.. адукацыі – Петраградскі інстытут пазашкол. адукацыі (ПІПА), быў створаны 28 лістапада 1918 г. мінавіта на базе гэтых курсаў.

Развіццё культ-асветн. адукацыі ў далейшым было цесна звязана з гісторыяй гэтага інстытута, які і цяпер з’яўляецца адным са старэйшых на пастсавецкай прасторы.

Сярод шасці пададдзелаў, якія вызначаліся ў структуры інстытута ў пачатку 1919 г., на трох ажыццяўлялася падрыхтоўка культ-асветніц. работнікаў – інструктарскім, тэатральным і музычным.

На інструктарскім пададдзеле рыхтавалі загадчыкаў культа-асветн. аддзелаў у рэгіёнах, інструктараў пазашкол. адукацыі, перш за ўсё, загадчыкаў пазашкол. аддзелаў камітэтаў народ. асветы. Такім чынам, рыхтаваліся кадры пад непасрэдныя пасады. У цэлым іх называлі арганізатарамі і настаўнікамі пазашкол. адукацыі.

Са зменай накірунку падрыхтоўкі спецыялістаў Інстытут пазашкол. адукацыі рэарганізуецца ў Пед. палітыка-асветніцкі і яму надаюць імя Н.К. Крупскай. Змена назвы вызначыла надыходзячыя працэсы ідэалагізацыі выхаваўчай дзейнасці ўстаноў культуры і адукацыі, якія дамінавалі ў СКД амаль да канца ХХ ст. Давяршыла працэс поўнай ідэалагізацыі зместу дзейнасці інстытута яго пераіменне ў 1925 г. ў Ленінградскі камуністычны палітыка-асветніцкі інстытут імя Н.К. Крупскай.

Гэтыя змены запатрабавалі новы змест навучання студэнтаў. Аднак асноўныя напрамкі дзейнасці інстытута захаваліся. У яго структуры засталося тры аддзяленні – школьнае, бібліятэчнае і аддзяленне, назва якого будзе мяняцца, але пад кожнай з ёй яно будзе ажыццяўляць падрыхтоўку культ-асветн. работнікаў. Пасля клубнага аддзялення, яно ў 1929 г. стала называцца аддзяленнем масавай работы з гарадскім і сельскім ухіламі. З 1935 г – гэта факультэт палітпрасветработы. Такім чынам, фіксавалася на палітыч. асвеце працоўных, якая павінна была ажыцц-ца ў розных установах культуры. Работнік СКС той пары выступае ў ролі «тлумачальніка» ідэй партыі і ўрада. У маі 1941 г. інстытут набывае назву Бібліятэчнага, што, натуральна, вызначае скасаванне ўсіх іншых факультэтаў, у тым ліку і палітыкаасветніцкага.

Ён адраджаецца толькі ў 1957 годзе. Ставіцца задача падрыхтоўкі кул-асветн. работнікаў па двух напрамках: у першую чаргу клуб. работніка, кіраўніка мастац. самадзейнасці і проста клубнага работніка. У 1974 годзе спецыяльнасць «клубны работнік» удакладняецца і ўпершыню ажыццяўляецца набор на спецыялізацыю «метадыст-арганізатар клубнай работы».

Момант адкрыцця Мінскага інстытута культуры ў 1975 г., інстытуты культуры ў СССР ажыццяўлялі набор на тры асноўныя групы спецыялізацый – бібліятэчная справа, метадысты-арганізатары клубнай работы і кіраўнікі самадз.мастац. калектываў па жанрах. Мінавіта на гэтыя спецыялізацыі і ажыццявіла першы набор студэнтаў новая белар. вышэйшая навучал. ўстанова.

Таму эвалюцыя сеткі клубн. устаноў СКС – гэта не толькі вынік яе ўнутран. развіцця, але і вынік змен, якія адбыв-ца ў грам-ве. Яно вызначаецца сац-эканам. і паліт. пераменамі, запытамі і інтарэсамі жыхароў рэгіёна, падрыхтоўкай арганізатараў СКС, творч. прафес. работнікаў і грам-ва, непасрэдна занятых стварэннем сац-кул. каштоўнасцей. Значным фактарам, які ўплывае на развіццё клубн.устаноў, з'яўляецца ўзровень супадзення агульнадзярж. тэндэнцый і мясцовых рэгіянал. умоў.

БИЛЕТ 21

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]