Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЗМЕСТ барад.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
212.99 Кб
Скачать

Заключэнне

Рыгор Барадулін выявіў сябе як бліскучы жывапісец слова. Яго стыль пісьма можна ахарактарызаваць як метафарычны жывапіс. “ Сіла таленту Барадуліна, - адзначае А. Лойка, - у маляўнічасці, надзвычайным багацці метафар, эпітэтаў, у глыбокім вычуванні роднага слова, майстэрскім валоданні ім” [12, с.79]. Барадуліна называюць каралём метафары, яго вобразны лад светаадлюстравання і схільнасць маляваць яркімі фарбамі – з’ява, эстэтычна роднасная эстэтыцы слоўнага жывапісу ў беларускай паэзіі 20-х гг. (адмысловы метафарызм прадэманстравалі У. Дубоўка, Я. Пушча, У. Хадыка, Т. Кляшторны…). Непаўторны метафарычны свет у беларускай паэзіі стварыў таксама паэт Анатоль Вялюгін, якога Рыгор Барадулін згадвае як настаўніка, з цеплынёй і ўдзячнасцю. Суб’ектыўная асацыятыўнасць вобраза, эстэтыка- семантычная выяўленчасць барадулінскага слова ўражвае, здзіўляе, захапляе.

Лірыка Р. Барадуліна наскрозь прасякнута музыкай. Краса прыроды, кахання і музыка слова тонка з’яднаны ў вершаваных радках, і ў такіх выпадках згадваецца выказванне знакамітага філосафа і вучонага П. Фларэнскага пра тое, што “ мелодыя амаль апярэджвае слова, паэт амаль спявае”[12, с. 191].

Творчасць Рыгора Барадуліна – з’ява шырокаахопная і па-мастацку багатая. Барадулінская паэзія разнастайная па колеры і інтанацыі, у ёй шмат узнёслага і трагічнага, светлага і балючага. Тонкі музычны слых і вобразная яркасць уяўлення дапамагалі паэту стварыць свій адметны мастацкі свет, духоўная аўра і эстэтыка якога прыцягваюць асабліва магічна.

Спіс выкарыстаных крыніц

1 Гісторыя беларускай літаратуры 20 ст. у чатырох тамах [Тэкст] / Мн. : Бел. навука, 2002. – т. 4, 950 с.

2 Бечык В. Неабходнасць прыгожага [Тэкст] / Свет жывы і блізкі. Лн., 1974, с. 165.

3 Лазарук М. А., Ленсу А. Я. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў. [Тэкст] /

4 Барадулін Р. Збор твораў у 2-х тамах [Тэкст] / Мн., 1984.

5 Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. [Тэкст] / Мн.,1979. с.145.

6 Л. И. Тимофеев. Словарь литературоведческих терминов. [Тэкст] / М., 1980, с.89.

7 Арочка М. Галоўная служба паэзіі [Тэкст] / Мн., 1974, с. 136-137

8 Бярозкін Р. Поплеч з героем [Тэкст] / М. Бярозкін // Маладосць, 1961, № 9, с. 149.

9 Юрэвіч А. К. Стылістыка беларускай мовы [Тэкст] / Мн. : Бел. навука, 1992, с. 87.

10 Энцыклапедыя літа ратуры і мастацтва ў пяці тамах [Тэкст] / Мн.: т.2, с. 226.

11 Гніламёдаў У. Класікі і сучаснікі [Тэкст] / Мн. : с. 183.

12 Прыгозін М. Сэнс у іх хавацца большы, чым паэзія [Тэкст] / М. Прыгозін // Роднае слова, 1995, № 8, с. 59.

13 Сцяцко П. У., Гуліцкі М. Ф., Антанюк А. Л. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. Мн.:, 1990, с. 13.

14 Ляшчынская В. А. Асаблівасці выкарыстання новаўтварэнняў у мастацкай літаратуры. [Тэкст] / В. А. Ляшчынская //Мн., 1988, №16 с. 107.

15 Багава Г. Наталяю смагу словам сакавітым. [Тэкст] /Г. Багава // Роднае слова. 1995, № 12, с. 34.

16 Каўрус А. А. Стылістыка беларускай мовы [Тэкст] / Мн.: 1980., с.191.

17 Гаўрош Н. З. Вобразнае азначэнне ў мастацкіх тэкстах [Тэкст] /Мн. : 1984, с. 21.

18 Янкоўскі А. Беларускія народныя параўнанні. Кароткі слоўнік [Тэкст] / Мн.: 1973, с. 3.

34

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]