Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
uv-ny_w_interzhur.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
121.34 Кб
Скачать

АЛЯКСАНДАР КЛАСКОЎСКІ. УВОДЗІНЫ Ў ІНТЭРНЭТ-ЖУРНАЛІСТЫКУ

Плян:

1. Трохі гісторыі

2. Спэцыфіка і пэрспэктывы

3. Творчая кухня

4. Інфармацыйныя рэсурсы і пошукавыя сыстэмы. Праца з экспэртамі

5. Фэномэн блогерства

6. Заканадаўчыя і этычныя аспэкты

 

1. Трохі гісторыі

Цягам некалькіх апошніх гадоў шэраг беларускіх друкаваных мэдыяў быў вымушаны “эміграваць” у Інтэрнэт. Так, у сеціўныя выданьні ператварыліся "Салідарнасьць", "БДГ. Деловая газета". А з 2006 г. вельмі актыўна стала працаваць у он-лайне і "Наша Ніва", што таксама не ў апошнюю чаргу тлумачыцца адчуваньнем небясьпекі закрыцьця. Таму на гэткі выпадак варта мець запасную пляцоўку.

Разам з тым, фактам ёсьць і тое, што газэтчыкі міжволі адчулі смак сеціўнай журналістыкі (у якасьці сынонімаў можна выкарыстоўваць такія тэрміны, як ўэб-журналістыка, сеціўная журналістыка, кібэр-журналістыка, он-лайн-журналістыка, інтэрнэт-журналістыка). Рэдактары ўбачылі, што Інтэрнэт дае дадатковыя магчымасьці. Так, калі сайт "Нашае Нівы" (http://www.nn.by/) стаў жыць самастойным жыцьцём, апэратыўна абнаўляцца (а ня проста дубляваць папяровую вэрсію, як было да пары да часу), рэзка падвысілася ягонае наведваньне, стаў імкліва разьвівацца інтэрактыў і г.д.

Увогуле сайты друкаваных мэдыяў умоўна можна падзяліць на дзьве катэгорыі.

1. Люстэрка друкаванай вэрсіі. Такія сайты (хіба зь невялікімі варыяцыямі) маюць практычна ўсе дзяржаўныя выданьні. Зь недзяржаўных на сёньняшні дзень такі сайт робіць, у прыватнасьці, "Народная воля" (http://nv-online.info). Пасьля выхаду чарговага нумару ўсе артыкулы акуратна дублююцца ў Сеціве.

2. Аўтаномны праект, які жыве сваім жыцьцём. Такая эвалюцыя адбылася ў выпадку "Нашае Нівы".

Так ці іначай, для шэрагу незалежных беларускіх мэдыяў Сеціва стала паратункам, запасным аэрадромам ва ўмовах уціску традыцыйнай незалежнай прэсы. У нашых палітычных умовах Сеціва — гэта таксама адна зь нішаў свабоды слова. І ў гэтым сэнсе мы таксама назіраем фэномэн, так бы мовіць, змушанай эміграцыі носьбітаў незалежнае думкі ў Інтэрнэт.

Але ж трэба зважаць ня толькі на гэтыя спэцыфічныя чыньнікі. Некалі напэўна ж будуць і ў нас болей цывілізаваныя ўмовы для незалежнай журналістыкі. Тым часам трэба асэнсоўваць, што інтэрнэт-мэдыі сталі самастойным фэномэнам у сусьветным маштабе. І сеціўная журналістыка набыла самастойнае значэньне. Таму варта спасьцігаць яе асаблівасьці, сакрэты і магчымасьці, каб напоўніцу імі карыстацца.

У заходніх краінах сеціўныя мэдыі ствараюць ужо сур’ёзную канкурэнцыю папяровым выданьням. Зь іншага боку, назіраецца фэномэн узаемадапаўненьня. То бок добры сайт не адбівае чытача ад папяровай вэрсіі, а наадварот, спрыяе яе папулярнасьці. Салідныя замежныя газэты ўсяляк разьвіваюць сайты. На Захадзе пераканаліся, што добрая інтэрнэт-вэрсія толькі ўздымае наклад.

