Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
uv-ny_w_interzhur.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
121.34 Кб
Скачать

6. Заканадаўчыя і этычныя аспэкты

Пакуль што Інтэрнэт у Беларусі не ахоплены законам аб СМІ. Незалежныя журналісты кажуць: і дзякуй богу! Тым часам улады раз-пораз цьвердзяць пра намер "увесьці заканадаўчае рэгуляваньньне Інтэрнэту ў дзяржаве". У 2006 г. такую заяву зрабіў міністр інфармацыі Ўладзімер Русакевіч. На пачатку 2007 г. аналягічным чынам выказаўся старшыня камісіі ў пытаньнях правоў чалавека, нацыянальных дачыненьняў і сродкаў масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Юры Кулакоўскі. Між тым аўтарытэтны экспэрт у галіне Інтэрнэту, кіраўнік парталу TUT.BY Юры Зісэр мяркуе, што ў адмысловым законе дзеля рэгуляваньня Сеціва няма патрэбы. "На мой погляд, цалкам дастаткова існых законаў, — кажа Зісэр. — І гэта агульнапрынятая практыка ў сьвеце. Інтэрнэт, на мой погляд, — сродак сувязі, на базе якога можна ствараць ўсё што заўгодна, і СМІ ў тым ліку".

Канечне, змагацца з Інтэрнэтам пры дапамозе рэпрэсіўнага заканадаўства цяжэй, чым супраць звычайных мэдыяў. Разам з тым, недаацэньваць небясьпеку ня варта.

Тым болей што пры жаданьні, як паказвае практыка, прыцягнуць да адказнасьці за матэрыял, зьмешчаны ў Сеціве, могуць і без адмысловага закону. Знойдуць іншы артыкул. Нагадаю: калі у 2002 г. судзілі гарадзенскіх журналістаў Міколу Маркевіча ды Паўла Мажэйку, то ў якасьці доказу на судзе фігуравала менавіта раздрукоўка з сайту газэты "Пагоня". Бо яе наклад быў сканфіскаваны ў друкарні і да чытача не дайшоў (то бок узьнікала пытаньне: а ці можна лічыць публічнай інкрымінаваную ім абразу кіраўніка дзяржавы?). У 2007 г. публікацыя ў Сеціве стала падставай для пачатку крымінальнай справы супраць палітыка і літаратара Андрэя Клімава.

Пакінем у баку імаверныя палітычныя нюансы згаданых гісторыяў. Падкрэсьлім залаты прынцып: публікацыі для Сеціва мусяць рыхтавацца гэтак сама бездакорна, як і для звычайнай газэты. То бок нельга лічыць Інтэрнэт асяродзьдзем, меней патрабавальным да якасьці матэрыялаў. Рэдагаваць іх для Сеціва варта без аніякіх скідак. Трымаць тую ж самую планку патрабаваньняў, што ўжываецца ў традыцыйнай журналістыцы. Я маю на ўвазе і юрыдычныя, і этычныя крытэры, і проста элемэнтарную пісьменнасьць. Дзякуй богу, той дзіцячы пэрыяд разьвіцьця Сеціва, калі многае элемэнтарна не вычытвалася, пакрысе мінае.

Узьнімаецца і ўзровень сеціўнай этыкі. Раней было горай. Калі мы ў 2002 г. пачыналі праект "Беларускія навіны", то адразу гэта адчулі. Многія лічылі інтэрнэт "дурніцай", безгаспадарным месцам, адкуль можна спакойна цягаць матэрыялы без спасылак. А іншым разам даводзілася бачыць свае артыкулы ці вялікія іх фрагмэнты пад чужымі подпісамі. Даводзілася сарамаціць несумленных калегаў.

Такім чынам, як бачым, праца ўэб-журналіста ёсьць заняткам няпростым. Інтэрнэт вымушае авалодваць новым арсэналам, вымагае дадатковай абазнанасьці. Разам з тым, ён адкрывае новыя магчымасьці, досыць новую ступень творчае свабоды.

Літаратура:

Брэтон Ф., Пру С. Выбух камунікацыі. Нараджэнне новай ідэалогіі. — Мінск: Беларускі Фонд Сораса, 1995.

Градюшко А.А. Сетевая пресса в системе СМИ. — Минск, 2005.

Джазоян А.Е., Коханова Л.А., Калмыков А.А. и др. СМИ и современные медиатехнологии. — Москва, 2000.

Журналистика в стиле онлайн. — Москва, 1999.

Интернет для журналиста. — Москва: Галерия, 2001.

Калмыков А.А., Коханова Л.А. Интернет-журналистика. — Москва: Юнити-Дана, 2005. (http://media.utmn.ru/library.php?show_book=1&parent=17&bid=345)

Кихтан В.В. Информационные технологии в журналистике. — Ростов-на-Дону: Феникс, 2004.

Маклюэн М. Галактика Гутенберга. — Киев, 2003.

Мелюхин И.С. Информационное общество: истоки, проблемы, тенденции развития. — Москва, 1999.

От книги до интернета. Журналистика и литература на рубеже нового тысячелетия. — Москва, 2000.

Почепцов Г.Г. Коммуникативные технологии двадцатого века. — Москва: Рефл-бук, Киев: Ваклер, 2000.

Рэддик Р., Кинг Э. Журналистика в стиле онлайн. — Москва, 1999.

Скотт Э. Компьютерные технологии в журналистике. — Москва, 1999.

 

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]