Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
uv-ny_w_interzhur.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
121.34 Кб
Скачать

4. Інфармацыйныя рэсурсы і пошукавыя сыстэмы. Праца з экспэртамі

У газэту, у тым ліку і інтэрнэт-газэту, не напішаш "ад ліхтара": патрэбна інфармацыйная падстава.

Інтэрнэт — гэта акіян інфармацыі. Нібыта раздольле. Але ў гэтай бязьмежнай віртуальнай стыхіі важна не патануць самому журналісту. Трэба абапірацца на апэратыўныя і надзейныя крыніцы. Скептыкі называюць Інтэрнэт вялікай памыйкай. Гэта грубаватае і ня надта аб’ектыўнае азначэньне. Разам з тым, журналіст мусіць мець на ўвазе, што тут можна пагарэць і на неправераных паведамленьнях, і на наўмыснай дэзынфармацыі.

Іначай кажучы, трэба ведаць, дзе што ляжыць у Інтэрнэце. І ня надта спадзявацца на пошукавыя сыстэмы, нават такія магутныя, як "Яндэкс" ці "Гугл". Бо гэта ўсё ж машыны. Умоўна кажучы, ім ўсё адно, ці вы шукаеце біяграфію імпэратара Напалеона, ці рэцэпт аднайменнага торта.

Увогуле, як фармулююць тэарэтыкі, журналісту пры выбары крыніцы інфармацыі важныя наступныя парамэтры: эксклюзіўнасьць, аўтарытэтнасьць і актуальнасьць. Характарыстыкай аўтарытэтнасьці выданьня лічыцца імпакт-фактар. Ён тым вышэйшы, чым болей цытатаў з публікацыяў гэтага выданьня сустракаецца ў прэсе.

Безумоўна, усё ведаць немагчыма. Трэба ўмець арыентавацца ў акіяне інфармацыі і знаходзіць тое, што патрэбна, каб зь веданьнем справы напісаць матэрыял.

Некалі, за савецкім часам, журналісту, які хацеў мець сваё дасье, даводзілася складаць выразкі ў кардонныя тэчкі. Сызыфава праца! Потым, калі зьявіліся кампутары, стала магчымым весьці падобныя дасье ў электронным выглядзе. Але гэта таксама адбірала багата часу. Дзякуй богу, урэшце зьявіўся Інтэрнэт. Цяпер не абавязкова шмат капіяваць зь Сеціва ды раскладаць па электронных тэчках на жорсткім дыску свайго кампутара. Хаця самую важную даведачную інфармацыю лепей мець заўжды пад рукой, ва ўласным электронным архіве.

Важна таксама мець добрую калекцыю выбраных спасылак у сваім інтэрнэт-браўзэры. І не ленавацца яе папаўняць ды пэрыядычна ўпарадкоўваць. Гэта зэканоміць вам каштоўны час, калі спатрэбіцца хутка "навудзіць" патрэбных даведак па нейкай гарачай тэме. Цяпер зьявіліся таксама вельмі зручныя праграмы для чытаньня RSS-плыняў. Яны эканомяць і час, і трафік.

Каб пошук быў эфэктыўны, патрэбен грунт — базавыя веды ў адпаведнай галіне плюс пастаянны маніторынг сваёй тэматыкі, каб быць у курсе асноўных падзеяў ды тэндэнцыяў. Надзвычай важна таксама навучыцца вылучаць галоўныя, асноўныя факты. Дасьведчаны аналітык можа разгарнуць канцэпцыю, абапіраючыся і на дробны, здавалася б, фактык. Важна адчуць за ім тэндэнцыю, заканамернасьць. Ухапіўшыся за адно зьвяно, можна выцягнуць цэлы ланцуг красамоўнай фактуры. Пры гэтым ня варта цягнуць коўдру на сябе: дайце ў матэрыяле слова і адмысловым знаўцам праблематыкі. Звыш усяго, экспэрты будуць удзячныя за піяр.

Важна напрацоўваць кола экспэртаў. Можна вылучыць наступныя крыніцы, паводле якіх варта шукаць экспэртаў: прэса; матэрыялы круглых сталоў, канфэрэнцыяў, сымпозіюмаў і г.д.; дакумэнты, што фіксуюць склад профільных камісіяў і камітэтаў органаў прадстаўнічай улады; экспэртныя апараты органаў улады і грамадзкіх арганізацыяў; рэдакцыі і навуковыя рады профільных выданьняў; аўтары спэцыяльных выданьняў, манаграфіяў і матэрыялаў у спэцыяльнай пэрыёдыцы; аўтарэфэраты дысэртацыяў; "экспэрты па экспэртах", то бок вусныя рэкамэндацыі ўжо вядомых экспэртаў датычна сваіх меней публічных калегаў; навукова-папулярныя і публіцыстычныя перадачы на тэлевізіі.

Варта і тут адзначыць айчынную палітычную спэцыфіку. Маладыя журналісты мусяць быць гатовымі да таго, што прадстаўнікі дзяржаўных інстытуцыяў не заўжды ахвотна ідуць на кантакт зь незалежнымі мэдыямі. Некаторыя экспэрты могуць згадзіцца на камэнтар толькі на ўмовах ананімнасьці.

Дарэчы, вельмі важныя і чыста чалавечыя стасункі між журналістам ды экспэртам. Каб чалавек быў гатовы, умоўна кажучы, праз мабільнік адкуль-небудзь зь пікніку табе адкамэнтаваць што трэба. Карацей, важны момант даверу. Таму варта цытаваць экспэртаў вельмі карэктна. Не падганяць іхнія думкі пад сваю канцэпцыю матэрыялу. І не забываць спасылацца. Не прысабечваць чужыя меркаваньні.

З тэхнічных парадаў варта даць такую: ня злоўжывайце дыктафонам. Іншым разам ён незаменны. Але часта рызыкуеш трапіць у палон гэтай тэхнікі. Камэнтары ў выніку атрымліваюцца доўгія і сумбурныя. Найлепей канспэктаваць асноўныя думкі і потым працаваць з гэтымі тэзамі. А калі просіцца даслоўнае выказваньне, можна, між іншым, выставіць на сайт аўдыёфайл. Гэта яшчэ адна з рысаў інтэрнэт-журналістыкі — мультымэдыйнасьць. Журналіст атрымлівае магчымасьць аздобіць матэрыял пры дапамозе фота, аўдыё, відэа, флэш-анімацыі і г.д. Можна стварыць інтэрактыў, то бок прапанаваць апытаньне на тэму артыкулу.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]