Інтэрнэт-газэта таксама вымагае наяўнасьці рэдакцыі. Гэта можа быць нейкае падразьдзяленьне ў структуры традыцыйнай газэтнай рэдакцыі ці, напрыклад, інфармацыйнай кампаніі (так, напрыклад, рэдакцыя інтэрнэт-газэты "Беларускія навіны" ўваходзіць у склад кампаніі БелаПАН). А можа быць і асобнае, самастойнае фармаваньне.

У рэдакцыі сеціўнага выданьня захоўваецца ў агульных рысах звыклая герархія: галоўны рэдактар, намесьнік, журналісты і г.д. Ёсьць і спэцыфіка. Напрыклад, замест зьменных сакратароў — дзяжурныя рэдактары (назвы пасадаў, канечне, могуць быць і іншыя. Гэта ўжо справа густу). Зьяўляюцца і новыя амплюа: ўэб-майстар, ўэб-дызайнэр і г.д. Звычайна штат болей кампактны. І часта журналісты становяцца, так бы мовіць, шматстаночнікамі. То бок самі робяць і карэктуру, і ўэб-рэдагаваньне, а то і выстаўляюць матэрыялы на сайт. Калі ёсьць жаданьне і густ, то можна самому аздобіць тэкст ілюстрацыямі, зрабіць каляж. Такая ўнівэрсальнасьць таксама спрыяе большай эканамічнасьці ўэб-праектаў.

У Беларусі першай поўнамаштабнай грамадзка-палітычнай інтэрнэт-газэтай былі ўжо згаданыя "Беларускія навіны" (http://www.naviny.by). Гэты праект пачаў ажыцьцяўляцца ў 2002 г. Ваш пакорлівы слуга стаў першым галоўным рэдактарам гэтага выданьня. Ужо празь некалькі месяцаў працы на сайт штодня заходзілі па дзьве-тры тысячы наведнікаў. Тады гэта быў вельмі прыстойны паказчык.

"Беларускія навіны" адразу зрабілі стаўку на арыгінальны, эксклюзіўны кантэнт. Сайт стаў абнаўляцца, прычым даволі інтэнсіўна, і ў выходныя дні. Гэта была своеасаблівая рэвалюцыя для беларускага Інтэрнэту (шэраг інфармацыйных рэсурсаў у нас і цяпер на суботу ды нядзелю заміраюць).

Акрамя інфармацыйных жанраў, "Беларускія навіны" сталі актыўна практыкаваць і ўласную апэратыўную аналітыку. Былі выпадкі, калі амаль што сынхронна са сканчэньнем трох-чатырохгадзіннай прэсавай канфэрэнцыі выстаўлялі на сайт аналітычны артыкул на гэтую тэму.

Адразу ж адчулі, што недасяжны раней узровень апэратыўнасьці — мажлівы. Сталі ня толькі асьвятляць падзеі он-лайн, але і камэнтаваць іх па меры разьвіцьця. Пераканаліся, што інтэрнэт-выданьне ў гэтым сэнсе мае перавагі нават над такімі нібыта “хуткімі” СМІ, як тэлевізія і радыё. Часьцяком апэратыўнасьць гэтых электронных мэдыяў ілюзорная. Тэлевізійнікі, напрыклад, надта залежаць ад грувасткай тэхнікі. Ім патрэбен немалы час, каб змантажаваць адзняты матэрыял, уставіць яго ў этэравую сетку і г.д.

Сёньня айчыннае Сеціва дынамічна разьвіваецца, і "Беларускія навіны" ў пэўнай ступені сталі ўжо ўзорам для іншых праектаў. Дарэчы, ня кожнаму зь іх шанцуе "раскруціцца", нават калі за справу бяруцца дасьведчаныя журналісты. Гэта лішні раз пацьвярджае: у кібэржурналістыкі — свае сакрэты. Свае, як кажа моладзь, "фішкі".

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]